Полацак №2, 1994

Полацак №2, 1994

41.58 МБ
I з гэты, скажу я вам, цяжка спрачацца.
За кнігу «Туга па радзіма» мы павінны быць удзячны й яе складальніку Б.Сачанку —вядомаму нашаму празаіку і бібліяфілу. Нажаль, не ўсе задаволены гэтай ягонай работай. Радыё «Свабода» (дарэчы, чаму ня « воля »—пабеларуску?) сказала нават, што ён прывёў паэтаўвыгнанцаў пад ідэалагічным канвоем і без мяккіх знакаў.
Дарэмна! Вось тут недзе і пачынаецца палітыка...
Што тычыцца прадмовы, дык тут, магчыма, ёсьць некаторыя недакладнасьці. Я, напрыклад ,не лічу,што іх пакрыўдзіла, скажам, Амэрыка. Наадварот, яна дала ім прыстанішча, стала другой радзімай. Гэта думка павінна была прагучаць і ў прадмове.
Можна,вядома, пажадаць,каб такое выданьне суправаджалася нейкім больш разгорнтым каментарыем, больш падрабязнымі біяграфічнымі даведкамі. Гэта — на будучае: пакуль што мы толькі прыступаем да асваеньня літаратуры і культуры сьвету беларускай эміграцыі. Такім чынам, кніга «Туга па Радзіме» —зьява ў нашай сучаснай паэзіі і ва ўсёй літаратуры. Яна нас узбагачае і многаму вучыць.
Із агню ды ў полымя
Міхась Кавыль (Быліца шаснаццатая)
Яраслаў Вярбіцкі як ні прасіў сястру Маню, каб яна не надзявала яму пятлю на шыю, нічога не дапамагло:мусіў ізноў везьці ў лес.
Сядзела яна, як і некалькі разоў да гэтага, у яго пад нагамі. Жандармы і на гэты раз кабіну не правяралі, паглядзелі толькі «аўсвайс». Маня, як толькі дабралася да лягеру, адразу пайшла ў шалаш Новіка, аддала яму ліст Язэпа Лабача і паведаміла, што яна была ў беларускім тэатры, нагледзела мейсца, дзе можна будзе пакласьці міну. Праўда, яна папярэдзіла Новіка, што на яе думку, міна наўрад ці ўзарве ложу, бо яна вельмі высока ад зямлі, хіба што падчапіць міну за бэльку. «Гэніяльная думка, таварыш Вярбіцкая. Так і зробім».
Маня ажно падрасла ад пахвальбы начальніка, а ён спытаў: «А калі маецца адбыцца прэм’ера,ты пацікавілася?» Маня гэтым пытаньнем ня цікавілася, але прыпомніла, як Віктар Лабач угаварваў сваю Веру пайсьці ў наступную нядзелю ў тэатр на сьпяктакль. Наступная нядзеля прыпадала на 22 чэрвеня. I Маня сказала: «У нядзелю, 22». Новік падзякаваў яе за «выдатную работу» і адпусьціў. Ён расхіліў ліст Язэпа Лабача, стаў чытаць.Нечакана зьявіўся Барыс Сечкін. Ён быў злосны, як заўсёды, вылаяў апошнімі словамі «тылавых паразітаў», якія «дбаюць толькі пра сваю шкуру», а не пра народных мсьціўцаў, што кожную хвіліну рызыкуюць сваім жыцьцём. «Тры дні і ночы прасядзелі на аэрадроме,— абураўся Сечкін,—спалілі чорт ведае колькі дроў, а ў небе ні слуху, ні духу. Сягоньня я яшчэ схаджу, прасяджу ноч. Калі самалёт і сягоньня ня прыляціць, болей я ня буду
Працяг. Пачатак №1(21)1(31)
свае нервы ірваць, даваць сьветавы сыгнал немцам, каб ізноў па нас улупілі».
Новік слухаў, не пярэчыў, бо ведаў, што нічога не паправіць: Сечкіну хоць кол на галаве чашы, паставіць на сваім. Такі ўжо ў яго характар. За гады працы ў «органах» ён ведаў, як змагацца з «ворагамі народу». Тутжа самому трэба было сядзець пад дрэвам і пазіраць у неба, ці не заракоча «кукурузьнік». He яго гэта «хобі».
Новік, каб астудзіць крыху Сечкіна, даў пачытацьямуліст Лабача. Сечкін, прачытаў, запытаў: «А хто ён, гэты Лабач? Ад’ютант Кушаля, ці халуй Ермачэнкі?»
—Бяры крыху вышэй, каля Кубэ блізка ходіць. Фарштэйн?
—0, тады «фарштэйн». Гэтага паразіта даўно трэба было ўхлопаць.
—Ухлопаем, настане час. Нікуды ён ня дзенецца. Ня мы, дык «мсьціўцы». Цяпержа ў нас тэрміновая задача: заткнуць рот Сэляху. Разумееш, пра што я кажу?
