Можна меркаваць, такім чынам, што ў выніку абмену гэтымі пасольствамі бізан-тыйскі імпэратар Канстанцін Парфіра-родны і мог даведацца пра лёс ваяўнічых вільцаў-люцічаў або пра іхны пагранічны горад. Лончын (Ленчын ?), што ляжаў над Лабай і які ў лацінскай транскрыпцыі называўся: Lunkin! і Lunzini Апрача яго, на тэрыторыі, дзекалісьці жылі вільцы-люцічы, захаваліся яшчэ гарадкі з назвамі Лютцаў, Ляйцэн. Калісьці ня толькі паасобныя плямёны, але і плямёны, аб’яднаныя ў межах адной дзяржавы.маглі называцца абагульняльна, зыходзячы з уласнага імя таго або іншага князя. Гэтак ўзьнікла этнічная назва для палякаў «ляхі», якая пайшла ад імя леген-дарнага польскага князя Леха. Таксама ў сярэдзіне X стагодзьдзя палякаў называлі яшчэ «ліцікамі» або «ліцікавікамі». Гэтыя назвы для палякаў, якія адпавядалі імені польскага князя Лесткі, занатавалі, напрык-лад, Канстанцін Парфірародны і саксонскі храніст манах з Відукінд. Аднак свае назвы плямёны маглі ат-рымліваць яшчэ ад назваў рэкаў і гарадоў. Возьмем, для прыкладу, нашых палачанаў, якіх у старых летапісах залічалі да крыві чоў іадрозьнівалі іхадкрывічоўяк асобнае племя палачанаў, Радары, якія належалі да саюзу плямёнаў вільцаў-люцічаў, ад-нолькава маглі запазычыць сваю назву ад назвы гораду радагошч. Жылі на Захадзе яшчэ славянскае племя любушанаў, але і ў іх галоўным культавым цэнтрам быў горад Любуш. Дык магчыма, гаворачы, пра ўсход-няславянскае племя лензанінаў-ленцані-наў, бізантыйскі імпэратар меў на ўвазе якраз люцічаў, але іхную назву высноў-ваў ад пачутай ім назвы пагранічнага гора-ду вільцаў-люцічаў, аднолькава маглі за-пазычыць сваю назву ад назвы гораду Рада-гошч. Жылі на Захадзе яшчэ славянскае племя любушнаў, але і ў іх галоўным куль-тавым цэнтрам быў горад Любуш. Дык, магчыма, гаворачы пра ўсходня-славянскае племя лензанінаў-ленцанінаў бізантыйскі імпэратар меў на ўвазе якраз люцічаў, але іхную назву высноўваў ад па чутай ім назвы пагранічнага гораду вільцаў-люцічаў, які зваўся Ленчынам або Люн-цынам. Дарэчы, у мясцовасьці гэтага гораду жыло невял ікае племя лінянаў, што таксама належала да саюзу плямёнаў-люцічаў і называлася: Linones, Lingones і Linagga. У лацінскай транскрыпцыі краіна люцічаў і люцічы ячшэ называліся Leuticia, Leuticii, Leuticios Luidcii, Luidfzi.Anpa4a культавага цэнтру Радагошча у вільцаў-люцічаў быў таксама горад Драгавіт, які ляжаў над ракай Пенай. У грамаце нямецкага караля Канрада III. што была датаваная 1150 г. і якой пацьвярджаліся ранейшыя прывілеі для Гавэльбэргскай каталіцкай япархіі, по-бач зь іншымі паселішчамі славянаў-рада-раў былі названыя Драгавічы і Людзіны. Па-водля гэтага дакумэнту, паселішча Дра-гавічы знаходзілася на поўдзень ад Га-вэльбэргу, а Людзіны—гэта цяперашні гарадок Людзеніц. Сярод земляў гэтай Гавэльбэргскай япархіі былі названыя таксама землі: Linagga, Liezici і Nielietlzl, Мяркуем, што пад «Ліцічамі» і «Няліцічамі» выпадае разумець зьмененыя формы назваў люцічаў і нялюцічаў. 153 Мы ўжо гаварылі, што ў мясьцінах, дзе калісьці жылі плямёны саюзу вільцаў-лю-цічаў, захаваліся тапанімічныя назвы Крывіч і Крэва. Захаваліся тут яшчэ гэткія назвы гарадкоў: Баседаў, Любц, Любтэн, Міраў і Цяпераў. У дагаворнай грамаце Мекленбур гскага князя Генрыха Барціна, што была датаваня 1222 г., згадваліся гэткія пасе лішчы, якія знаходзіліся, праўда, на тэры-торыі абадрыдаў: Brizen Lubimari, Mlrisdorp і Wizendorp. 