Рыгу, адтуль — у Нямеччыну, дзе займаўся пытаньнямі арганізацыі беларускага войска, у студзені 1945 года быў абраны начальнікам ваеннага аддзела ў складзе Калегіі (урадзе) Беларускай Цэнтральнай Рады. Каго цікавіць гэтая з надзвычай багатай біяграфіяй асоба, рэкамендую прачытаць: «Протокол допроса Константнна Езовнтова» (1993, №5) і артыкул Уладзіміра Брылеўскага «СустрэчазКанстантынамЕзавітавым» (1993, №6). Акрамя салідных,—вядома, з пазыцыяў плошчавай магчымасьці часопіса «Полацак» —артыкулаў шмат ён зьмяшчае і дробных, якія, карыстаюцца вялікай зацікаўленасьцю ў чытача, бо дапамагаюць яму лепш ведаць мінуўшчыну сваёй роднай Бацькаўшчыны. 3 ліку такіх артыкулаў хацеўбы назваць наступныя: Уладзімір Арлоў «Вяртаньне сьвятыні» (1991, №4, пра Еўфрасіньню Полацкую), Ірына Масько «Фальшываманэтчыкі старажытнага Полацка» (1991 ,№4), Сяргей Тарасаў «Вялікі пасад у Полацку» (1991, №5), Вольга Дадзіёмава «Аркестравае выканальніцтва Беларусі»(1991, №67), Людміла Дучыц «Як апраналіся нашыя продкі» (1992, №3), Аляксей Мельнікаў «Жыціе і жыцьцё сьвятое Еўфрасіньні Полацкай» (1992, №4), а. Міхаіл Уляхін «Духоўнае значэньне крыжа прэпадобнае Еўфрасіньні» (1992, №4), Лявон Калядзінскі «Храм сьв. Міхаіла зь Віцебска» (1992, №4) Валеры Касмылёў «Манэтныя двары на тэрыторыі Беларусі» (1992, №9), Валеры Герасімаў «Бібліятэкі на беларускім шляху Адраджэньня» (1993, №78), Уладзімір Содаль «Полацкая кнігарня» (1993, №9). He адкрыю сакрэту для тых, хто рэгулярна чытае часопіс «Полацак», што яго тэматыка пераважна гісторыкакультуралягічная. Ніхто ня стане выказвацца супраць яе, улічваючы, які і па сёньня існуе ў нас голад на сур’ёзныя публікацыі па гісторыі 38 39 і культуры Бацькаўшчыны. Такіж голад зьведваецца і на публікацыі аб мінулым і сучасным жыцьці беларускай дыяспары, хаця на іх вельмі ахвотна адгукаюцца выдаўцы разглядаемага часопіса. Усё, што зьмешчана аб ёй, прачытаў зь вялікай зацікаўленасьцю. Шукаў у часопісе «Полацак» матэрыялы і яшчэ па адной назвычай актуальнай праблеме, якой ніяк нельга абыходзіць сёньня. Гэта—уладкаваньне нашага няпростага эканамічнага жыцьця. Дзяржаўныя дзеячы і вучоныя ня першы год б’юцца над выхадам краіны зь цяжкага эканамічнага крызісу, a ён набірае усё больш пагражальны характар. Адна з прычын—няўменьне жыць паводля законаў рыначнай эканомікі, на чым амерыканцы ўжо даўно «зубы зьелі». He сумняваюся, што дасканала разбіраюцца ў ёй і нашыя суродзічы ў ЗША, сярод якіх ёсьць і вучоныя, і прадпрымальнікі. Дык чамуж ім разам са сваімі калегамі зь Беларусі не паспрабаваць падыскутаваць па даннай праблеме? Звыклы ўжо больш чым трохгадовай тэматыкі часопіса «Полацак» чытач не пакрыўдзіцца за гэта на яго выдаўцоў. Да тагож яны ўжо першы крок зрабілі да вынасу эканамічнай тэматыкі на старонкі часопіса, зьмясьціўшы ў яго 910 нумарах за 1993 год артыкул I. Нікітчанкі «Аб галоўных прычынах крызысу сельскай гаспа даркі ў Беларусі». I. Нікітчанка —вучоныэканаміст працуе ў Беларусі. Яго погляды ў многім супадалі з тым, што рэгулярна выказваецца ў сродках масавай інфармацыі. А вось як глядзяць на нашыя архіцяжкія эканамічныя праблемы за мяжой, у тым ліку і сама беларуская дыяспара, якімі ўяўляюцца шляхі выхаду з крызісу, вельмі хацеласяб даведацца многім чытачам, у тым ліку і аўтару гэтых радкоў, Як чытача і грамадзяніна Рэспублікі Бе ларусь, мяне вельмі не задавальняе ўсё тое, што зроблена выдаўцамі газэт і часопісаў у асьвятленьні