j жыцв'й эмігрлцыі Змова Міхась Белямук У Кліўленд 6 сакавіка 1994 г. адбыўся гадавы перавыбарчы сход парафіі Жыровіцкае Божае Маці. Шмат хто з парафіянаў быў зьдзіўлены, угледзіўшы ў алтары ўладыку Мікалая з Таронта,бо Царкоўны камітэт не пастанаўляў запрашаць яго на сход. 3 амбона, а пасьля ў пачатку схода ўладыка Мікалай выступіў з казаньнем: « УБеларусі няма Беларускае Праваслаўнае царквы. Ёсьць Маскоўская Праваслаўная царква і маскоўскі япіскапат. Мітрапаліт Філарэт ніякае ўлады ў Беларусі ня мае, ён без дазволу маскоўскага патрыярхі ня мае права сьвятара з аднае парафіі перавезьці ўдругую. Філарэт праводзіць русыфікацыю, душыць усякі праяў беларускасьці. Прыклад—яго расправа над сьвятаром у Салігорску,калі сьвятар загаварыў пабеларуску. Слухаючы казаньне ўладыкі, прыходзіш да высновы, што ён, мабыць, хоча пазбавіць Філарэта мітрапалічага пасаду, каб самому ўзначаліць Праваслаўную царкву ў Беларусі. Бо ў іншым выпадку, навошта з амбона лаяць мітр. Філарэта? У 1992 г.мітр. Філарэт з пашанай сустракаў і прымаў уладыку Мікалая ў Менску,даў дазвол на Богаслужэньні ў цэрквах.прызначыў духавенства.каб асысгавалаўБогаслужэньні ўладыку. Парафіяне спыталіся: «Якія цэрквы прызнаюць БАПЦ, што ўзначальвае уладыка Мікалай?» Адказ: «Ніводная». Пасыпаліся іншыя пытаньні. Уладыка Мікалай некалькі разоў паўтарыў, што ён хоча памірыцца з уладыкам Ізяславам (Бруцкім) і не супраць яму падначаліцца. Шмат хто быў зьдзіўлены, што, прасудзіўшы 180.000 даляраў, уладыка вырашыў памірыцца. Чамуж не шукаў ён пагадненьня раней, калі мітрапаліт Ан дрэй слаў лісты, просячы аб спатканьні і мажлівасьцях палагоджаньня царкоўнага закалоту. Людзі пачалі дамагацца пачаць гадавы сход. Пасьля справаздачаў і выбару царкоўнага камітэту, людзі пачалі разыходзіцца. Абмяркоўваючыбюджэтна 1994г.,Я. Ханенка прапанаваў,каб у бюджэт уключыць субсыдыю на часопіс «Полацак». Тутжа і выявілася сапраўдная мэта прыезду ўладыкі Мікалая. Стала вядомым, што ён і сябра Царкоўнай Рады БАПЦ Мікола Ганько прыехалі ў Кліўленд напярэдадні сходу і правялі «нарады» ў справе часопісу. Уладыка Мікалай сваім першым выступленьнем даў сыгнал Янку Каваленку, Аўгену Кабяку, Міхасю Калядку выступіць з абвінаваньнямі часопіса. Абвінавачвалі ў тым, што сябры рэдкалегіі езьдзілі ў Чыкага на сьвяткаваньне 35годзьдзя парафіі сьв. Юрыя,а таксама, што часопіс друкуе аб «зарубежніках» у Саўт Рыверы, Нью Ёрку, Чыкага ды зьмяшчае артыкулы «русафілаў». Калі Уладыка Мікалай назваў часопіс «варожым»,да «крытыкаў» далучыліся Юрка Каляда, Ірына КалядаСьмірнова, Лёля Міхальчык. Паўстаў шум, пачалі крычаць, каб субсыдыю на часопіс не ўключаць у буджэт. Уладыка запрапанаваў спыніць субсыдыю наагул на часопіс. Каваленка, Калядка, Кабяка, Каляда падтрымалі прапанову. Яна і прайшла. Калі пасьля галасаваньня частка людзей пакінулазалю, Уладыка сказаў:«Грошы, што давалі на часопіс, аддайце мне». Прагаласавалі аддаць. Падчас галасаваньня ў справе часопісу ў залі было ня болей 40% прыхажанаў, не 63 каторыя зь іх разгубіліся ў такой атмасфэры і ўдзелу ў галасаваньні не бралі Паўстае пытаньне, чаму ўладыка выступіў супраць субсыдыі часопісу «Полацак». Уладыку Мікалаю на ягоную