Са Сьвярдлоўска сталі нас рассылаць у рабочыя лагеры. Мяне вывезьлі на пера-сыльны пункт ў Петрапаўласк, адтуль на-кіравалі пачаткова ў Караганду ,а пасьля ў Карабах. Увесьчасвезьлі ў кузаве грузавога самаходу. Нарэшце, пасялілі ў Карабаскім мужскім лягеры ўзмоцьненага рэжыму, у неагрэтым памешканьні з нарамі без пась-целі (адны дошкі). На шчасьце, і там знашліся зычлівыя людзі. У лягернай адміністрацыі былі японкі з спрадвечнымі традыцыямі культу дзіцяці. Вось яны і ратавалі мяне зь дзіцям ад голаду, хоць за гэта ім пагражала немалая кара. Працістаўнымі гуманным адносінаў вязьняў.былі жорскія адносіны да мяне ла-гернага надзору. Праз некалькі дзён жыцьця у Карабаскім лягеры мне загадалі: «Собн-райся с веіцамй». Поўная надзеі на закан-чэньне цяжкасьці падарожжа, загарнула Славіка ў коўдру, схапіла валізачку з рэчамі і выйшла. Канвой зь пяці жаўнераў і афі-цэра КДБ прыняў мяне за паквітаваньнем. Зь лягера вывялі на ўзгорыстую стэп, дзе я штораз падала зь дзіцям, пасылаючы пра-клёны канваірам і трацячы паступова апош-нія сілы. Просьбы памачы мне толькі павя-лічвалі лютасьць і грубіянства афіцэра і штурханьні жаўнераў. Ня ведаю, як доўга трывала тая мука, але давялі мяне да якогасьць чыгуначнага паўстанку ўжо сумеркамі. Аказалася, што цягнік да якога вялі мяне, які праходзіць туды раз у ты-дзень, ужо адыйшоў. Зьдзічэлы ад злосьці канвой увёў мяне ў закураны, перапоўнены людзьмі, што чакалі суткамі на цягнік, па-кой.Я стала да сьцяны.ледзь жывая і абясь-сіленая. Калі афіцэр загадаў зьбірацца ў паваротную дарогу, я не магла зварухнуцца ад стомленасьці ды болі ў кожным суставе ног.рук, у кожным кавалачку цела. На штур-ханцы жаўнераў таксама не рэагавала, а ў канцы не вытрымаўшы, стала крычаць на афіцэра, каб выканаў пагрозу, скіраваную да мяне ў дарозе і застрэліў нас. Сярод нясмелых спачатку людзей узрастаў непа-кой.Урэшце, некалькі жанчын, заіміі муж-чыны, сталі бараніць мяне. Канвой дзесь прапаў і людзі сталі памагаць мне ўціхамі-рыцца самой ды супакоіць Славіка. Сярод ночыканвой зноў зьявіўся. Жаўнерысхапілі дзіцё ды мяне пад рукі, вывялі ў марознае надвор’е і кінулі нас абодвух у запрэжаныя сані, што прыгналі з перапалоханым каза-хам.Давезьлі нас назад у лягеры ўтаўкну-лі ў той самы халодны барак усіленага рэ-жыму, каб за тыдзень паўтарыць мукі па-дарожжа. На гэты раз далі мне дзіцячыя санкі, якія крыху аблегчылі мае мукі, але выварочваліся што раз на буграватай сліз-кай трапіне. На цягнік усё-такі мы пасьпелі. 1 ў студзені 1951 году, пасьля двух меся-цаў кашмарнага падарожжа, я апынулася ў жаночым лягеры ў Кінгіры. Я.Ж.—Разумею, што прычынаю той дра-матычнай валакіты з лягера ў лягер быў Славік. «Капцы» рабочай нявольнічай сілы не хацелі прымаць у свае рабочыя лагерныя пункты жанчын з дзецьмі, а таксама вязьняў хворых, старых, зь якіх не магчыма было выціснуць столькі, як з маладых здаровых. Іншая справа ў так вялікім жаночым лагерны як Кінгіры, там можна было ўтрымаць і ста-рых вязьнярак, якія апекаваліся дзяцьмі ці рабілі іншую дапаможнуюлягернуюпра-цу. У такім выпадку маладыя мацеркі маглі быць выкарыстаны на цяжкіх работах, а іх дзяцьмі апякаваліся старыя жанчыны. В.К.—Так яно і было. Мяне адзразу «за-праглі ў ярмо». Рабочы час для вязьнярак 10 гадзін у суткі, адзін дзень у месяцы быў вольны.Праца мая была цяжкая: земляныя выкапы пры будове масту на пояс у вадзе, выладоўваньне вапны ці вугля, разгрузка цэменту, што пранікаў у дыхальныя органы, у вочы і цераз адзеньне прыліпаў да сап-целага цела. Разгрузка дрэва вымагала сі-лы і была вельмі небясьпечная праца. Быў голад, а тут яшчэ трэба было карміць грудзьмі Славіка. У турмах этапа не было іншай магчымасьці і хлопчык прывык вы-ключна да матчынага малака.