Полацак №2, 1994

Полацак №2, 1994

41.58 МБ
—Казаў і буду казаць: мала мы зрабілі.
—Яшчэ зробім, ня плач вельмі. Ідзі на аэрадром, чакай. Ёсьць яшчэ, што ўзрываць.
—Чакай, пакуль рак сьвісьне. Ты мяне пераканаў таварыш каманьдзір. Адпраўляюся па назначэньню.
49 (Працяг будзе)
48
Віншую цябе, Беларусь незалежная!
Вайтовіч Галіна
Смела сядзеш за стол, Беларусь, мая мілая, Як адправіш далёкіх з гасьцей сваякоў. Вось тады й адчуеш, якая шчасьлівая. Без сядзеўшых на карку тваім чужакоў.
Стол заставіш ядою сваёй, беларускаю, Бульбай, хлебам, лядком, каўбасой, He сухім малаком і кансервай французскаю, А здабытай у полі сярпом і касой.
Беларускі народ любіць землю ўмее.
I пара мужыку яе ў рукі аддаць Ён зямельку сваю, як дзіця абагрэе— Больш ня трэба панам мужыком кіраваць.
Зацьвіце, закрасуе зямелька спадарская, Бо душа да яе па другому ляжыць.
Больш ня трэба такая ўлада махлярская, Дзе працуе адзін, дзесяць з лыжкай стаіць.
Як ня будзеш ты болей калоніяй рускаю, Наша родная мова наверх усплыве, Ды ня будзе відаць гультаёў над закускаю— Беларуская нацыя зноў ажыве.
Мы паднімем свой гонар высокавысока, Як ня будуць старонку суседзі таптаць.
1 тады Беларусь наша будзе далёка— Усяму сьвету, як зорку Вэнеру відаць.
пяыяць зячй
Mae успаміны
Анеля Катковіч
Аўтарка гэтых успамінаў Анеля Катковіч пражыла складанае жыцьцё. Нарадзілася Анеля ўБудславе ў часе 1 сусьветнай вайны. Бацькі памерлі,калі Анелі не было 16 гадоў. Дзякуючы дапамозе сям’і Будзькаў, дзяўчына паступіла ў Віленскую Беларускую гімназію,якую закончыла ў 1934 годзе. У гэтымжа годзе Анеля стала студэнткай Віленскага унівэрсытэту. Праца ўБеларускім Студэнцкім Саюзе загартавалі яе нацыянальна. У часе вайны Анеля працавала перакладчыцай у Беларускай Самапомачы. У 1944 годзе яна разам зь сястрой Верай, працаўнікамі БЦР, Беларускай Самапомачы выехалі зь Беларусі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны, дзякуючы веданьню нямецкай, польскай і расейскай моваў, Анеля ўладка валася на працу ўПольскаймісіі ўБэрліне. Уладкавалася там і Вера. Разам сёстрырабілі ўсё мажлівае, каб наладзіць сувязь зь беларусамі і па мажлівасьці дапамагчы ім.
У нумарах 7(27110(30) часопіса «Полацак» мы друкавалі ўспаміны ВерыКатковіч. Сёньня мы па чынаем друкаваць Анелін рукапіс, які прыслала ў рэдакцыю «Полацка» Вера Катковіч.Пачатак успамінаў Анелі Катковіч (дзіцячыя і студэнцкія гады) чытач зможа прачытаць у 38м нумары часопіса «Беларуская Думка»
У 1948 г. маю сястру Веру раптам звольнілі з працы і загадалі ехаць у Польшчу. Паехала яна туды, a 9 ліпеня 1949 году выйшла замуж за свайго старога ўхажора Стэха.Яж засталася ў Бэрліне.
Працуючы разам у Бэрліне, мы з Верай пачулі, што наша сястра Гэльця, якая з прыходам у Беларусь савецкай улады была вывызена ў Сібір і цяжка працавала ў шахце вугля, знаходзіцца ў Польшчы. Пачалі мы з Верай шукаць яе. Узялі адпачынак, паехалі ў Польшчу і цэлы месяц хадзілі ад мястэчка да мястэчка, ад вёскі да вёскі па цэлай Пазнаншчыне, шукаючы яе. Нарэшце, знайшлі ў гаспадара каля Гнезна. Адразу забралі яе, завязьлі ў Зялёную Гару й аддалі ў ткацкую школу. Пасылалі ёй пасылкі.
Пасьля выезду Веры запрыязьнілася я зь Флёркам Вечоркам паляком з Бэрлінскай полёніі. Кожную вольную хвіліну праводзілі мы разам. Разам сабіраліся мы паехаць у жніўні 1949 г. на востраў Ругію правесьці над морам свой адпачынак.
