Пахвальна, што ў часопісе «Полацак» праблему беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэньня імкнуцца паказаць праз канкрэтную дзейнасьць тых слынных асобаў, якія бралі найбольш актыўны ўдзел у ім і пакінулі ў гісторыі прыкметны сьлед аб сабе. У гэтым пляне асабліва варта ў першую чаргу адзначыць артыкул Мікалая Сташкевіча й Юрыя Смірнова «Палітычны партрэт Зьміцера Жылуновіча». Раней вобраз гэтай неардынарнай асобы малявалі ці толькі ў ружовых, ці толькі ў чорных танах. Названыя аўтары на падставе глыбокага вывучэньня архіўных матэрыялаў змаглі паказаць Зьміцера Жылуновіча такім, якім ён быў у сапраўднасьці. Яны высока ацанілі яго артыкулы па праблемах вызваленчага змаганьня ў беларускім рэгіёне, разьвіцьця нацыянальнай культуры, фармаваньня беларускай інтэлігенцыі й яе месца ў нацыянальнаадраджэнскім руху, раскрыцьця ідэалягічнай, палітычнай падаплёкі тэатральнай дыскусыі 1928 года. 3 разглядаемай публікацыі чытач даведаецца, што Зьміцер Жылуновіч пачне адступаць ад ісьціны па самых прынцыповых пытаньнях (магчыма пад уціскам) толькі тады, калі з мэтай аднаўленьня свайго членства ў бальшавіцкай партыі выкажа гатоўнасьць «прызнаць тое, з чым ня быў згодны, асудзіць тое, што ў душы лічыў правільным і нават пойдзе на напісаньнеартыкула «Нацыяналдэмакраты за працай» (надрукаваны ў першым нумары часопіса «Камуністычнае выхаваньне» за 1931 г., у якім у крывым люстэрку паказаў змаганьне за беларускую ідэю. Падобны надлом у поглядах у паводзінах адбыўся таксама ў другога вядомага дзеяча нашага нацыянальнага Адраджэньня, ініцыятара абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандра Цьвікевіча. Яго следчыя паказаньні ворганам НКУСа, падрыхтаваныя да друку Уладзімірам Міхнюком, зьмешчаны ў другім і трэцім нумарах часопіса «Полацак» за 1992 год пад загалоўкам «Ліквідацыя БНР не была манэўрам». Магутным струмянём ільюць ваду на кола нашага нацыянальнага Адраджэньня публікацыі Яэпа Юхо, хаця датычаць яны пэрыяду сярэднявечча. Аўтар закранае ў іх пытаньні беларускай дзяржаўнасыді, г.зн. якраз тое, ад чаго, калі ня поўнасьцю, дык у вырашальнай ступені залежыць дасягненьне нашым народам поўнага, рэальнага нацыянальнага суверэнітэту. Раіўбы ўсім тым, хто яшчэ і сёньня сумняваецца ў наяўнасьці ў мінулым, дакладней, у пэрыяд Вялікага княства Літоўскага, у беларускага народу ўласнай дзяржавы, абавязкова прачытаць наступныя яго артыкулы: «Вуніі Вялікага княства Літоўскага» (1991, №67), «Кароткі нарыс па гісторыі і права Беларусі» (1992, №№610, 1993, №№12). Азнаямленьне з апошнім нават самаму безнадзейнаму пэсімісту дапаможа пазбавіцца ад памылковай думкі (а яна, на вялікі жаль, усё яшчэ пануе ў галовах многіх людзей, прычым і з вышэйшай адукацыяй), штобеларускі народ нібыта сам няздольны стварыць сваю ўласную дзяржаву й упершыню займеў яе з ласкі бальшавікоў ажно толькі пасьля 1 студзеня 1919годаўасобеБССР. А ёюж,дзяржавай, у чым нельга не пагадзіцца з аўтарамі былі ўжо ў IX—XIII стст. Полацкае, Менскае, Тураўсаке, Пінскае, Берасьцейскае, Горадзенскае, Новаградзкае й іншыя княствы. Бясспрэчна, беларускай дзяржавай зьяўлялася і Вялікае княства Літоўскае. Істотна дапауняе нашыя веды па данай праблеме артыкул Анатоля Грыцкевіча «Узьнікненьне фэўдальных дзяржаваў беларусаў у працэсе ўтварэньня дзяржаваў у славян» (1993, №8). Зьместамтакіхартыкулаў вучоныягісторыкі станоўча ўплываюць на фармаваньне нацыянальнадзяржаўнай самасьвядомасьці беларусаў, якая ў выніку