Полацак №2, 1994

Полацак №2, 1994

41.58 МБ
Мельннкова 6.148, №3,	Янін 6. 90, 92,	Кропоткнн 6. 93 , 178
Рабцэвіч, Стуканаў 6. 35, 38, №18,	Рабцэвіч 8 6. 2, №48
Курганьне, Жлобінскі рн
У 1972 г. У. Багамольнікаў раскапаў 7 курганоў. У адным кургане знайшоў арабскі дыргем, які меў вушка, выкарыстоўваўся за падвеску. У другім кургане былі знойдзеныя 16 шклозалочаныя пацеркі. Раўдзіна Т. піша, што ў кургане №3 дыргем быў Саманідаў з ашШаш 912/914 г. Ахмад ібн Ісмаіла.
У 1973 г. У.Багамольнікаў ізноў раскапываў курганы і знайшоў арабскі дыргем з вушкам. Знайшоў бронзавыя аздобы як бляшку, крыжык і спражку ,зь сьлядамі сярэбранай інкрустацыі.
У 1974 г. У. Багамольнікаў раскапаў 19 курганоў, у курганах з жаночымі пахаваньнямі знаходзіў шклосярэбраныя і шклозалочаныя пацеркі, колькасьць іх невядомая.
У 1976 г. У Багамольнікаў у кургане з жаночым пахаваньнем знайшоў шклозалочаныя пацеркі.
В.Рабцэвіч у лісьце павядоміў, што У. Багамольнікаў адзін з знойдзеных арабскіх дыргемаў паказаў В.Рабцэвічу, і ён мог часткова расчытаць дыргем, які меў сярэбранае
16
17
даробленае вушка і быў пашкоджаны агнём. Дыргем дынастыі Саманідаў Нух ібн Насра 942—955 гг. Манэтніцу В.Рабцэвіч ня змог расчытаць.
Богомольннков б. 369370, Богомольннков 2 б. 382 Богомольннков 3 б. 400 Богомольннков 4 6.40	Богомольннков, Косолапов, Тарабей б. 415
Яніцкая 6144 № 81 Рабцэвіч 8 6. 3. №49 Равднна 6. 79, №113
Левашы, Рэчыцкі рн
У 1890 г. У.Завітневіч ва ўрочышчы Казакоў Сад раскапаў курганы і знайшоў арабскі дыргем Саманідаў, чаканены ў Самарканьдзе Мансур ібн Нухам 961—976 гг. Другая манэта з кургана была імітацыяй саманідзкім дыргемам Наср ібн Ахмада. Таксама былі знойдзеныя 2 сярэбраныя пацеркі й адна сярэбраная луньніца.
У 1890 г. У Завітневіч каля вёскі Левашы ва ўрочышчы Заўжэльле таксама раскапаў некалькі курганоў. У кургане з жаночым пахаваньнем знайшоў (інфармацыя В.Рабцэвіча) «3 медальона». Гэта значыць, што манэты выкарыстоўваліся за падвескі. Адна манэта была дыргемам Саманідаў Наср ібн Ахмада 914—943 гг. Манэтніца нерасчытаная. Другая манэта, паводля В.В. Крапоткіна, бізантыйская Канстантына УП і Рамана II, але В.Рабцэвіч не згаджаецца. Ён уважае, што бізантыйская сярэбраная манэта ёсьць імпэратара Канстантына УП Парфірароднага з 945959 г. Трэці медальон прапаў.
У нумізматычнай літаратуры называецца «Казакоў Сад і Заўжэльле», але гэта ўрочышчы каля вёскі Левашы, дзеля гэтага мы зрабілі папраўку.
Марков 6. 24 , №13 7, Кропоткнн 3 6. 38, №300, Рабцэвіч 8 6.2. №38
Лоеў.
У 1890 г. У. Завітневіч раскапаў 15 курганаў каля горада і знайшоў пры жаночых пахаваньнях шклозалочаныя пацеркі.
