Полацак №10, 1992

Полацак №10, 1992

41.51 МБ
Міколу Рыжага, Тацьцяну Рудаву,
Анатоля Сабалеўскага, Валерыя Санько, Паўла Семчанку, Юрыя Смірнова, Галіну
Смоляк, Уладзіміра Содаля, Васіля Супруна, Васіля Супруна, Юрася Сьцяпанава
Сяргея Тарасава, Вітаўта Тумаша, Юрыя Тышкевіча,
а.Міхала Уляхіна,
Юрася Хілько,
Анатоля Цітава,
Антона Шукелайца, Міколу Шыбкевіча, Лявона Шымана,
Зьміцера Яўтуховіча.
Рэдкалегія і чытачы часопіса «Полацак» зычаць Вам усім творчых посьпехаў і чакаюць новых сустрэч аўу 1993 годзе на старонках часопіса!
Мне скажуць: доўга Ты пяро сваё ганяў Ды ўсіх у рыфму ты няўняў. He, не, яны тут не забыты, Яны ня менш за іншых знакаміты.
Ня мусіць мучыць іх сумлеў— Іх толькі ў рыфму ўціснуць я не ўмеў.
4
■^сМі^

7
6
Віншую рэдкалегію часопіса «Полацак» з Новым годам і Калядамі! Зычу Вам усякае памыснасьці ў новым 1993 годзе, а «Полацку»—новых цікавых здабыткаў у справе Адраджэньня Бацькаўшчыны, выхаваньня нацыянальнай сьвядомасьці ў беларусаў! Хай Ваш «Полацак«, такі мілы сэрцу кожнага беларуса (дзе-б ён ні жыў), жыве й набірае моц!
Жыве Беларусь!
Сьвятлана Сачанка
Віншуем з Новым 1993 годам! Жадаем посьпехаў, усяго самага найлепшага! Вельмі Вам дзякуем за «Полацак«.
Алена Сівакова, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Культурна-асьветніцкі цэнтр «Полацак» вітае з Каляднымі сьвятамі і Новым годам ўсіх сваіх сяброў, прыхільнікаў і працаўнікоў на беларускай ніве! Зычым усім здароўя, шчасьця, посьпехаў!
Кліўлендзкі аддзел БАЗА жадае сваім сябрам, прыхільнікам і чытачам часопіса «Полацак» вясёлых Калядаў шчасьлівага Новага году!
Кліўлендзкі Аддзел Беларуска-Амэрыканскага Жаночага Згуртаваньня шчыра вітае кожную беларускую сямейку з Новым годам і Калядамі! Няхай радасьць і шчасьце будзе ў кожнай хаце!	л
1
Кліўлендзкі аддзел Беларуска-Амэрыканскіх вэтэранаў віншуе з Калядамі і Новым годам! Зычым ўсім шчасьця, здароўя і памыснасьці!
Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў
Віцебская вобл.
Міхась Белямук
Глыбоцкі р-н
У 1962 г. знайшлі скарб, але мейсца знаходкі нявыяўленае, акалічнасьці знаходкі скарбу нявысьветленыя, колькасьць манэт няведамая. Ведама, што скарб знойдзены ў былым Пліскім р-не і дзьве манэты з гэтага скарбу перахоўваліся ў Віцебскім гісторыка-краязнаўчым музэі.
Абасыдаў ІфрыкіжкайруаюТуніс 793-4	ар-Рашід
Абасыдаў Фарыс (Шыраз)	Іран 834	ал-Мутасім
Рабцэвіч і Стуканаў 6.35, №6, Побаль' 6.152, №280
Докшыцкі р-н
У 1935-1936 гг. пры няведамых акалічнасьцях у вярхоўі рэчкі Беразіны была знойдзе-на рымская медзяная манэта сярэдзіны II ст. Гэта ёсьцьфоліс, месца чаканкі няведамае. У гэтым часе ў Рыме быў імпэратарам Антонін Пій (138-161), значыць фоліс чаканены Антонінам Піям.
