Полацак №2, 1994

Полацак №2, 1994

41.58 МБ
15	Дучнц Л. Обследованне культовых камней н каменных крестов на террнторнн Белорусснн. — Археологнческне открытня 1984 года. М. 1986.C.3 41.
Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў Міхась Белямук
Гомельская вобласьць
Глыбоцкае, Гомельскі рн
У 1883 г.ва ўрочышчы «Струпава» на беразе р. Немыльня знаходзіцца гарадзішча. На ім сялянская дзяўчынка прыпадкова знайшла вялізны скраб сярэбраных манэтаў і аздобаў. Скраб быў у скураным мяшку, які збуцьвеў і манэты рассыпаліся. Манэтаў было «более четвернка (около двух ведер)». Манэты сяляне пазьбіралі і разабралі. А. Маркаў у «Тапаграфіі» паведамляе, што «прыехавшему скоро становому прнставу удалось найтн только 79 монет, которые н былн представлены в Нмп. Археологнческую Комнссню».Л ічба 79 манэт фігуруе ў нумізматычнай літаратуры, але яна недакладная. В. Рабцэвіч праверыў архівы і паведаміў нас, што ён адшукаў ліст за 9 лютага 1884 г. Н.П. Барсава да А.А. Куніка: «студентам Варшавского уннверснтета А. Бжезннскнм собраны монеты (колькасьць не назвываецца) нз клада найденного в 1883 г...недалеко от Гомеля. Судя по колнчеству монет находка может нметь серьезный ннтерес». В.Рабцэвіч адшукаў яшчэ адзін ліст ад 1 красавіка 1884 г., у каторым ізноў пішацца аб «находке блнз Гомеля в 1883 г. клада мусульманскнх монет».Рабцэвіч робіць выснову на падставе гэтых лістоў, што «Археалагічная камісія атрымала няведамую нам колькасьць дыргемаў з Глыбоцкага скарбу».
Паводля А. Маркава, Г.Корзухінай, Г.Салаўёвай ды іншых—77 дыргемы Арх. Камісія перадала ў Эрмітаж, a 2 дыргемы ў Музэй Магілёўскага губэрнскага статыстычнага камітэту. В.Рабцэвіч праверыў манэты Глыбоцкага скарбу ў Эрмітажы й аказалася, што іх там 85, а не 77, I, дзякуючы ягонай ветлівасьці, мы даем апісаньне манэт у Эрмітажы.
Саманіды Андараба	Іран	892906/7	Ісмаіл ібн Ахмад	8
"	Балх	Афганістан	902905/6	Ісмаіл ібн Ахмад	3
Нісабур	Іран	902907/8	Ісмаіл ібн Ахмад	2
Самарканд	Узбекістан	903906/7	Ісмаіл ібн Ахмад	6
"	ашШаш (Ташкент)	Узбекістан	895906/7	Ісмаіл ібн Ахмад	28
"	ашШаш	Узбекістан	907/8	Ісмаіл ібн Ахмад або Ахмад ібн Ісаміл	2
алБіяр	Іран	910/1	Ахмад ібн Ісмаіл	1
"	Самарканд	Узбекістан	909911/2	Ахмад ібн Ісаміл	5
"	ашШаш	Узбекістан	908911/2	Ахмад ібн Ісаміл	22
Саманіды сьцёртыя, амаль не чытальныя дыргемы У Магілёў былі пасланыя два дыргемы:				8
Саманіды ашШаш	Узбекістан	896/7	Ісмаіл ібн Ахмад	1
"	ашШаш	Узбекістан	910/1	Ахмад ібн Ісмаіл	1
Аздобы людзі разабралі і ня зьвярнулі, толькі казалі, што былі каралі, зь сярэбранымі трубачкамі паміж пацеркамі.
