2. Ермаловіч. M.I. Па слядах аднаго міфа. Мн„ 1991; Вітаўт Чаропка. Праўда «неабвержных фактаў». «Полымя», № 12, 1990, с.202208; Леанід Лыч, Рэлігія і мова. «Літаратура I мастацтва», 19. УІІ.1991 тага ён наладзіў кантакты з Папам Янам XXII, а таксама з манахамі ордэну францысканцаў Саксоніі, якое было датаванае 25 травеня 1323 г. Гедымін прасіў накіраваць у ВКЛ пакуль што чатырох мана хаўбратоў, каб яны маглі заапякавацца дзьвюма цэрквамі, пабудаванымі ў Вільні і ў Наваградку. У тым сваім пасланьні вялікі князь Гедымін выстаўляў умову і пажаданьне, каб місіянеры абавязкова ведалі польскую, земгальскую і русінскую мовы. У гэтым пасланьні Гедыміна дадавалася таксама, што мовамі гэтымі валодалі іншыя місіянеры, якія дасюль былі або яшчэ знаходзіліся ў Вялікім княстве Літоўскім3. Можна меркаваць, што ад місіянераў вымагалася веданьне ня ўсіх гэтых трох моваў, але хоць бы адной зь іх. Пажаданьне, каб місіянеры маглі ведаць земгальскую мову дыктавалася, напэўна, тым фактам, што ў межах Вялікага княства Літоўскага жыло тады шмат земгалаў. Пасьля паразы паўстаньня супроць панаваньня Лівонскага ордэну 3. Volumus enim episcopos, sacerdotes, religiosos ordinis cuiuscunque colligere, praecipue de vestris, quibus iam ereximus duas ecclesias, unam in civitate nostra regis, dicta Vilna, aliam in Novgardia, ad quas nobis hoc anno quatuor fratres scientes poloni cum, semigallicum ac ruthenicum ordinetis, tales ut nunc sunt et fuerunt, et etiam de praedicatoribus.guibus dabimus ecclesiam tempore successivo" (Послання Геднмнна, Подг. B.T. Па шуто н Н.В. Шталь. В., 1966, № 6, с. 53 55). 18 мечаносцаў у 12891290 гг. земгалы зруйнавалі свае замкі і перасяліліся на землі ВКЛ. Перасялілася іх сюды каля 100 тысяч чалавек.4 Апрача таго, вялікі князь Гедымін прэтэндаваў на землі Земгаліі, у сувязі з чым да свайго тытулу «Кароль Ліцьвіноў і Русінаў» дадаваў яшчэ: «Гаспадар і князь Земгаліі». Гэта аднолькава апраўдывала пажадань не Гедыміна мець місіянераў для земгалаў і эвэнтуальна для жамойцаў, мова якіх зьбліжалася з мовай земгалаў. Штож тычыцца польскай мовы, дык у тым часе яна шмат не адрозьнівалася ад іншых славянскіх моваў. Гэта першае, другое, як можна меркаваць.у тым часе на Захадзе, напэўна, лягчэй было знайсьці місіянераў, які'я магліб ведаць польскую мову, але не мову русінскую. Застаецца яшчэ праблема, чаму тыя місіянеры—прапаведнікі, якія запрашаліся ў Вялікае княства Літоўскае, павін ны былі ведаць русінскую, а не літоўскую (летувіскук» мову? Дарэчы трэба адзначыць, што ў сваёй манаграфіі «Обра зованне Лнтовского государства» гісторык Уладзімір Пашута ўхітрыўся «русінскую» мову з цытаванага пасланьня вялікага князя Гедыміна назваць мовай «літоўскай».5 Вырашыць гэтую апошнюю праблему дазваляе дапушчэньне, што і мова ста ражытных ліцьвіноў таксама належала да сям’і славянскіх моваў. Інакш кажучы, не адрозьнівалася ад мовы «русін скай» або ад старабеларускай мовы. Да патрэбных доказаў, што пацьвярджаюць гэткае дапушчэньне, мы вернемся пазь 4. Пашуто В.Т. Образованне Лнтовского государства. М„ 1959, с.411412; Livliandische Reimchronik. In: SRL, Bd. 1, Riga und Leipzig, 1853, s.716724. 5. Пашуто B.T. Та.