Полацак №10, 1993

Полацак №10, 1993

38.4 МБ
Паклікаўшы да сябе Маню, якая сядзела пад кусьцікам з сваім Лявончыкам, Аляксей сказаў: «Вось што, красавіца. Ты сягоньня мусіш пайсьці ў Менск. Пастарайся разьве-даць добра, ці можна падкласьці міну пад ложу, дзе будуць сядзець у час сьпяктакля вялікія «шышкі».Маня сказала: «Добра, але сягоньня я не змагу пайсьці, бо сёньня ня-дзеля, у тэатры можа быць рэпэтыцыя і мяне могуць забачыць артысты. Гэта адно. Другое. Сёньня мой брат Яраслаў у лес па дровы для немцаў ня прыедзе, а толькі заўтра альбо ў пятніцу. У гэтыя толькі дні
ён робіць рэйсы ў лес. А яшчэ брат ня хоча мяне браць у машыну, бо баіцца, каб немцы не абыскалі машыну на заставе. Ён звычайна запіхвае мяне сабе пад ногі. Немцы яго ве-даюць. Машыну не абшарваюць, Яраслаў толькі паказвае ім праз вакно «асвайс» і праяжджае. Ды брат баіцца. Сказаў, што бо-лей мяне ня возьме»
—Нічога, Манюня. Мы яго заставім ня баяцца. Заўтра раненька пойдзеш на спат-каньне з братам у суправодзе Лявончыка, які цырымоніцца зь Яраславам ня будзе. Ідзі і скажы Лявончыку. Хаця не, я сам ска-жу. Мне трэба пайсьці ў «агульную» (ша-лаш).
Маня пайшла да дзяўчат, якія рыхтавал і вячэру, а Новік у шалаш, каб назначыць людзей на «аэрадром» (невялікўю палянку ў сасонкі) для нарыхтоўкі ламачча для кастра, які яны пад камандай Барыса Сечкіна мусяць запаліць уночы—даць сыгнал са-малёту, які маецца прыляцець з прадуктамі і зборяй. Клаша бачыла ,як Аляксей гутарыў з Маняй, у ёй не падабалася, што Аляксей заігрывае зь дзяўчатамі. Хаця яна перако-нвала сябе, што Аляксей для яе «ноль бяз палачкі» , але ён усё болей рабіўся для яе палачкай бяз нуля, прыцягваў яе фізычна. Яна адчула цяплыню яго цела і не знайшла розьніцы паміж ім і Язэпам. Раней Язэп не выходзіў у яе із галавы. Ня думала пра яго толькі тады ,калі засынала. Ды і то часта ён ёй сьніўся. Першы раз як прызямліліся каля Менску ,радая была, што апынулася
на зямлі каханага чалавека Блукаючы па лясох Беларусі, прыслухоўвалася да шуму дрэў, шчабятаньня птушак. У тым розна-галосым хоры чуўся знаёмы напеўны голас Язэпа:
«Дан прнказ ему на Запад.
Ей в другую сторону».
«Памяняліся мы зь ім напрамкамі, —ду-мала Клаша,—Ён паехаў у «другую сторо-ну», а я «на Запад». Павярнулі ўжо нашы ад Масквы, ідуць на Запад. Можа, і Язэп ідзе. Можа спаткаемся яшчэ». Але амаль два га-ды партызаншчыны, холаду,голаду, а вось нядаўна ўцёкі і хаваньне за карчамі і дрэ-вамі ад посьвісту куляў беларускіх палі-цаяў, выбілі із галавы Клашы рамантычныя мары, раззлавалі нават на Язэпа за тое, што ён беларус. Ад куляў беларусаў яна ледзь не разьвіталася з жыцьцём. А яна-ж у такім веку, калі толькі думаецца пра вусны, пра.. I рашыла Клаша паставіць крыжык на кляць-бе, дадзенай Язэпу, і браць ад жыцьця ўсё, што можна. Яна ўжо не чакала, калі Аляк-сей пойдзе зь ею разьвешваць антэну, а са-ма стала наведвацца да яго ў шалаш, калі Сечкін адпраўляўся на заданьне.
Новік падыйшоў не адізн, а з незнаёмым хлопцам, бляндынам, высокім, стройным, у нейкай цікавай, блакітна-бурай уніформе. «А гэта яшчэ што за дэсантнік зьявіў-ся?—зьдзівіла Клашу нязвычайная ўніформа незнаёмага «марсіяніна», як Клаша ахрысь-ціліа Васіля Васільявіча Васілеўскага. A гэта быў ён, Новік сказаў Клашы: «Пайшлі ў штаб, будзеш пісаць пратакол». Яны зайшлі ў вялікаваты шалаш, ці-ж бо прагаліну па-між густога арэшніку, дзе замест стала— шырокі сьвежы пень, замест лаўкаў ды та-бурэтка—хваёвыя круглякі, замест ложка — альле бярозы й арэшніку.
