Апрача пералічаных карысных выкапняў, асадкавыя пароды тэрыторыі Беларусі пер спэктыўны на пошукі бурштыну, меднай руды, ртуці, многіх мінэральных рассыпных радовішчаў (тытана, цыкона, руціла, касі-тэрыта, ільменіта, магнеціта, граната, 30 золата, рэдказямельных элементаў) і інш. Асобна трэба сказаць аб перспэктывах по шукаў алмазаў. Геалягічная будова Беларусі гаворыць аб тым, што яны павінны быць. Ужо зной-дзены піропы—спадарожнікі алмазаў і некалькі праадкладзеных крышталяў саміх алмазаў. Трэба адзначыць, што пералічаныя радовішчы ня так проста выкарыстаць, бо здабыча карысных выкапняў патрабуе спачатку вялікія эканамічныя затраты (якія потым як правіла акупяцца), а таксама выгукае складаныя экалягічныя праблемы, якія неабходна адразу прадбачыць. Зроблены беглы пералік карысных выкапняў Беларусі паказвае, што яе нетры не такія ўжо і бедныя. Экалягічныя праблемы Салігоршчыны. Новыя палітычныя й эканамічныя ўмовы незалежнасьці Рэспублікі Беларусь патра-буюць і новы больш гаспадарчы падыход да мінэральных рэсурсаў. Зараз неабходна распрацоўка спэцыяльнай дзяржаўнай пра-грамы па праблемах мінэральнай сыравіны, патрэбна глыбокая эканамічная ацэнка мінэральна-сыравіннай базы. Важна нала-дзіць добры для краіны гандаль сыравінай і прадуктамі .Ужо зараз можна пашырыць гандаль калійнай і паваранай сольлю, са-прапелямі, мінэральнай вадой, вырабамі з маронага дубу. He за гарамі распрацоўка расолаў, жалезнай руды, рассыпных ра-довішчаў і г.д. У гэтай справе маглі-б да-памагчы суайчыньнікі і тым самым зрабіць нашую агульную Бацькаўшчыну больш багатай і самастойнай. зягашш Уласнаручныя паказаньні Езавітава, У выніку гэтай другой сустрэчы, ва украінскай прэсе, якая пераважна выходзі-ла ў Празе, у гетманскай газэце (ня памятаю дакладнай назвы, але здаецца гэта былі «Украінскі Вістн») зьявіўся шэраг зацемак аб стварэньні Беларускай Цэнтральнай Ра-ды, аб яе склазе, кароткая біяграфія Астроў-скага, якому восеньню 1944 г. споўнілася 57 гадоў, аб II Усебеларускім Кангрэсе, a таксама аб новым месцазнаходжаньні БЦР і яе аддзелаў у Бэрліне, з падрабязным указаньнем адрасоў і прозьвішчаў кіраў-нікоў аддзелаў БЦР. Гэтая хроніка потым зьмяшчалася яшчэ неаднойчы і была выт-рымана ў самым сяброўскім тоне ў адносі- Барысавіча нах да беларусаў. Задачай яе было ства-рыць ва ўкраінскіх колах сяброўскі да бе-ларусаў настрой і выклікаць у беларусаў пачуцьцё задавальненьня. Такім шляхам павінен быў быць ліквідаваны той узаемны халадок і непрыязнь, якія ўзьніклі ў 1941 годзе ў беларусаў пасьля далучэньня Палесься немцамі да Украіны, а ў ўкраінцаў пасьля зваротнага вяртаньня гэтай во-бласьці беларусам і далучэньня ее Бела-рускаму генеральному камісарыяту ў 1944 г. Бібліятэка БЦР, якая была закладзена восеньню 1944 г., закупіла ўкраінскую літа-ратуру, а таксама перакладзеныя на ўкраінскуюмову і нанава складзеныя гетма-наўскімі і петлюраўскімі афіцерамі ваенныя артыкулы і прапагандысцкую літаратуру, якая выкарыстоўвалася прапагандысцкім аддзелам БЦР як матэрыял пры складаньні беларускіх прапагандысцкіх брашур, накі раваных супраць СССР. Украінскія вайско-выя статуты выкарыстоўваліся для работы Статутавай камісіі пры Галоўным ваенным кіраваньні БЦР. У пытаньні аб межах ня ўсё аказалася пасьпяховым. Праўда, Скарападз-кі падняў гэтае пытаньне ў «Саюзе гетман-цаў» і праз некаторы час БЦР атрымала па ведамленьне, якое было адрасаванае прэзы-дэнту