Марков 6.2627, №144 Корзухнна, 6.9293, №36, Соловьева 6.59, №37
Штыхов 2 6.99, №125 Поболь 2 6.240, №171 ЗПГКБ Гом.вобл. 6.135, №512
13
Працяг. Пачатак у №6(16), 1992—1(31), 1994
12
Гомель
У 1822 г. падчас пабудовы маста з Гомеля ў Нову Беліцу быў знойдзены скарб арабскіх дыргемаў. У Маскве ў Румянцаўскім музэі з гэтага скарбу перахоўвалася 82 дыртгемы. Дакладнага апісаньня манэтаў няма, але вядома, што гэта дыргемы дынастыі Саманідаў чаканеныя ў Андараба (Іран) 906/7 г., Балх /Афганістан/ 934/5 г., алБіяр (Іран) 910—11, Самарканд (Узбекістан) 896938/9 гг., ашШаш (Узбекістан) 899—938/9 гг.
Грнгорьев 6.13 7, №68 Савельев б. 25, №16,	Марков 6.25, №140,
Яннн 5.14,	Штыхов, Лысенко 6130
Гомель
Год знойдзеньня арабскага дыргема дакладна ня ведамы,але прыслалі яго В. Рабцэвічу ў 1987 г. для расчытаньня. Дыргем Саманідаў чаканены ў Самарканьдзе (Узбекістане) 900 г. Ізмаіл ібн Ахмадам.
Рабцэвіч 6 6.130
Гомельскі уезд
У 1897 г. Е. Раманаў, падчас раскопкаў кургана на беразе р. Уза, знайшоў дыргем Саманідаў , чаканены ў ашШаш (Ташкент) 932 г. Насрам ібн Ахмадам.
Марковб.139,№17	Рабцэвіч 6 6.2, №30
Гомельская вобл.
У 1891 1893 гг. В.Антановіч праводзіў раскопкі курганоў каля вёскаў Аднапольле, Навасёлкі, Радуга (Веткаўскі рн), Чабатовічы (БудаКашалёўскі рн), Бердыж, Турашчавічы (Чачэрскі рн) і каля Чачэрска. У курганах (мясцовасьць не называецца) былі знойдзеныя «5 медальонов, сделаных нз восточных саманндскнх днрхемов, первой половнны X ст». Такім чынам, гутарка ідзе аб арабскіх манэтах, выкарыстаных за аздобыпадвескі. Манэты аддалі ў гістарычны музэй у Маскву і ў музэй унівэрсытэту сьв. Уладзімера ў Кіеў.
Смогродскнй 6.21,	Отчет Ямп. Археологнческой Комнсснн, 1893, 6.11,
Рабцэвіч6 6.2, №29 Соловьева 6. 59, №41, Спнцын 3 6.120121, Gumowski 2 6.61
Гомельскі рн
У 1926 г. загадчык гомельскага музэя М. Папоў паведаміў Р. Фасмера, што на беразе р. Узы знайшлі дыргем Саманідаў, чаканены ў Самарканьдзе 904/6 г. Ісмаілам ібн Ахмадам.
Фасмер 6.290, №46
Гута, Рагачоўскі рн
Каля 1900 г. М.М.Філонаў у 1910 г. Е. Раманаў дасьледвалі курганы могільнік. Яны раскапалі 6 курганоў, дзе былі знойдзеныя сярэбраныя скранёвыя кольцы, колькасьць не названая.
ЗПГКБ. Гомель. вобл. 6. 295, № 1559
Дзям’янкі, Добрушскі рн
У 19621963 гг. Г Ф. Салаўёва раскапала 31 курган, дзе былі знойдзены: манэта, імітацыя манэтаў і аздобы. У кургане №11 на грудзі пакойніцы ляжала сярэбраная манэта, арабскі дыргем Саманідаў, чаканены ў Самарканьдзе ў 911/2 г. Ахмадам ібн Ісмаілам. Дыргем меў вушка, выкарыстоўваўся за падвескуаздобу. У кургане №8 былі знойдзеня 6 манэтападобныя падвескі, яны зь нізкапробнага серабра імітуючыя арабскія дыргемы Саманідаў. Таксама знайшлі шклозалочаныя і шклосярэбраныя паперкі, але няведама колькі. У кургане №3 каля пакойніцы ляжала 130 шклосярэбраныя і шклозалочаныя пацеркі. У курганах №№4,10,12,14,20,28 былі сярэбраныя аздобы: шклосярэбраныя і шклозалочаныя пацеркі, 4 скранёвыя сяміканцовыя падвескі, рубчаты пярсьцёнак і 4 пласьціністыя пярсьцёнкі.
