Пакутнікамі сваёй Бацькаўшчыны, заложнікамі палітычных інтрыгаў станавіліся самыя высакародныя людзі, маральна чыстыя і праведныя перад сваім народам. I няўжо гэтага Колас не разумеў?! Ганеньні на Лёсіка пачаліся раней, чым на іншых дзеяечоў. Яшчэ ў 1921 г. адразу ж пасьля выхаду ў сьвет ягонай «Практычнай граматыкі беларускай мовы» «Звязда» назвала падручнік... котррэвалюцыйным. Восьадкульзыходзіў пачатак наступ ных прасьледаваньняў і пакутбеларускага вучонагамовазнаўцы... Алеж што магло быць «контррэва люцыйным» у тым вучэбным дапаможніку? Для кіруючай бальшавіцкай манаполіі «контррэвалюцыйным» стаў сам факт вы хаду для шырокіх народных мас першай у гісторыі Беларусі «Практычнайграматыкі»... нашай роднай мовы. Слава Богу, тады гэтае абвінавачваньне засталося без рэакцыі. Язэп Лёсік у пал ітыку практычна ня лез. Сумленнаму і шчыраму чалавеку гэта ўвогуле даецца няпроста. Аднак беларускаму народу й ягонай нацыянальнай справе вучоны аддана служыў верай і праўдай. 16 17 Тым няменш, ДПУ пачало турбаваць Лёсіка ў сярэдзіне 20 х гадоў. Людзі з чырвонымі пасьведчаньнямі зьяўляліся то на працы, тодома... Спачатку цікавіліся працай і жыцьцём наогул. Потым—спакваля— пачалі глыбей ўнікаць у лёс і біяграфію. A там «падставаў» для прычэпак і «сум неньняў» для дэпэушнікаў было больш чым дастаткова. I вось першы арышт, хоць і чыста ўмоўны. Аб ім даведваецца брат Антон і шле ў Народны камісарыят асьветы тэлеграмы пратэсту. Ходзіць у інстанцыі і спрабуе даказаць усім, што з мінулым даўно пакончана жонка Лёсіка—Ванда Лявіцкая. Адны высокапастаўленыя чыноўн ік і адказваюць, што «нічым дапамагчы ня могуць», іншыя разводзяць рукамі: значыцца, ня так проста арыштавалі, мабыць быць ёсьць за што. Рашучы й адназначны голас нязгоды падае Ўсевалад Ігнатоўскі: —Калі ня вызваліце Лёсіка, дык саджайце тады і мяне,—гучна заяўляе ён кіраўнікам ДПУ. 3 Усеваладам Ігнатоўскім тады яшчэлічыліся, амабыць, і пабойваліся яго. 1 Язэпа адпусьцілі на волю..., — I што я рабіўбы бяз гэтага разумнага і памяркоўнага чалавека, проста ня ведаю! — не адзін раз казаў Язэп жонцы. — Ён і на рабоце гарыць, і душу кожнага з нас адчувае ня горш, чым сваю... Ванда Антонаўна была чалавекам адукаваным і дасьведчаным. Яна самаспрабавала сілы ў літаратурнай творчасьці. пісала не благія апавяданьні, друкавалася яшчэ ў «Нашай ніве»... Характары людзей, іх шчырыя памкненьні жонка Лёсіка разумела вельмі добра. Посьпехам у справе адраджэньня беларускай нацыянальнай культуры, навукі й асьветы, дасягнутымі й Язэпам Лёсікам, і Усеваладам Ігнатоўскім, яна радавалася аднолькава. Асабістаяж дружба двух акадэмікаў, двух лепшых сыноў беларускага краю, іх паважлівыя адносіны адзін да аднаго паглыбляліся і пашыраліся з дня ў дзень. I Ігнатоўскі, і Лёсік надзвычай высока цанілі справу сябра. У 1926 г. на пасадзе народнага камісара асьветы БССР Усевалада Ігнатоўскага зьмя ніў Антон Баліцкі. Доўгі час, зьяўляючыся намесьнікам Усевалада Макаравіча, ён і надалей—праўда, усяго толькі тры гады—будзе прадаўжаць і ўдасканальваць справу свайго папярэдніка. рабіць усё, каб беларуская асьвета крочыла наперад, заваёўвала новыя далягляды й абшары. Лёс наркома Баліцкага складаецца, дарэчы, гэтакжа як і лёсы многіх ягоных сяброў, і паплечнікаў: яго арыштуюць ужо ў першы «заход» масавага тэрору ў 1930м. Праз пяць гадоў ён памрэ, ня вытрымаўшы неча лавечых выпрабаваньняў і