Астроўскаму, аб тым,што ў пытаньні аб нацыянальнай прыналежнасьці «палешу-коў» гетманаўцы не жадалі і не жадаюць аказваць на іх ніякага націску ў бок украі-нізацыі; што пытаньне аб сваёй нацыяналь-най прыналежнасьці павінна вольна выра-шацца кожным палешукам. Што датычыцца Палескай вобласьці, то паколькі там і да 1941 г. і пасьля 1941 г. існавала дастатковая колькасьць насельніцтва, якое лічыла сябе беларусамі й якое імкнулася да Беларусі, то сама вобласьць можа ўвайсьці ў склад Беларускай Народнай Рэспубл ікі, пры ўмове, што тыя палешукі, якія лічаць сябе ўкраін-цамі, гэтага пажадаюць. Астроўскі выканаў сваё абяцаньне й увайшоў у перамовы зь іншымі ўкраінскімі арганізацыямі аб стварэньні аб’яднанага, з прадстаўнікоў усіх груповак, Украінскага Нацыянальнага Камітэту. Пры гэтым высь-ветліліся трыважныяабставіны: па-першае, што праграма «гетманцаў» і іх праэкт аб стварэньні «гетманцаў» на Ўкраіне зусім не падтрымліваецца іншымі арганізацыямі, якія стаяць у большасьці сваёй за ства-рэньне Украінскай Народнай Рэспублікі. Па-другое, гэтае заключэньне беларуска-украінскага саюзу з гетманам Скарападзкім было-б неасьцярожным крокам з боку БЦР, так як іншыя арганізацыі маглі ня толькі не прызнаць юрыдычнай сілы такога саюзу,але і сустрэць яго як варожы ў адносінах да іх крок, разьлічаны на падтрымку аўтарытэту I ўплыву «гетманцаў» ва ўкраінскім гра-мадзкім жыцьці (замест беларуска-украін-скага саюзу мог узьнікніць канфлікт з боль-шасьцю ўкраінскіх арганізацыяў, якія змаг-лі-б разьглядаць гэты дагавор з «гетма-наўцамі» як умяшаньне ва ўнутраныя спра вы, з націксам на выдвіжэньне гетмана). Сама ідэя аб беларуска-украінскім саюзе ўсімі арганізацыямі прызнавалася даволі важнай. Аб асновах і перспектывах такога саюзу арганізацыі абяцалі паклапаціцца, каб саюз змог быць заключаны паміж БЦР і Украінскім Нацыянальным Камітэтам. У трэціх, аб стварэньні Ўкраінскага Нацыя-нальнага Камітэту ўкраінскія арганізацыі ўжо вядуць перамовы, але пытаньне ў значнай меры зводзіцца да таго, каб знайсьці прымальную для ўсіх аўтарытэтую асобу, якая змагла-б стаць на чале новастворанага УНК. Адначасова ўсе арганізацыі прызнавалі, што асабіста супраць Скарападзкага ў іх ніякай варожасьці няма, што ён можа яшчэ быць даволі карысным, у асаблівасьці яго-нымі асабістымі сувязямі ў нямецкіх адмі ністратыўных колах, а таксама ў ды пляматычным сьвеце. Да пытаньня аб межах выказваліся пажаданьні і згода гэтае пы-таньне разглядзець у сяброўскім беларусам кірунку, але не ўтойвалася, што шмат ук-раінцаў хаця і лічаць «палешукоў» асобай пераходнай групай, але схільны далучыць яе да украінцаў, а гэта вельмі ўскладняе канчатковае рашэньне пытаньня аб прына-лежнасьці ўсёй вобласьці. Абяцалі паду-маць і даць адказ, бяручы пад увагу фак-тар несумненнага беларускага ўплыву ў Палесьсі, а таксама абставіны, што даволі значная частка «палешукоў» сама прызнае сябе прыналежнымі да беларусаў і Беларусі. Пасьля сустрэч з прадстаўнікамі ўкраін-скіх арганізацыяў Астроўскі меў асабістую сустрэчу з Скарападзкім, падрабязнасьці якой мне невядомы, але са словаў Астроў-скага, я ведаю, што размова ішла аб тым, каб Скарападзкі дапамог яму ва ўстанаў-леньні асабістых сувязяў зь нямецкімі кола-мі ў Бэрліне, і таксама аб тым, каб ён да-памог ва ўстанаўленьні сувязяў з загра-ніцай. Сустрэча Астроўскага з Скарападз-кім адбылася ў кастрычніку 1944 г. Ці аб-межаваліся яны адной асабістай сустрэ-чай або іх было некалькі, я ня ведаю. 