Купала верыць у магчымасыдь раўна-праўных, нават брацкіх адносін паміж на-родамі.І ў гэтай сувязі ён выказвае свае меркаваньні аб тым, як павінны быць па-будаваны міжнацыянальныя адносіны, калі ў Беларусі будзе створана незалежная дзяржава.Ён сыходзіцьз таго(і гэта галоў-ная пасылка), што народ, які зьведаў пры-гнёт, будзе са спачуваньнем, з разумень-13 нем ставіцца да прадстанікоў іншых нацыяў, якія жывуць разам зь ім у межах адзінай дзяржавы. « Тыя шчыра-дэмакратычныя думкі, лу-наючыя яснымі краскамі на цэлым сьвеце, абволі, роўнасьці, братачнасьці,—піша Ку-пала,— бадай, наглыбей запалі і западаюць унашыгаротныядушы і сэрцы»23 Ён лічыць, што вольны беларус, які атрымаў сваю дзя-ржаўнасьць, у сваёй незалежнай дзяржаве, будзе «куды прыхільней адносіцца да іх (нацыянальных меншасьцей— В.К.) чымся беларус, падняволены чужынцам».й Такім чынам, Купала прытрымліваецца глыбока дэмакратычных поглядаў на асно-вы адносін паміж народамі ў адной дзяр-жаве.Вырашэньне «балючага пытаньня», на яго думку, павінна ажыцьцяўляцца на шля-хах юрыдычнага і фактычнага раўнапраўя нацыянальнасьцей. Галоўны пачатак, на якім павінны будавацца міжнацыянальныя адносіны, заключаеццаў тым, што ўсе гра-мадзяне дзяржавы, незалежна ад нацыя-нальнай пры.належнасьці, павінны быць роў-ныя перад законам і перад дзяржаўнай уладай, вольна разьвіваць сваю культуру і самабытнасьць, кіруючыся пры гэтым мэ-тамі дасягненьня дабрабыту агульнай баць-каўшчыны—Беларусі25. Ва ўстановах улады нацыянальныя меншасьці павінны былі мець прапарцыянальнае прадстаўніцтва Гэтыя глыбока дэмакратычныя ідэі су-гучныя з палажэньнямі прынятага 11 ліста-пада 1992 г. закона «Аб нацыянальных меншасьцях у Рэспубліцы Беларусь». Паэт асабліва ўважлівы да таго, што прадпрымалі савецкія ўлады ў Беларусі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніц-тва. Адзін час яму здавалася, што «беларус-кая справа становіцца на добры дэмакра-тычны грунт» 26. У час нямецкай акупацыі Купала жыў у Смаленску, і, значыць, мог непасрэдна назіраць за ходам падзеяў, са-чыць за прэсай, супастаўляць дэклярацыі зь дзеяньнямі ўлад. Шэраг мер, якія пры-маліся ў культурнай галне, Купала ўспры-маў зь яўным спачуваньнем і разуменьнем, напрыклад, падрыхтоўку да выданьня літа-ратурных твораў на беларускай мове, за-снаваньне нацыянальнага аддзелу пры Вы-канкоме Заходняй вобласці. Адносіны паміж народамі, якія ўсталёў-вала Савецкая ўлада, Купала вымяраў кры-тэрыямі вольнага разьвіцьця нацыяў. Ана-лізуючы практыку, ён пераконваецца ў неад-паведнасьці яе дэкларацыям і прававым актам. Адсюль сумненьні, што ствараемы бальшавікамі рэжым карэнным чынам зьме ніць адносіны паміж народамі ,што вялікая дзяржаўная руская нацыя ў новых гіста-рычных умовах зробіць усё магчымае, каб дапамагчы палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму адраджэньню раней прыгне-чаных народаў. Крытычна ацэньваючы праводзімую Аблвыканзахам у1918 г. нацыянальную па-літыку, Купала прыходзіў да вываду, што «смаленскія обласныя камісары змагаліся з усялякімі, нават бальшавіцкімі праявамі беларушчыны»27. Вайна супраць Беларускага нацыянальнага камісарыята, ліквідацыя ад-дзелу па справах нацыянальнасьцей пры Аблвыканкамзаху, забарона выданьня га зеты «Рунь» і іншыя факты сапраўды давалі падставы для такога вываду. Ha I зьезьдзе КП(б)Б у канцы снежня 1918 г. было афіцыйна заяўлена, што Беларуская савецкая рэспубліка