Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
?ІШЦЯК«
ВЫДАНЬНС КЛАПСКАГА КУЛМУГНААСЬвеіННІКАГА цэнтгу кліУленд ЗША
№7(17), 1992
Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе старшыню Рады БНР др.Язэпа Сажыча з 75 ' одзьдзем зь дня нараджэньня! Зычым юбіляру ўсяго самага найлепшага ў жыцьці, добрага здароўя, памыснай дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны!
Роіасак
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябрыСяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка, Янка Салавянюк.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), MembersSerge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott),Lydia LazarChanenka, Yanka Chanenka, Jan Solowianuk
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to:
S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
Зьмест
Збцало жнтнж
Сяргей Грахоўскі. Вячэрняя малітва.............................................3
Міхась Белямук Загадка царквыпахавальні.......................................4
Нашая гісторыя
Язэп Юхо. КароткІ нарыс па гісторыі дзяржавы 1 права ў Беларусі Грамадзкі лад.............................................................9
Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў... 11
Анатоль Мясьнікоў. Выгнаньнік сваёй Радзімы............................. 16
3 архіваў КДБ
Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча................ 22
Згукі Бацькаўшчыны
Ала Белая.Тысягодзьдзе...................................................26
Кастусь Мерляк. Прыняцьцё ў Вярхоўным	Савеце	Беларусі...................33
Сяргей Тарасаў. Незвычайная знаходка ў	Полацку...........................35
Пад белчырвонабелым сьцягам
Сьвятлана Белая. Пад зоркаю надзеі.......................................38
Прывітаньні ўдзельнікам XX Сустрэчы......................................48
Мітрапаліт Мікалай. Казань.............................................. 54
Некаторыя думкі ўдзельнікаў банкету.......................................57
Рэзалюцыя XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі........................ 60
Сьвятлана Анатольева. Сустрэчы з міністрам замежных справаў..............62
Сьвятлана Менская. Беларуская сьвята ў ААН................................66
3 жыцьця эміграцыі....................................................... 68
Андрэй Карпук. Распрацоўка макета вокладкі, шрыфтоў і заставак рубрык
На развароце. Хрэсны ход у Полацку
На чацьвёртай бачынцы вокладкі. Манашкі СпасаЕўфрасіньнеўскага манастыра.
зшао »іа
Вячэрняя малітва
Сяргей Грахоўскі
Да поўначы, укленчыўшы хрышчуся, У неба, у зорак і ў Бога малю, Даць волю і долю маёй Беларусі Вярнуць нашу мову, душу і зямлю.
Даўно мы зьнямелі, аглухлі, асьлеплі, Зайшоўся ад болю і голас, і зык.
Нас прыхадні гналі пад кулі і ў петлі
1 вырвалі ў нашага Бога язык.
А Бог уваскрос, і жывы, і нязводны, Расьпяты ня раз без адходнай імшы, У памяці нашай, у долі народнай, У кожнай жывой акрыялай душы.
Зацятыя прыхадні енку ня чуюць.
Бо ведаюць толькі: «крышы!» і «карай!» Пагардай і лютай зьнявагай лінчуюць I мараць пра «СевероЗападный край».
Яго нашы продкі і мы паспыталі, Але не здаліся пякельнай бядзе: Прарока нам Бог дараваў на Купальле, I ён запытаўся: «А хто там ідзе?»
0, Божа магутны, малю і малюся: Спрадвечныя нашы пакуты згадай, Хоць Ты заступіся за лёс Беларусі 1 згінуць не дай!
Ліпень 1992 г.
3
Загадка царквыпахавальні
Міхась Белямук
Паводля летапісаў, першым полацкім япіскапам быў Міна, яго хіратанізаваў мітрапаліт Нікіфар 13 сьнежня 1105 г. Памёр яп. Міна 20 чэрвеня 1116 г. Наступным полацкім япіскапам, хіратоніяякога адзначаная ў летапісах пад 1143 г. ёсьць Кузьма. Аднак, дзякуючы «Жыцію блажэнныя Еўфрасіньні...» мы атрымоўваем інфармацыю, што ў 11161128 гг. полацкаю япіскапскую кафэдру ўзначальваў яп. Ільля.