7 сьнежня 1945 г. Подпіс Працяг. Пачатк ў №6(161-9(19) 35 34 Асабіста я меў адну сустрэчу ў канцы верасьня і дзьве сустрэчы ў кастрычніку зь інжынерам Шчэфановічам, які кіраваў у «Саюзе гетманцаў» аддзелам прэсы, а так-сама быў рэдактарам ваеннага зборніка гетманцаў, які выдаваўся на рататары «на правах рукапісу». (Гэта пазбаўляла ад неаб-ходнасьці аддаваць яго перад выпускам у папярэднюю цензуру Міністэрства пра-паганды, дзе існаваў асобы аддзел прэсы, які праглядаў вёрстку газэты перад яе друкаваньнем і выкідваў тое, што лічыў шкодным для нямецкіх інтарэсаў.) Я бачыў і чытаў усяго 3 нумары гэтага часопіса, назоў якога здаеццабыў «Военный вестннк» выданьне бэрлінскага аддзелу саюзу гетманцаў Украіны. Першая сустрэча з Шчефановічам адбы-валася ў Бэрліне некалькі дзён пасьля 2 сустрэчы Астроўскага-Скарападзкага й іх сьвіты, аб якой я паказываў пісьмова 6 сьнежня 1945 г. Шчэфановіч прывёз гра-мадзкія выданьні «Саюзу гетманцаў» і па-прасіў пераглядзець складзеную ім хроніку аб стварэньні БЦР, аб Краёвай Абароне і II Усебеларускім кангрэсе. Ён баяўся пера-блытаць імёны і даты. Я падзякаваў за літа-ратуру і даў неабходныя спраўкі для хро-нікі. У сваю чаргу я папрасіў праінфар-маваць мяне аб прычынах і сутнасьці разыходжаньняў паміж украінскімі аргані-зацыямі. Ён расказаў мне, што антаганізм украінскіх арганізацяў, меў пад сабой ста-рыя карані, часоў Украінскай дырэкторыі 1917-1918 гг., часоў дзеяньняў Петлюры і гетмана Скарападзкага на Ўкраіне, атаксама крыліся ў старой сепаратнай пазыцыі га-ліцкіх украінцаў, якія яшчэ з часоў Аў-стрыйскай імпэрыі былі больш арганіза-ваныя, чымся ўкраінцы Расейскай імпэрыі, I маючы сваі нацыянальныя арганізацыі і інстытуцыі ва Львове і Галіціі, а таксама сваіх дэпутатаў у Венскім парлямэньце, звыкліся «задаваць тон» ва усім украінскім нацыянальным руху. Шчэфановіч з свайго боку зацікавіўся сутнасьцю апазыцыённых выступленьняў супраць БЦР і Астроўскага з боку Кіпеля і беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Я расказаў яму, што ўяўляе сабой Кіпель, а таксама Ганько й Аб-рамава. Так як мне прадаставяць пака-заньні аб апазыцыі ў БЦР і вакол яе ў якасьці асобай тэмы паказаньняў, то я не пішу падарабязнасьці сваіх адказаў, каб не паўтарацца. Нашая бяседа заняла каля 3 гадзінаў і гэтымі ўзаемнымі інфармацыямі абмежавалася. Другая мая сустрэча з Шчэфановічам адбылася ў першых днях кастрычніка, калі ён прывёз мне гетманскую газэту, якая выдавалася ў Празе, зь першымі сваімі зацемкамі. Я папрасіў, каб мне, БЦР, а так-сама і Астроўскаму гэтая газэта непасрэд-на дасылалася з Прагі, і перадаў падпісныя грошы.такяк ёнбыў прадстаўніком газэты ў Бэрліне. Ён папытаўся новых інфармацыяў аб працы БЦР 1 беларускіх арганізацыях, I я даў іх яму. Сустрэча працягвалася каля гадзіны і на гэтым закончылася. 8 сьнежня 1945 г. Подпіс Трэцья мая сустрэча з Шчэфановічам адбылася ў канцы кастрычніка 1944 г„ калі да мяне ў ваенны аддзел БЦР прыбыў Шчэфановіч з паведамленьнем аб тым, што Скарападзкі хоча тэрмінова сустрэцца з Астроўскім і мною у прысутнасьці сваіх прыбліжаных. Пры гэтым ён папрасіў мяне даць яму інфармацыю аб толькі што створаным Галоўным ваенным кіраваньні БЦР, начальнікам якога я быў назначаны прэзыдэнтам Астроўскім у дзень засна-ваньня кіраваньня 10 кастрычніка 1944 г. Я даў яму інфармацыю й арганізаваў новую сустрэчу.