Полацак №10, 1992

Полацак №10, 1992

41.51 МБ
Трэцяя сустрэча Астроўскага з Скарапа -дзкім у прысутна£ьці: зь беларускай ста-раны—Езавітаў і др. С.Грынкевіч, а з ук-раінскай стараны —палк. Ганзін й інж. Шчефановіч—адбылася ў пачатку лістапа-да 1944 г.
Скарападзкі, які выстаўляў спачатку сваю кандыдатуру на пост падрыхтавана-га ўжо да афіцыйнага адкрыцьця Украін-скага Нацыянальнага Камітэту, як «агуль-нанацыянальную» й усімі прымальную, праінфармаваў, зараз, што два дні таму назад немцы выпусьцілі з канцэнтра-цыйнага лягеру Бендеру, які праседзеў там некалькі гадоў і зьяўляецца цяпер вельмі папулярнай сярод украінцаў фігу-рай, зь якой ён ня можа і ня хоча кан курыраваць, а таму сваю кандыдатуру зды мае ў карысьць Бендеры і просіць Астроў-скага, як нейтральную асобу, якая шмат памагала ўкраінскім групам сваім пасрэд-ніцтвамдля іх зьбліжэньня,—перадацьгэ-ты адказ асабіста. Ён даў адрас і телефон Бендеры Астроўскаму, які абяцаў наведаць Бендеру, пазнаёміцца зь ім і перадаць прывітаньне ад гетмана Скарападзкага і ягоную прапанову аб зьняцьці кандыдатуры Скарападзкага і выстаўленьні кандыдатуры Бендеры на пост старшыні Украінскага Нацыянальнага Камітэту.
Затым Астроўскі паведаміў, што ён падрыхтаваў нямецкім установам ад імя Беларускай Цэнтральнай Рады праэкт мема-рандума, які ў БЦР яшчэ не абмяркоўваўся, але ён рады выпадку перадаць яго гетману Скарападзкаму з тым, каб I ўкраінскія арга-нізацыі, кожная ў асобнасьці, абмеркавалі
гэты праэкт 1 як мага хутчэй перадалі яго нямецкаму ўраду, Галоўнакамандаваньню 1 ў штаб СС, а таксама ў міністэрства усхо-дніх абласьцей паслалі сваі асобныя мэма-рандумы, з такім разьлікам, каб яны былі розных рэдакцыяў, але адзінага «антывла-саўскага» кірунку, прычым у кожным мэма-рандуме павінна быць фраза, што ўкраінцы дабіваліся і дабіваюцца сваёй незалежна-сьці, а Власаў гэтага не жадае дапусьць. Так як I самі немцы «гэтага не жадалі і не дапусьцілі», тотутускосна, але абсалютна зразумела будзе папрок і ў іх бок.
11 сьнежня 1945, Мінск.
Подпіс
Астроўскі бачыўсязьБендерай некалькі разоў і устанавіўзь ім кантакт у пытаньнях аб’яднаньня паўстанцкай дзейнасьці ў Бе-ларусі 1 ў Валыні. Падрабязнасьці іх плянаў мне невядомыя. Ведаю, што зь беларускага боку быў некаторы разьлік і на батальён маёра Родзькі—асобы батальён « Дальвіц»— 1 тое, што Родзька сустракаўся зь Бендерай і Тарасом Бульбой, адным з украінскіх атаманаў паўстанцкіх атрадаў у Галіціі, каб дамовіцца аб падрабязнасьцях.
У склад Украінскага Нацыянальнага Камітэту ўвайшлі: старшыня—генерал Шан-друк, Бендера, палк. Гамзан, гарадзкі галава г.Харькава (не памятаю прозьвішча) і яшчэ некалькі невядомых мне асобаў. Сам я з новаствораным Украінскім Камітэтам су-вязяў не ўстанаўліваў, так як працу гэ тую вёў сам Астроўскі, які працягваў і перамовы аб стварэньні беларуска-украін-скага саюзу. Вырашана было, што саюз гэты будзе аформлены ў будучым, а пакуль што ён лёг у аснову больш шырокага пагад-неньня, якое было названа «Блок народаў
36
37
Усходняй Эўропы»1, у які былі запрошаны: Беларусы —у асобе Астроўскага ад БЦР Украінцы — у асобе ген. Шэндрука ад УНК
Крымскія татары — у асобе старшыні іх камітэту (прозьвішча я не помню).
Данскіе казакі — у асобе старшыні іх (прозьвішча я не помню).
Грузіны —старшыні іх камітэту (прозь-вішча я не помню).
Армяне —старшыні іх камітэту (прозь-вішча я не помню).
Азэрбайджанцы— старшыні іх камітэту (прозьвішча я не помню).
Кіргізы—старшыні іх камітэту (прозь вішча я не помню).
Казахі—старшыні іх камітэту (прозь-вішча я не помню).
