Полацак №10, 1993

Полацак №10, 1993

38.4 МБ
Пасьляновага 1950 году—этап у Лігні-цу Я,адзіная жанчына.і 10 мужчын у тавар-ным вагоне халодным, як самая зіма. Куда нас вязьлі ніхто з нас ня ведаў. Адгароджа-ны ад вязьняў жалезнай кратай, нас варта-ваў жаўнер з хуткастрэльнаю зброяй. Апра-нуты ў кажух і валенкі, ён быў нашым ула-даром, без дазволу якога нельга было ва-рушыцца, гутарыць, нават спраўляць фізыя-лягічныя патрэбнасьці. У Лігніцы, у савецкай контрразьведцы, аказалася, на іронію, што я зусім не арыштаваная, а толькі падрыхта-ваная да павароту на «роднну».
У сувязі з гэтым мне дазволілі гутарку з доктарам, завялі ў баню, пасялілі ў чыс-тую, але турэмную камеру. Ідылія трывала аднак коратка. На пераломе студзеня і лю-тага 1950 году вывезьлі зноў этапам у та-варным вагоне ў Брэст. У брэсцкай турме ўжо не цацкаліся. Швырнулі мяне ў камеру, дзе былі 4 бытавыя вязьняркі, што працавалі ў кухні й у камеру амаль не вярталіся. Ноччу заатакавалі мяне пацукі, ды такія нахабныя, што я не магла ад іх абараніцца. Нарабіла гістэрычнага крыку, а таму мяне адтульвывелі, алетолькі раніцай. Я дабіла-ся гутаркі зь якімсьць турэмным началь-нікам — палкоўнікам. На ягозагадперасялі мяне ў іншую камеру, зь якой няўзабаве завялі пад экскортай на вакзал. У Менск везьлі мяне ў спальным вагоне.у асысьце афіцэра КДБ і пасялілі ў турме КДБ пры
Камсамольскай вуліцы.
Турму тую вязьні называлі «амэрыканкай». Тут павялі мяне на гутарку з начальнікам турмы і пракурорам.якія пацьвердзілі, што я да гэтага момэнту была «вольным гра-мадзянінам СССР». На заканчэньне гутаркі начальнік павядаміў мяне афіцыйна, што пракурор накладае на мяне арышт, падае сьледсту і прад’явіў«ордэр на арышт».
У «амэрыканцы» я таксама месца не са-грэла, бо перавялі мяне ў турму пры вул Валадарскай, дзе 21 сакавіка 1950 года на-радзіўся мой сынок. Назвала я яго імем бацькі Стасям, а папулярна называлі Славі-кам. Тут пачалося сьледства.
Я.Ж.—Як ты сабе давала рады з немаў-ляткай, у як захоўваўся сьледавацель?
В.К.—Маім следавацелям быў старшы лэйтэнат Кутузаў. Першы месяц мяне не турбавалі. Пасьля цягалі на дапросы зь дзіцям Кутузаў быў нераўнаважным, і ў залежнасьці настрою раз быў агрэсыўны, іншы раз—людзкі і ўдаваўся ў гутаркі. Наогул, сьледства было, ведама, цяжкім, але ў параўнаньні з тым, што чакала мяне ў этапах падарожжа ў лягер ды ў самым лягеры—гэта можна назваць камфортам.
Я.Ж.—Якія закіды ў сьледстве залічаеш ты да асноўных?
В.К.—Галоўны закід гэта антысавецкая нацыяналістычная дзейнасьць у СБМ. Пры-чым праца ў сэньсе нацыянальнага ўзгада-ваньня разглядалася як нацыяналістычная, і гэта кваліфікавалася як здрада. Практыч-на, матыў, раздуты савецкай прапагандай, закіду ў калабарацыі ,ня быў прадметам за-цікаўленьня сьледавацеля. Галоўнае для яго было даказаць сьведамую антысавецкую нацыяналістычныюдзейнасьць. Кутузаўве-даў добра, што я заўсёды была акружана дзяўчатамі ці дзяцьмі, знаў маё заданьне, аб якім я ўспамінула на пачатаку. Дзеля
Працяг. Пачатак у №9(29), 1993
24
25
пабольшваньня маіх «злачынстваў» залічыў да іх ліку, між іншым удзел у сьвяткаваньні 25-годзьдзя Віленскай Беларускай Гімна-зіі,удзел у паховінах замардаванага праф. Аляхновіча.прысутнасьць на II Кангрэсе.