У «Жыціі...» апісаны такі эпізод. Аднойчы ў келію Еўфрасіньні, якая занходзілася ў саборы Полацкай Сафіі, прыйшоў яп. Ільля з парадай: «Дачка!Хачу слова сказаці табе, тыж прымі зь любоўю яго. Ці ведаш, дзіця, што царква, дзе ты жывеш, саборная, тут усе людзі зьбіраюцца, і табе нядобра быці тут. Але ёсьць царква сьвятога Спаса ў Сяльцы, дзе брація наша ляжыць — япіскапы, што былі да нас. Калі Бог дапаможа, то малітвамі іх і працай тваёй праславіцца гэтае месца». Прапанову гэтую зрабіў яп. Ільля Еўфрасіньні, бо пасьля начных малітваў задрамаў ды пачуў голас ангела: «Увядзі рабу божаю Еўфрасіньню ў царкву сьв. Спаса, што ў называем Сяльцы. Места гэтае ёсьць сьвятое». Іннакінія Еўфрасіньня, выслухаўшы япіскапа, адказала: «Хайдапаможа мне Бог тваімі сьвятымі малітвамі».
Прайшоў нейкі час, яп. Ільля паклікаў дзяцьку Еўфрасіньні кн. Барыса (+1128 г.), яе бацькоў, пачэсных мужоў палачан, зра біўшы іх сьведкамі, мовіў: «Восьгэтае сьвя тое места сьвятога Спаса аддаю пры Вас Еўфрасіньні. Пасьлямаёйсьмерці, каб ніхто не падума ў адмяніць мой дарунак». Гэтак у Сяльцы паўстаў жаночы манастыр, які стаў вядомы як Спаса—Еўфрасіньнеўскі. (1, 73—74, 2, 40).
Так, мы ізноў атрымалі, дзякуючы «Жыцію Еўфрасіньні», каштоўнную інфармацыю ня толькі аб гісторыі паўстаньня манастыра, але і аб тым , што ў царкве сьвятога Спаса былі пахаваныя япіскапы. Яны былі на полацкай кафэдры да хіратоніі Міны на япіскапа Полацкага. Каліб сталася так, што яп.Міна быў першы полацкі япіскап, яп.Ільля не гаварыўбы ў множным ліку: «брація наша, япіскапы».
В.Тацішчаў (+1750 г.), рыхтуючыся да на пісаньня сваёй «Гісторыі», стараўся расшукаць летапісы мясцовага паходжаньня. Ёнпазычыў накароткі тэрмінад П.Яропкіна Полацкі летапіс, у якім аказаліся «вельмі цікавыявесткі абполацкіх, віцебскіх і другіх літоўскіх князях. Толькі часу не было ўсё выпісаць», — жаліцца В.Тацішчаў, бо рукапіс прыйшлося тэрмінова зьвярнуць П.Яропкіну, якога пазьней арыштавалі і рукапіс прапаў (3. 261) У «Псторыі» В.Тацішчава знаходзім паведамленьне, што ў «1096 г. преставнся Ефрем, мнтраполнт рускн. На его место князь велнкн нзбрал Ннкнфора, епнскопа полоцкого, й велел его поставнтн епнскопом рускмм» (4,109).
Некаторыя гісторыкі праваслаўнай царквы дакараюць В.Тацішчава, што ён бескрытычна выпісаў з Патрыяршага або Ніканаў скага зводу вестку аб полацкім япіскапу Нікіфару ды зрабіў яго мітрапалітам кіеўскім. Калі мы параўнаем запісь В.Тацішчава зь інфармацыяй Патрыяршага зводу, то пабачым: яны маюць свае асаблівасьці. У Патрыяршым зводзе няма паведамленьня пра сьмерць мітрапаліта Ефрэма, брак інфармацыі, што мітрапаліт Нікіфар быў полацкім япіскапам. Бяссумніўна, што В. Тацішчаў пачарпнуў вестку зь іншай кры4

ніцы. Ён, апрача полацкага летапісу Яропкіна, атрымаў ад Хрушчова летапіс піса ны ў Смаленску, ад кн.Галіцына атрымаў летапіс, напісаны на Валыні. Таксама ат рымаў ад няведамай асобы Раскольнічы летапіс, напісаны на пэргамэньце зь вялікім юсам. (Гэта паслужыла повадам для Ціхамірава выказаць прыпушчэньне, што Рас кольнічы летапіс з ХУ ст., а мажліва і старэйшы). Такім чанам, западазраваць Тацішчава ў спісываньні ды ў фабрыкацыі вестак былоб непаважаным мэтадам крытыкі.