Народы паўночнага Ўралу—старшыні іх камітэту (прозьвішча я не помню).
Кожная з гэтых арганізацыяў таксама выступіла з пратэстам супраць спробы Власава, які падтрымліваўся Галоўным штабам нямецкай арміі, забраць пад сваю апеку вышэй пералічаныя народнасьці.
Гэтае сумеснае, але паданае шляхам асобных мэмарандумаў выступленьне, моц-на затармазіла стварэньне Власаўскага камітэту, так як ён пачаў нсупраць на-цыянальным, даўно існаваўшым арганіза-цыям, ствараць ў сабе пры Рускім нацыя нальным камітэтце, які ёй тады арга-нізоўваў, асобыя «прадстаўніцтвы» асоб-ных народаў, набіраючы ў гэтыя прадсіаў ніцтвы людзей, якія стаялі ў старане, або ў апазыцыі да сваіх арганізацыяў. Ад бе-ларусаў ва власаўскую групу ўвайшлі: Кіпель, Будзіловіч, Селях і Ўладзімір Гуцько.
1 .Езавітаў памьілкова ў гэтым месьце піша «Блок народаў Усходу Эўропы—Рэд.
У будучым, калі Власаў зь вялікім шу-мам і помпай адкрыў першае паседжаньне свайго Рускага камітэту ў Празе, «Блок на-родаў Усходняй Эўропы» выступіў ужо з адным агульным мэмарандумам на імя нямецкага ўраду, у якім папярэджвалася, што нацыянальныя арганізацыі власаўскага маніфэсту і камітэту не прызнаюць і пала-женьні іх не забавязываюць на свае ар-ганізацыі й аб’еднанныя каля іх народныя групы і нацыянальныя вайсковыя фармі раваньні, якія Власаву не павінны быць падначаленыя, а павінны дзейнічаць сама стойнымі нацыянальнымі групамі.
У дальнейшым «Блок народаў Усходняе Эўропы» пачаў шукаць агульных шляхоў, у выпадку паражэньня Нямеччыны. Дамовілі-ся, што кожная нацыянальнасьць зьбярэ сьведчаньні абзастаўшыхся яшчэ ў нейтра-льных краінах старых дыпляматычных прад-стаўніцтваў, а таксама аб існуючых у гэтых краінах нацыянальных камітэтаў гэтых на родаў. Кожная нацыянальнасьць павінна была заняцца гэтым асобна, пакуль яны згодзяцца ўвайсьці ў кантакт з «Блокам народаў Усходняй Эўропы».
Паседжаньні «Блока народаў Усходняй Эўропы» адбываліся кожны раз у іншым мейсцы. Часьцей за ўсё рабіл іся ў рэста-ране ў час сьнеданьня, якое пераходзіла ў абед. Прысутныя займалі асобны стол або асобны кабіэет. Аб падрабязнасьцях пасе джаньняў «Блока» ў месцах паседжаньняў ніякіх пратаколаў ня вялося, бо баяліся разгрому «Блока» і канфіскацыі папераў. Толькі агульны мэмарандум захоўваўся ў кожнай арганізацыі асобна, а таксама быў размножаны і разасланы ўсім нацыянальным арганізацыям для пасьведчаньня.
Такім чынам, зь беларуска-украінскіх сустрэч з Скарападзкім вырас беларуска украінскі саюз, а затым і «Блок народаў
Усходняй Эўропы», адзначаны межы Бела русі й Украіны, дамоўлена аб сумеснай барацьбе супраць СССР і Польшчы ў абарону нацыянальна-тэрытарыяльнай незалеж-насьці гэтых народаў і пачаты пошукі шля хоў для далейшай сумеснай працы ў выпадку паражэньня гітлераўскай Нямеч-чыны.
На тэрыторыі Беларусі й Украіны на мячалася арганізаваць шырокае ваеннае паўстаньне, для арганізацыі якога павінен быў працаваць маёр Родзька з сваім ба тальёнам спэцыяльна абучаных людзей. Частка людзей, на чале з маёрам Багдано-вічам і маёрам Вітушкай, была закінута самалётам (здаецца 25 чалавею і спусьціліся на парашутах. Вестак ад гэтай групы ў БЦР і ў Родзькі не было да канца сакавіка, калі я захварэў і павінен быў рыхтавацца да апэрацыі. У выпадку палёту самога Родзькі ў Беларусь, ён атрымаў ад прэзыдэнта Астроўскага паўнамоцтвы быць яго заступнікам на тэрыторыі Беларусі.
12 сьнежня 1945 г.
