Полацак №10, 1993

Полацак №10, 1993

38.4 МБ
Бацькі, у якіх памірае дзіця, не павінны адчайвацца, трэба прасіць дзіцянё хутчэй вярнуцца, і яно вернецца братам ці сясторю.
Зьмітрок зноў заікнуўся пра халоднае надвор’е, яго адразу асадзілі жонка і цё-шча.
Зьмітрок Панцырэвіч быў па-свойму ра-зумным чалавекам. Ён разумеў непатрэб-насьць задумы жанчынаў хрысьціць дачку ў зімовы час, але, бязвольны ў сям’і, ні на чым сваім не мог настаяць. У душы ён адчуваў, што ягоная заўсёдная саступлі-васьць—гэта слабасьць, даваў сабе абя-цаньне змагацца з бязвольлем, але далей марных абяцаньняў і думкаў не ішло. Жо-нка яго, спакойная ў звычайным жыцьці, узьнімала вэрхал у сям’і, калі ён гаварыў супроць, і Зьмітрок з мяккаю мужчынскаю памяркоўнасьцю саступаў жонцы:
Зьмітрок Панцырэвіч не дацяміў адразу пасьля жаніцьбы, што характар патрэбен вытрымліваць увесь час, а не ад выпадку да выпадку. Параска-ж ўпартая ў сваёй улад-насьці, ні ў чым не жадала саступіць мужы-ку. Яна баялася за свой аўтарытэт і менавіта таму не лічылася з аўтарытэтам другога. Верхаводзіла ва ўсім.
Хата дрыжала ад галасоў.
—Ня трэба ўзімку везьці,—яшчэ раз сказаў Змітрок, плячысты, зарослы шчэцьцю чалавек зь яснымі добрымі вачыма,—Ня трэба цяпер хрысьціць, —паўтарыў ён.
—Чаго-чаго?—Казырком да вуха пры-кладала руку бяззубая Хвядора Радзюковіч. Яна не прывыкла да звыачяў у гэтай хаце, У іхнім родзеапошняесловабыломужчыны, гаспадара.
—He звяртай, дзеўка, на яго ўвагі, спак-валя вымавіла цёшча Зьмітрака Панцырэвіча.
Гаспадар з панікласьцю пахітаў гала-вою.
Кумою выбралі Мар’ю Варламень, рашу-
чую вясёлую маладзічку, аўтарытэтную ў жанчынаў, а кумам Пятра Марчука. Жонка яго, Клава Марчук, сястра Параскі Панцэры-віч. У вёсцы ён славіўся набожнасьцю й ад-мысловым веданьнем царкоўных рытуа-лаў і абрадаў, часта чытаў дома Біблію. He асуджаў евангелістаў, адвентыстаў.
Жанчыны зьбіралі дзіця ў храм.
Пры зборах дзіцяці ў царкву ўсё рабі-лася не спехам-мехам а паволі, з розду-мам, пашанаю да былога, паважэньнем да будучыні.
У жаночай станавітай кампані сёньня не было другаснага. Кожная рэпліка і жэст мелі сэнс. Ледзь не магічны.
—He калышы,—прамаўляе Суклюта Гна-ток сяборўцы.
У пустой калышцы, калі там няма жывое душы, зачастую рассяляюцца дэманічныя сілы. Пры калыханьні сілы закалыхаюцца і пры пакладаньні дзіцяці не пасьпеюць уцячы. Злое пяройдзе на немаўля. Дзіцё будзе хварэць.
—He чапаю. Выпадкова калыхнула. Арына Варывончык перахрышчвае калыску.
Маці перад пакладаньнем дзіцяці ўсё роўна калыску пахрысьціць—выжане не-чысьць, калі забралася яна на лежыва на-раджэнца.
Параска Панцырэвіч і Мар’я Варламень удзвюх зьбіраюць Волячку. Дзіця ў ночвах мылі дбайна, бяз сьпешкі, каб яно не су-рочылася (былі-ж чужыя людзі ў хаце). Па-раска пасьля мыцьця адразу запаліла сьвян-цовыя зёлкі. Абкурвае дымам вясёлае дзі-цянё, кладзе недагараныя зёлкі на падлогу.
Губы, дзясны, язык немаўляці маці наці-рае безыменным пальцам, абмокненым у жыжку (раствор солі, сок цыбулі, мёд). Ад халоданга паветра цяпер дзіця не прастыне.
46
не ўскочаць заеды і пупырышкі.
Волячка пачмыхала, пакруціла галоў-каю і заснула.
Суседкі тонка адчулі сваю лішніцу ў хаце.
—Мо пойдзем мы?—вымавіла Варывон-чыкавая.
Памаўчала міг гаспадыня:
—Абавязкова прыйдзеця пасьля ўцар-коўваньня.
У хаце ня стала чужых людзй. Параска паклала дзіця на падлогу каля парога. Тройчы пераступіла праз дачушку. Падні-мае дзіця. Пачынае з кумою заварочаваць.
