Полацак №10, 1992

Полацак №10, 1992

41.51 МБ
хату. Але хіба можна паслухацца яе, калі ўсё сьпявае навокал, радуецца першаму сьнегу. Я бягу да каліны, якая расьце пры канцы саду. Чырвоныя гранкі, засыпаныя белым сьнегам. Бел-чырвона-белая каліна. Я люблю яе ягады за ўжо без гаркоты смак. Ягады прыемна таюць разам зь снегам у роце. Памятаю, як мой дзед Яўхім кожны ранак зьядаў вялікую жменю ягад. Частаваў і мяне, але я тады не разумела, як ён можа есьці такую кісьліну.
Шабуршыць пад нагамі лісьце саду. Ці-ха дзеляцца навінамі дрэвы. На антонаўцы яшчэ вісіць некалькі яблык.Я спрабую адзін. Сапраўды, няма нічога лепшага, чым крышку падмёрзлая кіслая, з хрусткімі сьняжын-камі антонаўка. Іду ў палісаднік. 3-пад сьнегу дагараюць апошнія агенчыкі восеньскіх кветак. Дзіўнае спалучэньне: белы сьнег і карычнева-чырвоныя, жоўта-аранжавыя краскі.
Бабуля кліча за стол, на якім вялікай горкайляжаць румяныя бліны. Быў-бы за раз з намі бацька, абавязкова прадэкля-маваў-бы:
Дзень быў сьвяты. Яшчэ ад раньня Блінцы пякліся на сьняданьне.
1	ўжо пры печы з чапялою стаяла маці...пад рукою Таўкліся дзеці, заміналі.
Або сьмяяліся, пяялі.
Услон заняў сваё ўжо места.
На ім стаяла дзежка цеста.
I апалонік то і дзела
Па дзежцы бегаў жвава, сьмела.
I кідаў цеста ў скавародкі.
Давала піск яно кароткі, Льлючыся з шумам на патэльні I ў жар стаўлялася пякельны.
I там зь яго ўжо ў вачавідкі Пікліся гладзенькія пліткі Бліноў , спаднізу наздраватых, У ropy пышна, пухла ўзьнятых,
I ўжо адтуль рукою маткі
На ўслон шпурляліся аладкі,
А дзеці іх даўно сачылі I на ляту блінцы лавілі.
Заядла мазалі іх здорам.
Бяз гэтага коласаўскага верша не абы ходзілася ні водная блінная нядзеля. A бліны бабулі сапраўды надзвычайныя. Колькі я не прыглядалася, як яна робіць іх, колькі не спрабавала зрабіць сама, але такія дух мяныя, пышныя і смачныя ніколі чамусьці ня выходзілі. Бабуля, мая, наогул, майстрыца на печыва. Найлепшыя караваі некалі пякла яна ў Старых Дарогах. Калі была маладзейшая, небылоадбою адсусе дак, сваякоў, знаёмых, a то і проста стара дарожцаў, якія прасілі яе сьпячы вясель-ны каравай. Высокія, пышныя, упрыгожа-ныя дзіўнымі кветкамі, птушкамі, фігуркамі ... Але галоўнае, усе ведалі, што зь лёгкай бабулінай рукі будзе ў маладых, якія па-смакавалі каравай і пачаставалі ім гасьцей, дабрабыт і шчасьце ў хаце, як і ў самой каравайніцы, спадарыні Вольгі.
Адкуль у бабулі такая сіла ў руках, не-аднойчы думала я. Можа, гэта ад маёй пра-бабкі Анастасіі, кампэнсацыя за ейны ня-склаўшыйся жыцьцёвы лёс? Прабабка Ана-стасія, капыльская пявуньня і прыгажуня, нарадзілася ў адзін дзень зь Зьмітраком Жылуновічам, і адна бабка-павітуха пры мала роды ў маці маёй прабабкі і маці Змітрака. Пасьля Анастасія і Зьмітрок, як і ўсемястэчковыя дзеці, расьлі разам, разам калядавалі, шукалі запаветную кветку -папараць. Калі Зьмітрок паслаў сватоў да бацькі Анастасіі, майго прапрадзеда Андрэя, то тыя вярнуліся ні з чым. Прапрадзед ад-мовіўся нават гаварыць зь імі, сказаўшы: «Я хачумаёй дачцы добрай долі». Анастасія выйшла замуж не за галяка, а за заможняга суседа, але добрай долі ня мела. Яе муж памёр, пакінуўшы яе з трыма малымі дзяць
мі. Зьмітрок-жа ў тым часе далучыўся да нацыянальнай справы, пакінуў Капыль... Ягонае каханьне да Настасьсі выратавала яе сям’ю ад Сібіры ў пасьлярэвалюцыйныя гады. У прапрадзеда толькі канфіскавалі зямлю й ягоную гаспадарку. Больш Ана-стасія лепшай долі не шукала. Гадавала дзяцей адна, хаця была вельмі прыгожай, адукаванай жанчынай, ведала 4 мовы. Вось такі быў ейны лёс...
