Полацак №2, 1994

Полацак №2, 1994

41.58 МБ
абароцны й адзначае тоеснасьць знойдзеных малюнкаў найперш за ўсё з творамі балтыйскага рэгіёну. 2
Мал. 1. Выява чалавека на косьці лася з паселішча Азярное 2
Да сярэдзіны —другой паловы III тыс. да н.э. адносіцца малюнак, знойдзены ў 1962 г. на гліняным посудзе на паселішчы Ліцвін I каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёну Гомельскай воб. Тут схэматычна паказаны паляўнічы і побач качка (мал. 2.) 3
Схэматычная выява чалавека на гліня
най пасудзіне канца 11 тыс. да н.э. знойдзена на паселішчы Асавец Бешанковіцкага раёну Віцебскай воб. Яна выгравіравана ніжэй шыйкі посуда, аздобленага гарызантальнымі адбіткамі шнура. Ад другой постаці ацалелі
толькі галава і рука. Малюнак выкананы ў такімжа стылі як і юравічаскі 4. На пасе
лішчы Асавец архэолягам М. Чарняўскім у 1966 годзе была знойдзена яшчэ скульп
турка мужчыны зь ліставога дрэва (мал.З).
Тутжа ў 1972 годзе была знойдзена мужчынская галава з рогу (мал. 4).
Рысы твару першай фігуркі выразныя, апушчаныя краі надброўя, прамы нас, высокі лоб, вусы і кароткая барада. Глыбокія вачніцы і характэрная лінія рота надаюць яму суровы выгляд. Шыя пераходзіць у схэматычна выразанае тулава бяз рук. Ніжняя частка знаходкі адламана. Другая фігурка паказвае чалавека з высокім ілбом і выцягнутым авальным тварам з вострай бародкай. Вочы зроблены ў выглядзе глыбокіх ямак. Лінія рота падкрэсьлена гарызантальным прарэзам. 5
На тэрыторыі Усходняй Эўропы з III—ІУ стст. па XII—XIII стст. быў распаўсюджаны выраб манумэнтальнай скульптуры. Гэта каменныя і драуляныя ідалы, якія звычайна рабіліся ў гонар памерлых правадыроў ці герояў 1 ставіліся на паганскіх капішчах. Пасьля прыняцьця хрысьціянства ідалаў пачалі спальваць, а каменных скідваць у рэкі і вазёры або закопваць у зямлю. Калі ў першыя часы пасьля прыняцьця хрысьціянства ідалаў зьнішчалі,то зь цягам часу царква стала адносіцца да паганства даволі цярпіма й імкнулася выкарыстоўваць яго ў сваіх мэтах. Здаралася,што знойдзеных ідалаў ставілі ў капліцах, на могілках, ці на скрыжаваньнях дарог замест хрысьцянскіх сьвятых.У некаторых глухіх мясьцінах ідалы дастаялі амаль да нашага часу. Наогулжа, на тэрыторыі Беларусі вядома каля трыццаці каменных ідалаў. Іх можна падразьдзяліць на 6 груп. Гэта скульптурныя выявы, асобныя галовы, стылізаваныя чалавекападобныя ідалы, крыжападобныя, шматтварыя й ідалыслупы з высечанай зьверху галавой. Найбольш яскравымі зьяўляюцца ідалы са Шклова, Слоніма, Астрамічава Берасьцейскага, Ульянавічаў Сеньненскага раёну, з Чэрвеншчыны. Шклоўскі ідал быў знойдзены ў 1963 г. на беразе ракі Серабранкі, якая ўпадае ў Днепр. Ён ўяўляе
сабой пагрудную выяву мужчыны з добра адлюстраванымі ідывідуальнымі рысамі твару. Вышыня яго 1,2 м. Захоўваецца ідал у Нацыянальным музеі Беларусі. Слонімскі ідал (мал.5)быў знойдзеныў 1934годзепры пракладцы новай вуліцы на глыбіні 0, 5 м. Зроблены ён з чырвонашэрага валуна й уяўляе сабой мужчынскі торс бяз рук. 3 усіх бакоў фігура рэльефная. Вышыня яе 46 см, шырыня 22 см, таўшчыня 15 см. Ніз скульптуры клінападобны. Твар плоскі, з завостранай бародкай, але без вусоў. Hoc шырокі з гарбінкай. Вочы і рот выразна прашкрабаны. Ідал захоўваецца ў Слоніцкім краязнаўчым музэі.
Мал. 5 Слонімскі ідал
Астрамічаўскі ідал (мал.6) знойдзены таксама ў час земляных работ на глыбіні 0,6 м і мае выгляд невялікай каменнай галавы.
