20 расказваецца таксама, што ў 1289 г. Ула-дзімірскі в.кн. Яраслаў Усеваладавіч хадзіў да Смаленска і, перамогшы там літоўцаў, выгнаў са Смаленска «літоўскага» князя. A «літоўскім» князем у Смаленску быў у той час полацкі князь Сьвятаслаў Мсьціславіч, які захапіў князжаньне ў Смаленску пры падтрымцы Палачан. 3 гэтых запісаў ясна відаць, што тэрмінам «Літва» называліся ў старжытнасьці на-сельніцтва Полацкай, Менскай і іншых зямель. Вялікае княства Л ітоўскае, у склад якога ўвайшлі беларускія і літоўскія княс-твы, пачало складацца ў канцы XII ст. На працягу XIII—ХІУ ст. да яго былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. Сталіцай гэтай дзяржавы спачатку быў горад Наваградак, а з ХІУ ст,—Вільня. Me жы дзяржавы ў ХІУ —ХУ стст. праходзілі: на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наў-гародзкай землямі, на ўсходзе з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на паўднёвым усхо-дзе з Залатой Ардой, на поўдні з Крымскім ханствам і выходзілі да Чорнага мора, на паўднёвым захадзе з малдаўскай дзяржа-вай, на захадзе з Польшчай і на паўночным захадзе з Ордэнам крыжаносцаў і даходзіл і да Балтыйскага мора. Тэрыторыя ВЛК у той час складала 900 тыс. кв. км. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоў-скага характарызаваўся дзяленьнем яго на дзьве часткі: цэнтральную (галоўную) і землі мяжуючыя («прыслухоўваючыя»). Спачатку адносіны паміж цэнтрам і мяжую-чымі землямі будаваліся на асабістай за лежнасьці князёў асобных зямель ад вялі- тэрыторыі дзяржавы. Землі «прыслухоўваючых» не зьлівалі-ся ў адно з асноўным дзяржаўным ядром, захоўвалі сваю дзяржаўна-прававую ада-собленасьць і выступалі, як аўтаномныя суб’екты дзяржаўна-прававых адносін. У гэтых землях працягваў захоўвацца ада-соблены мясцовы апарат дзяржаўнага кі-раваньня, з той толькі розьніцай, што ўзна-чальваўся ён спачатку самастойнымі кня-зямі, а затым вялікакняскімі намесьнікамі, старастамі або ваяводамі. Разам з тым, гэтыя землі не былі поўнасьцю самас-тойнымі, іх насельніцтва знаходзілася пад уладаю цэнтральных органаў дзяржаўнага кіраваньня й абавязана было несьці пэўныя агульнадзяржаўныя павіннасьці. Таму такі дзяржаўны лад ня можа разглядацца як фэўдальная раздробленасьць, пры якой кожная зямля выступае ва ўсіх дзяржаўна прававых адносінах самастойна, але і не зьяўляецца дзяржавайз завершанай цэнтра-лізацыяй. Адміністрацыйна-тэрытарыялЬ' нае дзяленьне дзяржавы ў XIII—ХІУ ста-годзьдзях характарызавалася захавань-нем старых межаў, якія былі паміж асобнымі княствамі да ўтварэньня ВКЛ. Пры в.кн. Гедыміне (1316 1341)—гэтае дзяленьне дзяр жавы не атрымала істотных зьмяненьняў. Пасьля ўступленьня на вялікакняскі пасад Альгерда (1345—1377) цэнтральная частка дзяржавы была падзелена на дзьве часткі, дзьве ваенна-адміністрацыйныя акругі, якія атрымалі затым назву ваяводзтваў Віленска-га і Трокскага. Такое дзялeньнeбылoвыклi-кaнa тым. што неабходна было адбіваць напады: назахадзеПольшчы і крыжаносцаў, а на ўсходзе — татар. На адбіцьцё агрэсіі немцаў і палякаў накіроўваліся ў першую чаргу сілы Трокскага ваяводства, а супраць татар Віленскага. Толькі за час з 1345 па 1382 гады крыжаносцы ўчынілі 96 набегаў кага князя, г.зн.