Сёньня бабуля Вольга чамусьці прысь-нілася мне. Нешта вельмі цёплае, прыга-далася ў сьне. I ад тых сьветлых успамі-наў я і прачнулася. А можа я прабудзілася ад дзівоснага сьвятла, які запаўняў пакой? Сьвет струмяніўся аднекуль зьверху і ўсё ў пакоі выглядала неяк па сьвяточнаму інакш. 1 толькі, калі паглядзела ў вакно, я ўсё зразумела. Выпаў сьнег. Ня той што, толькі запляміць у леапардавую скуру зямлю, а сапраўдны, пушысты, глыбокі. Сьнег быў усюль: на дахах дамоў, на дрэ-вах, на аўтах. Нават паветра здавалася бе лым. Сьнег павольна апускаўся на зямлю, замятаючы сьляды рэдкіх гірахожых.
Хіба можна уседзець у хаце ў такі дзень?! Як і ўбабулінымсадзешуршыцьпаднагамі лісьце. Сьнег мягчэйшы за пух. I сьнегавік зь яголепіцца вельмі лёгка. Ён стаіць такі сымпатычны і шчасьлівы, што, нарэшце, пачаўся ягоны час. Некаторыя дрэвы яшчэ не пасьпелі скінуць лісьце і бел чырвона-жоўта-зялёныя краявіды навокал. Сьнег каля клёнаў усыпаны разнакаляровымі аскол-камі восені.Чырвонае лісьце, як кропелькі крыві на белым рушніку зімы.
Я вяртаюся ў хату. Разводжу цеста. Пачынаю печ аладкі. Шыпіць скаварада, ра-стуць на вачах бліны. I ўпершыню яны ат-рымоўваюцца такія ж смачныя, пышныя і духмяныя, як і ў маёй бабулі Вольгі.
45
44
па ю-іьммяш едяпы 75 угодкі I Усебеларускага Кангрэсу— ў Менску
Анатоль Старадарожскі
Творчы вечар сяброў Менскага грама дзка-асьветніцкага клюбу «Спадчына» «У далонях маёй Беларусі», прысьвечаны 75 угодкам I Усебеларускага Кангрэсу, ад-быўся 10 сьнежня ў Доме літаратара.
У фае вялікай тэатральнай залі былі разьмешчаны дзьве выстаўкі: фотавыстаўка, якая адлюстроўвала гісторыю клюбу «Спад-чына» на працягу ягонай амаль 8 гадовай дзейнасьці, і мастацкая выстаўка мастакоў сябраў клюбу. Партрэтны малюнакПершага ўраду БНР выканаў Уладзімір Жук. Мікола Рыжы выставіў 6 графічных твораў, партрэтаў выдатных дзеячоў беларускага адраджэнскага руху Васіля Захаркі, Ар кадзя Смоліча, Расьціслава Астроўскага, Яўхіма Кіпеля, Вацлава Ластоўскага, Кан стантына Езавітава. Графічны партрэт Івана Луцкевіча прадставіў Андрэй Карпук, партрэт Антона Луцкеві ча — Юрась X ілько. Алесь Карповіч паказаў партрэт Франьцішка Аляхновіча, Анатоль Крывенка партрэты Янкі Станкевіча, Аўгена Калубовіча, ён-жа выставіў галерэю алейных партрэтаў бе-ларускіх дзеячоў: Канстантына Езавітава, Расьціслава Астроўскага, Аўгена Калу-бовіча, Яўхіма Кіпеля. Цікавую экспазыцыю графічыных партрэтаў выдатнейшых дзея чоў нашай культуры зрабіў старэйшы сябра клюбу, мастак Яўген Ціхановіч. Увазе шмат-лікіх гасьцей вечарыны былі прадстаўлены партрэты Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багда-новіча, А.Цёткі, А.Міцкевіча. М.Чарота і інш.
Пасьля прагляду выставак госьці і ўдзе
льнікі вечарыны былі запрошаныя ў тэат-ральнуюзалю Дома літаратараў, якая была ўдэкаравана мастаком Міхасём Гарай-мовічам. Сцэну ўпрыгожваў плякат «У го-нар 75 угодкаў Першага Усебеларусага Ка-нгрэсу», ніжэй яго—штандар клюбу «Спад-чына». Па баках сцэны стаялі плякаты з словамі гімна клюбу.