абвешчаецца не ў сілу ўнутраных патрэбаў разьвіцьця савецкага ладу, ажыцьцяўленьня нацыянальнай палі-тыкі, а па меркаваньнях зьнешнепалітычнага парадку. Падобныя-ж ідэі выказваліся і на першым Усебеларускім зьезьдзе Саветаў (2-3 лютага 1919 г.), Газэта «Звезда», орган Цэнтральнага Бюро КП(б)Б, падводзячы вы-нікі працы зьезда, адзначала, што неабход-насьць існаваньня Беларусі як самастойнай палітычнай адзінкі абумовілі «прычыныміж-народна-палітычнага характару» 28. Газэта ў той жа час кляйміла «Спробы беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі да стварэньня «сваёй» беларускай мовы, «сваёй» нацыянальнай культуры й інш. Абвяшчаецца нацыянальная рэспубліка, а яе партыйнае кіраўніцтва тут-жа накла-давае табу на выпуск беларускамоўнай газэты—прадаўжальніцы « Дзяньніцы », якая ў 1918 г. выдавалася у Маскве. Дарэчы, у Менску ў сьнежні 1918 г,—жніўні 1919 г.,г. зн. калі ў горадзе дзейнічала Савецкая ўлада, так і не быў наладжаны выпуск беларускай савецкай газэты, якая магла-б стаць цэнтрам прыцягненьня лаяльна на-строенай і вагаючайся беларускай інтэлі-генцыі—пісьменьнікаў, паэтаў, публіцыс-таў, вучоных і інш. Прымаецца Канстытуцыя, а ў ёй ні слова аб нацыянальным адраджэнь-ні. Абвяшчаецца БССР, а праз два тыдні ў Маскве прымаецца рашэньне аб скарачэньні яе тэрыторыі да дзвюх губерняў. 3 урада рэспублікі выганяюцца беларусы. Рэспуб-лікай кіруюць тыя, хто выступаў супраць яе стварэньня. Несумненна, усё гэта крайне адмоўна ўспрымалася Купалам. Па сутнасьці, рэс-публіка, якая называлася беларускай, за-крэсьлівала яго творчасьць,адмаўляла яго як нацыянальнага паэта.У 1918 г., як адзна-чалася, Купала працаваў непрыкметным служачым у адной з арганізацыяў Заходняй вобласьці. Гісторыкам У. У. Скалабанам выялеўны дакумэнты, што сьведчаць пра кантакты Белнацкама з Купалам. Але яны так і не перараслі ў супрацоўніцтва 29 У сьвятле сваіх крытэрыяў Купала ацэньвае факт зьліцьця ў канцы лютага Працяг будзе. 1919 г. Беларускай й Літоўскай савецкіх рэспублік у адзінаедзяржаўнае ўтварэньне з цэнтрам у Вільні. Пасьля гэтай падзеі, адзначае Купала, аб ніякай беларускай незалежнасьці не было ўжо і гутаркі. 30 Вопыт правядзеньня нацыянальнай палі-тыкі ў Беларусі, ваяўнічы нацыянальны ні-гілізм кіраўніцтва Заходняй вобласьці Ку-пала ўспрымаў як праяву агульнай лініі Савецкай улады ў гэтым пытаньні. I калі што-небудзь і рабілася Саветамі ў гэтым напрамку, дык гэта, на яго думку, толькі для формы, вымушана, з тактычных мер-каваньняў. Складаны ход нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі (аб вяшчэньне ССРБ, абмежаваньне тэрыторыі рэспублік, зьліцьцё ССРБ зь Літоўскай Са-вецкай Рэспублікай ў адну дзяржаўную адзінку) Купала расцэньваў як паказчык зьневажальных адносін бальшавікоў да аб’яўленага імі права нацыяў на самавыз-начэньне. Бібліяграфія 10 Я.Купала.Незалежнасць./Спадчына. 1990, №2, сі 4. 11 Там-жа 12 Янка Купала. Справа незалежнасьці Беларусі за мінулы год // Спадчына. 1989, №2, с.22. 13 Я Купала. Незалежнасць//Спадчына. 1990, №2, с. 14. 14 Там-жа 15 Янка Купала. Незалежная дзяржава і яе народы // Спадчына. 1990, №1, с. 18. 16 Янка Купала.Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год// Спадчына. 1990, №1, с. 18. 17 Янка Купала. Незалежнасць дзяржавы і яе народа // Спадчына. 1990, №1, с.18. 18 Я.Купала. Торжышча//Спадчына, 1990, №2, с. 15 19 Там-жа. с.16. 