—Рылі ваду,—кажа мужыку.
Зьмітрок пакорна браскае калямкаю, ідзе ў сенцы. Мужчыну нічога не гавораць, ён нічога не пытае. Усім усё зразумела.
Да ахрышчваньня дзіцяці ваду пасьля мыцьця выліваюць так, каб яе не пілі не тапталі, не рылі жывёлы. Бо дзіця будзе крыклівае, нярвознае. Пасьля ахрышчаньня ваду можна выліваць кудыхочна—чала-вечак будзе спакойны, моцны. Пасьля мыццья хлопчыка можна выліваць у стойла быка і жарабка, пасьля дзяўчынкі—пад карову, авечкі.
У сёньняшняй дакладнасьці жаночых збораў немаўляці да Крыжа—традыцыя, сіла і слава нацыі. Прыкметаў вялікіх і ма-ленькіх сідарэвічы ведаюць плоймы. Спэ-цыяльна іх не засвойваюць, але створаным загінуць не даюць.
Нават такім вось: калыхальніку люлькі зь дзіцем нельга праз люльку перамаў-ляцца—дзіця будзе языкач і боўбацень. Пачынаць карміць дзіця з правае гру-дзі—будзе праўша.зь левае—ляўша. Хто знарок пераступіць праз немаўля, павінны задам адступіць назад. He хоча-ж ён, каб дзіця паволі расло. Да пяці годаў малое павінна хутка ўставаць з пасьцелі. Хто ў
такім узросьце доўга качаецца, позна ўстае, дрэнна канчае: надта шмат адмоўнага чап-ляе на сябе
—Доўга копаецеся —гаворыць Зьмітрок.
—Няскора нараджаецца, няскора хрысь-ціцца,—гудзе хросная. Жартуе: няхай-бы ў начы не стараўся, не было-б сёньня пра-цы ў дзень.
Усё ў хаце ідзе заведзеным парадкам. Hi падагнаць, ні запаволіць.
Яшчэ дзіця не прыехала з царквы, а тут ведаюцы пры зьяўленьні ў хаце ахрышчэнца і хросных бацькоў вяскоўцы, хто ні ёсьць у хаце, устаюць. Хто ня ўстане. Мар’я Вар-ламень сама паднімае:
—Устань, каб Вольга сядуцькаю не была. Устань, бо адпакутуеш, як вырасьця.
Пры ўваходзе ў хату кум і кума шмат гавораць. Дзіцё пачне рана гаварыць, будзе змікітлівае.
Каб стрэсьці зь дзіця ўсё наноснае і па-чэпленае за часы язды, дзіцё кладуць на сэ-кундаў колькі ў падпечча, пад палок. Во-пытная кума пакладзе пазьней хлопца на гаспадарскае месца—пад ікону, на покуць. няхай гаспадарчык будзе. Дзеўку на гаспа-дарскае месца класьці ня трэба. Навошта жанчыне камандзірнічаць, гаспадараваць? Лепей пакласьці каля печы, ля кудзелі, каб была ўмелькаю, гаспадынькаю.
Паляжыцькроплю дзяўчо— і кума аддае хросьніцу матцы.Тая дачушку падніме ўверх, як рукі выцягнуць. Аж на дыбачкі ўстане.
Маці распеляноўвае немаўля, дзьму-хае пад пахі, паміж ножкаў, каб чалавечак рос здаровы, каб усе ворганы былі моцныя.
Калі хрысыділі хлопчыка—кум ня хо-дзіць «па-лёгкаму» як мага даўжэй, каб маці пасьпела пакарміць дзіця пасьля цар-квы. Калі дзяўчынку хрысьцілі—кума тры-вае. Да кармленьня дзіцяці хросныя бацькі
не ходзяць па ветру, бо дзіця доўга будзе замочваць пасьцелю.
Пакарміла матка ахрышчанца, але зарокі кумоў не канчаюцца Хлопца хрысьцяць —першай ідзе да ветру кума, дзеўку хрысь-цяць—кум.
Пасьля кармленьня Параска Панцырэвіч надзене на Волячку кашульку, без каўрыка і наваратаў на рукаўчыках, каб дзіця ня было ўпартае.
Калі ў сям’і першае дзіця—яму новая люлька ці каляска. Таксама люльку ці ка-ляску не перадаюць чужйм людзям, а ад-даюць блізкім сваякам, калі тыя ня могуць купіць іх для першынца. Гэта лепей, чым купляць ад невядомых, бо ўсе балячкі той сям’і могуць перайсьці на пяршынца. Дзеці будуць дружныя і шанавітыя да старэйшых, калі люляліся ў люлі сваёй сям’і ці блізкіх сваякоў.
Вымытае дзіця Мар’я падала матцы на-гішом. Тая не адзявае, а загортвае ў ка-шульку.