на аснове сувэрэнітэту — васалітэту. У ХУ ст. буйныя васальныя княствы былі ператвораны ў ваяводствы абопаветы, у якіх пачалі кіраваць намесьнікі вялікага князя (ваяводы і старасты). У склад цэнтральнай часткі (палітычнага ядра) уваходзілі землі: Ашмянская, Брас-лаўская, Берасьцейская, Віленская, Вілка мірская, Ваўкавыская, Горадзенская, Клец кая, Кобрынская, Капыльская, Лідзкая, Мен-ская, Мсьціслаўская, Нясьвіжская, Нава градзкая, Пінская, Рэчыцкая, Слонімская, Слуцкая, Трокская, Тураўская й Упіцкая, якія ў гістарычных дакумэнтах называліся агульнай назвай — Літвой. Да зямель «прыслохоўваючых» адносі-ліся: Падляшша (з гарадамі Драгічынам на Бузе, Бельскам і Мельнікам), Валынь. Па-дольле, Кіеўшчына, ЧарнігаваСевершчына, Смаленшчына, Віцебшчына, Полаччына і Жамойдзь. Акрамя таго, у ХУст. да зямель мяжуючых адносіліся расейскія княствы ў вярхоўях рэк Акі і Дона (Навасільскае. Варатынскае, Адоеўскае, Мцэнскае і інш.) Дамінуючае становішча ў дзяржаве зай малі цэнтральныя землі, у якіх была скан-цэнтравана асноўная маса вялікакняскіх і дзяржаўных маёнтакў, тут-жа знаходзіліся й асноўныя маёнткі буйных фэўдалаў. Гэтая тэрыторыя была параўнальна густа засе лена, адсюль набіралася асноўная частка арміі, з насельніцтва гэтых зямель зьбіра ліся асноўныя даходы ў дзяржаўную казну. Буйныя фэўдалы гэтых зямель: Алелькавічы, Друцкія, Глебавічы, Гальшанскія, Кішкі, Ра дзівілы, Сапегі й іншыя займалі пануючае становішча ў дзяржаве, у іх руках знахо-дзіліся ўсе найважнейшыя органы дзяржаў-най улады і кіраваньня. У сувязі з тым, што асноўную частку галоўнага ядра дзяржавы складалі беларускія землі, беларуская мова была прызнана дзяржаўнай мовай на ўсёй 21 у Беларусь ' Летуву. Захаваньне старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і мясцовых ор-ганаў кіраваньня было зручна як мясцовым фэўдалам, якія захавалі ў сваіх руках кі-раваньне на месцах, так і цэнгральнаму ўраду, што абапіраўся на мясцовых фэў-далаў. Князі асобных княстваў, што ўвайшл і ў склад Вялікага княства Літоўскага, пра-цягвалі называццагаспадараміабобратамі вялікага князя. Напрыклад, князі Васіль Полацкі і Фёдар Расьціслававіч Менскі, якія прыбылі ў Ноўгарад у якасьці паслоў, называюцца братамі Гедыміна. У дагаворы 1388 г. зь Лівоніяй князі полацкі і віцебскі называюцца як і Гедымін —каралямі 4. Усё гэта сьведчыць, што дзяржаўны лад ВКЛ напачатку характарызаваўся наяў-насьцю шырокай аўтаноміі асобных зямель -княстваў, якія ўвайшлі ў яго склад. Грамадзкі лад У Вялікім княстве Літоўскім у ХІУ—ХУ стст. быў фэўдальны грамадзкі лад. Разам з тым,у гаспадарках буйных землеўладаль нікаў працягвала выкарыстоўвацца іпраца рабоў(чэлядзі нявольнай). Захоўваліся таксама і свабодныя сяляне-даньнікі, асаб-ліва ва ўсходніх раёнах Беларусі. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і хатняя жывёлагадоўля. Па-ляваньне, рыбалоўства і пчалярства мелі дапаможны характар. Працягвалі разьвівац-ца рамяство і гандаль, расьлі гарады. Най-больш буйнымі гарадамі ў той час былі: Вільня, Полацак, Берасьце, Віцебск, Сма-ленск, Навагарадак, Слонім, Горадня, Менск, Слуцак, Мсьціслаўль. Гандлем і ліхвярст-вам займаліся ня толькі гараджане, але і сьвецкія і духоўныя фэўдалы, манастыры. Па сваёй сацыяльнай структуры гра-мадзства падзялялася на два асноўныя клясы: фэўдальна залежных сялян і фэў далаў-землеўладальнікаў. Акрамя таго ў гарадах і сёлах пражывала значаня коль-касьць людзей, якія лічыліся асабістасва боднымі. Багатыя гараджане, асабліва ган-длёва-рамесныя вярхі, што валодалі срод камі вытворчасьціабоажыцьцяўлялі буйны гандаль, меліўласныя зямельныя маёнткі і цесна змыкаліся зьклясам фэўдалаў, іншыя жыхары гарадоў, якія працавалі ў купцоў або рамесьнікаў, змыкаліся з фэўдальна залежнымілюдзьмі, a то із чэлядзьдзю ня вольнай, асабліва парабкі і найміты. Кляс фэўдалаў падразьдзяляўся на дзьве асноўныя групы. Найбольш багатыя называліся князямі і панамі, а сярэднія і дробныя—баярамі. Баярамі называліся спачатку