20 Янка Купала. Адбудова Беларусі // Спадчына, 1990, №2, с. 16 21 Там-жа, с. 16 22 Там-жа. 23 Янка Купала.Незалежная дзяржава і яе народы // Спадчына, 1990, №1, 19 24 Там-жа 25 Там-жа 26 Янка Купала.Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год// Спадчына, 1989, №2, с. 23. 27 Там-жа. с.22 28 Звезда 1919, 5 февраля 29 Скалабан В.В.Псторыя Малабагамолаўскай вуліцы//Л1М. 1984,14сьнежня,ЯнкаКупала,Энцыкла-педчыны даведнік, Мн.,1986, с.597-598. 30 Янка Купала.Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год // Спадчына. 1989, №2, с. 23 няша ііжія Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў Міхась Белямук Берасьцейская вобласьць Пінскі р-н У архіве Эрмітажа знаходзіцца інвэнтарная кніга, у якой запісана, што 9 травеня 1804г Эрмітаж атрымаў ад імпэратара Аляксандра 1 20 залатых манэтаў, падараваных шлях-цічам Рыдзеўскім з Пінска. Хавальнік старажытных манэтаў К.Келер узяў для Эрмітажа 12манэтаў, а рэшту зьвярнуў «государю», бо яны былі дублікатамі. Аляксандр I раздаў гэтыя 8 манэтаў высокім саноўнікам. У інвэнтарную кнігу К.Келер запісаў, што ўсе манэты бізантыйскія, але, калі 1960 г. I. Г. Спаскі расшукаў некаторыя манэты, падараваныя Рыдзеўскім, то аказалася, што 4 манэты ў калекцыі Эрмітажа ёсьць манэты кіеўскага князя Уладзімера Сьвятаславіча (980-1015). У дадатак, некаторыя дублеты, якія былі ахвяраваныя саноўнікам, аказаліся ў зборах гр. Н.Румянцава й Я. Райхеля. 2 манэты былі златнікі кіеўскага князя Уладзімера Сьвятаславіча. Такім чынам, з 20 залатых манэтаў, ахвяраваных Рыдзеўскім, 6 былі златнікі кіеўскія, а рэшта была бізантыйскімі залатымі солідамі, пачынаючы імпэратарам Раманам ІУ Діагенам (1067-1071) і ягоных наступнікаў, а што-б азначала, імпэратараў бізантыйскіх Міхала УІІ (1071-1078), Нікіфара III (1078-1081) і Аляксея I Комена (1081 — 1118). Паўстае пытаньне, ці ахвяраваныя залатыя манэты ёсьць адной знаходкай і ўсе яны былі пасланыя Аляксандру? Прыпушчаем, што Рыдзеўскі ўсе манэты не паслаў, частку затымаў сабе. Ці ўсе манэты былі аднаразавай знаходкай можна па-рознаму думаць, але знаходка ў ваколіцах Пінска такой колькасьці залатой манэты ёсьць імпануючая. Кропоткнн 3... 6.38, № 298; Кропоткнн6. 6 181, №99, Спасскнй 6. 134-136, Сапсскнй 2 5. 256-258, Сотннкова н Спасскнй 6.16-17, 42, 56, 108. Пінскі р-н Перад 1920 г. у ваколіцы Пінска быў знойдзены рымскі жалезны шолам, які меў сьляды пазалоты. Спнцын 2 6.27 Прылукі, Кобрынскі р-н У мінулым стагодзьдзі каля вёскі знаходзіліся курганы, ў якіх сяляне знаходзілі залатыя і сярэбраныя аздобы. Спнцын 6.13. Пружаны У сярэдзіне мінулага стагодзьдзя знайшлі рымскую манэту. Кропоткнн 2 6.96, № 13 74; Кухаренко 4 6 21, № 13, Рябцэвнч 6.190, №15, Поболь 2 6. 114, № 237 Пярковічы, Драгічанскі р-н Прафэсар Выслух паведаміў Цынкалоўскага, што каля вёскі была знойдзена рымская залатая манэта імпэратара Траяна 98-117 г. Cynkalowski с.133, № 161, Кропоткнн5 95, № 178, Рябцевнч 6.191, №20 Радасьць, Камянецкі р-н У 1887 г. В. Кухановіч падчас капаньня бульбы знайшоў рымскую сярэбраную манэту імпэратара Траяна 98-117 г. Кропоткнн2 6.96, №13 75, Кухаренко4 6.20, №1, Рябцевнч 6.190, №8, Поболь2 6.105, №134 Ратайчыцы, Камянецкі р-н У 1959-1960 гг. I. Біруля праводзіў раскопкі могільніка, у курганах знайшоў сярэбраныя аздобы: пярсьцёнак , віты з тонкіх дратоў, скранёвыя 2 кальцы, адно зь іх з «5»-завіткам, 3 бразгоркі на кальцы, 6 шклозалочаных і шклосярэбраных пацеркі.