—Я.Ж.Кутузаў некалькі разоў начамі заступаў майго сьледавацеля—маёра Віна-курава. У гутарцы зь ім я пераканаўся, што ён вельмі добра ар’ентаваўся ў справах беларускага нацыянальнага руху, не па-казваў нянавісьці да нашай дзейнасьці, a хутчэй стараўся задэманстраваць абыяка-васыдь.як да зьявішча малаважнага.і ў яго-най ацэнцы нерэальнага. Ён павядоміў мя-не, што ў Менскай турме ты з Анелай зьяў-ляецеся яго «падапечнымі». Абяцаў мне спатканьне з вамі, у што я ня верыў. Ака-залася, што даставіў вас на мой суд пад выглядам сведкаў. На маю думку, ён заргані -заваў гэтае «спатканьне»,каб даць магчы-масьць пабачыцца Ані з табою і дзіцям. Апрача таго, яму быў ведамы ўжо Ваш пры-суд, 10 год заключэньня, які быў рашэнь-нем «особого совеіцання». Нормай у па-літычных правах у тым часе было зьня-воленьне на 25 гадоў у «нсправнтельно-трудовых лагерях (НТЛ), ды яшчэ «особых». Кутузаў лічыў тады «добрадзействам» асуджэньне на 10 гадоў, што было высілкам яго працы. He было яму сакрэтам, што Віна-кураў сваёй заўзятасьцю падрыхтаваў мне непараўнальна больш жорсткую расправу, хоць справы нашыя былі падобныя.
В.К —Гэта праўдападобна. У кожным выпадку, за некалькі дзён мяне і маю сястру фактычна павядомілі аб рашэньні «особого совеіцання» пры Вярхоўным Савеце СССР і зьняволілі кожную з нас на 10 гадоў у НТЛ (нсправнтельно-трудовух лагерях).
Я.Ж.—Якое уражаньне выклікала ў цябе гэтае рашэньне?
В.К.—Уражэньні ўсіх шматлікіх соцен
асуджаных былі хіба аднолькавыя, і ты маеш таксама адказ на гэтае пытаньне. Mae перажываньні розьніліся тым, што яны кан-цэнтраваліся галоўным чынам на лёсе май-го сыночка, зьняволенага ад нараджэньня.
Я.Ж.—Турботы твае былі зразумелыя, тым больш, што ніхто з палітычных зьняво-леных ня мог разлічваць на датэрміновае звальненьне. Даўжыня тэрміну фактычна ня мела вялікага значэньня. Бо было ведама, штонаваткаліён і скончыцца.то каліўдас-ца дажыць, цябе чакае ссылка ў Сібір альбо зноў завочнае прадаўжэньне зьняволеньня. Людзі, зьняволеныя фізычна, былі вызвале-ных аднак ад страху. Адносілася гэта ня толькі да палітычных вязьняў, асуджаных на поўную катушку», што азначала на 25 гадоў, і тых, хто быў схоплены за зьбі-раньне каласкоў на пажні, ці за ўкрадзены з палетку мяшок бульбы. Усе, хто сядзеў у «нсправнтельно-трудовых» лагерах, спа-дзяваліся, што пануючы кашмар ня можа быць доўгавечным.Важна было, каб не страціць сілы, а ў меру магчымасыді і зда-роўя, каб ператрываць. Вернемся аднак да твайго самапачуцьця.
В.К.—Я адчувала сябе таксама не най-горш з маім Славікам. Час ад часу ўдавалася ўбачыць на карыдоры турмы сястру Аню. Ведама было, што асуджаных з «амэрыкан-кі» перавозілі да нас на Валадарскую. Праў-ду кажучы, нашыя дарэмныя стараньні трапіць на твой сьлед, занепакоілі мяне. Жорсткае захаваньне пракурора на судзе й ягоныя дамаганьні прыгаварыць цябе да вышэйшай меры, наводзілі на розныя думкі. I калі пасьля 2-х тыдняў абсалютнага ня-веданьня аб тваім лёсе, пачула твой сьпеў у часе прагулкі «Расцьвіталі ў полі васі-лёчкі» мнестала лягчэй на душы, быццам камень з плячэй зьляцеў. На Валадарскай у турме быў лагоднейшы рэжым, і спевы
хоць і былі недазволеныя, але і не прась-ледаваліся.
Я.Ж.— Прадчуваньні твае былі небеспад-стаўнымі. Пасьля суда кінулі мяне на 2 ты-дні ў падвальную адзіночку з жорсткай вартай і абмежаванымхарчаваньнем: кусок хлеба і кружка вады ў суткі. Я думаю, што гэта мела нешта супольнае з садыстычны-мі намаганьнямі пракурора,тым больш што на судзе я выключыў з удзелу адваката, ягонага сябру, зь якім мне не давялося нават пабачыцца перад судом. Гэты жэст у сэньсе тактычным быў наіўны з майго бо-ку. Палічылі-ж яго абразьлівым для савец-кага «правасудзьдзя».На шчасьце, мне ўсё-такі зацьвердзілі дарованую судом «катуш ку» і перавялі ў турму на Валадарскую пе-рад этапам у лягер. Аднак асноўнаю тэмай нашай гаворкі зьяўляецца твой лёс.