У Крапоткіна паказаны Бягомльскі р-н, у Побаля адзін раз пададзена, што знойдзена ў Докшыцкім р-не, другі раз — Барысаўскім р-не, Менскай воб.
Побаль 2 6.152, № 279, 6. 351, №47.	Побаль3 6.70, №1,
Кропоткін 2 6.97, № 1383	Рабцэвіч 6. 192. № 28
Драздова, Аршанскі р-н
У 1971 г.З.Сяргеева раскапала курганы каля рэчкіАдроў. У адным кургане знайшла 2 сярэбраныя пласьціністыя, арнамэнтаваныя пярсьцёнкі, 38 шклозалочаныя пацеркі. У другім кургане быў знойдзены зь сярэбранага дроту пярсьцёнак і шклозалочаная пацерка. Знойдзныя рэчы з XI ст.
Сергеева 3 6.405,	Сергеева4 6.50-51,	Яніцкая... 6.136, №24
Друцк, Талачынскі р-н.
Сыстэматычныя раскопкі ў Друцку праводзіліся Л.Аляксеевым 1956—1962 гг. і былі ўзноўлены ў 1965-1967 гг. Дзякуючы раскопкам былі знойдзныя рэчы.
Пацеркі залатыя, філігранавыя 2 штукі, булаўка сярэбраная з пазалочанай галоўкай. Бранзалет-наруч, сярэбраны са сканьню далікатнага выкананьня. Два сярэбраных бранзалетаўзь вітага дроту. Тры сярэбраныя пярсьцёнкі, два сьпляцёныяз дроту, а адзін з шчытком, на якім княжы знак. Сярэбраныя бляшкі, якія нашываліся на вопратку і сярэбраныя накладкі, пласьцінкі ад дарагога калчана. Зьлітак сярэбраны, які грыўнай называўся, вага ягоная 98,4 грамаў. Цікавай знаходкай ёсьць 2 місачкі дыяметрам 60-70 мм і 4 маленькія гіркі, на адной, найменшай, выбіта 6 кропак. Місачкі да вагі, на якіх важылі манэты або мэталы. якія выкарыстоўвалі ювеліры для сваіх вырабаў. Знойдзеныя Працяг. Пачатак у №8(18)—9(19)	$
8
рэчы паходзяць з XI-XIII стст.
Алексеев 4... 156, 161, 163, Аляксееў5.. 17-21, Штыхаў....б.115, 126.
Друя, Браслаўскі р-н.
Перад 1940 г. у горадзе знайшлі на беразе рэчкі Друйкі рымскую манэту Даміцыяна (81-96 гг.) але горад-манетніца не расчытаны.
Побаль 2.. 6.126, № 34
Дрысьвяты, Браслаўскі р-н.
У 1970 г. I 1976 гг. М.Ткачоў каля возера Дрысьвяты, на замчышчы з XI ст. праводзіў раскопы і знайшоў шклозалочаныя пацеркі.
АНГБел. 6.77, ЗПГКБ Віц. 6. 146-147, №487.
Засьценкі, Аршанскі р-н.
У 1901 г. каля в. Засьценкі, якая 10 км ад Копыся, знайшлі скарб арабскіх діргемаў, але далейшы лёс скарбу не вядомы.
Штыхов 2...б.63, №463
Закур’е, Чашніцкі р-н
У 1888 г. Е. Раманаў раскапаў курган з жаночым пахаваньнем і знайшоў сярэбраны пярсьцёнак, 2 завушнічкі і 5 пацеркаў з XI—XII стст.
Романов..6.148, Алексеев... 6.291, зн.105, ЗПГКБ Віц. 6.447. №2544
Захарнічы, Полацкі р-н
У 1969 г. Г.Штыхаў раскапаў 5 курганоў каля вёскі, знайшоў у адным кургане з жаночым пахаваньнем 3 сярэбраныя пярсьцёнкі з XI ст.