шматгадовай ідэалягічнай апрацоўкі іх камуністычнай партыяй зусім не адпавядае патрабаваньням нашага часу. Для гэтага, бясспрэчна, патрэбны публікацыі па праблеме беларускай дзяржаўнасьці і па пэ рыядзе, калі наша рэспубліка ўваходзіла ў склад СССР. Такія публікацыі яшчэ ня выйшлі на старонкі разглядаемага мною пэрыядычнага выданьня. Але, думаецца, што рэдакцыя чакае іх ад сваіх аўтараў і з ахвотаю надрукуе. Належнае асьвятленьне на старонках часопіса «Полацак» знайшла і праблема рэлігійнага жыцьця беларусаў, што дапамагае ліквідаваць нашую яшчэ і па сёньня вялікую недасьведчанасьць у гэтым. Зразумела,не па сваёй віне. «Дзякаваць» за дрэннае веданьне месца рэлігіі ў нашым жыцьці трэба перш за ўсё савецкай палітыцы атэізму.якая насаджалася людзям ужо зь іх дашкольнага ўзросту. Першым павёў сур’ёзную гаворку з чытачом Сяргей Тарасаў у артыкуле «Адкуль пайшло хрысьціянства ў Беларусі?» (1991, № 10). Пад час яго надрукаваньня пасьпелі адгучаць сьвяты з нагоды 1000годзьдзя хрышчэньня Усходняй Эўропы, якія падштурхнулі многіх дасьледчыкаў гісторыі рэлігіі да актывізацыі сваёй дзейнасьці на гэтай цікавай дзялянцы навукі. Але як і раней, так і на гэты раз асьвятленьне пытаньняў гісторыі хрысьціянства не было вольным ад памылак, паколькі многія аўтары кіраваліся тут пэўнымі палітычнымі матывамі, сьвядома скажалі факты, чаго ніяк не скажаш пра публікацыю Сяргея Тарасава. Вельмі пераканаўчымі падаюцца яго меркаваньні, што хрысьціянства ў Полацкім княстве было вядомым яшчэ да прымусовага хрышчэньня ў 988 годзе князем Уладзімірам кіяўлян у водах Дняпра, што гэтую веру спавядала дачка князя Рагвалода Рагнеда.што палачане прымалі хрышчэньне ня толькі ад Кіева, таму і не заўсёды знаходзіліся ў залежнасьці ад яго ў пытаньнях веравызнаньня. He выклікае пярэчаньня і тлумачэньне Сяргеем Тарасавым прычын трывалых пазіцыяў па 36 ганства ў Полацкім княстве і ў час, калі ўжо поўным ходам ішла яго хрысьціянізацыя. Перакідваючы масточак у сучаснасьць, ён слушна заўважае:«...агульначалавечыя, агульна гуманістычныя Божыя словы тым хутчэйдойдуць да душы народу, чым хутчэй загучаць яны на мове народу з царквы», што, думаю прыме ўсякі, хто жадае бачыць сваю Бацькаўшчыну адроджаным краем. Шэрагам цікавых артыкулаў адгукнуўся «Полацка» і на такую важную падзею, як тысячагодзьдзе з дня заснаваньня Полацкай япархіі. У першую чаргу тут трэба спаслацца на публікацыі Юрыя Штыхава «Аб стварэньні Полацкай эпархіі» і Міколы Ермаловіча «Полацкая эпархія й яе роля ў пачатковай гісторыі Беларусі», зьмешчаныя ў першым нумары за 1992 год. Зьвяртае ўвагу, што ніводзін з гэтых аўтараў не называе Полацкую япархію праваслаўнай. I яны маюць рацыю, бо канчатковае падзяленьне хрысьціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную адбылося на некалькі дзесяцігодзьдзяў пазьней, як была закладзена Полацкая япархія, — у 1054 годзе. Як далей разьвівалася рэлігійнае жыцьцё, вельмі добра паказана, хаця ў занадта сьціплай форме, у артыкуле Юрыя Штыхава «Асноўныя этапы гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі» (1992, №8). Як вядома, ад даўняга і да сёньняшняга часу беларусы зьяўляюцца народам поліканфэсычным, таму можна рэкамендаваць часопісу, акрамя асьвятленьня праваслаўя і каталіцтва паказаваць жыцьцё вернікаў вуніяцкай і евангеліцкай цэркваў. Дарэчы, у 1993 годзе адзначаліся 440я ўгодкі Рэфармацыі ў Беларусі, пра што ні адной, нават нязначнай паводле аб’ёму, публікацяй не адгукнуўся «Полацак». У 