154 Няцяжка здагадацца, што гэта былі Бярэсьце, Віцень. Любаміры і Мір. Цяпер перанясем прыгадваныя тут га панімічныя назвы на тэрыторыю, скажам, Заходняй Беларусі. Два Радгошчы заха-валіся ў Янаўскім і ў Наваградзкім раёнах. 3 Радагошчам супадаюць назвы Радзеж і Радашковы. Маецца два Драгічыны, назва якіх магла паходзіць ад племя дрыгавічы, але гэткую назву яны маглі атрымаць так-сама на ўзор гораду Драгавіт і паселішча Драгавічы. Рака Пена адмяжоўвала чэразь-пенянаў ад радараў і далянчанаў, і Пінай называецца прыток Прыпяці. He гаворачы ўжо пра назвы Крывіч і Крэва, для Баседаў ёсьць адпаведнікі: Бяседа, Бяседкі, Бясед нае, Бяседы, для Любца і Любтэна — Любча, Любатынь Любач, Любань, Любна, Любель Любейкі, Любашава, Любашкі, Любята, для Людзінаў — Людзьвінава, для Мірава—Мір, для Цяцерава — Цяцераў, Цецяроўка, Цеце-равец, Цецяровінцы, Цяцеры. Прасочым таксама, якія спэцыфічныя сьляды зь гледзішча тапаніміі дадаткова маглі пакінуць перасяленцы часткі вільцаў люцічаў. Вількамір, Ваўковічы, Ваўкалата, Валконікі, Вількі, Вількія, Вільча, Вільканцы, Вілкавішкі, Воўчыя, Ваўкавыск, Люта, Лютая, Лютаўка, Люцін, Люцін, Люцец, Лютавень, Лютыня, Лютыніца, Лютэйка, Летаўка. Можна далучыць сюды Людалішкі і Люцы-нішкі, што знаходзяцца каля Вільлі і Трокаў. Перад тым, як у X ст. вільцаў пачалі называць яшчэ і люцічамі, у старых заход няэўрапейскіх аналях паўтаралася: «His motibus ita conposttis,. Sclavis, qui nostra consuetudine Wilzi, proprie vero, id est sua locutions, Wei atabi dicuntur, bellum inlatum est" "Sclavi, qui dicuntur Wilzi", "Carlus pugnavit contra Wilzis in Wenedonia", "Karolus rex cum exercitu Francorum perrexit ad Sclavos tn Win-cfa, et conquisivit ipsam patriam cum ipso rege nomine Dragovit, et reversus est cum pace'. Мачыма, штонайменьне вільцаў i краіны Вільцыі было татэмнага паходжаньня, пахо-дзіла ад татэму ваўка. У стараславянскай мове воўк зваўся «влькь», у старой мове ўсходніх славянаў і баўгараў—«вьлкь» і ў мове заходніх славянаў—«вільк» і вельк». У прыгадваных намі хроніках Тытмара Мерзебургскага, саксонскага манаха Відукінда, Адама Брэменскага і Гельмольда з Бузава не было гаворкі ні пра Літву і ліцьвіноў, ні пра люцічаў, частка якіх пачала перасяліцца наўсход. Аднак, гаворачы пра народы і плямёны, якія жылі на ўсход ад Балтыйскага мора, там дзе была Русь, Адам Брэменскі прыгадаў яшчэ гэткі народ ' ІЬі sunt etiam, qui dicunturAlani vel Albani qui Lingua eorum Wizzi dicutur, crudelissimi ambromes". Гэтых «Віцаў» перакладчыкі i дасьледчыкі звычайна атаясамліваюць зь фінскім племям весь. Але камэнтар. Адам Браменскага, які апрацаваў чарнавы рукапіс храніста. гэтую мясьціну ўдакладніў гэткім чынам: ".. Alani vel Albai, qui Lingua eorum Wilzi diocuntur, crudelissimi ambrones".155 Гэта значыць.тыя «албані-вільцы» былі ўсёдным, лютым народам. У лацінскай мове рака Лаба (Эльба) называлася Альбай і пісалася Альбіс, Альба й Альбія, што значыла рака Белая. Асабліва ў старых дацкіх хроніках (напрыклад Сак-сона Граматыка), Альбіяй называлася таксама краіна, што ляжала на поўнач ад ракі Лабы. Аднолькава было там «Венедыя» і«Славія», жыхары якіх часта называліся агульным найменьнем трансальбіянцаў. Другая назва «Албані» —тых усходніх віль-цаў Адама Брэменскага быццам падказвае меркаваньне, што яны маглі перасяліцца на ўсход вось з гэтай краіны Альбіі. Між