Каліў сям’і нараджаюца дзяўчынкі, да Крыжа трэба нованароджанае дзіця везьці абгорнутым у бацькоўскай кашулі. I наадварот. Родныя браты і сёстры будуць жыць дружна, калі да Крыжа адпраўляць іх у адной кашульцы. Кашульку трэба захоў-ваць. Хто захаваў кашульку, у таго будуць нараджацца яшчэ дзеці, лепшыя і здара-вейшыя.
Дзьве мацяркі, сапраўдная і хросная, у пялёнкі не забылі пакласьці яды, грошаў. He забылі ніткі, матэрыі, кавалачкі самат-каньня. Якую прафэсыю й умельства хочуць бацькі дзіцяці, тое і кладуць у пялёнкі: дзяўчаняці—жаночае рукадзельле, хлопцу —струмант.
Пад правую руку дачушкі ў вузельчыках Параска падвесіла скрулёк хлеба, пад левую солі. Хлеб-соль у дарозе, што выратавальнае
кола на рацэ.
Маці дбайна закручвае дачку ў коўдру. Трымаекулёму ўруках. Зборызацягнуліся. Трымаць пакунак гаспадыні цяжка, дае па-трымаць хроснай. Мар’я таксама стаміла-ся.Поруч жанчынаў стаіць каляска, нівод-ня нават не падумала пакласьці малую ў яе. У люльлку ці каляску малое кладуць першы раз пасьля ахрышчэньня.
Жанчыны маглі спавіць Волячку зараней, маглі нічога не класьці ў вопратку, як ро-бяць многія гарадзкія жанчыны. Але жанкі Сідарэвічаў не адступалі ад традыцыі. Клалі малышцы ў дарогу тое, чым умела будзе карыстацца ў сталым жыцьці. Жонкам нават думка не прыходзіла зьмяніць традыцыю. Гэта-ж грэх выракацца свае айчызны— тра-дыцыі, парадку, здаўненьняя. Таму жанчыны і рабілі ўсё павольна, не сьпяша выконвачы кожны крок, што вёў да хрышчэньня.
(Заканчэньне будзе)
Пачатак музею "Беларуоы у свеце" пакладэены!
У канцы верасня у памяшканнв былога Інбелкульта /вул.Рэва-лоцыйная, б.Койданауокая, 15/ канчаткова пераехау Нацыянальны навукова-аоветны цэнтр Імя Ф.Скарыны. Там жа, у самым вяд.ікім пакоі, сцены якога памятаюць Максіма Гарэцкага I Уоевалада Іг-натоускага, Якуба Коласа I Янку Купалу, дзейнічае музейная выс-тава "Беларуоы у свеце", урачыота адкрытая У час I з’езду бела-русау свету. Памятныя рэчы, кнігі, перыдцычныя выданні, фатагра-фН,рукап!сы, архіуныя дакументы перадал! сюды Алесь Алехнік з АустралІІ, Ігар Казак I ВІтаут Кіпель з ЗША, Барыс КІт з ГерманІІ, Аляксандр Надсон з ВялІкабрытаяІІ I Інш. Свае палотны ахвяравалі мастакі Валерый Дэевіскіба, МІкола Купава, Вячка Целеш, Кастусь Харашэвіч. Многа цікавых матэрыялау пра МІхала Забэйду Суміцка-га, Пятра МІрановІча, беларусау у даваеннай ЛатвІІ перадау паэт Сяргей Панізнік.
Аднак мы разумеем, што эроблены толькі пачатак. Разам з "Бацькаушчынай", 'МІжнароднай асацыяцыяй беларуоіотау будзем пашы-раць экспазіцыю, рабіць новыя стэнды, прысвечаныя дзеячам бела-рускай эміграцыі, нашым землякам, якія працавалі I працувць у Ін-шых краінах. Таму звяртаемся да уоіх прадстаунIкоу беларуокай ды-яспары, хто мае адпаведныя матэрыялы: давайце пакінем для будучых пакаленнду памяць пра кашы паусдцзённыя справы, створым музей "Беларусы у овецв". Наш адрас: Беларусь. 220050. МІнск-50, вул. Рэвалюцыйная /Койданауская/, 15. Цэнтр !мя Ф.Скарыны.
Адам Мальдзіо, дырэктар Цэнтра, прэзідэнт МАБ.
У бой за Случчыну сваю
Сл. Н.Арсеньневай
Муз. П. Нядзьвецкага
Ар. А. Магаліфа
-ля-лі ра-біны чырвоны.. я-сьлё як пацшлі мы ўзмагань-не на
51
50
1	. Абтрасалі зь бярозаў лісьцё вятругі, і гублялі рабіны чырвоныя сьлёзы, як пайшлімы ў змаганьне на раны, на згін абы яваю сталіся крозы.
ПрыпеўіПайшлі мы, воі і з Божае ласкі у бой за Случчыну сваю, нам дзіў, што сяньня баюць казкі пра нас і песьні нам пяюць.