Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
26 верасьня сьвята перанеслася ў Заслаўе. Там, насьвятойдля беларусаўзям лі, заслаўскім замчышчы, быў высьвячаны двухметровы каменны крыж ў гонар Рагнеды і Ізяслава, запалена спэцыяльная лампадка і пасаджаны два дрэўцы, два сымбалінапаміны аб Рагнедзе й яе сыне Ізяславе: белая бярозка і стройны клён. Пасьля асьвя чэньня Крыжа і пасадкі дрэўцаў усе ўдзельнікі ўрачыстасьці Хрэсным ходам накіраваліся да СпасаПраабражэнскае цар квы, дзеслужыўся малебен. Вечарам гэтага дня ў Полацку адбылося манастрыскае богаслужэньне.
Раніца вялікага праваслаўнага сьвята— Узьвіжаньня Крыжа Гасподня—застала ўсіх удзельнікаў юбілейнай урачыстасьці ў Полацку. 27 верасьня ў горадзе, калыске беларускага Праваслаўя, адбыліся бога служэньні ў чатырох храмах: ў СпасаПраабражэнскай царкве, у Крыжа—Ўзьві жанскім, Богаяўленскім, Сафійскім саборах.
Пасьля сьв. Літургіі ад Сафійскага сабору пачаўся Хрэсны ход. Людзі ішлі да СпасаЕўфрасіньнеўскага манастыру, да paid, дзе спачываюць мошчы прэпадобнай Еўфрасіньні Полацакай, каб пакланіцца ёй, заступніцы беларускага народу. У Хрэсным ходзе ішлі ня толькі духавенства, міране, але і кіраўнікі беларускага ўраду, на чале з прэзыдэнтам Беларусі Станіславам Шушкевічам, прадстаўнікі ад урадавых замежных дэлегацыяў.
А 2й гадзіне з Спаса—Праабражэнскай царквы была вынесена ракаграбніца з мошчамі прэпадобнае Еўфрасіньні Полацкае. Пасьля Хрэснага ходу на саборнай плошчы манастыра раку паставілі зноў у царкву, каб вернікі мелі магчымасьць яшчэ раз пакланіцца сьв. Еўфрасіньні, пацалаваць яе мошчы.
Былі ў гэты дзень і прэсканфэрэнцыя журналістаў з гасьцямі і духавенствам. (У Полацаку сабралося толькі 17 ярархаў: япіскапаў, архіяпіскапаў, мітрапалітаў і Патрыярх). Спраўлялася ўрачытае пры няцьцё для ўдзельнікаў гэтага сьвята. Гучалі шматлікія прывітаньні. Алеасноўным ўсёж было прычашчэньне тысячы лю дзей да нашай праваслаўнай веры.
Ініцыятар правядзеньня гэтага сьвята, Філарэт, мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Першаярарх БПЦ.
Тысячагодзьдзе — гэта наш пачатак. Пачатак адраджэньня нашай духоўнасьці, свабоды, незалежнасьці, нацыянальнай царквы.
Тысячагодзьдзе — гэта нашае вяртаньне. Вяртаньне да сваіх вытокаў, сваёй рэлігіі і сумленьня.
Няхайжа аганёк веры, запалены ў душах людзей у дні свьяткаваньня тысяча годзьдя, разгараецца ярчэй. Няхай ён будзе той пуцяводнай зоркай, якая вывядзе Беларусь з забыцьця на шлях духоўнага Адраджэньня.
Прыняцьцё ў Вярхоўным Савеце Беларусі
Кастусь Мерляк
25 верасьня ў рамках сьвяткаваньня 1000годзьдзя Полацкай япархіі ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь адбылося прыняцьцё замежных гасьцей прэзы дэнтам Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам.
На гэтым прыняцьці з прывітальным сло вам ад імя беларусаў Амэрыкі выступіў Кастусь Мерляк. Зьвярнуўшыся да дастойных Ўладыкаў, ПрэзыдэнтаРэспублікі Беларусь, сябраў ураду, усіх гасьцей ён сказаў:
—Ад імя сяброў дэлегацыі прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, Нью Ёрк, маю вялікі гонар перадаць Вам і ўсім беларусам прывітаньне ад япархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Усяленскага Патрыярхату й наогул ад беларусаў,пражываючых у Амэрыцы, — найлепшыя пажаданьні, посьпеху, здароўя і шчасьця ў жыцьці кожнага з вас асабіста ды спору ў працы на ніве адраджэньня беларускае культуры, нацыянальнае сьвядомасьці, ажыўленьня рэлігійнага жыцьця, маралі й сацыяльнай справядлівасьці. Гэтае ўсё ёсьць неабходным, каб незалежная Беларусьсапраўдысталася дзяржавай вольнага й дэмакратычнага народу.