Соловьева 5 6.190192, 194197 і малюнкі 4, №5,6,9,10, мал. 5, №4,5.
Яніцкая 6.142143, №69, Равднна 6.50, №62
Дзяніскавічы, Жлобінскі рн
У 1975 г. В. Багамольнікаў, А. Касалапаў і В.Тарабей раскапалі 4 курганы і знайшлі ў курганах шклозалочаныя пацеркі з XI ст.
Богомольннков, Косолапов, Тарабей 6.416
Добруш
У 1910 г. М.М. Філонаў ва ўрочышчы Баравое Балота раскапаў 6 курганоў, знайшоў пры пакойніцах шклозалочаныя пацеркі і адзін сярэбраны пярсьцёнак. Каля Добруш знаходзіцца курганны могільнік ва ўрочышчы Ракітня. М. Філонаў з Е. Раманавым у 1910 г. раскапалі 5 курганоў і знайшлі адну шклосярэбраную пацерку.
Романов 5 6.124	Соловьева 6.60, №51 Штыхов 2 6.102, № 165,
Яніцкая 6.143, №72	ЗПГКБ Гомель, 6. 148, № 595
Жгунь, Добрушскі рн
У 1892 г. Е. Раманаў раскапаў курган і знайшоў шклозалочаныя пацеркі.
Яніцкая б. 128, №10
Журавічы, Рагачоўскі рн
Каля 1890 г. Е.Раманаў раскапаў курган і знайшоў сярэбраныя завушніцы і шклозалочаныя пацеркі.
Яніцкая 6. 128, №11
Задруцьце. Рагачоўскі рн
У 1893 г. прыпадкова на беразе р. Дняпра знайшлі гліняны жбан зь сярэбранымі зьліткамі, якія называлі ў XII—XIII стст. грыўнамі. Археолягічная Камісыя атрымала з гэтага скрабу 92 грыўны кіеўскага тыпу. Атрыманыя Камісыяй зьліткі важылі 14500 гр. і быў гэта адзін з найбольшых знойдзеных скарбаў. Зьліткі былі разасланыя ў розныя музэі Масквы, атрымалі музэі ў Адэсе, Арле, Берліне, Ноўгарадзе, Кіеве, Разані,
15
14
Херсанэсе, СантПецярбурзе і прыслалі ў ЗША у Пітсбург. Узнагародзілі зьліткамі царскіх саноўнікаў, але ніводнага зьлітка не атрымала Беларусь.
Нльнн 6.36, №150 Медведев 6.111, №112 Сотннкова, Спасскйй 2 6.55, №18 зб.
Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі, Мн.1979, 5. 83
Залесьсе, Чачэрскі рн
У канцы мунулага стагодзьдзя У.Антановіч на левым беразе р. Сож раскапаў некалькі курганоў. У курганах былі знойдзеныя сярэбраныя аздобы. Е. Раманаў інфармуе, што аздобы вёскі Залесьсе такіяж якія былі знойдзеныя ў курганах вёскі Чатабовічы . Такім чынам, мы прыпушчаем, што ў курганах вёскі Залесьсе былі знойдзеныя сярэбраныя скранёвыя сяміканцовыя кольцы і шклозалочаныя пацеркі.
Романов 5 5.124
Збараў, Рагачоўскі рн
У 1967 г. Г.Ф; Салаўёва дасьледывала гарадзішча і знайшла некалькі сярэбраных пярсьцёнкаў.