Ноччу 10 жніўня прысніўся мне дзіўны сон. Бягу я дарогай, якая раптам крыжуецца. Адна вядзе на захад, другая—на ўсход. Затрымалася я, глянула направа й убачыла сваіх сяброў зь Вільні. Замест, каб ісьці да іх, павярнула я на ўсход. Пабегла да жыта, зь якога, як зпад зямлі прыпынілі мне дарогу чырвонаармейцы. Трымаючы паперкі ў руках, яны сказалі: «Стой!»3атрымалася я і падумала —«Арыштаваная».
Абудзілася здэнэрваваная, прадчуваючы нешта страшнае. Пайшла да працы.Прыйшоў мой начальнік і сказаў, што мяне выклікаюць у Варшаву ў справах службовых на тры дні. Ведала я, што мяне там чакае. Магла ня ехаць,кінуць працу і схавацца ў вялкім Бэрліне, але гэтага не зрабіла. Калі не паеду, разважала я, то забяруць Веру. Я буду жыць на волі, а ўсе мае родныя будуць
50
51
і Флёрак. Паехала, як стаяла. Тры дні яшчэ хадзіла па Варшаве і 12 жніўня пад вечар на кватэры працаўніцы місыі Марыі Тытрбах мяне арыштавалі.
Помню цэлы дзень падаў дождж. Мне вельмі захацелася выйсьці на спацар у Лазенкі. Нікога ня было дома, і я ўжо апранулася, каб выйсьці, як раптам вярнулася дамоў дачка пані Марыі Ірэна і зьдзівілася, што я выходжу. Кажу ёй, што не магу уседзіць у хаце, так хочацца мне прайсьціся. А яна адказвае: «Ісьці такім дажджом, зусім здурэла».
Так я ня выйшла. а яна пакруцілася ў хаце і зьнікла. Праз некалькі мінут пастукалі ў дзьверы мужчыны, пытаючыся пра Ірэну і просячы, каб я іх упусьціла ў хату. Адчыніла я дьзверы. Пагутарылі крыху са мной, падалі мне загад на мой арышт, гаворачы: «Пані ест арэштована».
Думала, што зямля пада мной заваліцца, якое гэта страшнае слова. Павязлі мяне ў турму, якая мясьцілася ў падвалах будынку Міністэрства бясьпекі на рагу вул. Кошуковай і Алеяў Уяздоўскіх. Зрабілі рэвізію, адабралі тарэбку, грабяні і іншыя дробныя рэчы. Завялі мяне ў камеру, дзе знаходзілася яшчэ адна жанчына. Звалася яна Люба, калі добра помню, прозьвішча яе было Камінская. Гутарыла яна папольску, але казала, што зьяўляецца румынскай грамадзянкай. Сядзела яна ўжо 9 месяцаў. На заўтрашні дзень прыйшла яшчэ адна маладая жанчына Нюся, прозьвішча ня помню. Была яна вельмі мілая, але тая Люба... Яна была немагчымая. Калі нам хлеб падавалі, яна яго хапала і дзяліла. Калі налівалі ў міску суп, яна доўга перабірала, каб узяць туюміску,дзе трапіў кавалачак мяса. Калі яна садзілася, іграць у шашкі, якія мы зрабілі з хлеба, ніхто ня смеў абыграць яе, бо яна тады злавалася і мсьцілася. Найбольш
мяне абурыла, калі нас перавялі ў новую камеру, у якой усе сьцены былі распісаныя вязьнямі. Люба не дала прачытаць нам ані слова. Схапіўшы мокрую анучу, яна адразу змыла ўсе сьцены. Таксама яна часта будзіла мяне ноччу, (а мне так цяжка было заснуць)і казала, каб я перавярнулася на другі бок, бо я дыхаю ёй у твар. (Камера была малая і спалі мы адна ля другой блізка). У камеры, каля самай столі было маленькае акенца. У куце стаяў «кіпэр»,які вечарам выносілі ва ўмывальню на калідор апаражняць. На прагулкі нас ня выводзлі, на дапросы нікога ня клікалі. Мяне толькі раз пазвалі спісаць біяграфію. I так мы сядзелі дзень і ноч, ня ведама, чаго чакаючы.