—Фарштэйн. Гэты аэрадом задурыў мне галаву.але ўсёж памятаю,пра паведамленьне Лявончыка і Вярбіцкай пра прэм’еру.
—Дык вось, я думаю падключыць да гэтай акцыі Лабача Язэпа,—зманіў Новік Сечкіну, бо ня могжа ён сказаць, што хоча заманіць Лабача ў лес і зьнішчыць як свайго асабістага ворага. Да гэтай маны Новік дадаў: «Я паслаў на мінулым тыдні да Лабача Івана Макарэвіча, каб ён «пашчупаў» Лабача, але ён не вярнуўся. А Маня, як ты ведаеш, вярнулася. Яна гутарыла з Лабачом на кватэры Віктара Лабача, брата Язэпа, нашага чалавека. Маня думае, што Язэп ня пойдзе да нас, дык трэба ямудаць, «нешта зьдзейсьніць у Менску». А калі ён
46
выкруціцца ад акцыі ў тэатры, ліквідаваць пры дапамозе яго сябра Васіля Васілеўскага.
—Так, гэта ўсё добра, але гэта ўсё пляны. Канкрэтнаж мы нічога яшчэ не зрабілі.
—Будзем рабіць. Вось, пойдуць Маня і Лявончык на «Пана міністра» 22 чэрвеня. Думаю, будуць там у ложы і нямецкія «лідэры» і паляцяць яны ўверх тармашкамі. Справа толькі за мінаю. Спадзяюся, штаб сваё абяцаньне выканае: не сягоньня, дык заўтра падкіне нам пару танкавых мінаў.
—А калі не падкіне?
—Ня наша будзе віна
—Ну, пайду на аэрадром, можа збудуцца твае словы, Алёша.
Калі Сечкін выйшаў, Новік пасядзеў крыху задумёны, а пасьля нібы прачнуўся і пайшоў да дзяўчат. Дзяўчаты сядзелі пад густой арэшынай, пералівалі з пустога ў парожняе. Паклікаўшыдасябе Лізу, сказаў:
—Сёньня пойдзеш ў Менск. Лабача Язэпа ведаеш?
—Ведаю. Разам вучыліся ў Белпэдтэхні куме.
—Адрас яго ведаеш?
—He.
—Карла Лібкнехта, чатыры.
—Гэтую вуліцу я ведаю добра. Што я мушу рабіць?
—Мусіш пераспаць з Лабачом, болей нічога.
—Гэта складаная задача. Я зь ім блізка не сутыкалася. Ён прыгожы хлопец, падабаўся мне, але ён ня ведаў пра гэта, на мяне не зьвяртаў увагі.
—Цяпер зьверне, бо як мне вядома, нікога ня мае. Ты пастарайся спаткаць яго ў Тэатральным сквэры, як будзе вяртацца з працы.Ён працуе ў былым будынку ЦК КПБ(б). Спаткайся, павітайся, пабалакай, прызнайся, што ты яго калісьці кахала. Адным словам, затумань яму мазгі, праводз яго да кватэры.
Калі не запросіць зайсьці да яго, напрасіся паглядзець, як ён жыве.
—Пастараюся, таварыш начальнік.
I Ліза пастаралася. Яна не пайпіла ў тэатральны сквэр, як навучаў яе Новік, a адразу да Язэпа на кватэру. Пайшла, каб расказаць яму ўсю праўду і папрасіць, каб дапамог атрасьціся ад ўсёй гэтай бяды, якая на яе навалілася. Ужо вечарэла, калі яна зайшла ва двор, пастукала ў дзьверы, але ніхто не адгукнуўся. Доўга стаяла Ліза ў кутку, каля дзьвярэй, чакала Язэпа. Замест Язэпа дачакалася Валянтына. Ён па даручэньню начальніка Смаленскага СД сачыў за домам, дзе жыў Яэп, каб злавіць партызанаў, якія меліся да Язэп а прыйсьці. Для гэтага Валянтын «прыстаў у прымы« да ўдавы Марыі Гусак, што жыла ў тым самымы двары, дзе жыў Язэп. Вокны дому Марыі глядзелі на двор. Валянтын жыў на другім паверсе і праз вакно ўбачыў Лізу. Яна спалохалася, памкнулася ўцякаць, але Валянтын злавіў яе.
Прайшло некалькі дзён. Новік уключыў радыё, каб паслухаць у шэсьць гадзінаў вечара «брахню беларускіх калябарантаў». Як заўсёды пасьля шуму і трэску пачуўся знаёмы напеўны голас дыктара: «Дарагія браты і сёстры. Хаця зараз ідзе вайна, грымяць гарматы й аўтаматы, гінуць жаўнеры і нежаўнеры, а ў Менску сталінскія мсьціўцы забілі беларускага патрыёта Фабіяна Акіньчыца, мы, змагарн за вольную Беларусь, ня спынімся на шляху адраджэньня, на дадзеным адрэзку часу нашай культуры. Хачу паведаміць, што заўтра, 22 чэрвеня 1943 году ў Беларускім тэатры адбудзецца прэмёра трагедыі Тодара Лебяды «Загубленае жыцьцё».
