Тут асабліва выразна відаць, што паняцьце «Туга па Радзіме» усёж такі вузкае для вызначэньня абсягаў іх творчасьці. Прыгадваецца хутчэй выслоўе нямецкага рамантыка Наваліса: «Паэзія ёсьць адлюстраваньне душы—унутранага сьвету ў яго цэласнасьці», —яно дакладна характарызуе творчыя прынцыпы Н. Арсеньневай і М.Сяднёва. Жыцьцёвы і творчы шлях П.Арсеньневай у самых агульных абрысах вядомы. Пачынала яна паруску. У Віленскім архіве да гэ тага чсу перахоўваюцца два яе сшыткі вершаў на рускай мове (зьвесткі пра гэты факт ласкава паведаіў мне I. К. Цішчанка). Аднак, відаць, непадманная прырода таленту зьвярнула яе (можа, не без дапамогі М. Гарэцкага — у той час настаўніка Віленскай беларускай гімназіі) да роднага слова. Ужо адно тое, што яна пісала пабеларуску, зьяўлялася выклікам польскім акупацыйным уладам, якім, зрэшты, яна нічым не пагражала і не імкнулася да гэтага. Яе паэзія была зьвернута не так да жыцьця, як да яго сэнсу, да таго, што прыхавана ў яго патаемных глыбінях. У паэтычнай творчасьці аўтарка бачыла магчымасьць эстэтычнага самавыяўленьня,якое, не ўтоім, часам выглядала даволі вузкаватым, камерным.Аб’ект пошукаў паэзэсы—прыгажосьць, якую яна аднак знаходзіць ня столькі ў сьвеце чалавечай чыннасьці, колькі ў эстэтычным багацьці навакольнай прыроды. Прырода ў яе супрацьстаіць сьвету грамадзкай неўладкаванасьці і супярэчнасьцей. Ад злых, няветлых песьяў гора, ад змораў шэрае зямлі, у неба сіню, у неба мора ты зрок прысталы падымі. (Пад сінім небам) Прырода надзелена чарадзейнай сілай, здольнай узыдмаць чалавечы дух, лячыць жыцьцёвыя раны. Горад цісьне на яе цяжарам сваіх шэрых муроў, сьлепіць стракатасьцю рэклам, атручвае бензінавай гарай: «мы слухаем воўчае песьні сірэнаў і гоману крам, дзе скрозь запаляецца й чэзьне зьдзічэлая чырвань рэклам». Вядома, гэта быў не сацыяльны пратэст, а хутчэй эстэтычнае непрыняцьце тлумнага гарадзкога пэйзажу і побыту. За межы чыста эстэтычнай праблематыкі паэзія Н.Арсеньневай выйшла ў ваенны і паваенны час (у зборніку «Туга па Радзіме» прадстаўлена яе творчасьць і гэтых пэрыядаў. Каб не мова, даўноб мы растаялі, расплылісяб імглой між чужых, збеглі ў вырай гусінаю стаяю... Але з мовай — і мы будзем жыць,— пісалал яна ў вершы «Жыве Беларусь» (1942), пераклікаючыся ў нечым зь вядомымі радкамі Г.Ахматавай, створанымі таксама ў часе вайны: «Н мы сохраннм тебя, русская речь// Велнкое русское слово». Гэта, відаць, уласьцівасьць унутранай прыроды жанчыны, здольнай у крытычнай сітуацыі больш, як хто адчуць жыцьцёвую вартасьць аснаватворных каштоўнасьцей свайго «роду». Некалі ў Арменіі я чуў расказ пра жанчыну, якая, вяртаючыся з турэцкага боку, паклала ў мяшок ня штонебудзь самае, на першы погляд, неабходнае, а старую кнігу, у пуд ці болей вагою, і прынесла яе на Радзіму. Ды і ў нас на Берасьцейшчыне, помню, калі ў хрушчоўскі пэрыяд разбуралі цэрквы, дык старыя царкоўныя кнігі і паперы хавалі па каморахі куфрах жанчыныпрыхажанкі. Вернемся да «Тугі па Радзіме». Як паэтэса, Арсеньнева і ў ваенны час пазьбягае павярхоўнай злабадзённасьці і непасрэдных сувязьзяў з рэчаіснасьцю. Хіба, можа, баялася, што дзеля гэтага давядзецца ахвяраваць некаторымі мастацкімі якасьцямі сваёй паэзіі. Але, нягледзячы ні на што, творчасьць застаецца справай яе жыцьця., сумленьня, грамадзянскасьці. Многія творы пэрыяду вайны ўспрымаюцца сёньня як малітва за Беларусь. Адзін зь вершаў так і называецца —«Малітва». Магутны Божа! Уладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхай і ветлай 43 рассып праменьне Свае хвалы. Духоўнае і «мірское», «сьвецкае» ў гэтым творы паяднаны адной паэтычнай думкай пра лёс роднага краю і яго народу. «Малітва» сьведчыць, што Н.