Зям*ля пад ве-лы мі кры- ла- мі, зям-ля Баціжоў^зям-ля Ска- ры- ны Ыійійдав mp зям-ля бацькоў зям-ля Ска- ры- ны, Чатырнаццаць дзён па Беларускаму часу Кастусь Калоша iwwww па-кзль жывем, дзтульты ьла кіт-на-ео-ка-я Ай- ф Барыянт выкананьня апошняга pa^кa прыпеву, прыняты тава-рыствам нспадчына” :<Пакуль мі* кспадмынца5"яднаньне —. 3 Полацку паабедзе мы паехалі ў стары гістарычны горад Віцебск. Нас спаткалі ў Віцебскім дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа, уручылі кветкі. Дырэктар тэатру Геральд Асьвяцінскі, які прывітаў нас, па казаў пакоі тэатру, грымёрную, кафэ, залю для канфэрэнцыяў, тэатральную залю, сцэну з мадэрнаю акустыкаю. Усё было ўпрыгожана й удэкаравана. Нам вельмі спадабалася тут, бо гэта ёсьць адзін зь лепшых тэатраў Беларусі. На сёньняшні дзень тут налічаваецца каля 100 сталых акцёраў і прыблізна 80 артыстаў, які за прашаюцца часова, на выкананьне асобных роляў. Пасьля спатканьняў у тэатры мы зрабіл і экскурсыю па гораду. Спачатку наведалі дом, дзе пражываў сусьветна-вядомы Mac-Tax Марк Шагал, які пазьнеў жыў у Францыі і ЗША. Недалека ад ягонага дому стаіць помнік, які быў афіцыйна, вельмі ўрачыста адкрыты гэтым летам. (Шкадкуем толькі, што ніякіх публікацыяў аб дзейнасьці віцеб-скага мастака мы ў Віцебску не змаглі дастаць). Нам вельмі хацелася пабачыць дзіцячы шпіталь, дзе лечацца ахвяры чарнобыль-скай трагедыі. У Віцебску нам прадаставіла-ся такаямажлівасьць. Насспаткаў галоўны доктар Іван Какушкін, прадстаўнікі прэсы і тэлебачаньня. С. Карніловіч перадаў 10 пачак мэдыкамэнтаў ад царквы Жыровіцкай Божай Маці, што ў Кліўлендзе. I ван Какушкін прыняў мэдыцыну і, запрасііў нас у свой кабінет, дзе праінфармаваў, што цяпер у шпіталі знаходзіцца каля 200 дзяцей, мно-гія зь іх паехалі налета дамоў, у падчарно- быльскую зону. Найбольшай праблемай шпіталя ёсьць нястача адпаведных лекаў. Таксама не хапае мэдычных інструмэнтаў, якіх ў Беларусі не прадукуюць, а таксама мэдыцынскага абсталяваньня. Часта пры ходзяць лекі, якія менш за ўсё патрэбныя на дадзеную хвіліну. У канцы гутаркі доктар падзякаваў за мэдыкамэнты і паказаў па-коі з хворымі. У адным былі дзеці ў веку ад 6 да 11 гадоў. У пакоі было па 8 ложкаў, усё чыста, дзеці з сумнымі вачамі выказва-ліся, што яны хочуць дахаты. У другой палаце, ляжалі дзеці ад 3-6 гадоў, ура-жаньне было яшчэ больш горшае. Дзеці выглядалі больш хворымі, яны амаль не ўсьміхаліся. Пад канец абыходу дзіцячых пакояў, у нас зрабіліся сумнае ўражаньне, бо было вельмі шкада малых дзяцей. Пад вечар мы вярнуліся ў тэатр, дзе ад-былася прэс-канфэрэнцыя, на якой прысут-нічалі прадстаўнікі з розных арганізацыяў, прэсы, тэлебачаньня. Ад групы выступалі С.Карніловіч, К.Калоша, В.Лукашэвіч, якія ў асноўным схарактарызавалі жыцьцё бе ларусаў у Амэрыцы, якія захавалі сваю мо-ву, культуру, песьню нацыянальную сьведо масьць, якія, нарэшце, змаглі наведацьБе-ларусь. Мы адказалі на пытаньні прэсы, a таксама пытаньні публікі. Пасьля жаночы хор «Васілёк» пад кі-раўніцтвам Вольгі Лукашэвіч і акампані-мэнт Федзі Паўлаўца выканаў песьні: «Я ад вас далёка», «Поле», «Роднае слова», якія выклікалі вялікае захапленьнейцікавасьць ў прысутных, якія пляскалі ў далоні, a пасьля канцэрту падыходзілі да нас з сло-вамі падзякі. Заканчэньне. Пачатак у № 9(19) Датудь жыве і Беларусь ! » 49 У час выступленьня хора «Васілёк» у віцебскім дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа. Стаяць справа налева: Кастусь Калоша, Вольга Лукашэвіч, Гэлена Радзюк, Кацярына Валюкевіч, Валянтына Ягоўдзік, Ірына