якога на шчась-це ў мяне ўвесь час хапала. Славік быў асалодай той горкай долі. Хоць яму яшчэ не споўнілася годзіка, але ён засыміля-ваўся да лягерных умоваў, быў вясёленькі, кожны дзень вітаў мяне з радасьцю, і не гараваў, калі я яго пакідала няням.ідылія аднак трывала ня доўга. Калі хлопчыку споўнілася год і 3 месяцы, у канцы траўня 1951 года адабралі ў мяне дзіцятка і пера-мясьцілі ў дзіцячы садзік, што за лягерам. Маленькі і там пачаткова быў спакойны, чакаючы мяне. На жаль дарма. Мінуў звы-чайны час растаньня і, не дачакаўшыся ме-ня, ён стаў непакоіцца і плакаць. Прывыкшы да грудзей і занепкоены маёй адсутнасьцю, не прымаў ніякай яды без перапынку плакаў і зваў маму. Mae дамаганьні дазволу паба-чыцца зь дзіцям, каб хоць накарміць яго заставалася беспасьпяховымі. Урэшцерэшт, на адзінаццаты дзень канвой вывяў мяне ў дзяцінец. Поўную надзеі на спатканьне са Славікам прывялі мяне да паўпрытомнага, засінелага ад голаду з вздутым жывоцікам дзіцяці, пабуджанага час ад часу сутаргамі бясьсільнага плачу. Я спрабавала ратаваць дзіцё. Было аднак позна. Славік не рэагаваў на мае пяшчоты, быў пакананы тым пеклам, якое дзяліў са сваёй маці. 6 чэрвеня1951 года памёр мой сынок і як на зьдзек загадалі пахаваць яго на праў-дзівых могілках, дзе хавалі «вольных», каб гэтым чынам даць довад, што ён не лічыўся «ЗК», і каб не пабольшаваць статыстыкі ля-гернай сьмяротнасьці. Мне адмовілі ўдзел у паховінах, лішылі права быць хоць-бы сьведкам адданьня чужой зямлі таго, што было маім жыцьцём, надзеяй, радасьцю, часткаю самой сябе.Магілу адзначыла бес-канвойная жанчына, што паставіла на ёй крыж з напісам імя і дату паховін. Пасьля сьмерці Сталіна добразычлівы, засланы ў Казахстан зямляк уладзіў магілку і паставіў жалезны крыж. (Заканчэньне ў наступным нумары) Славік Катковіч 28 29 * дакі Бжамыны * Ab галоўных прычынах крызысу сельскай гаспадаркі ў Беларусі I. Нікітчанка Зразумела, што вывесьці аграрнаінду-стрыяльны комплекс з крызісу немажліва, калі няма ўрадавай праграмы, канкрэтных дзеяньняў і актыўнай падтрымкі ў закона-даўчых органаў. Аграрная праграма павінна быць часткаю той агульнай эканамічнай рэформы, якую ўлады павінньі распраца-ваць. А якую-ж праграму ўлады павінны распрацаваць? Першае і галоўнае пытаньне, гэта пы-таньне ўласнасьціі права ўладаньня вы-творчасьцю, менавіта, права на ўладаньне зямлёй і яе прадуктам. Наш уласны досьлед паказаў, што пазбаўленьне вытворцы ўла-даньня сродкамі ягонай вытворчасьці ні-колі не садзейнічала разьвіцьцю нармаль-ных прадуктыўных адносін. Дзеля гэтага неабходна ў даволі хуткім часе ўнесьці ка-рэктывы ў закон аб уласнасьці, менавіта права на ўладаньне зямлёй як прыватнай уласнасьцю без якіх колечы абмежаваньняў. Адначасна распрацаваць мэханізм перадачы селяніну (калгасьніку) на прыватнае ўла-даньне сродкаў ягонай вытворчасьці. Пры гэтым павінна быць апрацавана эфэктыўнае законадаўства, якое-б абараняла сельскага вытворцу, як гэта ёсьць у ва ўсіх дзяржавах сьвету. Другая ўмова—даць поўную свабоду вытворцы выбіраць і пастанаўляць аб сваёй вытворчасьці і мэтадах арганізацыі працы. Неабходна працэс гэты абараніць законам, каб некампэтэнтныя асобы і чыноўнікі не маглі-б ўмешвацца ў працэс вядзеньня Заканчэньне. Пачатак у №9(29), 1993 гаспадарак. На сёньняшні дзень ўсё ўзята ў такія рамкі, што нават арганізаваць да-браахвотныя аб’яднаньні, прыкладам ак-цыённае, ня ёсьць магчымым. Варта затрымацца на бюджэтна-фінан-савай сыстэме. Усім, акрамя ўраду, вядома, якую жахлівую падатковую сыстэму мы маем. Сёньня ў вытворцы пасьля выплаты падатку застаецца 13,5% даходу. Пры