Мы ўсе, сябры дэлегацыі, вельмі ўдзячныя за запрошаньне юбілейнай камісіі й за багаславенства яго прэасьвяшчества Філарэта ўзяць удзел у сьвяткаваьні1000гадовага існаваньня Полацкае япархіі Беларускае ПраваслаўнаеЦарквы. Мыўдзячны за мажлівасьць нааведаць старажытны Полацак, пакланіцца сьвятым мошчам апякункі Беларусі сьв.Еўфрасіньні Полац кай, падзякаваць ёй за ласку, аказаную нашаму народу, памаліцца, каб праз ёйнае заступніцтва Бог паслаў мудрасьць нашаму
Вярхоўнаму Савету, ураду, інтэлігенцыі й ўсяму народу вывесьці наш гаротны й пакрыўджаны народ зь цяжкога сучаснага палажэньня на шлях багатага й шчасьлівага жыцьця.
Нашая ўдзячнасьць пашыраецца й на тых, хтоспрычыніўся, кабмы змаглі вярнуцца да сваіх родных мясьцінаў, наведаць магілы сваіх родзічаў, а перадусім пабачыцца з сваімі людзьмі ды зразумець, чым яны сёньня жывуць, якія іхнія імкненьні, ды чым, яны дыхаюць пасьля чарнобыльскай трагедыі, нанесенай злою рукою бязьлітасных людзей.
Для нас сёньня, пасьля доўгае 49гадовай вандроўкі па сьвьце, жыцьця сярод людзей з чужой мовай 1 культурай, гэта ёсьць вялікае шчасьце.
Усё гэта застанецца ў памяці й сэрцы да канца нашага жыцьця. Мы хоцьза кароткі час прабываньня ў Беларусі пабачылі вялікія зьмены ў гарадах і сёлах, а самае га лоўнае, зьмены ў людзях.
Доўгі пэрыяд, які раўняецца жыцьцю цэлага пакаленьня, сваімі пяцігодкамі, грандыёзнымі пабудовамі камунізму ды хлусьлівай прапагандай змог ператварыць нямялую колькасьць людзей у савецкага чалавека. Толькі мы бачым сёньня і людзей зь верай у Бога, зь верай у лепшую будучыню, якія ўсімі сіламі стараюцца ўва ўсіх дзялянках грамадзкага жыцьця, ажыцьцявіць векавыя імкненьні: быць вольным народам і гаспадаром свае дзяржавы — Беларусі.
Мы вернмся ў Амэрыку зь вялікім задавальненьнем, бо мы навочна пераканаліся, што Беларусы любяць сваю зямлю, шануюць самі сябе й паважаюць адзін аднаго. Яны 33
32
вяртаюцца да веры, да традыцыяў, да мовы, да культуры I, галоўнае, да працы, каб збудаваць свой дом, сваю сям’ю, вярнуць нацыянальную годнасьць, каб быць гаспада
ром свае дзяржавы.
Мы будзем аб усім убачаным намі расказываць і пісаць у сваёй прэсе, каб нашыя
суродзічы паверыл і, што стал інскага прась леду ўжо больш няма. Што людзі на Бацькаўшчыне, у цяжкіх абставінах, намагаюц ца ажыцьцявіць спрадвечную мару бела
На здымку: старшыня царкоўнай управы царквы сьв. Кірылы Тураўскага Кастусь Мерляк уручае Іі эзыдэнту Рэспублікі Беларусь Станіславу Шушкевічу сваю кнігу «Дзейнасьць Касіуея Мерляка на эміграцыі», якая нядаўна выйшла ў сьвет. Гэтая кніга ня толькі ўспаміны аднаго чалавека, але і гісторыя цэлага пакаленьня людзей, гісторыя другой хвалі беларускай эміграцыі ў Амэрыцы, лёс якой накаваў жыць далёка ад Бацькаўшчыны.