Арсеньнева зьяўляецца прыхільніцай хрысьціянскай канцэпцыі, згодна якой чалавек, істота і часавая, і адначасова пазачасавая, пранізаная ня толькі токамі сёньняшняга дня, але іх вечнасьці. У пасьляваеннай яе лірыцы адлюстроўваўся лёс эміграцыі, якая апынулася за межамі роднага краю («Сьнежань, «Ён знайшоў» і інш.) Уласьцівы ёй спантаны лірызм, імкненьне да духоўнай прасветленасьці выявіліся ў вершах аб прыродзе, пейзажнай і інтымнай тэматыцы. Паэтэса застаецца сама сабой,—Гэта відаць, напрыклад, у вершы «Гары, заход!», прасякнутым яе асобай, светаадчуваньнем: Гэтаж, гары, заход, як мо гарэў спрадвеку. Я хараство тваё вітаю ўпершыню, і ў чорны змрок раней не ўзьніму павеваў. пакуль сама ўсе сны, увесь чар не перасню! Побач з Н.Арсеньевай, буйнейшы паэт беларускага замежжа—М.Сяднёў. Для яго «Спяваць на ліры азначае быць».(Санет «Арфей»), Гэтак жа магла сказаць пра сябе і Н. Арсеньнева. Але ў М. Сяднёва больш таго, што ідзе якраз ад непасрэдных сувязьзяў з жыцьцём,—фактаў, прыпамінаў, дэталяў, падрабязнасьцей, уплеценых у жывую тканіну паэтычнага радка. Словам, жыцьцё для яго таксама, як і для Н. Арсеньнева, не што іншае, як цуд, містэрыя, поўная загадак і таямнічай красы, аднак паэзія М. Сяднёва больш насычана праявамі звычайнага, паўсядзённага, у ім ён умее адкрыць другі, незвычайны плян. Лампадка, што гарыць у каплічцы, сімвалізуе для паэта жыцьцё, яго таямнічасьць і безабароннасьць (верш «Лампадка»), Радок яго здаецца лёгкім, аднак гэта лёгкасьць уяўная,—слова паэта важкае, нагружанае глыбокім сэнсам, засьведчаным асабістым вопытам. / цьвіў па градах мак, I піў ваду я з лосем, аж покуль цела усмак муроў не напілося. (*** Баюся тых дарог...) Масей Сяднёў і Сьвятлана Белая. Кастрычнік 1991 г. Глен Коў Вобразны пачатак разьвіваецца не праз пошукі смелых, але, як гэта часта здараецца, даволі выпадковых і павярхоўных асацыяцыяў, а шляхам больш глыбінных і натуральных абагульненьняў. У вершы «Здрайцам» паэт зьвяртаецца да сваіх крыўдзіцеляў, што засадзілі яго за краты. Чакайцеж вы, сляпыя совы, не смейцеся, што я ў мурах. Як перуном, адзіным словам вас разнясу я ў пух і прах. Сказана моцна, тэмпераментна, але натуральна, без крыку, без перанапружаньня голасу. Масей Сяднёў—гэта перш за ўсё асоба, у якой арганічна спалучаные сваё, прыватнае з агульным і супольным. Глыбокім перажываньнем нацыянальнай гісторыі пазначаны, напрыклад, верш «Крывічом», створаны, як сведчыць надпіс над ім, на Калыме: «нібыдзеці забітых ваўчых// не спазнаўшыся добра з гняздом, // па дарогах мы ходзім чужых// і не знаем, дзе хата, наш дом». Непрыветна сустрэла яго /як і іншых/ разбураная вайной Нямеччына, але сваёй чалавечай сутнасьці, здольнасьці на суперажываньне паэт ня траціў. Праз жабрака.