Калі возьмем «Аповесьць мінулых часоў», то, пачынаючы з А.ІПахматава, дась ледчыкі пагаджаюцца, што яна найменш як тры разы пераапрацоўвалася, скарача лася, дапаўнялася, каб адказываць вы могам княжага палітычнага сьветапогляду. Канчаткова «Аповесьць» была адрэдагаваная пры вялікім кіеўскім князі Ўладзімеру Ўсевалодавічу ( Манамаху) ў 1119 г. Падчас гэтай трэцяй рэдакцыі шэраг артыкулаў 10941115 гг. былі пераапрацаваныяабо зьнятыя(5,1527). У «Аповесьці» маецца інфармацыя, што не Нікіфар быў кіеўскім мітрапалітам, а Мікалай займаў мітрапалічы пасад у 10971103 гг.
АкадэмікБ.Рыбакоў кажа:«3ьлёгкай рукі Н.Карамзіна запанавала скэптычнае адношаньне да Тацішчава. Надыходзіць пара зьмяніць погляд, зьмяніць адношаньне. Трэба пачынаць уважліва вывучаць багатую спадчыну гісторыка, як друкаваную, так і рукапісную. Крытычны падыход Тацішчава да крыніцаў, такаяж дакладнасьць перадачы вестак... дазваляе адносіцца з даверам да ягоных дадзеных» (6, 341).
Гістрыкі прынцыпова не аспрэчваюць Нікіфара як полацкага япіскапа, сумнівы існуюць ці ёсьць полацкі япіскап Нікіфар і мітрапаліт Нікіфар адна асоба, ці яны роз ныя асобы на адно імя. Адсутнасьць інфар
мацыяў і пісьмовых крыніцаў, калі выключыць інфармацыюВ.Тацішчава, забавязывае нас скарыстаць архэолягічныя крыніцы з надзеяй, што яны дапамогуць часткова ў пошуках гістарычнай спадчыны і разумень ні, чаму загубіўся Нікіфаряпіскап полацкі.
Акадэмік М. Каргер праводзіў у Спа са—Еўфрасіньнеўскім манастыры архэолягічныя раскопкі ў 1961 —1964гг., кабрасшукаць тую Спаскую царкву, аб якойнапісана ў«Жыціі», што ў ёй «братня наша лежать, прежде нас бывшая япнскопы». Ён адкапаў старадаўнюю будоўлю з абсыдамі ва ўсходняй сьцяне. Гэта азначала, што раскопаная будоўля ёсьцьцарквой. М.Каргер, аналізуючы плінфу і будаўляную тэхніку кладкі у падмурку і сьценах, прыйшоў да высновы, штоцарква, пабудаваная ўсамым пачатку XII ст. Прыпадкова захаваліся сьцены ў некаторых мейсцах болей мэтра ў вышыню. Царква была трохнэфнай з трыма абсыдамі, цэнтральная абсыда выступа ла навонкі, а бакавыя былі схаваныя ў сьце нах. Паколькі з трох старон акружалі цар кву галярэі, шырыня якіх была больш 4х метраў і знаходзіліся ў іх цагляныя саркафагі.Каргер не сумняваўся, што ён адшукаў царквупахавальню полацкіх япіскапаў.
5
Падчас раскопкаў царквы М.Каргерам іП.Рапапортам у 1976 г. устаноўлена, што галярэі не былі прыбудоўкамі, яны будаваліся адначасова з будовай царквы. Царква і галярэі мелі мазайкавую падлогу, таксама былі знойдзеныя керамічныя паліўныя пліткі квадратовыя, трохкутныя, фігурныя жоўтага, зялёнага, карычневага, чор нага колераў, якія сьведчаць, што падлога царквы і галярэяў мела багаты ўзор. Ма люнкі падлогі выкладаліся керамічнымі ка ляровымі пліткамі й аздабляліся мазайкай. Заўважаныя ўзоры квадратаў, палосак, трох кутнікаў, іншых гэамэтрычных фігураў.