су-часных падатках і цэнах, гаспадар на 20 га гаспадарцы павінен рэалізаваць прадукцыю ў 150 000 000 рублёў. Каб купіць запраўку для трактара трэба прадаць 3 тоны жыта, 2,5 тоны пшаніцы або 5.1 тоны бульбы Другая негатыўная старана сучаснай падатковай сыстэмы—правакацыя роста цэнаў. Калі ўлічыць усе абавязковыя апа-даткаваньні і плацежы, цэна павінна быць большая ад затратаў у 3 разы. 3 кожнай пе-рапрадажай прадукта цана падваеваецца, нават патраеваецца. Зразумела, што такая падаткавая сістэма нерэальная і яе трэба скасаваць. Патрабуе радыкальнае перабудовы сы-стэма кіраваньня. Няма ніякай неабход-насьці атрасьлявых кіраваньняў у Савеце Міністраў і аналягічных міністэрстваў, так-сама розных дзяржаўных канцэрнаў, аб’-яднаньняў, асацыяцыяў. Неэканамічна мець апарат для гаспадарак: сельскай, лясной, рыбнай і г.д. Неабходна адмовіцца ад Саветаў, як формы мясцовага самакіраваньня. Гэтыя Саветы ёсьць органы калектыўнай безат- казнасьці і пераважна ўзначальваюцца не-кампэтэнтнымі асобамі, якія прывыклі ігна-раваць законы. Саветы даўно зжылі сябе , сталі яўным тормазам любых рэформаў на вёсцы. Заміж Саветаў больш мэтазгодна перайсьці да муніцыпальнага кіраўніцтва як гэта ёсьць у шматлікіх дзяржавах. На-туральна, што сучасную выбарчую практыку трэба скасаваць. Кіраўнікоў і сябраў упра-ваў патрэбна выбіраць тайным галасавань-нем з удзелам усіх выбаршчыкаў. Дарэчы, такім-жа мэтадам трэба перабраць усіх бяз вынятку кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў. Акрамя структурнай перабудовы па-жадана каардынальна зьмяніць функцыі ворганаў мясцовага самакіраваньня. Яны не павінны займацца кіраваньнем вытвор-часьці. Іх галоўнай мэтай павінна быць забясьпечыць дзейнасьць законаў Рэспуб-лікі Беларусь, забясьпечыць грамадзян са-цыяльнай абаронай, арганізаваць камуналь- Давід-Гарадок. На базары. На першым пляне: саматужнік-ганчар прадае Фота Ул. Сухапара. ліпень 1992 ныя паслугі, скласьці мясцовы бюджэт. Узьнікае пытаньне, а хто мусіць увесьці ў жыцыдё ўсе гэтыя прапановы? Урад? Вяр-хоўны Савет? Мы дастаткова пераканаліся, што сучасныя законадаўчыя і выканаўчыя ворганы няздольныя правесьці каардыналь-ныя зьмены ў аграрным сэктары. Бальшыня сяброў Ураду і Вярхоўнага Савету не ва-лодае адпаведнымі ведамі ў аграрным пы-таньні Ці здольныя такіяасобы распрацоў ваць аграрныя рэформы? Адсутнасьць ад-паведных ведаў толькі павялічвае усе-агульную безадказнасьць кіраўніцтва рэс-публікі й атрымліваецца кругавая парука. Прыскораныя выбары Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь павінны прынесьці па-лёгку аграрнаму сэктару. Але гэтае ста-нецца толькі тады, калі людзі выбяруць дэ-путатаў.якія будуць дбаць аб сельскай гаспадарцы. 31 КЛІУЛСНД 'ША ГЧЛСОП< ♦ мем ♦ Із агню ды ў полымя 4fr Міхась Кавыль Быліца чатырнаццатая Мінула студзёная зіма. Паўстала пара, калі ня трэба было думаць пра цёплую во-пратку, пра зямлянку. Аляксей Новік зада-волена пазіраў на сіняе неба, што прась-вечвала праз вяршаліны хвояў і ялінаў. Ча-сам чуліся курлыкі журавоў, што вярталіся з выраю, і сваім курлыканьнем наганялі хандру. Хандрылася Аляксею ня толькі ад курлыканьня, а і таму, што за амаль два гады ён прабадзяўся навокал Менску, a нічога значнага не сатварыў. Праўда, пе-радаў у Маскву шмат карысных вестак, але, апрача ўзрыву казіно, пахваліцца няма чым. I вось прыпомніў, што Маня Вярбіцкая казала Клашы пра нейкага Сэляха, які рых-туе да пастноўкі ў БДТп’есу Тодара Ле-бяды «Загубленае жыцьцё». Маня на рэ-пэтыцыях ня была ні разу, пра што тая п’е-са ня ведала. «Здраднік Сэлях можа выраб-ляць толькі такога-ж здрадніка, як сам», — думаў Новік, а таму рашыў дзейнічаць.