Русанова 2 6. 28, №10
Лучын, Рагачоўскі рн
У 1896 г. і 1905 г. Е.Раманаў недалёка сутокі Друці ў Днепр раскапываў курганы. У адным кургане з жаночым пахаваньнем знайшоў 6 сярэбраных кольцаў крывіцкага тыпу. Раманаў дадаткова паведамляе, што каля Лучына былі «Знойдзеныя вялікакняжныя сярэбраныя рублі кіеўскага пэрыяду, была знойдзена шкатулка з скарбам сярэбраных грыўнаў, бранзалетаў, завушнічкаў». Р.Рабцэвіч у лісьце кажа: «Гэтая інфармацыя пацьвярджаецца дадзенымі архіва Археалагічнай Камісіі».
Романов 6 6.9 Штыхов, Лысенко 6. 128, Камароў 6. 57, Рабцэвіч 8 6.3
Бібліягряфія
Полацак №18 Грнгорьев, Кропоткнн 2, Марков, Поболь 2, Рабцэвіч і Стуканаў, Рябцевнч, Савельев, Фасмер, Яніцкая
Полацак №19 Шыхов 2, Яннн
Полацак №21 Нльнн, Корзухнна, Кропоткнн 3 , Сотннкова н Спасскнй
Полацак №22 Равднна
Полацак №31 Романов 5, Соловьева
Gumowski М. Numizmatyka Litewska wiekow srednich "Wiadomosci numizmatycznoarcheologiczne.
K. 1920, №712
Богомольннков B. Обследованне курганов в Жлобннском районе. —АО за 1973 г. М., 1974
Богомольннков В.2 Работы в Жлобннском районе, — АО за 1974 г. М., 1975.
Богомольннков В. 3 Продолженне раскопок у дер.Курганне. —АО за 1976 г. М.,1977 г.
Багамольнікаў У.4 Курганы каля вёскі Курганне —Помнікі гіс. культ. Беларусі. Мн„ 1976, №1 Богомольннков В. Косолапов А„ Таробей В. Раскопкн курганов у дер. Курганне н Деннсковвчн.
—АО за 1975 г. М. 1976
Каваленя А. Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Менскай округах. —Запіскі аддзела гуманітарных навук Бел. Ак. навук. кн. 2, Працы архалагічнай камісіі. Мн. 1930, т.2
Камароў М. Дарогамі сівой даўніны. —Помнікі гіст. і культ. Беларусі. Мн. 1973, №3
Медведев А. Ф. 0 Новгордскнх грнвнах серебра. —Сов. археологвя М., 1963, №2
Мельннкова А.С. Клады монет —КСННМК, М., 1957, № 67
Плавінскі А. 3 Курганная група —Помнікі гіст. і культ. Беларусі. Мн., 1983, №4
Романов Е.Р.6 Археологнческне разведкя в Могнлевской губ,—Запнскн северозападного отдела Рус.географ. обіцества. Внльна. 1912, кн.З
Рабцэвіч В. 8 Заўвагі, папраўкі, дапаўненні прысланыя М. Белямуку—Гомельская вобласьць Рябцевнч В. 9 Раскопкн могнльннка у дер. Колосы. — АО за 1982, М. 1984
РусанаваН.П. 2 Курганы полянХ—XI вв. (Сводархеологнческнхнсточннков). Вып. Е 124, М. 1966
Соловьева Г.Ф. 5 Славянскне курганы блнз Демянкн —СА М. 1967, №1
Соловьева Г.Ф. 6 Замок рогачівськнх князів. —зб. Слов’яноруські старожнтності. Кнів 1969
Соловьвева Г.Ф. 7 Радммнческая экспеднцня. — АО за 1967 г. М. 1968
Сморгродскнй А. П. Девятый археологнческнйч сьезд в Внльно. 1893 г.
Спнцын A. А. 3 Обозренне некоторых губерннй в археологнческом отношеннн. —Запнскн Рус. археологнческого обіцества. (ЗРАО) Спб. 1896, т.УІІІ.