Мал. 6 Астрамічаўскі ідал
Ульянавічскі ідал у выглядзе слупа быў знойдзны ў лесе ў 1887 г. і затым пастаўлены на могілках. Чэрвенскі ідал меў выгляд слупа і вядома, што яшчэ нядаўна ён зафіксаваны пад назвай Цар Давыд. 6
Для пачатку II тысячагодзьдзя можна адзначыць таксама творы дробнай пластыкі—шахматныя фігуркі і дзіцячыя цацкі. Знойдзена каля дзесьці шахматных фігурак, якія паказваюць мужчын. У Бярэсьці выяўлена фігурка цара вышынёй 46 мм. Яна паказвае знатнага воіна зь мячом ці нейкай адзнакай улады ў правай руцэ і са шчытом на левай. Фігурка ферзя з Кукомля адлюстроўвае чалавека, які сядзіць на авальнай падстаўцы, склаўшы ногі і скрыжаваўшы на грудзях рукі. 3пад круглага ўбору (шлему) зьвісаюць валасы. Падбародак выступае наперад, нос прыплюснуты. Фігурка вышынёй 25 мм, знойдзена ў Ваўкавыску, адлюстроўвае барабаншчыка. Гэта ваенны музыка XII ст., які падае сыгнал да бою. Доўгія валасы ўяго зачэсаны назад і апранута нізкая шапачка. Музыка ў доўгай падперазанай кашулі, на нагах боты. Зь пляча на шырокай істужцы зьвісае бубен. У правай руцэ барабаншчыка ўзьнятая ўверх загнутая на канцы палка. 3 Ваўкавыску і Гародні вядомы
9
яшчэ ладзьдзі зь людзьмі.7 Ці кавая шахматная фігурка караля знойдзеня ў Слуцку.8 Па манэры выкананьня блізкі да шахматных фігурак выраб ХП ст. з Наваградка. Гэта металічнае вастрыё, на версе якога выява музыкі, што грае на струнным шчыпковым інструменьце. Музыка паказаны ў доўгай кашулі й у шапачцы. 9
Цэлая галерэя малюнкаў у 19771978 гг. знойдзена на гарадзішчы XI—ХШ стст. каля в. Маскавічы паблізу Браслава Віцебскай вобласьці. Зробленыя яны на костках жывёл (мал.7). Вылучаюцца 25 найбольш выразных малюнкаў, якія падразьдзяляюцца на тры групы: выразныя выявы людзей, абстрагіраваныя малюнкі і кампазыцыйныя.
Першая група прадстаўлена 8 малюнкамі. Гэта выява чалавека з мячом у правай руцэ і з каронай на галаве (мал.7, №2).
Два малюнкі з выявай лучніка (напрык
Ёсьць чатыры партрэты воіна ў кальчузе ці панцыры й у шлеме. На адным з партрэтаў над галавой воіна паказаны крыж на ланцужку (мал.7, №4). Ёсьць выява аголенай жанчыны (мал. 7, №5).
Як вядома, у XII—XIII стст. для эўрапейскага мастацтва яшчэ не характэрны аголеныя фігуры і лічыцца, што аголенымі паказвалі толькі вядзьмарак. Варта адзначыць, што ў Полацку ў 1968 годзе ў слаі першай паловы XIII ст. знойдзена скульптурка аголенай жанчыны.10 Гэтыязнаходкі.хутчэй за ўсе зьвязаны зь нейкімі культамі. Да другой групы маскавіцкіх малюнкаў адносяцца 2 абстрактных вывы людзей. На трох касьцях паказаны чалавек зь мячом у правай руцэ, на двух — зь мячом у левай руцэ, яшчэ на адной—чалавек у лодцы. Ёсьць выява двух чалавек, адзін з каторых знаходзіцца на беразе, а другі ў лодцы. На чатырох малюнках паказаны чалавек з распрасьцёртымі рукамі. На ўсіх малюнках гэтай групы выявы непрапарцыянальныя і невыразныя. Тулава і галава паказаны кружочкамі ці авалам, а рукі і ногі лініямі. Да трэцяй групы адносяцца кампазыцыйныя
малюнкі на 6 костках. На адным зь іх паказаны воін у баявой позе. Ён у кальчузе і шлеме, зь мячом у правай руцэ і міндалепадобным шчытом у левай. На заднім плане лодка. Недалёка яшчэ адзін воін у шлеме (мал. 7 №7).
Другі малюнак паказвае трохкутнік са знакам трызубца і справа парусную лодку з чалавекам на карме (мал. 7, №3).
