Каб не залазіць надта ў хмыз, кароткім будзе мой абрыс. 3 чаго пачаць? He дзеля нейкай ветлівбсьці сказаць пра часопіс мы мусім штосьці, пра «Полацак», што, зухаваты, праз акіян перасяліўся ажно ў Штаты і нумар цісне тут ужо трыццаты. Ну як не прасьпяваць яму тут мімаходам: «Здароў будзь, браце! 3 Новым годам! Сьпялі свой залацісты ўраджай. Старонкі свае, колькі моцы ашчаджай. Для думак, а глыбокіх, паўнакроўных, для непаўторных вобразаў, чароўных. Дастойным будзь, вялікага імя і вобразу сьвятой Сафіі». Наперад поступу ўжо ня суняць. Падмурак ня скрышыць стыхіям. Аднак, на вуха табе хоча Самасуй шапнуць, што ёсьць ў цябе і супернікі Дык ты глядзі,ня збоч, вяслуй — Супернікі не пачастуюць пернікам. Зь дзяржаўніцкай вунь вышыні Наш «Беларус» глязіць на цябе скоса. Браток, пільнуйся, не зяўні— ён на тых «мяст» цябе падкосіць. А з флангу можа ўбрыкнуць цябе яшчэ і «Беларускі дайджэст». Ды так—разумным будзь— што да сябе ты ня дайдзеш. Ат, што я гавару? Павер мінулай варажнечы ўжо няма і званьня. I, слава Богу, што цяпер прыйшлі мы ўсе да мірнага суіснаваньня. Запанавала згода, нат шкада, што ўжо няма ранейшай перапалкі. Арэна апусьцела, як мёртвая вада, стаіць без выступленьняў палкіх. А там на Бацькаўшчыне тож не раскачаюцца ніяк. Падумаешь, і кіне ў дрож— найбольш актыўны там паляк. Ды ты, мой братка, ня сумуй— «тутэйшы» не такі ўжо лайдак. Пацешыць цябе хоча Самасуй— На варце ў нас стаіць Зянон Пазьняк 1993 г. 9 8 3 Кмадш J 10 БМЫВОНШЫМШШ часопіс «Полацак», 3 Ножам OS4 годам^ Сардэчна віншуюць кожную беларускую сямейку з Новым годам і Калядамі! Зычым усім здароўя, посьпехаў і памыснасьці! Няхай радасьць і шчасьце будзе ў кожнай сям’іШ ю Янка Купала і нацыянальна-дзяржаўнае адраджэньне Вадзім Круталевіч Ня менш красамоўна на карысьць неза-лежнасьці Беларусі гаворыць і яе гісторыя «Беларуская дзяржаўнасьць,—піша Купа-ла,— існавала ўмінулым. Гэта былоВялікае Літоўска-Беларускае княства». Дарэчы, у нашы дні радыкальна настроеныя гісторыкі схільны выключыць з назвы княства напамі-нак пра Л ітву. Ці ёсьць для гэтага падставы? Толькі глыбокія, рознаплянавыя дасьледа-ваньні могуць праясьніць характар палі-тычнай арганізацыі і дамінуючых кіруючых сіл ў поліэтнічнай дзяржаве, на працягу стагодзьдзяў да таго-ж мяняўшай сваю тэрытарыяльную канфігурацыю. Паэт сьцвярджаў, што « беларуская куль-тура высока трымала свой сьцяг у родным краі»э. Але становішча беларусаў карэнным чынам стала мяняцца з уступленьнем Вя-лікага княства Літоўскага ва унію з Поль-шчай. Беларуская культура стала выцясь-няцца «польскімпанаваньнем».Маёмасныя клясы грамадзтва «за бліск золата ідуць к дужым» і ў імя сваіх карысьлівых мэт здраджваюць інтарэсам народу. Тлума-чачы гэтую думку, Купала дае наступную характарыстыку фэўдальнай вярхушцы: «беларускае баярства за польскія шля-хецкія значкі і цеплыя каля трону месцы, пачало выракацца ўсяго свайго роднага беларускага і перакулівацца на старану чужую, польскую. Забылося баярства на звычай і обычай беларускі, на сваю гі-сторыю, мову, літаратуру, дзе больш званілі золатам, там вышэйшыя станы тагачаснага Працяг. Пачатак у №9(29), 1993 г грамадзянства і служылі, і прадавалі сябе, свойнарод, сваю бацькаўшчыну» 10 Як вынік усёй гэтай эвалюцыі сяляне засталіся беларусамі, а вышэйшыя класы, баярства ператварыліся ў палякаў. Ня толькі маё-маснае, сацыяльнае становішча, але і на-цыянальныя асаблівасьці падзялілі сялян і памешчыка. «Двор глядзіць на селяніна, як на «люд рускі», як на быдла, над каторым можна толькі стаяць з бізуном эканомскім, а вёска глядзіць на пана як на прыблуду з чужацкай стараны ,які захапіў его, селяні-на, землю, ды яшчэ зьдзекуецца над ім са-мім». 