Новік выключыў радыё, узгадваючы: «Казалаж Маня, што Сэлях рыхтуе антысавецкую агітку на 22е. Сёньня цваццаць
першае.Можнаб усьпець, каб была міна. Масква, давай міны»,—крыкнуў Аляксей і уключыў ізноў радыё. У гэты час прыйшла Клаша й у Аляксея палягчэла на сэрцы.
Мінула яшчэ дзьве бурлівыя ночы, птушынымі галасамі абазвалася раніца 23га чэрвеня. Барыс Сечкін у гэты час усё яшчэ сядзеў пад дубам каля кучы ламачча, паглядаў на неба. Нечакана Сечкін натапырыў вушы: у баку Менска пачуўся жаданы гул. Праз пару хвілінаў над пасёлкам Ракаў паказаўся самалёт. Сечкін ад радасьці ажно падскочыў і закрычаў: «Бабаджан, Лявончык распальвайце агонь». Неўзабаве ўзьвіўся клубок дыму й языкі чырвонага полымя. Самалётнізка праляцеў над «аэрадромам». Зь яго пасыпаліся газэты. Самалёт зрабіў круг над пушчай, апынуўшыся над лягерам партызанаў. Ізноў сыпануў, як із рэшата. Памахаўшы «на разьвітаньне» крыльлямі, паляцеў у бок Менску .Сечкін схапіў газэту, прачытаў загаловак: «Мннскнй большевнк». «Ах, каб вас якая халера пабрала з вашым «Большевнком»,—вылаяўся маёрпалітрук. Нам міны пазарэз патрэбны, а яны газэткі шпурляюць. Недалёка ад Сечкіна стаяў Бабаджан і нахіляўся над газэтай, круціў галавою, а пасьля да Сечкіна: «Таварыш маёр. Ты бачыла, какой это газет? He наш это газет, не наш». Сечкін прачытаў толькі загаловак, ад злосьці нічога болей ня чытаў. А Бабаджан прачытаў услых: «Сьмерць бандыту Сталіну». Сечкін вырваў у Бабаджана газэту і скамандаваў: «Пазьбіраць контру і спаліць. Я хутка вярнуся » I Сечкін з газэтай у руцэ пасьпяшыў да Новіка. Неўзабаве ён быў у штабе. Новік сядзеў на пяньку, нахіліўшыся над газэтай, а каля стала стаяла Клаша.таксама з газэтай у руках.Сечкін гаркнуў:«Дасядзеліся. Далюбаваліся». Новік, зразумеўшы, у чый агародчык кінута гэтае «далюбаваліся» . шмаргануў
узаемна па нэрвах Сечкіна паведамленьнем: «А ў Беларускім тэатры 22 чэрвеня адбылася прэм’ера «Загубленага жыцьця». А мы гэтую агітку праваронілі.
—А што я кажу? Далюбаваліся.
—Ты, таварыш Сечкін, мне ня тыцкай гэтымі «далюбаваліся». Я зрабіў усё, што мог. Цяпер ты ідзі ў Менск даставай, а я пайду на аэрадром чакаць самалёта, калі ты такі разумны. Парызыкуй сваёй галавой, як я рызыкаваў.
—He вялікая рызыка...
—Невялікая?Ты,бачу, нячытаў «Мннскнй большевнк» дык вось, паслухай: Разгром бальшавіцкага падпольля: «26 кастрычніка 1941 г. павешана 12 падпольшчыкаў, у тым ліку. К. I. Трус, О.Ф. і В.Шчэрбацевічы і інш.
7мая 1942 году расстраляны 251 і павешаны 28 чалавек, у тым ліку: I. Адамовіч, П. С. Алейчык, A. А. Арндт, I. 1 Вярбіцкі, Н.Ф. Герасімовіч, Т.В. Глухай, Е.К. Горыц, Н.Т. Дамідэнка, М. Л. Екельчык і шмат іншых.
25 верасьня 1942 г. арыштаваны члены Менскага гарадзога падпольнага камітэту: Д. А. Караткевіч, В.К.Нікіфараў, К. I. Хмялеўскі, сакратары райкомаў: Н.Е.Герасіменка зь сям’ёю, I. I. Матусевіч, Н.К.Каржанеўскі, падпольшчыкі: А. Ф. Арндт...» Усіх пералічаць ня буду, іх каля 25 чалавек, большасыдь зьнішчаны. А ў лютым гэтага году 200 патрыётаў праглынула «волшебная флейта». Мяне, як бачыш, яшчэ не праглынулі, а яж быў на нарадзе падпольнага камітэту і пасьля арышту камітэту прымаў удзел на нарадзе ў доме 5 на Лугавой вул., дзе стварылі новы камітэт. А ты кажаш.