найвялікшай падзеі ў гісторыі нашага народу—правядзеньні ў ліпені леташняга году ў Менску Першага зьезду беларусаў сьвету. Шмат пісалі толькі пра падзеі, што папярэднічалі яму, прычым пісалі так, як гэта прынята пры падобнай нагодзе: ва ўзьнёслым і ўрачыстым тоне. Але варта было разьехацца, як усё забылася, а калі штосьці й успаміналася, асабліва тут, на Бацькаўшчыне, дык хутчэй у негатыўным аспэкце. He поўнасьцю задавальняе мяне і зробленае часопісам «Полацак» у азнаямленьні сваіх чытачоў з матэрыяламі Першага зьезду беларусаў сьвету, хаця тут у яго набыткі трохі багацейшыя, чым у іншых такога роду пэрыядычных выданьнях. Думаю, што чытачамі прыхільна быліб сустрэты поўныя тэксты выступленьняў на зьезьдзе, публікацыя якіх у паасобнай кніжцы стаіць пад вялікім сумненьнем. У выніку можа быць страчана многае з таго, што заслугоўвае навечна застацца ў памяці гісторыі. Друкаваць такія матэрыялы (па аднаму на нумар) ніколі ня позна, таму што яны не падлягаюць старэньню, ня будуць ведаць страты актуальнасьці. Часопісу «Полацак», як у пэўнай ступені аб’яднальнаму воргану ўсіх беларусаў незалежна ад месцапражываньня, варта былоб сваімі публікацыямі самым прыстойным чыкам адзначыць першую гадавіну Першага зьезду беларусаў сьвету, а ўжо з наступнага распачаць надрукаваньне найбольш цікавых высупленьняў на ім, бо ў нас, наколькі мне вядома, ніхто не займаецца і не будзе займацца гэтай патрэбнай справай. Хацеласяб зьвярнуць увагу і на такую акалічнасьць. Вось ужо колькі гадоў мы тут у сябе дома вядзем гаворку аб вяр таньні хацяб самага каштоўнага з правапісу беларускай мовы да яго рэформы ў 1933 году. Зьявілася нямала публікацыяў у падтрымку гэтай нацыянальнапатрыятычнай ідэі, а справа практычна не зрушылася зь месца. А вось часопіс «Полацак», як і ўсе пэрыядычныя выданьні беларускай дыяспары, ад першага нумара выдаецца на «тарашкевіцы» і зусім добра ўспрымаецца ўсімі намі,хто ўзгадаваны на «наркомаўцы». Дык ці не падстава гэта, каб нам тут, у сябе дома, быць трохі больш актыўнымі і рашучымі ў аднаўленьні нацыянальных асаблівасьцяў у правапісе роднай мовы? Нарэшце, спынюся й яшчэ на адной зь вельмі важных адмецін у практыцы выдаўцоў часопіса «Полацак». Гэта—рэгулярнае выступленьне іх саміх на старонках свайго выданьня. Такое ня дужа часта здараецца ў працы рэдкалегіяй часопісаў. А вось рэдактар часопіса «Полацак» Сьвятлана Белая і сакратар Міхась Белямук зьяўляюцца самымі частымі аўтарамі. Апошні зь іх у 1991 годзе прыцягнуў увагу многіх вельмі цікавымі публікацыямі: «Лісты ад Міколы Ермаловіча» (№№48) і «Эмблема на шчыце герба «Пагоня» (№№810, і №№14,6 за 1992), «Загадка царквы пахавальні» (№7, 1992) .3 восьмага нумара 1992 года Міхась Белямук радуе чытачоў «Полацка» артыкулам з працягам «Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў», які яшчэ не закончаны й у апошнім нумары 1993 года. Гэта вельмі патрэбная крыніцазнаўчая праца па праблемах нумізматыкі. Вучоныя і краязнаўцы знойдуць у ёй багаты, а падчас малавядомы й унікальны матэрыял аб манэтных і манэтнарэчавых скарбах на тэрыторыі Беларусі і суседніх абласьцей. Аўтар пасьпяхова робіць тое, што па розных прычынах не ўдалося зьдзейсьніць іншым вучонымкраязнаўцам. Пры любой магчымасьці неабходна выдаць гэтую працу паасобнай кнігай, абавязкова трэба пайсьці на такі крок у інтарэсах нашага нацыянальнага краязнаўства Сьвятлана Белая часта падпісвае свае артыкулы Сьвятлана Менская, Сьвятлана Анатольева. 