Соловьева 6 6.111112
Збараў, Рагачоўскі рн
У 1968 г. Г.Ф. Салаўева паведаміла, што на тымжа гарадзішчы знайшла 4 сярэбраныя манэтападобныя падвескі й арабскі дыргем з вушкам. Усе знойдзеныя рэчы былі пераказаныя ў мясцовы краязнаўчы школьны музэй. Пара год пазьней збараўскі школьны музэй пераслаў В.Рабцэвічу знойдзеныя ў 1968 г. маністы й арабскі дыргем. В.Рабцэвіч разглядзеў прысланыя аздобы. Ён знайшоў 6 манетападобных падвесак, не 4 як раней паведамлялася. Арабскі дыргем ён часткова змог расчытаць. Ён ёсьць Саманідаў Нух ібн Наср з 943—954 г., манетніцу Рабцэвіч ня змог расчытаць.
Рабцэвіч, Стуканаў б. 38, №20,	ЗПГКБ Гомель, б. 299, № 1580
Равднна 6.6162, №80	Рабцэвіч 8 6.5, № 55 A
Каласы, Рагачоўскі рн
У 1892 г. М. Фурсаў з С. Чалоўскім раскапалі 3 курганы і знайшлі на руцэ пакойніцы сярэбраны бранзалет.
Каваленя 6.148
Каласы, Рагачоўскі рн
У 1976 г. А. Мітрафанаў раскапаў 4 курганы, знайшоў пры пакойніцы сярэбраныя бранзалет зьвіты з дроту і пярсьцёнак. У 1982 г. В.Рабцэвіч з А. Плавінскім раскапалі 14 курганоў і знайшлі скранёвыя сярэбраныя кольцы, пацеркі сярэбраныя, аздобленыя зерню і пацеркі шклосярэбраныя і шклозалочаныя.
Рябцевіч 9 6. 369	ЗПГКБ Гомель. 6. 299300, № 1587
Камаровічы, Петрыкаўскі рн
У 1889 г. У. Завітневіч раскпаў 25 курганоў з XI—XII ст. знайшоў ён сярэбраны пярсьцёнак і 19 буйных шклосярэбраных пацерак.
Яніцкая б. 143, №78
Камень, Рагачоўскі рн
У 1888 г. Е. Раманаў раскапаў 4 курганы ў фальварку Пятроўка каля р. Нецеша. У адным кургане знайшоў сярэбраны зь вітага дроту пярсьцёнак.
Романов 5 6. 126
Касалякі, Кармянскі рн
9 жніўня 1954 г. В.Юрачкін знайшоў скарб на размытай лясной дарожцы прыблізна 500 метраў на паўночны захад ад вёскі Касалякі, не вёска Літвінавічы, як адзначана ў справаздачах А. Мельнікавай, У. Крапоткіна, В.Яніна. Б.Рабцэвіч асабіста езьдзіў дасьледваць месца знойдзеньня скарбу, і мы ягоныя інфармацыі выкарыстоўваем, Паводля В. Рабцэвіча манэтаў было «гораздо больше, чем 99 монет». Манэты знойдзеныя В.Юрачкіным, былі складзеныя ў слупок і ня мелі ўпакоўкі. Такая інфармацыя В.Юрачкіна непераканаўчая. Праўдападобна манэты былі абгорнутыя і закапаныя ў зямлю, але ўпакоўка збуцьвела.
Людзі разабралі манэты, зьбераглося, дзякуючы В.Рабцэвічу 45. Яны ёсьць арабскімі дыргемамі Абасыдаў, у ліку іх адзін дыргем Тагрыдаў Тальхі ібн Тагір з 823/4 г. Найстарэйшая манэта ёсьць з 750 г. асСафага. Наймаладзейшая манэта ёсьць алМамуна з 815/6 г. У Дзяржаўны гістарычны музэй у Маскву паслалі 41 дыргем. Беларускі дзяржаўны музэй атрымаў 4 дыргемы, яны абасыдзкія каліфа арРашіда, чаканеныя ў Багдадзе 802/3, 807/7, 808/9 гг., таксама каліфа алМансура— у алБасра 760/1 г.