Аднойчы у нашую камеру прыйшлі рабіць рэвізію. Вывелі нас з камеры і замкнулі асобна кожную ў іншай. Я трапіла ў вузенькую, маленькую сьмярдзючую камеру без вакон. На зямлі ляжаў сяньнік, а ў кутку стаяла параша «кіпэр». Ня было ані кусочка мейсца, дзе можна былоб прайсьціся. Усю камеру займаў сеньнік. Сядзела я на ім і думала:«Няўжо ў гэткай камеры людзей трымаюць? Гэта немагчыма. Тут і дня вытрымаць ня можна».Пазьней я даведалася, што у такойжа камеры сядзела мая родная ся стра Вера, будучы цяжарнай. Арыштавалі яе гэтага самага дня, што і мяне ў Вроцлаве. Адразу прывязьлі ў Варшаву і пасадзілі ў такі хлеўчык. Месяцам раней яна выйшла замуж. Мела першую цяжарнасьць.Я адчувала, што яна дзесьць у Варшаве, бо аднаго дня, калі нас вялі мыцца ў лазьню (таксама ў падвале), пачула я яе голас. Таму я і напісала заяву да начальніка турмы з просьбай, што калі тут ёсьць мая сястра, то трэба даць ёй лепшыя ўмовы, бяручы пад увагу яе цяжарнасьць. Пішучы заяву мне ў галаву не прыхадзіла, што яна знаходзіцца ў такіх страшных абставінах. Нажаль, маёй
просьбы ніхто ня ўзяў пад увагу. I сястра мая без паветра, бяз дзённага сьвету, галодная сядзела нямала часу, пакуль, выйшаўшы на калідор, не павалілася і не страціла прытомнасьць.Тады перавялі яе ў крыху лепшую камеру.
Былі мы часова затрыманыя і гэты найцяжэйшы час нам не залічылі. Я прасядзела так тры месяцы—Вера даўжэй. У міжчасе сабралося ў нашай камеры больш жанчын. Некаторых пачалі клікаць на дапросы. Усе былі забраныя паза домам,на вуліцы. Вельмі баяліся сьледства, расказвалі аб розных пакутах. Аднаго дня я прачнулася і кажу: «Сёньня мая чарга». He пасьпела я так сказаць, як мяне паклікалі. Больш я ў камеру не вярнулася. Перадалі мяне савецкім уладам. Перавязьлі ў турму на Грохов.
Знаходзілася яна ў сутарэньні старога будынку, у якім складалі вугаль. Сажа ляжала на зямлі, на сьценах, на столі. У куце стаяла вялікая сьмярдзючая бочка, якую ніколі не апаражнялі, і якая працякала. На зямлі былі голыя дошкі, якія намслужылі ложкам. Прывялі мяне сюды з адной жанчынай. Перад домам, на ланцугу, сядзеў вялікі сабака, але на мяне ня кідаўся і не брахаў, калі мяне вялі. Глядзеў, якбы спачуваючы. У гэтым сутарэньні мы праседзілі два тыдні. Бедная Вера была тут пазьней, у студзені, калі ня было, дзе сагрэцца. Праседзела яна сорак сутак.
3 Грохава павязьлі нас у Лігніцу і пасадзілі ў турму пры ваеннай савецкай камэндатуры. Ехалі мы з Варшавы ў гэты горад таварным цягніком цэлы тыдзень. У вагоне было нас тры жанчыны. Перад намі ў будцы стаяў савецкі вартаўнік. Калі засьвяЦіла сонца, якога мы больш трох месяцаў ня бачылі, мы падыйшлі да шчыліны, праз якую яносьвяціла, і наставілі твары. Бачучы гэта вартаўнік пачаў рычаць, каб вярну
ліся на сваё мейсца, у куток вагона і не глядзелі на сонца.Пасьля зьмены іншы вартаўнік прамовіў да нас: «Я на вас гляджу, а ў мяне сэрца разрываецца ад болю, так мне шкода вас». Як мог ён стараўся нас пацешыць.
У Лігніцы прабылі мы два тыдні. Некалькі дзён падрад завязвалі нам вочы і вязьлі некуды. Пасьля ізноў назад варочаліся. Нас хацелі адправіць самалётам у Маскву, але самалёт не адлятаў. Нарэшце, паляцелі. Увесь дзень трымалі нас з завязанымі вачыма. Хаця вочы мае былі завязаныя я ўбачыла, што нехта сядзеў каля мяне з кайданамі на руках. Куды нас вязуць мы ня ведалі. Вывелі нас з самалёту, адвязалі вочы і пачалі абшуківаць. Прывялі ў камеру без вакон. Аказалася, што трапіла ў маскоўскую Лубянку. He падабалася мне там тое, што загадывалі спаць з рукамі паложанымі на верх коца. Як толькі я рукі схавала адразу стукалі ў дзверы і будзілі.
У Лубянцы прыгадваю аднаго вартаўніка, чалавека старэйшага, які, ўбачыўшы, што вядуць мяне на прагулку позьняй восеньню ў летнім паліто, схапіў целагрэйку і накрыў мяне. Гэтыж самы вартаўнік часта адчыняў вакенца маёй камеры і пытаўся, ці хачу напіцца гарбаты. Сядзела я ў камеры ўвесь час адна. Усьцешылася, калі прынясьлі мне кнігі. Пачала чытаць і перастаў час доўжыцца.