1996 годзе спаўняецца чатырохсотгодзьдзе ад часу падпісаньня Берасьцейскай царкоўнай вуніі, у гісторыі якой так багата чаго незразумелага і заблытанага. У апошнім згаданым артыкуле Юрыя Штыхава ёсыдь такая бяспрэчная думка: «Без глыбокага вывучэньня канфэсыйных пытаньняў нельга напісаць сапраўдную, праўдзівую гісторыю Белару сі». Знаёмства са зьместам матэрыялаў часопіса «Полацак» сьведчыць, што ён за аб’ектыўнае асьвятленьне ўсяго таго, што датычыць мінулага і сучаснага Бацькаўшчыны, таму зусім лагічным тут будзе пашырэньне на яго старонках рэлігійнай тэматыкі за кошт паказу ўсіх канфэсыяў, да тагож ня толькі хрысьціянскіх. Бясспрэчна, часопіс з назвай «Полацак», якая гэтак да многага абавязвае яе выдаўцоў, ніяк не павінен абыходзіць увагай усяго таго, што датычыць нашай гісторыі, прычым і самай старажытнай. I яны ёсьць. Тут, бадай, першынство трымае добра вядомы сярод беларусаў метраполіі, блізкага і далёкага замежжа Юры Штыхаў. Акрамя ўжо вышэй разгледжаных яго артыкулаў, можна яшчэ назвацьнаступныя: «3 гісторыі вывучэньня крыжа прэпадобнай Еўфрасіньні» (1992, №6), «Палітычны лад Полацкай дзяржавы ў X—XIII стст» (1993, N6), «Аб вонкавай палітыцы Полацкага княства ўХ—ХІІІ стст.» (№7). Нельга абмінуць дасьледываньня выдатнага навукоўца іканаграфіі Васіля Пуцько, ягоныя артыкулы: «Аб іконе Багамацеры Эфэскай у старажытным Полацку (1991, №8), «Крыж Еўфрасіньні Полацкай і ўзьдвіжальныя крыжы XII—XI1I стст. (1992, №4), «Жыровіцкая ікона Божай Маці (1993, №4). Стагодзьдзямі вучоныя вядуць паміж сабою гарачыя спрэчкі адносна найбольш прынцыпова важных пытаньняў этнічнай гісторыі нашага краю, таму зусім апраўдана, што такога роду публікацыям ахвотна даюць месца і выдаўцы часопіса «Полацак». 3 салідным артыкулам па данай праблеме: «Да пытаньня прьіналежнасьці старажытных ліцьвіноў» на працягу больш чым года выступаў Паўла Урбан. У Паўла Урбана шмат арыгінальных думак, зь якімі мне не даводзілася сустракацца ў іншых навуковых працах, ці якія ў чымсьці адрозьніваюцца ад ужо ўсталяваных поглядаў. А інакш і быць не павінна, бо аўтар, выкарыстаўшы безьліч розных, і часта вельмі рэдкіх, літаратурных крыніц, проста ня мог не сказаць па данай праблеме чагосьці новага і слушнага. Аднак, усекропкі над «і» яшчэ непрасталены Паўлам Урбанам адносна этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвінаў і славянаў, хаця і зроблена нямала ў гэтым накірунку. У нястомнага дасьледчыка даўніны знойдуцца апаненты і былоб вельмі добра, каб часопіс «Полацак» прыцягнуў іх на свае старонкі. Патрэба ў такіх публікацыях вельмі велізарная, таму што і сёньня з чыста палітычных меркаваньняў распаўсюджваюцца зусім ненавуковыя погляды аб этнічнай гісторыі беларусаў. Як і ўсе беларускія часопісы, «Полацак» не абыходзіць увагай самыя балючыя ў нашым жыцьці старонкі Другой сусьветнай вайны, якая так па рознаму, але ва ўсіх выпадках вельмі балюча, жорстка паласавала наш жывы нацыянальны арганізм, унесла разлад у яго цела. Істотным дапаўненьнем да ўсяго таго, што нам вядома пра вайну, зьяўляюцца «Уласнаручныя паказаньні Езавітава Канстантына Барысавіча» (1992, №6— 10, 1993, №№14), адшуканыя Уладзімірам Міхнюком і Якавам Паўлавым у архівах КДБ Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні вызваленьня нашага краю зпад нямецкай акупацыі К.Езавітаў быў уключаны ўсклад Беларускай Цэнтральнай Рады, браў удзел у канцы чэрвеня 1944 года ў працы 11 Усебеларускага Кангрэсу, а затым выехаў у