Штыхов Г., Лысенко П. Поднепровскне н Посожскне города восточной Белорусснн. —36. Очеркн
1. Зьвітокгрыўна XII ст. Кіеўскага тыпу в. Задруцьце. 2. Бізантыйская манэта Канстантына УП, 945959 гг. З.Аздобы в. Дзямянкі 4.Сярэбраныя аздобы з в.Каласы
19
18
ЖКШБД»
МаркГБНР
Віталі
Ідэя выданьня марак БНР нарадзілася ў канцы саракавых гадоў у Парыжы, дзе ў той час пражываў старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык і ягоныя паплечнікі Лявон Рыдлеўскі й Уладыслаў Шыманец. Пасьля заканчэньня П сусьветнай вайны Рада БНР пад кіраўніцтвам М. Абрамчыка пачала актыўную працу сярод беларускай эміграцыі. Кожная грамадзкапалітычная дзейнасьць патрабуе фінансавых сродкаў. Таму была надзея, што праз выданьне і распаўсюджваньне гэтых марак каса БНР будзе мець нейкі прыбытак.
Калі ідэя выдачы марак была зацьверджана, адразу пачалася праца над яе ажыцьцяўленьнем. Трэба было вырашыць, хто выканае праект марак, дзе яны будуць друкавацца. Было пастаноўлена выдаць маркі ў дзьвюх сэрыях. Першая сэрыя складалася з трох марак, а менавіта: дзьве ў памяць папярэдніх ПрэзыдэнтаўБНР— Пётры Крычэўскага і Васіля Захаркі, трэцяя —Дом Рады БНР у Менску.Першы праект марак рабіў украінскі графік, але ягоная праца не была прынятая. Канчатковы праект выкананы У.Шыманцом.быў прыняты зь некаторымі папраўкамі. У другую сэрыю ўваходзілі дзьвемаркі:«Пагоня» і «Беларусь» (карта). Графічнае выкананьне зрабіў У. Шыманец.
Загатоўку клішэ і друкаваньне марак выканаў скарбнік Рады БНР Віталі Кажан.
Першая сэрыя марак (Крычэўскі, Захарка і Дом) былі надрукаваны і высланы ў пачатку 1950 г. у краіны, дзе ўжо была пэўная колькасьць нашых людзей: у Англію, Бэльгію, Францыю, ЗША, Канаду, Аўстралію, Аргентыну, дзе жылі прадстаўнікі Рады БНР. Разам
Кажан
з маркамі была выслана «Кніжачка Беларускага Эмігранта», якую падрыхтаваў і выдаў у Парыжы У.Шыманец. Праводзілася праца, каб кожны беларус,а перадусім кожны прыхільнік БНР, меў такую кніжачку, купляў маркі й уклейваў іх у яе.Акрамя таго ў спэцыяльным звароце рэкамэндавалася, каб, высылаючы віншаваньні з нагоды 25 Сакавіка, наклейваць маркі БНР на канвэрты ці віншаваньні і нават на звычайныя лісты.
Усе ідэі былі добрыя, але ў жыцьцёвай практыцы аказаліся нялёгкімі да выкананьня.«Кніжачка» магла быць выкарыстаная ў лягеры ДП, дзе ўсе жылі ў адным асяродку.Але як зрабіць,напрыклад, у Аўстраліі, дзе часта сябра ад сябры жыў у адлегласьці 50 км ці больш? У пачатку 50х гадоў, калі людзі масава пачалі пакідаць лягеры ДП у Нямеччыне, выяжджалі ў розныя краіны вольнага сьвету. Таму маркі БНР адыйшлі на бок, а на іх месцы пачалі зьяўляцца лісты ды просьбызвароты.
Арыгінальныя клішэ марак, а таксама пэўная колькасьць марак перахоўваецца ў скарбінка Рады БНР.