кансысторыю парафія пасыла штогод каля 2000 даляраў. У гэтую суму не ўлічваліся спэцыяльныя пасылкі грошаў, як падарункі калядныя, вялікодныя, на дзень народзінаў, на падарожжы. Калі ўладыку было замала грошаў, ён могбы зьвярнуцца да царкоўнага камітэту й яму не адмовіліб. Парафія ў Кліўлендзье мае ў розных банках каля 400.000 даляраў і кожны месяц атрымлівае зь «бінга» 12 000 даляраў, не ўлічваючы прыбыткаў ад парафіяльных складкаў, ахвяраваньняў, ад продажу сьвечаў, за малебны, паніхіды, шлюбы і г.д. Мы гэтым разам не будзем называць усіх прозьвішчаў сябраў Царкоўнай Рады БАПЦ, Рады БНР, БІНіМ, Галоўнае Управы БАЗА, якія байкатавалі і байкатуюць часопіс.Падамо толькі прозьвішчы Міколы Ганько, які не купіў ні воднага часопіса, але на XX Сустрэчы беларусаў часопіс «Полацак» называў «барахлом». Раіса ЖукГрышкевіч, якая ўзначальвае ў Канадзе аддзел БІНІМ, зьвярнула пасланыя ёй часопісы. У ЗША ёсьць Асацыяцыя беларусістаў, узначальвае яе праф. Томас Бэрд, які ніводнага нумару не купіў і адмовіўся дапамагчы, каб славістычны факультэт ўнівэрсытэту, дзе ён працуе зрабіў падпіску на «Полацак». He зрабіў падпіскі на беларускую сэкцыю радыё «Свабоды» й ягоны дырэктар Вячаслаў Станкевіч. ЗША выплачавала на радыё «Свабода» кожны год 200 мільёнаў даляраў. Прыблізна 5% ад гэтае сумы ішло на закуп прэсы, выданьняў эміграцыі. Самжа Станкевіч.маючы гадавога заробку каля 80 тысяч, адмовіўся зрабіць асабістую падпіску на часопіс, спаслаўшыся на недахоп грошаў. Якжа тады беларусы пенсыянеры, маючы каля 14 тысяч у год, прысылаюць грошы на падпіску? Кагож тады трэба называць беларускім патрыётам? Кліўленд ў вачох «сьвядомае эміграцый нае беларускае інтэігенцыі» ёсьць правінцыя, паляшуцкі, мужыцкі асяродак, які да нічога няздатны. Гэты «мужыцкі» асяродак пачаў выдаваць часопіс «Полацак», не папытаўшы дазволу ў «сьвядомых». Мы, друкуючы рэгулярна па 10 нумароў на год, выдалі 32 часопіса «Полацак». Пасылаем мы 300 часопіса ў у Беларусь: Менск, Горадню, Берасьце, Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель, Маладэчна, Германавічы, Ганцэвічы, Камянец, ДавыдГарадок, Столін, Пружаны, Слонім Жыровіцы, Паставы, Новаполацак. Пасылалі 120 часопісаў беларусам блізкага замежжа у Вроцлаў, Варшаву, Гданьск, Беласток, Вільню, Рыгу, Тукмус, Дьзвінск, Пецярбург, Мурманск, Калугу, Маскву, Якуцк, Бішкек, АлмаАту, Прыазерск, Ізяслаў, Кіеў, Львоў. «Сьвядомыя» вырашылі, каб спыніць выданьне часопіса «Полацак», трэба адабраць субсыдыю і накіравалі ўладыку Міклая ў Кліўленд. Для ўраду Кебіча «Полацак» таксама быў сольлю ў воку, бо «Полацак» падключыўся да змаганьня за адраджэньне беларускай самасьвядомасьці. Мы хочам сказаць чытачам часопіса, што «Полацак» будзе і далей рэгулярна выходзіць па 10 нумароў на год. Мы просім падпішчыкаў прысылаць гадавую падпіску 60 даляраў і будзем шчыра ўдзячныя за ахвяраваьні. Просім кожнага заахвоціць знаёмых стаць падпішчыкамі часопісу. A Вы, дарагія патрыёты, навукоўцы Беларусі, далей памагайце нам сваімі артыкуламі. Выданьне часопісу «Полацак» ня можа спыніцца, мы абавязаны ісьці ўперад, каб нацыянальная сьвядомасьць запанавала ў нашым народзе. 64 I UU1H *Я ^М MIK I MM»M ■SHIBB ^«