Врэціц, Маня Нэстар, Анатоль Лукьянчык, Федзя Паўлавец Затым усе зайшлі ў тэатральную залю, дзе адбылася пастаноўка спэктаклю «Вежа» ў выкананьні артыстаў тэатру. Зьмест па станоўкі наступны: па абвешчаньні сувэ рэннасьці Беларусі чалавек задумаў па-будаваць найвышэйшую вежу. Гэтая навіна разьняслася па ўсім сьвеце. Мясцовыя ўлады ня ведалі як зрэагаваць на гэта, a тут яшчэ пачалі прыязджаць сваякі й родныя з Амэрыкі... Для нас запраўды было вельмі цікава, радасна й прыемна пабачыць першы раз па-станоўку ў беларускай мове й у прафэ-сыйным выкананьні на Бацькаўшчыне. Затым адбыўся супольна банкет у кафэ тэатра, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганіза-цыяў, артысты. Пад тост шампанскага распачаў банкет дырэктар тэатра, Г.Ась-вяцінскі, які прывітаў гасьцей і ўсіх пры сутных, падзякаваў за прыезд і прысут насьць. Падымаліся іншыя тосты.ад гасцьей выступалі С.Карніловіч, В.Лукашэвіч, К. Ка лоша. Яны дзякавалі за прывітаньні, вель-мі добрае прыняцьцё, спэктакль пажадалі большага супрацоўніцтва й плённай працы ў будучыні. У часе банкету выступалі лякальныя ансамблі, харавыя і музычныя, а ўканцы пад аркестру адбыліся суполь-ныя танцы ў вельмі вясёлым настроі. I так а 1-ай гадзне раніцы, разьвітаўшыся, мы ад’ехалі аўтобусам у Менск, адкуль раніцай разьехаліся да сваіх родных і знаёмых. Адведаўшы крыху родных, невялікая група ў складзе Анатоля, Натальлі й Алены Лукьянчыкаў, Мані Нэстар, Вольгі Лука шевіч, 1 ры Врэціц (Трэцьяковай), Каці Валю-кевіч, Кастуся Калошы 7 жніўня наведала Жыровіцкі манастыр. Нас прыняў япіскап Канстанцін Наваградзкі й Лідзкі, рэктар Менскай Духоўнай сэмінарыі. Спачаткіу ён прызначыў да нас двух сэмінарыстаў, якія добра размаўлялі па-беларуску. Тыя па-казалі нам царкву, капліцы, будынкі манастыра. Далей япіскап запрасіў нас у сваю канцылярыю. К.Калоша праінфармаваў, што група прыехала з Амэрыкі, горада Кл іўленда. Усе яны парафіяне праваслаўнае царквы Жыровіцкае Божае Маці і хацелі-б пазнаёміцца з манастыром, сэмінарыяй. Уладыка Канстанцін паведаміў, што цяпер прыязджае вельмі шмат турыстаў. Напры клад, у гэты ж дзень прыехалі аўтобусамі звыш 200 дзяцей. У манастыры цяпер праводзяцца рамонты, некаторыя будынкі ўжо закончаныя. Людзі вельмі шмат па магаюць ахвярнай працай. Адносна сэмі-нарыі, дык навука тут ёсьць 4 х гадовая й ужо адбыліся першыя выпускі. У сэмінарыі, апрача славянскай мовы, выкладаецца й беларуская мова. Кандыдатаў у сэмінарыю ёсьць шмат. На 1992-1993 навучальны год паступіла 150 заявак, а з прычыны нястачы памешканьня прынята толькі 50. Цяпер ад ураду адміністрацыя сэмінарыі атрымала трэці паверх будынку. Тут будзе рамонт, і сэмінарыя будзе пашырана. Далей Уладыка У часе адведваньня Усьпенская сабору ў Жыровіцах. Стаяць зьлева направа: Кастусь Калоша, Маня Нэстар, Вольга Лукашэвіч, Ірына Врэціц, сэмінарыст Жыровіцкай сэмінарыі, Анатоль Лукьянчык, Натальля й Алена Лукьянчыкі, Каця Валюкевіч. пачаставаў нас кавай зь печывам. У канцы паказаў клясы сэмінарыі, пакоі сэміна-рыстаў. На разьвітаньне Ўладыка падарыў для Кліўлендзкай царквы вялікую ікону Сабор усіх Беларускіх сьвятых у рамцы і ўпрыгожаную вышыванымі рушнікамі. Мы з свайго боку злажылі ахвяру на рамонт і пашырэньне сэмінарыі. Мы не стараліся прывезеныя мэдыка-мэнты перадаць толькі ў менскія больніцы, бо яны найлепш забясьпечаныя мэдыцынай. Так, частку мэдыкамэнтаў (10) пачак мы перадалі ў Менскую 9 гарадзкую клінічную больніцу. Нас спаткаў галоўны доктар Леанід Бардзіян ікарэспандэнт ад газэты. К. Калоша паведаміў, што