Клаша прысела за «стол». Ноівк дастаў і з партфэля паперу й алавік, даў Клашы і
зьвярнуўся да Васіля:
—Як Твая фамілія, імя і па бацьку?
—Васілеўскі Васіль Васільявіч.
—Дата і мейсца нараджэньня?
—Першага кастрычніка 1915 году, Ленін-град, а тады быў Пецярбург.
—Хто ты па нацыянальнасьці?
—Рускі.
—Акружэнец?
—Да, так.
—Быў у «прымах» у Менску?
—He понімаю, не разумею вопроса.
—Дзе знаходзіўся пасьля акружэньня?
—В плену.. палоне...
—Уцёк із «плена».
—He ніхт.. Белорусы освободнлн...
— I ты прыехаў у Менск з групай прапагандыстых?
—Да, так.
—Рускі, а стаў беларускім нацыяналіс-там?Ды, як-жа цябе, маскаля, фашыст Акінь-чыц прыняў у сваю банду?
—Мой друг Язэп Лабач памог: сказаў Акіньчыцу, што я беларус, але радзіўся ў Сібіры, куда былі высланы мае роднтелн, што школ белорусскнх там не было. I мяне прынялі.
Толькі цяпер Новік адарваў свае вочы ад Васіля і зірнуў на Клашу. Яна ня пісала, а сядзела, зьбялеўшая, паклаўшы на паперу рукі. Гэта вестка пра Язэпа Лабача пра яе агаломшыла. Новік ведаў пра яе раман зь «ненадзейным элямэнтам», ведаў яшчэ ў Варонежы. Пачутае ад Васіля яго таксама насьцярожыла, бо «неўраўнавешаная», як ён называў пра сябе Клашу, магла натварыць неабдуманых выбрыкаў, а таму Новік гру-бавата аклікнуў яе:
—А ты што нос павесіла? Пішы, бо мне няма часу патураць тваім бзыкам.
Клаша злосна зірнула на Новіка і нахілі-лася над сталом. Новік да Васіля:
Працяг. Пачатак у № 1(211-9(29), 1993	34
35
—Чаго прыйшоў к нам?
Васіль падумаў было сказаць, што ён ня прыйшоў, а яго прывялі пад дулам наганаў два «друга»,зь якім ён пазнаёміўся ў цягні-ку, калі ехаў да Лабача, але перадумаў, бо напэўна, падумаў Васіль, Новік ня ведае падрабязнасьцяў яго «прыходу» (прыводу) і адказаў: «Нскупнть внну». Новік сказаў Клашы, што яна можа быць свабоднай, і калі яна адыйшла, спытаў у Васіля:
—Адрас Язэпа Лабача знаеш?
—Знаю
—Вельмі добра. Садзіся і пішы Лабачу пісьмо.
Васіль прысеў на Клашына мейсца, Новік даў яму ліст паперы і стаў дыктаваць:
«Дарагі друг Язэп!
Ты стаіш на неправільнай дарозе. Яшчэ ня позна іскупіць сваю віну перад Радзімай. Падумай добра і дай адказ. Пісьмо пакладзі туды.адкульдастанеш гэтаепісьмо—у сваю паштовую скрынку. Ня сьмей падглядаць, хто будзе браць тваё пісьмо. А калі заявіш немцам, будзе табе «сякім башка».
10 чэрвёня 1943 г. Твой друг Вася»
Схаваўшы пісьмо у партфэль, Новік павёў Васіля ў гушчарнік, дзе меліся быць пару партызанаў, якія не пайшлі зь Сечкіным на аэрадром, бо мусілі зьмяняць паставых, што знаходзіліся ў самаахове. Там чамусыді быў і Сечкін. Ён быў разнэрваны, смаліў адну самакрутку за другой, а калі пабачыў Новіка і Васіля, ўскочыў, як ашпараны, і, падбегшы да Васіля ,стукнуў яму кулаком у нос, і нібы ў апраўданьне, паўтарыў: «Фа-шыстоўскі халуй, прадацель!»
Новік схапіў яго за руку: «Не гарачыся! Што з табой?» Сечкін у сваю чаргу схапіў Новіка за руку.пацягнуў у гушчарнік. Адый-шоўшы крыху, Сечкін прыцішаным нэрвовым голасам: «Ня пытай, таварыш камандзір, што са мною, а адкажы, што з табою. Чаго
ты цацкаешся з здраднікам? Ня ведаеш хіба загаду Сталіна—тых, здраднікаў, хто пры-бягае да партызанаў у сорак трэйцім годзе, пускаць у расход. Новік ведаў пра гэты загад, але яму здраднік патрэбен быў: пры дапамозе Васіля ён думаў заманіць у лес Язэпа, свайго суперніка, а тады абодвух пусьціць у расход. Сечкін згадзіўся з до-вадамі Аляксея і пайшоў на аэрадром. Но віка паклікала Клаша да кастра, дзе дзяў-чата пяклі бульбу, Васіль як стаяў, так і ня рухаўся ня ведаючы, як быць, Клаша мах-нула рукою й яму. Калі Новік і Васіль па-дыйшлі, Клаша пажалілася, працягваючы яму гарачую бульбіну: «Гэта ўсё, што мы маем. Як будзем далей?»