3 усіх трыццаці нумароў часопіса я знайшоў толькі адзін безь яе матэрыялаў. Датычацьжа яны самых розных асьпектаў, але найчасьцей—гісторыкакультуралягічных. Зь вялікай зацікаўленасьцю я—і думаю іншыя чытачы —азнаёміўся з урыўкамі яе будучае кнігі «Максімава Яраславія» (1991, №№310), прысьвечанай Максіму Багдановічу.Талент сапраўднай дасьледчыцы паказвае яна ў серыі артыкулаўуспамінаў «Віленскія беларусы расказваюць» (1992, №№26,9,1993, №№ 1,2,3). Высокай ацэнкі заслугоўваюць і шмат якія іншыя публікацыя, што належаць пяру Сьвятланы Белай. Верыцца, што выдаўцы часопіса «Полацак» і надалей будуць працаваць у такім жа напружаным творчым ртыме, бо лёс гэтага выдатнага беларускага нацыянальнапатрыятычнага часопіса практычна цалкам залежыць ад іх стараньняў. Часопіс «Полацак» заслугоўвае доўгага жыцьця і павінен надзейна служыць беларускай справе. У якасьці яго аўтараў трэба запрашаць усіх, каму дарагая Беларусь. У інтарэсах ня толькі папулярызацыі часопіса, але і сцьвярджэньня беларускай нацыянальнай ідэі ў цэлым былаб арганізацыя рэгулярных перадач на рэспубліканскім радыё па аглядзе яго матэрыялаў, бо абсалютная большасьць зь іх заўсёды прысьвечана якімсьці арыгінальнымі, адметным старонкам нашай гісторыі і культуры. Слова, аплачанае лёсам Уладзімір Гніламёдаў Паэзія Янкі Золака большай часткай стылізавана пад фальклёр, і гэта акалічнасьць нярэдка дапамагае яму выказаць проста і шчыра. На руках маіх шмат мазалёў... Хібаж іх я саромецца мушу?! Гэта знак, што я ў целе нашу Беларускую чэсную душу. Цікава, як для анталёгіі, досыць поўна прадстаўлены М. Кавыль, які прайшоў надзвычай шмат выпрабаваньняў. Ён помніць паэтыку 30х гадоў: «Стальлю зьвінець мусіць верш паэта» («Санет»), аднак лепшыя творы М.Кавыля абыходзяцца без «сталі». Бымурашка, непа росту падымаю цяжар, Згібаюся, нясу глытаю пот гарачы. Зьняможаны, паглядаю ў неба, можа, скажа: «Апошняя ступень, адпачні, бядача!..» У небе маўкліня Цяжка. Паўзі, чалавек—мурашка! Глыбокі па вобразу сэнсу верш! Любоўю да чалавека сагрэта паэзія А. Салаўя — паэта, які таксама шмат перажыў і здольны быў на спачуваньне да ўсіх пакрыўджаных і абяздоленых. 1 ня толькі на спачуваньне, але і на асуджэньне зла, пратэст, які гучыць, напрыклад, у вершы «Нішчым»: Зусім нішчым. Сухі пясок пустыні ваш ідэал. Мякіна—мозаг, кроў. Пабачыўвас —на коўзкай лёднай строні бязродны гурт скапычаных кароў. Апошні раз у высь нябёснай сіні ваш правадыр—ваш бык на скон зароў. На баўтунох вы селі за квактуху, курчат няма—вось наша сіла руху. Заканчэньне. Пачатак у №1(31), 1994 . Каліб, вы думалі, было гэта напісана? У 1947 годзе. Цікава чытаць яго паэму «Домік у Менску». Праўда, рытміка, напэўнасьць часта бяруць у ёй уладу над радком, і ад гэтага губляецца лірычны пафас. Паэзія Анатоля Бярозкі лірычнафілёзафічная. У ёй ёсьць ўсё: настальгія і захапленьне, смутак і расчараваньне, радасьць і трагізм. Абяздолены мой стромы шлях аніколі не давёў мяне да шчасьця— і трывога тоіцца ў грудзях, каб бясследна не прапасьці. I кляну я горкі лёс ліхі. і напружваю ў зьнямозе сілы... Ціж вядуць мае самотныя шляхі да забытае, бяскрыжае магілы? Пятнаццаць абраньнікаў паэзіі, якія сышліся ў гэтай прадстаўнічай кнізе (іх, вядома, значна больш), вельмі розныя як людзі і як мастакі. Найбольш буйныя на мой погляд, Натальля Арсеньнева і Масей Сяднёў. Ня толькі, дадам, буйныя, але ў многім і супрацьлеглыя. Зрэшты, пра гэта —па часе.