Штыхаў 6. 6. 243.	ЗПГКБ Віц. 6.369, № 1965.
Зашчырына, Верхнядзьвінскі р-н.
У 1976 г. З.Сяргеева праводзіла раскопкі курганоў. У кургане №4 знайшла 2 шклоза-лочаныя пацеркі вялікага памеру зь ярка залатой фольгай у сярэдзіне, яны з X XI стст.
Сяргеева 5. 6.81-82
Казянкі. Полацкі р-н
24 красавіка 1973 г. вучні 4 клясу полацкай сярэдняй школы Саша Дрозд зь Міхасём Бараном вырашылі пайсьці на рыбалку. Узялі яны вуды і пайшлі на ўзараны калгасны палетак назьбіраць чарвякоў. Прыблізна 300 метраў ад берагу ракі Дзьвіны Саша на ўзараным полізаўважыў бліскучы кружочак. Ён паклікаў сябру Міхася I паказаў зна-ходку. Калі хлапцы ўважліва прыгледзіліся да ўзаранае ральлі пабачылі, што бліскучых кружочкаў ёсьць болей I, паклаўшы вуды, пачалі рукамі разграбаць зямлю. Сабраўшы адпаведную колькасьць кружочкаў пабеглі ў Полацак, каб паказаць супрацоўнікам Полацкага музэя М.Аляксееву й А.Хлябцэвічу сваю знаходку, бо ім здалося, што гэта
манэты. Супрацоўнікі музэя пацьвердзілі, што гэта ёсьць манэты, арабскія діргемы I пабеглі на казанкоўскае калгаснае поле.
Прыблізна 20 цм ад паверхні ральлі паказаліся слупкі діргемаў, яны былі агорнутыя ў бяросту. Сабралі 5580 цэлых і 2008 абрэзаных або абламаных діргемаў, але вестка аб знойдзеньні манэтнага скарбу маланкай даляцела да людзей, якія прыбелгі й зьбіралі манэты на ўзараным полі, колькі яны назьбіралі невядома. Прыпушчэньне, што некалькі соткаў.
Усё-ж Казянкоўскі скарб, які перахоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музэі мае 7588 діргемаў і важыць 20 кг, зьяўляецца адным з найбольшых скарбаў Усходняе Эўропы. Шкада, што толькі 93 манэты В.Рабцэвіч агледзеў I даў апісаньне.
Абасыдаў 4 діргемы чаканены ў Бадаа—Туніс, Васіт—Ірак, Нісабур—Іран, каліфамі: ал-Мутамід (870-892), ал-Мутадыд (892-909)
Тагірыдаў 1 діргем з Самарканду— Узбекістан, Мухамад ібн Тагіра (862—872)
Саманідаў 77 діргемы з Андарабы, Нісабуру— Іран, Балх — Афганістан, Самарканду і аш-Шаш — Узбекістан, каліфамі:	Ізмаіл ібн Ахмад (892—907),
Ахамад ібн Ізмаіл (907 913), Наср ібн Ахмад (913-942)
Сафарыдаў 1 діргем з Фарыс (Шыраз)—Іран, Амр ібн ал-Лайт (878-902)
Булгараў на Волзе 2 діргемы,	эміра Мікаіл ібн Джафар 923—948 (??).
Імітацыя абасыдзкім діргемам	3 манэты
Імітацыя саманідзкім діргемам	2 манэты
Рабцэвіч I Стуканаў... 6.33-34, Рабцевіч ’...6.380,	Штыхаў7... 6.81 82
Кастрыца, Лепельскі р-н.
У 1965 г. Г.Штыхаў раскапаў 2 кураганы з XI ст. і знайшоў 4 шклозалочаныя I 1 шкло-сярэбраную пацерку, сярэбранае скронёвае кальцо, сярэбраны або білонавы пярсцьёнак.
Штыхаў6... 245-246, Яніцкая... 6.137, №28
Кіселі, Талачынскі р-н.