катаваньянў у лягеры палітычных зьняволеных непадалёк ад станцыі Мядзьвежая Гара Мурманскай чыгункі, дзе рзам зь іншымі вязьнямі ГУЛАГа рыдлёўкай капаў БеламораБал тыйскі канал імя Сталіна. Але гэта будзе потым. А тады АнтонБаліцкі горача бярэцца за справу. У лістападзе 1926 г. сумесна з інстытутам беларускай культуры Народны камісарыят асьветы арганізоўвае Акадэ мічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу й азбукі. Гэтае мерапрыем ства мела вялікае палітычнае значэньне, яно сьведчыла аб імкненьні беларускіх вучоных, і найперш мовазнаўцаў, заявіць аб сабе ў поўны голас, паказаць, што ў аснове роднай мовы ляжаць багатыя і слаўныя традыцыі, гістарычны прынцып фармі раваньня яе як роўнай сярод роўны ў сям’і славянскіх моваў. Уласна кажучы, у аснове большасьці матэрыялаў і дакумэнтаў канфэрэнцыі ля18 жалі працы і распрацоўкі Язэпа Лёсіка. Ужо мелі вялікую прыхільнасьць і папулярнасьць ня толькі ў вучоным сьвеце, але і ў народзе ягоныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі «Беларускі правапіс», «Школьная граматыка беларускае мовы», «Сынтакс беларускае мовы», «Практычная граматыка беларускае мовы» й іншыя дасьледаваньні, у якіх вучоны найперш распрацаваў правілы беларускага правапісу. У аснову правапісу Язэп Лёсік клаў фанэтычны прынцып напісаньня слоў, асабліва—іншамоўных па паходжаньню. Граматычныя й арфаграфічныя зьмяньні ўнаш правапіс, якія Лёсік пачаў уносіць у 1925 г. таксама знайшлі падтрымку вучоныхмовазнаўцаў. Кампрамісную пазыцыю адносна Лёсікавых зьмяненьняў беларускага правапісу займаў нават такі бачны спэцыяліст мовы, як Сьцяпан Некрашэвіч. Пагадзіўшыся літаральна з усімі новаўвядзеньнямі Язэпа Лёсіка, ён настаяў толькі на двух зьмяненьнях у правапісе: прыназоўнік «бяз» і адмоўная часьціца «ня», што выкарыстоўваліся тады, набылі выгляд «без» і «не» якімі, як вядома, і карыстаюцца ў Беларусі да сёньняшняга дня. Аднак сваімі вынікамі і ходам правя дзеньня Акадэмічная канфэрэнцыя задаволіла далёка ня ўсіх. У прыватнасьці, вялікае незадавальненьне выклікала яна ў кіруючы колах рэспублікі. Папершае, без узгадненьна ў «вярхах» зрабіў даклад аб станеасьветы ўБеларусі народны камісар Антон Баліцкі, а паколькі на канфэрэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі замежных краін —Нямеччыны, Польшчы, Летувы, Латвіі — гэта, маўляў, нікуды ня варта... Па другое, залю ўпрыгожылі выключна беларускай сымболікай. Ды і 3000 рублёў, патрачаных на прыём гасьцей і дэлегатаў канфэрэнцыі, мулілі некаторым вочы. Але не гэта, несуменьна, галоўнае. 3 пазыцыяў сёньяшняга днявідавочна іншае: вынікі і ход Акадэмічнай канфэрэнцыі беларусаў не спадабаліся Маскве. Партыйныя лідэры Беларусі другой палавіны дваццатых гадоў—і найперш прысланыя з «цэнтру» першыя сакратары ЦК КП(б)Б— спачатку Ян Гамарнік, потым Канстанцін Гей—накіроўвалі ў Маскву трывожныя сыгналы аб «адраджэньні беларускага нацыяналізму», спробах беларусізацыі на цыянальнай культуры, навукі, асьветы... Так спакваля і назапашваліся факты, пры клады й аргумэнты для наклейваньня ярлыкоў «нацдэмаў» і «ворагаў народу», якое пачнецца ў масавым маштабе літаральна праз некалькі гадоў. У ліпені 1930 г. акадэмік Лёсік паехаў на курорт ў Мацэсту, каб хоць крыху паправіць сваё кволае здароўе: ссылка ў 1911м у Сібір нене ды і давала аб сабе напамінкі. Аднак прайсьці поўнасьцю крус лячэньня яму не ўдалося. Аднойчы адвячоркам