Okdiayi’L’Hdje £)шсРсш
6. m. b. fj., Ropnljeim, ГшІІіОйэргвРе 4, Ыерп 1177
Bit It nidi I і>егшеф|гІп mil Obh Dulhsbiolt 0 in b. 4 , Ko|tnh«im
Redlining
Harm
Has'an Vitaly hier Pionierkaserng
Bauer, fjyp. u. UMM* Bonk Ro|enHm
Bayer. Sfoatsbonh Rofenbefm
Sparhadt Rofenhefm
ВоПйеЛйопГо: fflOndim Пг. 52982
Dtn 15. Das. 1949
Dr Dunwnrr
bti flbmrri:nnj bill» nnprhen
3582
Betray am *£,.<*, dankenfLsrhaltea.
ХОСЮ^
Jn dem Eelrag differ Eedjnung find
IransporlhaPen enthalten
om
3ahlba? innerhalb 4 ШоФеп ohne Rbjug
DM 75. 6o
Dur non u h [фіфПФ Broolliinnhiiflit |lnb btrtd|ll0l, 6tlbtr elnjuhaWrNiL БггіфІЧрааЬ uni ItfOllunjwri [Or bribe Wk W Bokabrbn
richtig erhalten zu haben, beschelnigt hiermit
Rosenheim, den ^’ Z' 19 ^
OBERBA’

KEREI
Ьй
Rosenheim, Rathaussfrafje 4
/ctliQ'tW
Рахункі друкаваньня маркаў
21
20
Лёс і даты жыцьця братоў Гарэцкіх
Радзім Гарэцкі
Браты Гаўрыла і Максім Гарэцкія
У мінулым годзе мы ўрачыста спраўлялі 100годзьдзе з дня нараджэньня беларускага патрыёта, пісьменьніка Максіма Гарэцкага. 10 лютага гэта году пойдзе 56 год з дня яго смерці. Ва ўсіх пакаленьнях савецкіх людзей жыцьцё не было лёгкім, але асабліва цяжкі лёс напаткаў тое пакаленьне, да якога належыў Максім Гарэцкі. Загліяніце ў музей беларускай літаратуры—гэта музэй пакутнікау. I ў гэтым музэі адно зь вядучых месцаў па праву належыць Максіму Гарэцкаму. Прапаноўваем увазе чытачоў артыкул акадэміка Радзіма Гарэцкага, прэзыдэнта Згуртаваньня бела
русаў сьвету «Бацькаўшчына», у якім ён супыняецца на шэрагу пераломных момантаў жыцьця ягонага дзядзькі (а часткова і бацькі) і зьвяртае ўвагу на параўнаньне некаторых лёсавызначальных дат.
У ліпені 1914 г. М.Гарэцкі быў залічаны салдатам у армію й адразу трапіў на фронт Першай сусьветнай вайны ў якасьці разьведчыка і сувязіста артылерыйскай батарэі. Ужо ў кастрычніку ён быў цяжка паранены. Затым лячыўся, вучыўся ў ваенным вучылішчы, зноў быўна фроньце, хварэў і г.д. У арміі прабыў аж да 1917 г. Як пісаў у «Камароўскай хроніцы»:«Але чатыры гады жыцьця прапала».
У ноч з 19 на 20 студзеня 1922 г. М.Гарэцкі быў арыштаваны польскімі ўладамі і пасаджаны ў адзіночку віленскай турмы Лукішкі.Два тыдні сядзеў бездопыту, апотым атрымаў абвінавачваньне ў прыналежнасьці да партыі камуністаў у арганізацыі тайных баявых дружын з мэтаю замаху на дзяржаўную ўладу, у друкаванай і вуснай агітацыі, у атрымліваньні грошаў ад камуністаў. Карным кодэксам за ўсё гэта прадугледжваўся смяротны прысуд ці катарга. Ён і праўда дапамагаў падпольшчыкамкамуністам: захоўваў партыйныя грошы, шыфры, рэвалюцыйную літаратуру.