На адной з костак выявы двух дружыньнікаў, якія бьюцца мячамі. Ёсьць малюнак, дзе бачны натоўп людзей. Вылучаецца сюжэт з лодкай, у якой стаяць два чалавекі з распрасьцёртымі рукамі і справа ад іх натоўп людзей. У цэнтры паміж натоўпам I лодкай крыж, на канцах і ў сярэдзіне якога разьмешчаны трохкутнікі (мал.7, №1).
Верагодна, гэты сюжэт трэба трактаваць як сустрэчу прыплыўшых.
Костка з малюнакмі з двух бакоў знойдзена і на суседнім з Маскавічамі гарадзішчы каля в. Рацюнкі. Тут з аднаго боку схэматычна паказаны чалавек з разьведзенымі ў бакі рукамі, на якіх вылучаюцца па пяць пальцаў.
На галаве тры стрыжні. На адваротным баку схэматычная выява вершніка. Трэба меркаваць, што на ўсіх гэтых малюнках адлюстраваны мясцовыя падзеі.11
Падобны маскавіцкім малюнак знойдзены ў Бярэсьці на плоскай вапнай пласьцінцы памерам 8х 10 см. Гэта разная паясная выява воіна ў пласьцінчатым панцыры I ў востраканечным шлеме, з круглым шчытом у левай руцэ і мячом ў правай. 12
У больш познія часы (ХУІ—ХУІІІ стст.) выявы людзей сярод архэолягічнага матэрыялу можна сустрэць на кафлі або на камянях. Напрыклад, на кафлі зГродзенскага замку паказаны дзьве асобы ў тыпова рэнесансавым адзеньні.
Адзін зь іх стаіць тварам да нас, а другі прыпаў на адно калена й у руках якога, рэчы, якія нагадваюць атрыбуты каралеўскай улады. Падобная кафля знойдзена і ў Менску. 13
Да ХУП ст. адносіцца яшчэ адна цікавая кафля зь Менску ,на ёй паказана шляхетная пара: вусаты мужчына ў шляпе зь пяром і з кароткім мячом у руках і жанчына ў багатай сукенцы і галаўным уборы накшталт наміткі (мал.8) 14
Барэльефная выява чалавека вядома на надмагільлі каля в. Стража Кіраўскага раё
10
11
ну Магілёўскага воб. Гэта партрэт нябошчыка. Ён паказаны ў даўгаполым жупане з гузікамі і з поясам. На галаве шапка, на нагах боты. Менавіта так у ХУП—ХУІП стст. апраналася беларуская шляхта. Рукі сагнуты ў лакцях і далонямі на поясе. Рысы твару даволі выразныя.15
о г ьт
Мал. 8.
Непаліваная кафля пачатку ХУП ст. г. Менск.
Раскопкі 3. Пазьняка
Бібліяграфія
L Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1987, т.1 с. 1617
2	Крывальцэвіч Мікалай. Самае найстаражытнае —Мастацтва, Мн., 1993, №5, с.7071.
3Усаенко В.Ф. Неолнтнческнй сосуд с рнсункамн нз Белорусснн — Советская археологня. М.,1971, №2, с. 211213.
4	Гісторыя беларускага мастацтва. Мн. 1987, т.І.с. 2728.
5	Чарняўскі М.М.Вобраз чалавека ў найстаржытнейшым мастацтве // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Мн., 1973. №4, с. 2426. Гісторыя беларускага мастацтва.
т. 1. Мн. 1987, с .19, 22,21.
6	Мялешка М. Камень у вераваньнях і паданнях беларуса // Запіскі аддзела гуманітарных навук. Кн. ІУ. Працы кафедры этнаграфіі, т. 1 Мн. 1928. с. 155182; Дучыц Л.У. Зьвесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі. /Весці АН БССР. Серыя грамадзкіх навук. Мн.,1990, №6, с. 8791
7	Пластыка Беларусі XII—ХУПІ стст. Мн. 1983, Псторыя беларускага мастацтва Мн.,1987, т. 1. 1987 с. 99102.
8	Калядзінскі Лявон. Кароль са Слуцку / «Полацак», Кліўленд, 1993, №8 (28), С. 19.
9Гісторыя беларускага мастацтва т. 1. Мн. 1987 с. 101.
10	Штыхов Г.В.Работы Полоцкой экспеднцнн // Архэологнчскне открытня 1967 года. М. 1967 с. 255
11	Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер’е у IX—ХІУ стст. / гісторыка архелагічны нарыс/ Мн. 1991, с. 80
12	Лысенко П. Ф. Берестье. Мн. 1985, с. 389, мал. 259
13	Трусаў Алег. Кафля з раскопак на Старымзамку ўГродне. //«Спадчына» ,1992 №6, с. 6367.
14	Штыхов Г.В. Заяц Ю.А. Позняк З.С. Нсследовання в Мннске н его округе — Археологнческне открытня 1986 . М. 386387.