В.К.—Пад канец кастрычніка 1950 г. па-везьлі мяне зь дзіцям і іншымі вязьняркамі ў лягер. Падарожжа адбывалася этапамі зь перапынкамі ў турмах: Масквы, Горкага, Арзамаха, Сьвярдлоўска, Петрапаўлаўска, Караганды, Карабаса.У рэшце, я трапіла ў Кінгір, у жаночы лягер.
Я.Ж.—Шаную Вера тваю ўстрыманасьць ва ўспамінах, але таксама памятаю цяжкія да вытрыманьня нават для маладых зда-ровых хлопцаў умовы вязьнярскіх этапаў. Ты-ж была слабаю фізычна жанчынай з гру-дным дзіцям. Разумею таксама, што не маг-чыма перадаць у кароткай гутарцы глыбіну тых мукаў, якія прыйшлося перажыць табе. Аднак паспрабуй пераказаць хоць частку эпізодаў з твайго шляху няўзгодаў.
В.К.—У этапах чыгуначнага падарожжа мне прыходзілася займаць зь дзіцям месца заўсёды на найвышэйшай, трэцяй паліцы, самай нязручнай, але найменш абдаванай халодным паветрам, асабліва ў часе даволі доўгіх праверак, пераліку вязьняў і г.д.,калі
дзьверы вагона былі адчы-неныя.
Атрыманых на падарожжа прадуктаў: салёная рыба і хлеб,— мусіла хапіць на ўт-рыманьні толькі мяне, бо Славіку не пра-дугледжвалася харчаваньня. Карміла я яго толькі собскім малаком,якога лёс, на шчась це, не паскупіўся ня толькі на кармленьне дзіцяці, але і на абмываньне яго, бо ня было іншай магчымасьці. Прасьвет між паліцаю і стольлю вагона быў такі невялікі, што можна было толькі ляжаць ці аперціся на локці. Кармленьне Славіка і ўтрыманьне ягоў сякой-такой гігіенебылосапраўднай пакутай. Сынок мімікай папярэджваў аб сваіх фізыялігчных патрэбах, чым памагаў мне зьбярэгчыся ад лішніх клопатаў і за-бруджаньня. Да горада Горкій ехала ў ад-ным вагоне са мной сястра Анеля, і ў самы цяжкі час яна мне вельмі дапамагала. Пер-шы этапа скончыўся ў Маскве, дзе загналі нас у бутырскую турму. Камеры былі да поўнага панатыканыя вязьнямі. У куцепа-раша, якая маментальна перапаўнялася.Але нашыя дамаганьні вынесьці яе ці выпусьціць людзей у туалет заставаліся без рэакцыі з боку турэмнага надзору. Неўзабаве пацякло ўсё, і камера напоўнілася смуродам. На шчасьце,нядоўга нас тут трымалі.Зноў па-чаліся падарожныя мукі.
Нанаступнай перасылцы ў Горкімзавялі нас ў баню, а адзеньне ўзялі на пражарку дзеля дэзынфэкцыі. У бані той зь дзіцям не ўдалося нам з Аней адваяваць пасудзіны на воду, і ў рэшце трапілі толькі пад ха-лодны душ. Сяк-так абмыліся самі і крыху абмылі Славіка, які прастудзіўся і ледзь удалося зьбярагчы яго ад паважнейшай хваробы. Да таго-ж з пражаркі атрымала я сваю каракулявую куртку зусім пража-ранай, пакурчанай і цеснай. Апрача таго, Аню забралі ў іншы этап, ня даўшы нам на-ват магчымасьці разьвітацца.
27
26
Перасыльны пункт у Сьвярдлоўскай тур-ме запамятаўся калёніяй прусакоў, што залазілі ў кожнуюшчыліну і выбівалі людзей з апошніх сілаў, не даючы адпачыць.Там сустрэлася і з чалавечнасьцю. Нейкія ста-рэйшыя ад мяне беларускія жанчыны зь іншага этапу зьвярнулі ўвагу на мяне паў-жывую ад зьнямогі зь дзіцям і прынесьлі сухары з хлебам. Успамін пра гэтае зда-рэньне да сягоньня застанецца жывым і узрушаючым. Сынок мой, на шчасьце, разь-віваўся, натыяўмовы задаваляюча.а псы-хічна нават вельмі добра. Быў ён вясёлы і яго ўсе любілі.