Мінск,
Подпіс
Дадам, што пры разьліках на паўстанцкі рух, меркавалася выкарыстоўваць таксама тых людзей, якія не пасьпелі адступіць, але былі ў батальёнах Беларусі Краёвай Абароны. Так як у момант адступленьня і нават пазьней БК А была падначалена каман дуючаму БКА падпалкоўніку Кушалю, то сьведчаньняў гэтых у мяне не было. Ведаю, што нека і орыя батальёны былі раззброеныя немцамі пры адыходзе бо баяліся, што яны перайдуць да партызанаў, зь іншых ба тальёнаў людзі разыходзіліся самацёкам, калі пабачылі. што немцы усіх кідаюць, a
самі ад’язджаюць на аўтамашынах і цяг нікамі. Наколькі рэальна было з боку Ас-троўскага спадзявацца на батальёны БКА на тэрыторыі Беларусі, я меркаваць не Mary, так як сувязь зь Беларусьсю не ўвахо-дзіла ў мае абавязкі. Гэта была справа ка-мандуючага й асобага батальёна. Таму не магу ў казаць дакладна, дзе й у якіх месцах засталіся батальёны або людзі. Я ў гэты момант быў яшчэ ў Рыме і да беларускага вайсковай справы адносінаў ня меў. У размовах называлася Палесьсе, але яно было толькі што далучанае да Беларусі ад Украіны й як там разьвівалася праца, я ня ведаю.
12 сьнежня 1945 г.
Мінск
*
Подпіс
У сваім складзе й у палітычных пера кананьнях Беларуская Цэнтральная Рада не была аднароднай. Найперш за ўсё трэба адзначыць чыста механічны падзел на дзьве групы, па іх тэры гарыяльнаму паходжань ню: групу з Захадняй Беларусі, так званую «захаднікамі», якія прывыклі да умоваў жыцьця пры Польшчы і былі зьвязаны праз яе з Захадняй Эўропай, і групу «ўсход нікаў», якія пастаянна жылі і працавалі ва ўмовах жыцьця Савецкай Беларусі і СССР. Паміж гэтымігрупамі заўсёды быў вядомы ашаганізм. На чале «захаднікаў» стаялі: былы сэнатар польскага сенату ад бе ларусаў Юры Сабалеўскі, маг. Мікалай Шкелёнак і Кушаль. На чале «ўсходнікаў» стаялі: былы ўпраўляючы справаміСаветаў Народных Камісараў БССРКандыбовіч, Ка лубовіч, інж. Стаськевіч іСелях. які пайшоў пазьней з Кіпелем да Власава і быў вы ключаны з БЦР.
(Працяг у наступным нумары)
39
38
Чалавечае ў паэзіі Генадзія Бураўкіна
Масей Сяднёў
Генадзь Бураўкін. Мастак Сямён Герус
Пакаленьне Бураўкіна крытыка звычайна называе пакаленьнем, абпаленым вайной. (Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году). Рыгор Барадулін удакладняе: пакаленьне «ня спаленае вайной». Называюць пака леньне Бураўкіна яшчэ і задзірыстым пака-леньнем. Гэтае пакаленьне ў часы г.зв. ад-лігі заявіла пра сябе, як пакаленьне, што ня хоча мірыцца з статус-кво. «Задзірысты» Бураўкін не пабаяўся сказаць:
He з капрону і не з жалеза нервы тонкія і ў мяне. Я ўсё роўна наперад лезу, каб у вочы плюнуць мане.
Слова, сказанае на творчым вечары Бураўкіна ў Нью Ёрку.
Ёсьць у гэтага, ня спаленага вайной, пакаленьня і адраджэнскія ноткі, усьве дамленьне свайго, нацыянальнага. У Бураў-кіна мы чытаем:
Гэта рыпнуў Скарыны друкарскі станок, гэта пахне друкарскаю фарбай.
Пра дзеячоў, якіх Бураўкін называе «самародкамі», паэт пісаў і такое:
Аднойчы азірнецца вол назад і ўсіх узьніме на крутыя рогі.
Можна сказаць, задзірыстае пакаленьне ў нейкім сэньсе рыхтавала перабудову.
1 ўсё-ж таленавіты паэт Генадзій Бу-раўкін не задзірысты. Ён занадта сур’ёзны для гэтага. Што нас падкупляе, заварожвае ў паэзіі Бураўкіна, змушае суперажываць — гэта чалавечае ў гэтай паэзіі. (He хачу ўжываць тут паняцьця «гуманістычная паэзія»: яно аклёпанае і тоіць у сабе па-літычны падтэкст). Вось жа палоніцьчытача ў паэзіі Бураўкіна, паўтараю—менавіта чалавечае ці чалавечнасьць. 1 гэта не абавязкава чалавечае ідэальнае. Чалавек у Бураўкіна як чалавек: з усімі ягонымі свомасьцямі— дадатнімі й адмоўнымі. Але перш за ўсё чалавек у Бураўкіна — гэта носьбіт нечата ўзвышанага, прыгожага, чыстага, людскага. У сваёй сутнасьці паэзія Бураўкіна — у сваёй лепшай часьці — узы-ходзіць да паэзіі духу, духоўнасьці, бо-ж яна чалавечая паэзія. Чалавечнасьць і духоўнасьць — паняцьці тоесныя.