У 1885 г. М.Турбін каля рэчкі Адроў праводзіў раскопкі гарадзішча I курганнага магільніка. Ён знайшоў 20 шклозалочаных і 5 шклосярэбраныя пацеркі.
Яніцкая... 6.131, №8
Краснае, Дзісьненскі ўезд.
У 1896 г. падчас капаньня канавы выкапалі скарб, важыў каля 780 грамаў, меў ён 66 цэлых діргемаў і мноства абломкаў. Скарб адаслалі ў Архэалягічную камісію і В.Тызенгаўзэн даў кароткае апісаньне манэтаў.
Абасыдаў 7 діргемаў з 899—939 гг. ад ал Мутадыда да ар-Радзі, чаканены: Багдад, Басра, Васіт—Ірак.
Бувайгідаў 17діргемаў з 949—979 гг. ад Імад ад Даўля да Адыд ад Даўля, чаканеныя: Астрабад, ал-Ахваз, Джанаба, Джорджан, Дінавар, Ісбаган, Шыраз —Іран, Басра, ал—Куфа — Ірак.
Зіярыдаў 8 діргемаў з 9676—977г. Бісутун ібн Вамшэгір
10
11
чаканеныя: Амул, Джорджан, Сарыя —Іран.
Саларыдаў Ідіргемз 975-6 ал-Марзабан ібн Ізмаіл (?) чаканены ў Ардабіл—Азэрбайджан Саманідаў 64 діргемы з 916 —986 гг. ад Наср ібн Ахмада да Нух ібн Мансура,
чаканеныя: Андараба, Нісабур, Рашт—Іран;
Балх —Афганістан; Бухара, Самарканд, аш-Шаш—Узбекістан.
Гамданідаў 3 діргемы з 945—967 гг. Насір ад Даўля і Сейф ад Даўля.
Браты чаканілі діргемы супольна. Манетніца не расчытана.
Імітацыя саманідзкім діргемам — 2 манэты.
В.Тызенгаўзэн расчытаў ня толькі цэлыя діргемы, але некаторыя абломкі дзеля гэтага атрымалася 102 діргемы. Найстарэйшай манэтай ёсьць діргем абасыдзкі ал-Мутадыда з 899 г„ наймаладзейшай манэтай саманідзкі діргем Нух ібн Мансура, адсюль прыпушчэньне, што скраб быў закапаны каля 990 г.
Марков.. 6.136, №1
Крыніцы—Навінкі, Талачынскі р-н.
У 1972 г.З.Сяргеева раскапала 12 курганных насыпаў і знайшла шклозалочаныя пацеркі, але колькасьць не падаецца.
Сергеева 6... 6.368.
Курына, Віцебскі р-н
У 1872 г. М.Кусьцінскі раскапаў 2 курганы, знайшоў сярэбраны пярсьцёнак з чатырох-граненага дроту і 11 шклозалочаных пацерак.
Алексеев... 6.282. зн. 43.
Латыгоўка. Талачынскі р-н.
У 1973 г. З.Сяргеева раскапала курган і знайшла бронзавую бляху зь сьлядамі пазалоты і кавалачкамі эмалі.
Сяргеева7... 6.381.
Лепель
У 1883 г. М.Кусьцінскі раскапаў 3 курганы і знайшоў 2 шклозалочаныя пацеркі.
Алексеев... 6.292, зн. 113.
Лісна, Верхнядзьвінскі р-н.
У 1976 г. З.Сяргеева раскапала 6 курганоў, паводля знойдзеных рэчаў, курганы з X-XII стст. Яна ў курганез жаночым пахаваньнем знайшла шклозалочаныя пацеркі і кавалкі шаўковай тканіны гафтаванай залатымі ніцямі. М.Фехнер кажа, што шаўковую тканіну выраблялі ў імпэратарскіх майстэрнях Канстантынопаля і прадавалі толькі «верхушке феодального обіцества». Выглядае, што ў кургане каля вёскі Лісна была пахаваная вы-датная княжага паходжаньня палачанка.