У канцы часопіса ёсьць пастаянная рубрыка «Пасьля спектакля», пад якой дру-куюцца гумарыстычныя творы, нечаканыя, дзіўныя здарэньні, розныя кур’ёзы. Ня так даўно, нарэшце, выйшаў у сьвет знакаміты «фальклёрны» твор «Сказ пра Лысую гару» пад псеўданімам Ведзьмака Лысагорскага —сатырычна-парадыйная паэма пра бела-рускіх пісьменьнікаў, якая ў час яе зьяў-леньня ў сямідзесятыя гады не магла быць апублікаваная, хадзіла па руках чытачоў, у сьпісах і мела велізарны посьпех. Услед за гэтым творам і пад ягоным ўплывам зьявілася шэраг містыфікацыяў, адна з найбольш прыкметных і таленавітых — Я.Ціхановіч паэма пра дзеячоў мастацтва «Роздум ля параднай брамы», публікацыяй якой і завяршаецца «Тэатральная Беларусь »1992 году. Для сурпацоўніцтва ў часопісе запро-шаны ня толькі крытыкі, прафэсыяналы. Друкуюцца і вядомыя пісьменьнікі Сяргей Грахоўскі, Уладзімір Дамашэвіч, Сяргей Панізьнік, Арсень Ліс, навукоўцы, дзеячы сцэны. Аўтарскі актыў будзе ўмацоўвацца і пашырацца. I ёсць падставы спадзявацца, што знаёмства на старонках «Тэатральнай Беларусі» зь іх матэрыяламі станецца для чытачоў цікавым і карысным. Да новых сустрэч. 27 Багацьце нетраў Беларусі >$»J^ Радзім Гарэцкі ^*^1 Сярод галоўных праблем, якія стаяць перад сучасным чалавецтвам, вылучаюцца дзьве, без вырашэньня якіх немагчыма само існаваньне чалавека. Гэта—забесь-пячэньне людзей прадуктамі харчаваньня, а прамысловасьці—мінэральнымі рэсурса-мі. Разьвіцьцё цывілізацыі заўсёды было зьвязана з выкарыстаньнем карысных вы капняў: нездарма асноўныя яе этапы но-сяць назовы тых матэрыялаў мінэраль-нага паходжаньня, якія стварылі іх рос-квіт—каменны, бронзавы, жалезны вякі. Зараз, кал і Беларусь паступова ператва-раецца ў сувэрэнную краіну, вельмі ак-туальна паглядзець на багацьце нетраў яе тэрыторыі і зьвярнуць увагу на яе мі-нэральныя рэсурсы. Амаль да першых пасьляваенных гадоў мы ведалі галоўным чынам толькі будову самай верхняй часткі разрэзу зямной кары, так званых чацьвярцёвых адкладаў і зьвяза-ных зь імі небагатых карысных выкапняў (торф, будаўнічыя матэрыялы, падземныя пітныя воды). Таму многія лічылі, а трады-цыйна і да гэтага часу лічаць Беларусь беднай на мінэральныя рэсурсы. Пасьля правядзеньня шырокіх геафі-зычных і геалягічных дасьледваньняў стала вядома геалягічная будова больш глыбокіх слаёў зямной кары, а ўяўленьне аб бед-насьці нетраў Беларусі геолягамі было адкінута. Аказалася, што крышталічны фун-дамэнт у адных месцах падыходзіць амаль да паверхні зямлі і стварае падняцьці (Бе-ларуская антэкліза ў цэнтры краіны, Мікашэвіцка-Жыткавіцкі горст і інш.) , у другіх —глыбока (да 1,5—2 км, а на паўднёвым усходзе Беларусі —да 5-6 км) апушчаны — тут магутныя ападкавыя па-роды запаўняюць глыбокія ўпадзіны і пра-гіны (Брэсцкая й Аршанская ўпадзіны, Прыпяцкі прагін). Кожны геалягічны пэрыяд быўнепаўторны і пакінуўсваегорныяпаро-ды, да якіх належаць і свае карысныя вы-капні. Таму з крышталічным фундамэнтам зьвязаны адны карысныя выкапні, а з роз нымі адкладамі чахла ў розных геалягіч ных структурах—зусім іншыя радовішчы. У пародах фундамэнту знойдзены радо-вішчы жалезнай руд: Навасёлкаўская каля Карэлічаў (ільменіт-магнетытавыя руды зь сярэднім утрыманьнем жалеза 26%) на глы-біне прыблізна 150 м і Акалоўская каля Стаўбцоў (жалезістыя кварцыты з утрымань нем жалеза 35%) на глыбіні 260 м і больш. Першае па запасах руды —сярэдняе ра довішча, другое—буйнае. Падлічаныя за-пасы руд да глыбіні 700 м— больш за 700 млн. т„ а прагнозныя—звыш 1,5 млрд т. Гэтыя радовішчы комплексныя: тут ёсьць тытан, ванадзій, фосфар, кобальт, германій, серабро, золата. У Жыткавічах знаходзіцца радовішча рэдкіх і рэдказямельных эле-ментаў, безь якіх немагчыма разьвіцьцё радыёэлектронікі, авія- і ракетабудаўніцт-ва, ядзернай і рэнтгенаўскай тэхнікі і г.