Аляксей супакоіў:
—Нічога страшнага. Сягоньня ноччу маецца прыляцець «кукурузьнік». Можа нешта прывязе з прадуктаў. Клаша пакру-ціла галавою, нічога не сказала, а выцягнула із прысаку бульбіну і працягнула Васілю. Той узяў, сказаў «спаснбо» і прысеў пад ялінай на нейчы лапсардак. Новік паклікаў Маню і пайшоў зь ею ў штаб. Клаша пра-водзіла іх усьмешкай, прысела каля Васіля і хуценька затараторыла:
—Ты рускі?
—Рускі.
—Я таксама руская. Як доўга ведаеш Лабача Язэпа?
—Яшчэў 1935 пазнакоміўсяўВаронежы.
Клаша ўпэўнілася, што Язэп Лабач ня хто іншы, а яе першае каханьне. Сэрца яе страпянулася, як птушка.стала балюча, ба-люча, ня радая была, што даведалася пра яго, здрадніка. Васіль заўважыў несамаві-тасьць дзяўчыны, чуў, што яе клікаў на-чальнік Клашай, падумаў: ці ня гэта Клаша, пра якую Язэп расказваў яму на фроньце, і спытаў:
—А вы часам не знаёмыя з Лабачом?
Клаша, уздыхнуўшы:
—Знаёмая. Вельмі добра знаёмая. Ха-цела-б пабачыцца зь ім, але.
—А можа, хутка і пабачыцеся. Я сягоньня пад дыктоўку таварыша Новіка напісаў яму пісьмо, каб ішоў у партызаны.
Клаша ажно скалахнулася ад пачутага і прагаварылся з гарачкі.
—0, гэтага я не дапушчу, не дапушчу!
Яго-ж расстраляюць. 1 цябе...
Яна асеклася і заплакала, а тады ізноў:
— Ты ня бойся. Я пагавару з начальнікам, цябе не расстраляюць. Але,як зрабіць, каб Язэп ня ішоў сюды?
Клаша заўважыла Маню, што вярталася із штаба. Калі тая падыйшла, Клаша падха-пілася, адвяла яе недалёка ад Васіля і на-села сваім аўтарытэтам«франтавое жонкі»: «Што ты рабіла з начальнікам у штабе? Ка-
Р.Кудрэвіч. Вясна 1945.
чалася на саломе? Кажы мне, як на споведзі.
Маня спалохалася,залепятала:
—Да што, ты, таварыш Клаша. Я атры-мала толькі яшчэ адно заданьне.
—Якое?
—А вось гэтае пісьмо. Я мушу заўтра аднесьці яго Язэпу Лабачу. Больш нічога.
—А ня ведаеш, што там пішацца?
—Ня ведаю, чытаць ня маю права.
—Я ведаю. Твайго сваяка таварыш Новік кліча ў лес, каб яго зьнішчыць. Кумекаеш? Калі ты яго шкадуеш, скажы, каб ня йшоў.
Маня ня ведала, як быць, але, нарэшце, прамямліла: «Пастараюся».
Клаша яшчэ прыстрашыла Маню:
—Калі ня скажаш і данясеш Новіку пра маё заданьне, не вяртайся назад, бо па-знаёмішся вось з гэтай штучкай. I Клаша падкінула ў руцэ свой наганчык.
(Працяг будзе)
36
37
Ваўкалак
Марат Баскін
Што за маластовец без каня? У кожнага маластоўца конь ёсьць. Вараныя ды була-выя, гнядыя ды пярэстыя, грывамі трасуць, падковамі іскры выбіваюць. Толькі ў Ан-дрэя-пастуха няма свайго каня. 3 раніцы да вечара, з вечара да раніцы чужых коней даглядае. Лепшага пастуха, чым Андрэй, не знайсьці: кожнага каня ведае, з кожным канём, як з чалвекам, размаўляе. He нара-дуюцца маластоўцы, што такога пастуха заімелі. Коні самі з двара бягуць, як дудку Андрэя пачуюць .Хоць і малы хлопец, а ўсе да яго з павагаю: любога каня аб’езьдзіць, першым у брычку запражэ, конь пад ім бы ў цыркача, танцуе. А як на дудцы пачнуць пастухі граць, роўню Андрэю не адшукаць.