гэтыя мэдыка мэнты—падарунак ад беларускае правас-лаўнае царквы ў Кліўлендзе. Доктар запрасіў у сваю канцылярыю, пераняў мэ дыкамэнты і расказаў, што з больніцамі цяпер ёсьць праблемы, бо не хапае мэды цыны. а фабрыкаў, што выпускаюць лекі ў 50 51 Беларусі няма. (Прадукуецца толькі адзін гатунак). Раней мэдыцыну дастаўлялі з ус-ходняй Нямеччыны, Чэхаславакіі. Ёсьць надзея, што адбудуюць фабрыкі й тады сытуацыя палепшыцца. Таксама ёсьць недахоп сучаснай дыягнастычнай апара-туры і мэдычных прыладаў. Паказаўшы пакоі шіталя, доктар падзякаваў за мэды камэнты. На разьвітаньне мы пажадалі яму добрых посьпехаў у атрыманьні неабход ных мэдыкамэнтаў і абсталяваньня. Другую частку мэдыкамэнтаў (10 па-чак) сям’я Анатоля Лук’янчыка перадала ў дзіцячы абласны шпіталь горада Бярэсьце. Доктарка Л.Постаялка вельмі добра пры-няла гасьцей, павяла па шпіталі і расказала, якія цяпер цяжкасьці ёсьць з хворымі, якой мэдыцыны, апаратуры у першую чаргу не хапае. Апрача падзякі за мэдыкамэнты пры разьвітаньні, доктарка пераслала цёплую пісьмовую падзяку ад шпіталя. Апошнюю частку мэдыкамэнтаў К.Кало-ша перадаў у дзіцячы абласны шпіталь го рада Баранавічы, якія пераняла на лётнішчы яго стрыечная сястра дзіцячы, доктар Ма рыя Кайко. Калі пазьней Кастусь Калоша прыехаў у Баранавічы, дык галоўны доктар Ул-дзімір Зеневіч запрасіў яго ў шпіталь, дзепаказаў асноўныя аддзяленьні і пляны на будову новага дзіцячага шпіталя каля го-рада Баранавічы. Таксама ён прадставіў госьця з Амэрыкі на канфэрэнцыі дактароў. К.Калоша паведаміў, што пра гэты дзіцячы шпіталь ён даведаўся ад сваёй струечнае сястры доктара Марыі. Затым ён расказаў пра мэдычнае абслугоўваньне ў Амэрыцы, праінфармаваў, што ў ЗІПА шпіталі пры-ватныя, а не дзяржаўныя, або прыватна-сямейныя. Сказаў, што лячэньне вельмі дорага каштуе, але амэрыканцы маюць мэ дычнае забясьпечаньне, і яно стаіць на вы-сокім узроўні. На разьвітаньне доктар падзякаваў за мэдыкамэнты, а Калоша па-жадаў добрых посьпехаў у пабудове новага дзіцячага шпіталю. Падсумоўваючы агульна дні, праведзе-ныя на Бацькаўшчыне, хачу адзначыць, што гэта было адно з найбольш арганізаваных наведваньняў эміграцыі Беларусі. Вялікае значэньне у гэтым адыгралі тры фактары. арганізацыйная праца, якую правёў Сяргей Карніловіч перад паездкай у Беларусь, лёгкасьць атрыманьня візаў, зь якімі нам вельмі дапамог Уладзімір Сакалоўскі, a таксама тое, што на Бацькаўшчыне наш прыезд спансаравала таварыства «Бацькаў-шчына». Для нас было вельмі цікава наведаць беларускія музэі, батанічны сад, гістарыч-ныя мясьціны, пабачыць, помнікі старажыт-най культуры, цэрквы, манастыры, а таксама пазнаёміцца зь некаторымі ўрадаўцамі, пісьменьнікамі, беларускай інтэлігенцыяй, шчырымі беларускімі людзьмі, якія нас вельмі добра прымалі і якіх мы лічылі як сваіх родных. Незабыўнымі для кожнага з нас былі паездкі на радзіму, дзе мы су-стрэліся з сваімі сваякамі і роднымі. Паколькі зараз ёсьць мажлівасьць воль на адведаць Беларусь, беларуская эмі грацыя плянуе наведваць сваю Бацькаў шчыну часьцей. Пажадана, было, каб урад Беларусіабо нейкая прыватнаяарганізацыя маглі заапекавацца кожным, дапамаглі дастаць візы (а яшчэ лепш было атрымоўваць іх беспасрэдна на лётнішчы ў Менску). Таксама хацелася-б каб для нас, эміграцыі, былі распрацаваны спэцыяльныя маршруты найбольш памятных беларускіх гістарыч ных і культурных мясьцін, выпушчана аб іх спэцыяльная літаратура. Гэта шмат у чым дапаможа эміграцыі пазнаёміцца з Баць каўшчынай, навязаць добрую і цесную луч насьць зь беларускім грамадзтам.