іншага, атаясамліваючы заходніх вільцаў зь люцічамі, Адам Брэмескіх люцічаў называў: "Ultra Leuricios, qui alio nomine Wilzi dicuntur", "Wilzi, a nobis dicuntur Leutici".156 Найменьне «лёйтыцы» бліжэй супадае зназвамі ліцьвіноў і літвы. Можна яшчэ зьвярнуць увагу на сагу пра Тыдрэка Бернскага. У гэтай сазе, якая была запісаная ў Скандынавіі ў ХШст., на-пляставалася шмат сюжэтаў і падзеяў розных эпохаў. Дарэчы, у асобе галоўнага героя гэтай сагі заўважаецца далёкі гістарычны персанаж: кароль остготаў Тэо-дарых, які на прыканцы У ст. заваяваў землі Італіі, стварыў там дзяржаву остготаў і сваю рэзыдэнцыю меў у Вероне. Памёр ён у 526 г. Тым ня менш, у сазе гэтай ад-люстраваліся зусім рэальныя гістарычныя факты. Напрыклад, у ёй была гаворка пра гарады Ноўгарад. Полацак і Смаленск, пра «караля Русі» Ўладзіміра, які ў сазе на-зываўся яшчэ «каралём Ноўгараду». «Гу-наланд» сагі і кароль «краіны гунаў» Атыла ўвасаблялі Венгрыю, а не колішні гунскі саюз плямёнаў. У старых заходняэўрапей-скіх аналах мадзьяры—венгры якраз называліся гунамі. Дарэчы, паводля гэтай сагі, вось гэты кароль гунаў Атыла таксама паходзіў з Фрызіі, а каралём гунаў ён стаўся пасьля заваяваньня краіны гунаў. (Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія 1 5° Widukindi ResgestaeSaxonicae In:Quellen (des Mittel alters) Bd V111, Darmstadt, 1971, pp 160-165 151 Wolfgang Bruske, Opus ctt. S. 16-28, Henryk Lowmianski.Poczatki Polski.J. 5. Warszawa. 1973, s 262-290. 152 Liudprandi Opera. In: Quellen (des Ml-ttelalters) Bd VIII, Darmstadt, 1971,pp 460-463. 153 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsidlung im Mittelalter Bd XXVIa Nr. 31, s. 140-147. 154 Ibidem, Nr. 62, s 256-259 155 Adami Bremensis Gesta Hammaburgen-sis ecclesiae Pontificum, pp 458-459 156 Ibidem pp. 252, 354 19 Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Веларусі Утварэньне Вялікага княства Літоўскага Язэп Юхо Рост прадуктыўных сілаў, умацаваньне фэўдальных вытворчых адносін выклікалі павелічэньне грамадзкага падзелу працы, што, у сваю чаргу, садзейнічала разьвіцьцю гандлю й ліквідацыі адасобленасьці дробных дзяржаваў-княстваў, зьліцьцё іх у больш буйныя дзяржавы. Асабліва гэты працэс узмацьніўся ў Беларусі і Летуве ў другой палове XII ст. У Беларусі, Летуве аб’яднаньне падтрымлівалася і шырокімі масамі сялян, асабліва ў першай палове ХІП ст., калі з паўночнага захаду пачалася агрэсія ката-ліцкіх ордэнаў крыжаносцаў і мечаносцаў, а з паўднёвага ўсходу—татар. Гэта вы-клікала неабходнасьць паскарэньня пра-цэсу аб’яднаньня беларускіх і летувіскіх княстваў у адзіную дзяржаву.1 Насельніцтва беларускіх княстваў з старажытнейшых часоў знаходзілася ў пастаянных гандлёвых і палітычных зносі-нах паміж сабой, бо іх зьвязвала агуль-насьць гандлёвых шляхоў па Нёману, Дня-пру, Вільлі, Дзьвіне й іншых рэках, агульнасьць культуры і рэлігіі, паганскай, а затым і хрысьціянскай, сумесныя ваенныя дзеяньні. У ХП ст. пачаўся працэс далучэнь ня некаторых летувіскіх зямель да беларускіх княстваў. На думку некаторых гісторыкаў, у XI—XII стст. літоўцамі або ліцьвінамі называліся славяне, якія жылі ў цэнтры Беларусі.2 Цьвярскі летапісец пісаў, што пры расьсяленьні славяне сталі на-зывацца рознымі імёнамі: адны называліся маравамі, другія чэхамі, харватамі...ляхамі. А адтыхляхаў празваліся адны палянамі, «друзнн Лутнцн, а нншн Лнтва»3. У летапісах