11 У кантэксьце аналізу перадумоў утва-рэньня беларускай дзяржаўнасьці Купала закранае гісторыю нацыянальнага руху, ролі Беларускай сацыялістычнай Грамады, газэты «Наша ніва». Ужо само па сабе зьяў-леньне БСГ, як і выданьне «Нашай нівы» ва ўмовах тагачаснай расейскай рэчаіснасьці было выяўленьнем пратэсту супраць ня-роўнапраўнага становішча беларусаў Ужо сваім зьяўленьнем гэтыя нацыянальныя інстытуты адхілялі афіцыяльную канцэп-цыюаб несамастойнасьці беларусаў якна-цыі, а значыць яе культуры, мовы, звы-чаяў. Рух.які спрабавала ўзначаліць БСГ, калі мець на ўвазе яго агульнасацыяльную ас-нову, як вядома, не выходзіў за рамкі тра-дыцыйных дэмакратычных патрабаваньняў. Прытрымліваючыся сваіх уяўленьняў аб значэньні нацыянальнага ў грамадзкім 11 жыцьці, Купала ўсё-ж схільны перабольш-ваць ролю БСГ і «Нашай нівы» як фактараў нацыянальна-вызваленчага руху: «Моцны падмур быу зроблены, трэба было толькі класьці сьцены і завяршыць будову сьвет-лага незалежнага існаваньня Беларускай дзяржавы».'2 Вопыт пакажа, што ўсяго гэ-тага было недастаткова. Трэба было яшчэ, каб нацыянальна-адраджэнскія ідэі заха-піла масы ,каб высокага ўзроўню дасягнула нацыянальная самасьвядомасьць народу. I сам Купала адзначае, што фарміраваньне нацыянальнай самасьвядомасьці перашка-джаюць забабоны аб несамастойнасьці бе-ларусаў як нацыі, што ўкараніліся ў гра-мадскай думцы. «А вось загаварыце вы аб беларускай незалежнасьці... Тутвам цэлую кучу нагавораць усялякіх перашкод, не-дарэчнасьцяў, штоажвушывянуць слухаю-чы, —абураецца Купала. —На ўсякую іншую незалежнасьць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую»'1 Разглядаючы перадумовы ўтварэньня самастойнай беларускай дзяржавы, Купала выказвае таксама сваё меркаваньне аб уплыве на лёс Беларусі руска-полькіх ад носін. Сутыкненьне інтарэсаў Польшчы і Расеі, ставіла Беларусь у становішча аб’екта гісторыі, выключала яе самастойнае дзяр жаўнае існаваньне. 1 вынікамтакойсітуацыі мог быць ці падзел Беларусі, ці гвалтоўнае далучэньне да адной змагаючыхся дзяр-жаваў. Сыходзячы з вопыту гісторыі, Купала прыходзіць да вываду: «Наша незалежнасьць сольлю ўвоччу для незалежнасьці нашых суседак Польшчы і Расеі, бо адна і другая хацелі-б нашу незалежнасьць утапіць у лыжцы вады сваёй незалежнасьці. Для ад-будаваньня вялікай Польшчы: «ад мора да мора» трэба пераступіць Беларусь, для адбудаванньня вялікай Расеі ад Белага да Чорнага мора трэбарастаптаць Беларусь»'\ Палітыка Польшчы і Расеі ў адносінах да Беларусі, на думку Купалы, гэта праяў-леньне больш агульных заканамернасьцей. Барацьба прыгнечаных нацыяў за сваё выз-валеньне заўсёды сустракала жорсткае су-праціўленьне дзяржаваў, праводзіўшых ім-пэрыялістычную палітыку. Псторыя дала нямала прыкладаў таго, як вялікія дзяр-жаўныя нацыі ў барацьбе за падзел сьвету і сфэры ўплыву рознымі спосабамі, і перш за ўсё насільлем, падпарадкоўвалі сабе адставаўшыя ў сваім эканамічным, культур-ным і палітычным разьвіцьці народы. Іх лёс падзяліла і Беларусь. Англія, Нямеччына, Японія й іншыя дзяржавы, адзначае Купала, «у сваім ім-пэрыялістычным і мілітарным усезначаю-чым паходзе мелі адну ярка зарысованую мэту—гэта грабіць як найболей свае кар-шуновае крыло чужых малых народаў і падняволіць іх сваёй нацыі, сваяму дзяр-жаўнамуправапарадку'^.