м жа c.412. ней. A зараз хацеласяб зьвярнуць увагу на хоцьбы такія немалаважныя факты. Ідэя хрысьціянізацыі ўласнай Літвы ўзьнікала таксама ў 1349 1350 гг., а затым яшчэ ў 1358 г. Абмяркоўвалася яна і ў 1373 г. За справу хрышчэньня ліцьвіноў цяпер браліся вялікі князь Альгерд і ягоны брат Кейстут. I ў першым выпадку гэтую справу хрышчэньня ліцьвіноў Ватыкан меўся даручыць Гнезьненскаму архіяпіскапу і польскім каталіцкім сьвятарам. У другімжа выпадку, які тычыўся адпаведных захадаў у 1358 г., дзеля перамоваў у тойжа справе хрышчэньня ліцьвіноў у Вільню наведалася адмысловая дэлегацыя, якую ўзна чальваў Пражскі архіяпіскап Эрнэст з Пардубіц 6. Як можам канстатаваць, у абодвух гэтых выпадках справа хрысьціянізацыі ўласнай Літвы даручалася якраз прадстаўнікам славянскіх народаў. Адсюль няцяжка зрабіць выснову, шіо дзеля свайго хрышчэньня ліцьвінам была патрэбная зразумелая для іх славянская мова. Псторык Ян Длугаш апісаў эпізод абраду першага масавага хрышчэньня ліцьвіноў у 1387г У тым абрадзе хрышчэньня ліцьвіноў бралі ўдзел сам Ягайла, Гнезьненскі архіяпіскап і цэлая сьві та польскіх сьвятароў. Паводля Длугаша, ліцьвіны былі навучаныя Слову Божаму і малітвам гэтымі польскімі сьвятарамі дый яшчэ самім Ягайлам, які «ведаў мову свайго народу».7 Ян Длугаш апісаў таксама эпізод удзелу Ягай лы ў абрадзе хрышчэньня жамойцаў у 6. Zdzisfaw Kaczmarczyk .Polska czasow Kazimierza Wielkiego. Kr., 1964, s. 101. 7. Jana Dfugosza Roczniki czyli Kroniki sfawnego Krolestwa Polkiego. Ks. 1 0,W., 1 981, str. 20921 1. 1413 годзе. Але цяпер Длугаш сцьвярджаў, што ня ведаючы жамойцкае мовы, польскія сьвятары змушаныя былі карыстацца паслугамі перакладчыкаў. 8 Ян Длугаш пісаў пра гэтак званае «італьянскае» паходжаньне гэтых ліцьвіноў і пра тое, што ў іх была «сапсаваная» лацінская мова. Але зноўжа Длугаш сьцявярджаў, што з прычыны цесных кантактаў з суседнімі народамі мова ліцьвіноў «набыла асаблівасьці славянскае мовы».9 Пасьля гэтакага ўступу можна зьвярнуцца да тых аўтараў, якія пра Літву пісалі як пра славянскую краіну; да славянскіх моваў залічалі і мову ліцьвіноў. Адным з такіх аўтараў быў манах Хрысьціян, першы япіскап для Прусіі, прызначаны Ватыканам. Ён трапляў у палон да паганцаў, пазьней не пагаджаўся з чыста захопніцкай палітыкай у Прусіі Тэўтонскага ордэну крыжакоў. У сувязі з гэтым і быў адсунуты ад місіянерскай дзейнасьці. Памёр япіскап Хрысьціян каля 1245 г.10 Напісаная ім хроніка Прусіі не захавалася. Аднак дзеля сваіх фантастычных высноваў, ёю карысталіся прускія храністы ХУІ ст. Сымон Грунаў і Лукаш Давід. Якраз у чарнавых паперах, якія пакінуў пасьля сябе Лукаш Давід, быў знойдзены невялікі фрагмэнт з тэй «Хронікі» япіскапа Хрысьціяна, выпісаны почыркам Лукаша Давіда і названы ім: «Borussorum origo ex Domino Christiano" Гэты фрагмэнг апублікаваў у сваёй «Гісторыі Прусіі» Ёганэс Фойхт.11 8. Ibidem, Ks. 11, Warsazawa, 1985, s.1921 9. Ibidem, Ks. 10, s.218221. 10. Hartmut Boockmann. Der Deutsche Orden. Munchen, 1989, s.7696. 11. Johannes Voigt, Geschichte Preus Як ведама, за часоў япіскапа Хрысьціяна ды і пазьней ствараліся розныя фантастычныя тэорыі паходжаньня паасобных народаў. He пазьбег гэтай «слабасьці» й япіскап Хрысьціян, хоць, праў да, ён таксама мог грунтавацца на легендах, якія існавалі тады ў асяродзьдзі невяілікіх прускіх плямёнаў. Адным словам, зыходзячы з назоваў вось гэтых плямёнаў або назоваў паасобных земляў старажытнай Прусіі, япіскап Хрысьціян і прыдумаў для іх імёны прашчураў ці князёўзаснавальнікаў як Прусіі ўвогуле, гэтак і ейных паасобных