у ягоны нумар пастукаліся незнаё мыя людзі. Прад’явіўшы пасьведчаньні супрацоўнікаў ДПУ, яны прапанавалі яму сабраць рэчы і пайсьці разам зь імі... 3 Каўказа ў Менск яны адбылі разам— арыштанты й арыштаваны. Прыбыўшы ў сталіцу Беларусі, першыя зь іх здалі Лёсіка турэмным уладам ДПУ. А ў доме акадэміка на Шпітальнай вуліцы пачаліся рупныя вобыскі. Алеся Лёсік, дачка, ўспамінала: —Засьведку дэпэушнікі ўзялі дзядзьку Антона — ён жыў з намі ў адным доме. Гэта быў страшэнны малюнак. Ператрэсьлі літаральна ўсё. Асабліва пільна агенты ДПУ ўглядаліся ў татавыя рукапісы, газэты, часопісы — і найперш дарэвалюцыйных часоў выданьні. Большасьць з усяго гэтага бясьследна зьнікла. 19 Спачатку сям’ю перасялілі з чатырох пакояў у адзін, а потым наогул прапанавалі перабрацца ў якоенебудзь іншае месца. Маці знайшла кватэру на Даўгабродзкай — каля Залатой горкі. Новыя гаспадары, a неўзабаве і суседзі ўжоставіліся да Лёсікаў насьцярожана: маўляў, ворагі народу. Ванду Лявіцкую нікуды не бралі на пра цу. А сям’іж з пяці чалавек яна сама, яе маці — жонка ЯдвігінаШ. і троемалалетніх дзяцей—трэба было жыць... Уладкоўвалася часова, у тым ліку і на адну з выставаў ў Менску, дзе мыла посуд, прыбірала памяшканьні. Так працягвалася два гады. Неўзабаве пачалі праводзіць пашпартарызацыю насельніцтва гарадоў. Кожнаму даросламу выпісвалі пашпарт — асноўны дакумэнт чалавека. Вандзе Лявіцкай яго не далі і сказалі, што сям’я Лёсіка наогул павінна пакінуць Менск. А сам Язэп Лёсік тым часам быў ужо далёка ад роднай старонкі. Паўгода чакаў ён ў менскай турме ДПУ «прысуду». Сьледчыя падрабязна вывучалі «дакумэнты». Судовы працэс над Лёсікам, іншымі дзея чамі плянаваўся налюты 1931 г. Аднак так і не сабраўшы дастатковую колькасьць ма тэрыялу для вынясеньня свайго агіднага вердыкту, іх вырашылі выслаць у парадку адміністрацыйнага пакараньня ў Паволжа. Язэп атрымаў 5 гадоў ссылкі ў Саратаўскую губэрню. За ім паехала жонка зь дзяцьмі. Першапачатковы прытулак Лёсікі знайшлі ў паволжскім горадзе Камышын. Працаваць бацьку тут аднак не далі і сям’я перабралася ў суседні Нікалаеўск, дзе беларускаму акадэміку прапанавалі вы кладаць расейскую мову і літаратуру ў мясцовым пэдагагічным тэхнікуме. Тэрмін ссылкізаканчваўся ў 1936 м г. Трэба было думаць пра будучае жыцьцё. I Язэп ад саратаўскіх турэмных улад двойчы артымлівае дазвол зьезьдзіць ў Менск, каб пахадатайнічаць аб вяртаньні на Радзіму. Аднак першы раз яго ніхто не захацеў хоцьбы паслухаць. У другі прыезд Лёсік меў ужо на руках паперу за подпісам Калініна, у якой гаварылася, што ён і ягоная сям’я могуць пераязджаць у любое месца. Аднак, дасканала вывучыўшы дакумент, у беларускай сталіцы Язэпу Лёсіку сказалі: ні ў Менску, ні ў іншых кутках Беларусі месца яму няма. Толькі на невялічкай станцыі Злынка, непадалёку Навазыбкава, Лёсіка пагадзіліся прыняць выкладчыкам расейскай мовы ў мясцовую школу. Тут закончылі вучобу дзеці. Праца ў школе не задавальняла. Неўзабаве сям’я зноўку сабралася ў дарогу: у г. Аткарск Саратаўскай вобласьці, дзе былому акадэміку прапанавалімесца выкладчыка ў пэдагагічным тэхнікуме. Там і знайшлі яго ў чарговы раз арыштанты НКУС... Алеся Язэпаўна ўспамінае: —Быў даждлівы вечар, сумны, нудны. «Можа прыйсьці злодзей ці не праўда? пажартавала я. I хтонебудзь яшчэ, — дадаў тата. Ён ведаў, што зноў пачаліся арышты, у прываінасьці, забралі дырэктара пэдтэхнікума.