што стаіць на вуліцы, раўнадушна праходзяць «паны і дамы». Прабач, жабрача, ім, Як ты, з табой я стану каля брамы, каб весялей было табе. «Браты». падумаюць паны і дамы. («Жабраку») У паэзіі М. Сяднёва няма шумных і голасных заклікаў і адозваў, а ёсьць пастаянная і крапатлівая работа душы. Гэтая паэзія застаецца ў маральнай сваёй аснове паэзіяй хрысьціянскай, што аднак не азначае зьнікненьня яе чыста жыцейскалюдзкіх якасьцей. Во урывак зь верша «Малітва», у якім характар паэта выступае асабліва рэльефна: Каб шчасьце у кутку маім вялося, як птушка ценькая пад ветлым дахам, каб хлеб і соль былі, а ўвосень вятры не білі акяніцамі з размахі, Каб сьцерпець абыякавасьць чужыны, суродзічаў пыхлівых холад думны, патрыятычную іх сліну, парадны тупат тлымны. Каб пры канцы шляхоў маіх далёкіх, што не ўкладаюцца ні ў версты і ні ў мілі, не помнячы грахоў і крыўдаў лёгкіх, прыхільныя багі мяне багаславілі. Масею Сяднёву, як і Н.Арсеньневай, уласьціва глыбокае пранікненьне ў сьвет навакольнай прыроды, аднак падыходы ў іх розныя. Успомнім верш Арсеньневай «Тут гэткае завуць зіма». Ніхто не зьвяртае ўвагі на прыгажосьць зімовага парку, на цудоўныя карункі зь мёду і сьнегу: Ніхто не плясьне, бо й хто тут мае час зірнуць на Божы сьвет адкрытымі вачыма? Імкне натоўп, і енчаць і вішчаць машыны ў гоне, міма, міма, міма... Гэта не такі просты верш, як здаецца на першы погляд. Вартасьць яго ў тым, што ён закранае аналягічную глыбіню нашага вопыту й істоты, тыя перажываньні, якія складаюць неад’емную, родасную ўласьцівасьць душы. Паэтэса ўражана і зачаравана хараством! Вядома, паэт на тое і паэт летуцьценік, мройнік, сузіральнік, каб вастрэй, чым хто, адчуваць хараство і любавацца ім, што і знаходзім у вершы Н. Арсеньневай. Але далей гэтага любаваньня яна па сутнасьці не ідзе. Прыгажосьць быццам закалыхала яе, спарадзіўшы на нейкую нерухомасьць і застыласьць. 44 45 Нешта іншае назіраем у М. Сяднёва. Паводля яго паэтычнай філясофіі, прыгажосьць паза рухам, паза ўчынкам, прыгажосьць, якая ня будзіць жаданьняў, не выклікае імпульсу энергіі,—не дае належнага душэўнага плёну. Яна —даводзіць паэт—павінна быць зьвязана зь дзеяньнем, з нейкай мэтаімкнёнасьцю.так, каб адно абумоўлівала другое. Прыгажосьць выклікае ў ім унутраны рух насустрач. Пад вечар дрэвы сьцішыліся ў парку гэтак. быццам яны хацелі падслухаць, якая песьня пра іх нараджаецца на маіх вуснах. Нешта ў гэтым сэнсе дала М. Сяднёву й амэрыканская паэтычная традыцыя, паводля якой сузіральнасьць і роздум дапаўняецца ўстаноўкай на рух да дзеяньня і творчасьці. У лірыцы М. Сяднёва шмат драматычных сюжэтаў. 3 братоўпаэтаў ён, напэўна, самы псіхалягічны.у яго вершах адбіваецца рэальнасьць эмацыянальных паводзін чалавека, яго ўнутраных абліччаў і жэстаў. Едзеш ты. Ціж магчыма?— Дождж, імгла і вятры. Вочы некуды міма— абатры. Засталася часіна— памаучым Вочы сінія—дым. Чалавек у яго, заўважце, гаворыць сваёй мовай, сваімі словамі—з гэтай мэтай некалькі паслаблена роля рытму і рыфмы. Угадваецца салідная паэтычная школа. Сучасная проза, якая перажывае пэрыяд стагнацыі, павінна былаб глядзець на паэзію М.Сяднёва, вучыцца ў яе шчырасьці, дакладнасьці, тонкасьці псыхалягічнага малюнка, а галоўнае—ёмістасьці мастацкага абагульненьня. Часам чуеш: ня трэба дзяліць нашу літаратуру на айчынную й эмігранцкую. I я з гэтым згодзен. Прынамсі, укладваць у гэта палітычны сэнс нельга.Паэтыэмігранты не палітыкі. Але што тычыцца ўсяго астатняга, дык розьніца ёсьць і немалая. Ці магчымыя быліб такія паэты, як Натальля Арсеньнева і Масей Сяднёў на беларускасавецкай глебе? Дз. Чаркасава («Голас Радзімы») у рэцэнзіі на зборнік «Туга на Радзіма» піша, «што літаратура зза мяжы паўней і больш усвядомлена наступала нацыянальнымі ідэямі і нацыянальным духам, чым многае са створанага на Бацькаўшчыне».