Вечар адкрыў старшыня клюбу «Спад-чына» Анатоль Белы. Ён зачытаў прыві-таньні, якія даслалі ў адрас удзельнікаў вечарыны Прэзыдыюм Рады БНР, Беларус кі Кангрэсовы Камітэт Амэрыкі, Галоўная Управа БАЗА.ЗгуртаваньнеБеларуска-Амэ рыканскіх Вэтэранаў, часопіс «Полацак». Усе тэлеграмы былі сустрэты прысутнымі бурнымі воплескамі. Пасьля прывітаньняў старшыня перадаў слова для дакладу Аў-гену Калубовічу, сыну былога прэм’ера-міністра ўраду БНР. У сваім дакладзе Аўген Калубовіч нагадаў ня толькі старонкі з гісторыі правядзеньня 1 Усебеларускага Кангрэсу і моманту абвешчаньня незалеж-насьці Беларусі, але гарманічна спалучыў гісторыю зь сёньняшнім днём, з задачамі ў справе адраджэньня нашага народу.
Пасьля дакладу па добрай традыцыі клюбу «Спадчына» адбылася нагарода яе ганаровых сябраў. 3 нагоды 75 угодкаў I Усебеларускага Кангрэсу, за плённыя кло-паты і самаахвярнае служэньне Бацькаў-шчыне, Рада клюба падрыхтавала спэцыяль ныя граматы (мастацкае афармленьне Алеся Цыркунова, вершаваныя тэксты паэта Вік тара Шніпа) сваім ганаровым сябрам. На
гэты раз старшыня клюбу ўрачыста ўручыў іх Міколе Ермаловічу, Юрыю Штыхаву, Ля-вону Лычу, Язэпу Юхо. Пасьля ўнагародаў Анатоль Белы перадаў дырэктару літа ратурнага мастацкага музэя-архіва Ганне Сурмач вялікі пакунак дакумэнтаў, якія былі дастаўлены з Амэрыкі на Бацькаўшчыну (архівы Ўладзіміра Бакуновіча). Ганна Сурма шчыра падзякавала за гэтыя бясцэнныя гістарычныя крыніцы і паабяцала ня толькі пільна захоўваць іх, але даць магчымасьць пазнаёміцца зь імі дасьледчыкам, якія вывучаюць гісторыю эміграцыі.
У мастацкай частцы вечара чыталі сваі вершы сябры клюбу «Спадчыны» Аўген Гу-чок, Лявон Эміліп, Сьвятлана Багданкевіч, і інш. Камерна- інструментальны ансамбль, які дзейнічае пры клюбе (Алена Бабарыкіна скрыпка,УладзімірПалупанаў—гітара, Га-ліна Смоляк-фартэп’яна) выканаў некалькі намяроў. Вакальны сіксэт клюбу прасьпя ваў песьню па драме Алы Сакавец «Леса-вічка» і музычную навэлу «Рагнеда і Ула-дзімір» Генадзя Ланеўксага. Душою вечара сталі сольныя выступленьні кіраўніка мастацкага ансамбля клюбу, лаўрэату конкурсу опэрных сьпевакоў у Вене Галіны Смоляк і сьпевы пад гітару Ўладзіміра Палупанава, які акрамя сваіх песьняў, выканаў рамансы на словы М.Багдановіча, а разам з Гал інай Смоляк раманс «У космах схаваліся кветы чырвоныя». Арыгінальны жанр мастацкай дэклямацыі паказала Ра-гіна Сушчова, якая прачытала свае інсцэ-ніроўкі і кампазыцыі. пабудаваныя на дзіцячым гумары. Дзіцячы ансамбль, які працуе пры літаратурным музэі, выканаў інцэніроўку «Купалінка». Вечарзакончыўся выканьнем гімна клюбу «Спадчына», які разам з спадчынцамі сьпявала ўся заля.
Жыве Беларусь!
Пмн клюбу «Спадчына» Словы Анатоля Зэкава
Музыка Галіны Смоляк
Зямля пад белымікрыламі.
Зямля бацькоў, зямля Скарыны, Пакуль жывем, датуль ты з намі Блакітнавокая Айчына.
Прыпеў:
Гэй, беларусы, дружна ўстанем, Страсем з душы няволі груз.
Пакуль між «спадчынцаў» яднаньне Датуль жыве і Беларусь!
Адрынем крыўды, зло і зьвягі.
Мы адраджаемся сягоньня.
Пад бел-чырвона-белым сьцягам Яднае нас усіх «Пагоня».
Прыпеў:
Гэй, беларусы, дружна ўстанем, Страсем з душы няволі груз.
Пакуль між «спадчынцаў» яднаньне Датуль жыве і Беларусь!
Нам быць манкуртамі даволі, Нам самы час усім зьяднацца За долю лепшую, за волю.
За тое, каб людзьдзямі звацца.
Прыпеў:
Гэй, беларусы, дружна ўстанем, Страсем з душы няволі груз.
Пакуль між «спадчынцаў» яднаньне Датуль жыве 1 Беларусь!
47
46
ГІМН ТАВАРЫСТВА ^<СПАЛЧЫНА»
Жыве Белзрусь 1
Словы Лнатоля Зэкава Мызыка Галіны Смоляк
^^i^JW
Лаводле марша
^JWXWJ^
с. л.
Б.
WWWWWfWi