Прыгнязаючытд-парадкаваныя народы, імпэрыялістычныя дзяржавы насільна навязвалі і свой лад жыцьця, а разам з гэтым падаўлялі нацыя-нальныя асаблівасьці пакораных народаў. Імкненьне да захопу чужых тэрыторыяў і багацьцяў параджала канфлікты. Сусьвет-ная вайна 1914— 1918 гг. закончылася пера-дзелам сьвету, падзелам калоніяў і сфэр уплываў. «Абвешчаныя буржуазнымірэвалю-цыямі прынцыпы свабоды і роўнасьці і брацтва бессаромна парушыліся «Маць-нейшыя народы,—пісаў Купала,—хочуць павялічыць сваю тэрытарыяльную і зброй-ную сілу коштам слабейшых. Слабейшыя народы, асабліва ўваскрослыя на тэрыторыі быўшай Расеі, змагаюцца толькі за тое, каб жыць, каб адстаяць сваю незалежнасьць, не упускаючы свайго і не захапліваючы чужога». 16 Аналізуючы гістарычны вопыт, Купала прыходзіць да вываду, што ўсякая дзяржава, якая робіць замах на свабоду, незалеж-насыдь і землі іншага народа, ніколі ня бу-дзе спрыяць насельніцтву захопленых тэ-рыторыяў,якімі-б прыгожымі словамі, пажа-даньнямі й абяцаньнямі гэта не прыкрыва-лася. Каланіяльны разбой, нацыянальны прыгнёт усё гэта знаходзілася ў незвычай-най супярэчнасьці з фармальна абвешча-нымі буржуазнымі рэвалюцыямі, высокімі прынцыпамі свабоды, роўнасьці.брацтва. 17 У рэзкай выкрывальніцкай форме Купала крытыкуе сілы, што развязалі сусьветную бойню .Пераможцы ў сусьветай вайне, краі-ны Антанты, на міжнароднай канфэрэнцыі ў Парыжы перакройвалі карту сьвету, дзя-лілі калоніі, устанаўлівалі сфэры ўплыву і г.д. На гэтым ганебным «торжышчы» малыя народы былі разменнай манэтай у палі-тычнай гульні імпэрыялістычных краін. 18 Менавіта «антанты» і«супрацьантанты» мі-лі-тарызм «для панаваньня ўсясільнага мо-лахазолата» ўцягнулі народы ў бездань вайны». 19 У артыкуле «Адбудова Беларусі» Купала прапаноўвае стварыць спэцыяльную ка-місію, якая-б «абёхала й абследавала най-болей зьніштожаныя месцы, падлічыла ўсе страты і падала рахунак»™. Дасьледваньні камісіі павінны былі стаць вядомымі сусь-ветнай грамадзкасыді, даведзены да ведама заходніх урадаў, узяўшых на сябе ролю наладжвальнікаў пасьляваеннага міжна-родна-прававога парадку. Выразнымі штрыхамі паэт малюе жах-лівую карціну, выкліканых вайной у Бела-русі разбурэньняў, небывалага ўпадку вы-творчых сіл, зьбядненьня і голаду. У гэтым сэньсе артыкул мае значэньне дакумэнталь-нага сьведчаньня. Асабліва спустошана бы-ла паласа ад возера Нарач да Пінска, дзе ў 1916 г. спыніўся фронт імпэрыялістычнай вайны. У названым артыкуле чытаем: «Цэлы сьвет ведае, што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зьніштажэньне людзей і іх дабра ў гэту вайну—было на Беларусі. До-сыць зірнуць толькі вокам на старую лінію нямецка-расейскіх акопаў, каб пабачыць якога жудаснага разбурэньняна сотні ква-дратных мільдаканала чалавечая рука—яе лапата, як гарматні пярун. Людзі варо-чаюцца да сваіх хат, не знаходзяць іх, шу-каюць сваіх гоняў, а іх не відаць: гарма тнія стрэлы зьняслі з вобліку зямлі хаты, зьніштожылі межы і гранічныя слупы. I Беларусь жабруе! 3-пад Смаргоні, з-пад Маладэчна, з-пад Крывічоў, і г.д. і г.д. абарваныя, галодныя людзі ходзяць па сваёй бацькаўшчыне і па чужынцах і просяць...»21 Сэнс публікацыі аднак больш глыбокі, чым зьмешчаныя ў ёй прапановы аб ства-рэньні камісіі аб панесеных стратах. Купала і ня мае якіх-небудзь ілюзіяў адносна таго, што урады.якія разьвязалі сусьветную вай-ну, прыдуць на дапамогу беларускаму на-роду «дзеля яго адбудаваньня, дзеля яго ра таваньня ад галоднай і халоднай смерці». 22 Паэт якраз ставіць пытаньне аб міжнарод-най адказнасыді за разьвязаную сусьветную бойню,і за «страшэннае зьніштажэньне» лю-дзей і маёмасьці. Артыкул гучыць як гнеў-нае выкрыцьцё тых, хто ўвернуў народы ў бездань сусьветнай вайны, якая прынесла народам незьлічоныя бедствы,