д. У Глішкавічах на поўдні Беларусі і ў Міка-шэвічах працуюць магутныя кар’еры па здабычы з гранітаў і гнейсаў жарствы (шчэб-ню). Запасы будаўнічага каменю тут звыш 360 млн. м3. Драбільна-сартавальны завод вырабляе амаль 8 млн. кубаметраў шчэбню ў год. Граніты можна больш шырока выкарыстоўваць і дзеля абліцоўкі будынкаў мэтро. 3 пародамі фундамэнта могуць быць зьвязаны радовішчы чорных і легіруючых 28 (жалеза, ванадзій, тытан, кобальт, нікель, малібдэн, вольфрам), каляровых (медзь, цынк, сьвінец, слава), высакародных (золата і серабро) мэталаў, рэдкіх і рэдказямельных элементаў, багатыя рудапраўленьні якіх ужо знойдзеныя геолягамі ў многіх мясь-цінах Беларусі. Тут ужо вядомы праяў-леньні такіх неметалічных карысных выкапняў, як графіт, мармур, гранат. Пло-шча, на якой можна шукацьтакія карысныя выкапні ўпародах фундамэнта на адносна невялікіх глыбінях (менш за 500м), дасягае амаль 80 тыс квадратных кіламетраў. Адно з галоўных мінэральных сыравін Беларусі—калійныя солі, якія з 1963 г. здабываюцца са Старобінскага радовішча, прычым яно давала і дае каля 50% калійных угнаеньняў усяго былога СССР. Разьведаныя запасы калійных соляў Старобінскага ра-довішча разам зь Петрыкаўскім, Жыткавіц-кім і Акцябрскім дасягаюць 9,7 млн. т., a прагнозныя —звыш 80 млрд. т., зь іх да глыбіны 1200 м (да якой магчыма шахтны мэтад здабычы)— каля 20 млрд. т. Распра-цоўка Старобінскага радовішча ідзе вель-мі інтэнсыўна і за гэты час ужо здабыта звыш 640 млн.т сырых калійных соляў. Пры комплексным выкарыстаньні руды мы маг-лі-б атрымліваць многія прадукты для бу-даўніцтва, сельскай гаспадаркі й інш. Таксама ў Прыпяцкім прагіне знойдзена каменная соль, запасы якой практычна невычарпальныя . Яна залягае на глыбінях ад 400 да 4000 м. Яе магутнасьць ад 70 да 3000 м, а плошча распаўсюджваньня дасягае прыблізна 30 тыс. км2. Зараз разьведаны тры радовішчы — Давыдаўскае, Старобінскае і Мозырскае. На апошнім ужо працуе Мо-зырксіх камбінат, які дае павараную соль (больш за 250 тыс т. солі «Экстра» кожны год) шляхам падземнага растварэньня. 3 сольлю зьвязаны радовішчы гіпса й ангідрыда, прагнозныя запасы якіх каля 1 млрд. т. Да таго-ж Прыпяцкага прагіну (Гомель-шчына, часткова Бярэсьцейшчына) —сапраў-днай скарбонкі карысных выкапняў Беларусі прыстасаваны радовішчы нафты, першае зь якіх тут было адкрыта ў 1956 г. За гэты час было здабыта больш 85 млн. т. высокая-каснай нафты. Зараз тут вядома 52 невялікіх радовішчаў, а здабыча нафты трывала трымаецца на ўзроўні 2 млн.т. ў год, Адна-часова ідзе здабыча спадарожнага газу. У заходняй і цэнтральнай частках Прыпяцкага прагіну разьмешчаны сланцавы басэйн. Магутнасьць пластоў гаручых сланцаў — ад 0,2 да 3,7 м. Агульныя пра-гнозныя запасы сланцаў 1 Імлдр. т, прычым зь іх на глыбіні 300 м — 5,5 млрд. т. га-ручыя сланцы Беларусі нізкаларыйныя і даюць значную колькасьць попелу (да 65—85%). Нягледзячы на гэта, яны прыгодны дзеля перагонкі на вадкае і газавае паліва, а таксама цікавы як каштоўны хімічны прадукт, будаўнічы матэрыял, угнаеньне. Апрача таго, зь імі зьвязаны некаторыя рэдкія элементы. Толькі комплекснае выкарыстаньне гаручых сланцаў будзе рэнтабельным. У Беларусі было тры эпохі