земляў. Псторыю паходжаньня прусаў япіскап Хрысьціян пачынаў ад часоў бізантыйскага імпэратара Юстыніяна I і зьвязваў яе з паразай готаў у Італіі, з уцёкамі часткі іх на поўнач у кірунку Даніі і перасяленьнем іх дасюль з дазволу караля Даніі Тэўдога на востраў Готланд у Балтыйскім моры. Раней на гэтым востраве жыў скапдынаўскі народ камбраў, які,уступаючы востраў готам, змушаны быў перасяліцца ва Ўльміганію, якая пазьней пачне называцца Прусіяй. Паводля япіскапа Хрысьціяна, пры сваім перасяленьні той народ камбраў (кімбраў) меў двух князёў на імя Брутэна і Вудавута. На новым месцы пасяленьня першы зь іх быў абраны выконваць функцыі паганскага сьвятара (КрывэКрывэйта), а Вудавута стаўся каралём, які і спарадзіў 12 сыноў, старэйшы зь якіх быў на імя Літфо. У прыгаданым фрагмэньце не было гаворкі, якуюж зямлю пры падзеле атрымаў гэты Літфо. Аднак япіскап Хрысьціян занатаваў туі жа гэткую цікавую рэч, якую выпадае пераказаць у ары гінале і ў нашым перакладзе лацінскга тэксту. «Wenedia olim, nunc Lithphania, sens Bd. 1, Konigsberg, 1827, s.621. 20 hinc sinus Venedicus dicitur». Гэта азана чае ў дакладным перакладзе: «Калісьці звалася Венедыяй, а цяпер гэта Літва, адсюль і назва Венедзкага заліву». I тут няма патрэбы даказваць, што «калісьці» ўсіх славянаў называлі венедамі, і пад гэтай назвай заходнія славя не, уключаючы сюды і Польшчу, часта выступалі ў заходнеэўрапейскіх хроні ках ды іншых крыніцах яшчэ ў X і XI стагодзьдзях. Венедзкім у тым часе называлася і Балтыйскае мора ці «заліў», паводля япіскапа Хрысьціяна. Дык, як можам канстатаваць, Літву свайго часу япіскап Хрысьціян проста залічаў да славянскае краіны. He ра туя сытуацыю ў гэтым выпадку і той факт, што з прыгадванага міфічнага кня зя ліцьвіноў япіскап Хрысьціян рабіў сынам гэтакагаж міфічнага прускага князя Вудавуты. Мы ўжо гаварылі, што хронікай япіскапа Хрысьціяна, якая мела назоў « Liber filiorum Boelial et eorum superstitionibus», карысталіся прускія храністы Сымон Грунаў і Лукаш Давід. Але гэтыя аўтары пісалі свае «Прускія хронікі» ў часе, калі ў тагачаснай гістарыяграфіі, асабліва польскай, на ўсе лады выпраўлялася і перакручвалася ведама тэорыя пра гэтак званае «рымлянскае» або «італьянскае» паходжаньне ліцьвіноў і жамойцаў. Хоць праўда жамойцы мелі яшчэ ўласную тэорыю свайго «рым лянскага» паходжаньня, у якую тыяж ліцьвіны не дапускаліся. Восьжа, гэткая сытуацыя асабліва тычылася Лукаша Давіда, які памёр у 1583 г. і пры жыцьці якога, дзякуючы «кніжнікам», мова жамойцаў таксама пачала называцца як мо ва «літоўская». Таму гэтыя прускія хра ністы, як дарэчы, і безьліч іншых аўта раў, ліцьвіноў раднілі з жамойцамі або адрозьнівалі іх як асобныя народы. Дарэчы адзначыць, што хроніка Лукаша Давіда не цытавалася ні пры жыцьці аўтара, ні пару стагодзьдзяў пазьней. Калі верыць выдаўцу «Прускай хронікі» Лукаша Давіда 12, яна захоўвалася ў архівах у двух рукапісах. пры гэтым з папраўкамі ўстаўкамі на асбоных лістках, зробленых самім аўтарам і пабочнымі асобамі. Былі і выкрэсьліваньні, таму ўсё гэта вядзе да незразуменьня паасобных ейных мясьцінаў. (Працяг у наступным нумарыі і’ I' С11 I f і f ф I' £ I) r I) II І t 1 V 0 II М. J? іі с п ё © a V і Ь, /JopSmdji^Saff) ju МііійМегд inner bciii TOjrfjrafcn Шбпфі; ііаф t>a .VdiibMrifc bee ФарІГсге, . nH f S e i f il g u n g ШогіГфгг unb Ctpniologifdxr ЎГппісгНіпдсп,