ўсеземлеўладальнікі, абавязаныя несьціваеннуюслужбу. Таму да клясу баяр адносіліся ня толькі фэўдалы, але і заможныя сяляне. У ХУ—ХУІ ст. сярэднія і дробныя земляўладальнікі, якія выконвалі ваенную павіннасьць, пачалі называцца шляхтай. У саслоўях шляхты былі ўключаны і шмат якія ваенна-служылыя сяляне. У склад саслоўя шляхты ў Беларусі ўваходзіліўсе фэўдалы і некаторая частка ваеннаслужылых сялян. Палітычныя, маё масныя і асабістыя правы шляхты атрымалі заканадаўчае замацаваньне ў агульназем-скіх граматах і Статутах. Кляс фэўдальна залежных людзей скла-даўся з асабіста свабодных сялянданьні-каў і сялян падданых. Акрамя таго, да не-свабодных людзей адносілася чэлядзь ня вольная, г.зн. халопы, якія засталіся яшчэ ад перыяду рабаўладаньня. w »1 Бапьжчыны > На хвалі беларускага Адраджэньня Анатоль Сабалеўскі Бальшынёй, прынамсі, многімі цяпер ужо прызнаецца, што па беларускай зямлі кро-чыць Адраджэньне. Хада яго не такая ўпэў- 1 Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Менск, 1925, с. 64-71. 2 Ермаловіч. М.Н. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989, с.29-31. 3 ПСРЛ. т.ХУ. М.„ 1965, с.19. 4 . Послання Геднмнна .Внльнюс, 1966. с. 194. (Працяг у наступным нумары.) неная і шпаркая, як думалася і хацелася-б. На шляху ўзьнікае шмат перашкод—як даўніх, так і новых. Перш-наперш, адраджэн-скаму руху ваяўніча супраціўляецца ста-рая наменклятура, якая пакуль ўсё яшчэ ва ўладзе. Надзвычай кансэрватыўная, вы-хаваная на праімпэрскіх ідэях «еднной н неделнмой страны», яна сёньняшнюю сы-туацыю з сувэрэннасьцю, самастойнасьцю РэспублікіБеларусь разглядае не інакш, як часовую, і чакае—не дачакаецца, калі вер-нуцца ранейшыя парадкі. У гэтым пляне да наменклятур даволі цесна прымыкае вельмі значная частка так званага «русскоязыч-ного населення»—найменш сьвядомая і слаба адукаваная праслойка грамадзтва, да таго-ж моцна адурманеная бальшавіцкай прапагандай. Інтарэсы гэтага тутэйшага насельніцтва, кіраваныя ўвогуле не на культуру, гісторыю, мову (яно і расейскай як сьлед ня ведае, ды і не імкнецца ведаць), а, гаворачы фігуральна, як мага на таў-сьцейшую каўбасу. Цяпер адраджэнскі рэй у Беларусі ў ас-ноўным вядзе інтэлігенцыя — далёка не ўся, бо і сярод яе ёсць шмат шэрай масы, якая таксама найперш клапоціцца пра ўлас-ны дабрабыт і цёплыя ў жыцьці месцы, спа койнае існаваньне (калі ўсё гэта ў наш час ўвогуле можа быцы. Рэй-жа вядуць на цыянальна сьвядомыя творцы, якія шчыра заклапочаны як сёньяшнім лёсам нацыя-нальнай дзяржавы і дзяржаўнасьці, так і нашым мінулым — гісторыяй, увогуле на-цыянальнымі каранямі, мовай, літаратурай, кульурай, мастацтвам. Іх намаганьні даюць плён, але пакуль не такі вялікі, на які можна было-б разьлічваць. На гэта ёсьць канкрэтныя абставіны і прычыны, сярод якіх хацелася-б вылучыць дзьве, на сёнь-няшні дзень асабліва відавочныя. Першая зь іх. Наша адраджэнскі працэс паступова, але няўхільна ідзе ў глыбіню. У прыватнасьці, усё больш вяртаецца народу яго гістарычная памяць. 3 навуковых пазы-цыяў пераасэнсоўваюцца мінулыя падзеі, даецца ім сапраўдная ацэнка. Адкрываюцца новыязьвесткі і факты, ліквідуюцца прагалы на культурнай ніве. Да нас прыйшлі сла-вутыя імёны і іх творы, якія да нядаўняга часу шальмаваліся ці проста замоўчваліся, словам, выкрэсьліваліся із ужытку, із па-мяці. Усё гэта так, і ўсё гэта добра. Але сам рух пакуль падзвычай слаба разгорт ваецца ўшыркі, да крыўднага мала ахоплівае новых сяброў у сваю арбіту. Акрамя вышэй згаданых перашкод, якія чыняць пракаму-ністычныя наменклятуршчыкі і розныя групоўкі з «русскоязычного населення».