вугальлеўт-варэньня. Найбольш старажытны вугаль (3000 млн. год назад) знаходзіцца ў Пры-пяцкім прагіне і прагнозныя запасы яго дасягаюць 2,3 млрд. т. Але даволі вялікія глыбіні яго заляганьня не дазваляюць пакуль яго распрацоўку. Больш маладыя вуглі распаўсюджаны на поўдні Беларусі ад Гомеля да Брэста. Найбольш блізкія да паверхні зямлі (25-100 м) так званыя неа-генавыя вуглі, прагнозныя запасы якіх каля 3 млрд. т. Дэталёва разьведаны Жыткавіцкае і Брынёўскае радовішча. Вугаль гэты буры (блізкі па якасьці да торфу), магутнасьць 29 пастоў да 15-30 м. На жаль, распрацоўка як гэтых, так і многіх іншых радовішчаў выгукае вялікія экалягічныя праблемы. У Прыпяцкім прагіне геолягамі зной-дзены рэдкі мінэрал —даўсаніт, які ўтварае тут прамысловыя радовішчы і можа быць добрай сыравінай для вырабу алюмінію і соды. На адным з радовішчаў —Заазерным — ён залягае адносна неглыбока (300-1200 м). На поўначы Беларусі шырока распаў-сюджаны даламіты, якія ўжываюцца як карбанатнае ўгнаеньне дзеля кіслых глеб. Радовішча даламітаў Руба каля Віцебску мае разьведаныя запасы звыш 800 млн. т. Тут на буйнешым ў Эўропе прадпрыемстве рыхтуюць даламітавую муку каля 7 млн. т, у год. Трэба адзначыць, што даламіты —добры абліцовачны матэрыял, які ўжо з посьпехам выкарыстоўваецца ў суседняй Летуве. Вялікае багацьце —сапрапелі шмталікіх азёр Беларусі. Гэта выдатнае безнітратнае ўгнаеньне і добрыя лячэбныя гразі. Запасы гэтай комплекснай сыравіны каля 3 млрд. м’. Па далінах многіх рэк Беларусі зна ходзяцца вялікія запасы маронага дубу. На Берасьцейшчыне вядомыя невялікія радовішчы бурштыну. На ўсходзе Магілёўскай вобласьці папярэдне разьведаны радовішчы фасфары-таў, прагнозныя запасы якіх звыш 900 млн. т. На Мсьціслаўскім і Лабковічскім радо-вішчах (запасы каля 400 млн. т. глыбіня да прадукцыйных слаёў 7-30 м на першым і 25-77 м на другім, а магутнасьць плястоў да м3. Тут -жа вядомы цоялітаносныя сіліцыты, прагнозныя запасы якіх састаўляюць 2.5-3 млрд, т„ але гэтыя вельмі карысная крэм-ністая сыравіна яшчэ слаба разьведана. Надзвычайна важнае значэньне маюць радовішчы падземных вод: прэсных — пітных і тэхнічных, мінэралізаваных— бальнеаля гічных і прамысловых. Пітныя падземныя воды Беларусі — адны зь лепшых у Эропе, але скарыстаньне іх ідзе не па-гаспа-дарску. Мінэральныя воды шырока распаў-сюдажаны па ўсёй Беларусі. Некаторыя воды тэрмальныя (гарачыя) і могуць ска-рыстоўвацца для ваннаў, абаграваньня кватэр і цяпліц. У Прыпяцкім рэгіёне, а часткова й у Аршанскай упадзінеападкавы чахол зьмяш чае вялікія запасы мінэральных расолаў — поліметалічны водны канцэнтрат «бела-русіст». Гэта новая нетрадыцыйная мінэ ральная сыравіна —«вадкая руда», зь якой можна вылучаць ёд, бром, калій, ліцій, стронцый і многія рэдкія і рассеянныя элементы, сам расол можа зь вялікай пер спэктывай выкарыстоўвацца ў расьлі-наводстве, жывёлагадоўлі, прамысловасьці і кураталёгіі. Шырока вядомыя па ўсёй Беларусі кар’еры па здабычы розных відаў будаўні-чых і іншых матэрыялаў: цэментавая сы-равіна (мергельныя і мелаваныя пароды, гліны), 17 радовішчаў якіх разьведана і часткова эксплуатуецца, мелу (вядома 17 радовішчаў з запасамі 46 млн.т), даламіты, гліны і суглінкі (вядома больш за 200 радовішчаў з агульнымі запасамі 203 млн. м3), тугаплаўкія івогнетрывалыя гліны (6 радовішчаў з запасамі 60 мнл. т), пясчана-жвіравая сумесь (100 радовішчаў з агуль-нымі запасамі каля 550 млн. м3), пяскі для вырабу шкла каля 600 тыс. т), каалін (30 млн). і г.д.