Кніга мае 480 бачынак, багата ілюстраваная, мае многа фактычнага матэрыялу. Кошт кнігі $15, яе можна замовіць па адрасу:
Hr. Constant Mierlak, 14624 27 th Avenue Flushing, New York 1 1354, USA, te! (716) 9397936
Мы ведаем, што ўсе мы павінны выявіць разуменьне, аказаць маральную і матар’яльную помач, а перадусім, мэдыцынскую дапа могу, каб ратаваць дзяцей ад загубы, нане
сенай чарнобыльскай катастрофай.
Калі мы ўсе, беларусы на Бацькаўшчыне й тыя, куды іх злы лёс закінуў: у Казахстан,
Магадан, Салаўкі ці ў Амэрыку,Канаду, Аў стралію,—калі мы ўсе разам шчыра возь мемся за працу, то наш народ будзе ўзнагароджаны—Беларусь будзе жыць, бо яе
Незвычайная знаходка ў Полацку
Сяргей Тарасаў
Гэтым летам у Полацку на Вялікім паса дзе, дзе жылі рамесьнікі і гандляры ў X—XI стст. архэолягічная група інстытута гісторыі АН Беларусі раскапала рэшткі абарончых умацаваньняў ХУ—ХУІ стст. Раскоп камі дасьледавана частак вежы, якая па Полацакй Рэвізіі 1552 г. называлася Невельская. Сярод знаходак знойдзены вялікі жалезны ключ ад абарончай вежавай брамы. Месцазнаходжаньне старадаўняй ве жы пацьвярджае выснову, што за стагодзьдзііснаваньня Полацка траіроўка яго ных вуліц у многім не зьмнялілася.
Аднак сапраўднай сэнсацыяй стала зна ходка на Верхнем замку непасрэдна пад падмуркамі Базыліянскага кляштара рэштак невядомай раней Полацкай царквы з XII ст. Царква знаходзілася ў 50 м на захад ад Сафійскага сабору ў бок р.Палаты. Гэтая царква сталася 10й па ліку сярод храмаў, якія існавалі ў Полацку ў ХХІІстсг.
Знойдзена частка падмурка і частка сьцяны, якая зложана з тонкай плінфы. Каб зразумець важнасьць знаходкі, пажадана прыпомніць, што з канца 50х гадоў у захадняй часцы полацкага Верхняга замку архэолягічных дасьледваньняў не праводзілася, бо лічылася, што ўся гэтая тэрыторыя «сапсаваная» пры пабудове вуніяцкага Базыліянскагакляштару ХУІІст.
Адзначым, што на агульна вядомым «Пляне аблогі Полацка Сьцяпанам Баіо рыям у 1579 г.», калі Полацак вызваляўся ад Маскоўскага княства, на пляне вакол Сафійскага сабору крыжыкамі пазначаны чатыры будынкі. Мы, аналізуючы плян, прый шлі да высновы, што гэта, праўдападобна, будуць цэрквы, якія былі пазьней разбураны. Адна з гэтых цэркваў была раскапана
акад. М.Крагерам ў 19664 967 гг. Яна была зьлева, з усходняга боку ад Сафійскага сабору ўтакойсамойадлегласьці.што і рас капаная намі царква.
Сафійскі сабор стаяў пэрпэндыкўлярна р.Палаце, ён у 1750 г. перабудованы, кірунак галоўнага алтара зьменены. Сафійскі сабор зьяўляўся цэнтрам кампазыцыі, якая ўтварала крыж, Схэма кампазыцыі крыжа прый шла разам з хрысьціянства ў Полацак зь Іерусаліма. Там глаўны храм абавязкава павінен быць пэрпэндыкулярным рацэ—г. зн. Іардану. Знойдзены і вядомыя раней храмы на Верхнім замку цалкам адпавядаюць гэтай схэме. Функцыю правага канца крыжа павінен быў адыгрываць храм Прад цечанскага манастыра на Востраве, што на Дзьвіне насупраць Верхняга замка. Ён па куль ня знойдзены, але фікскуецца пісьмовымі крыніцамі зХІУ ст. Такім чынам, вель мі перспэктыўным можна лічыць будучыя пошукі яшчэ аднаго храма ў Полацку з XII ст. на тымжа Верхнім замку. Калі б такую царкву знайшлі, янаб укамплектавала згаданую вышэй кампазыцыю.
Далейшыя раскопкі знойдзенай царквы будуць прадоўжывацца ўнаступным годзе. Зараз мы можам сказаць, што Бог заапска ваўся намі, падараваў у чассьвяткаваньня 1000годзьдзя Полацкай япіскопіі такую выдатнуюнавіну і заахвоціўнас да далейшых пошукаў на Верхнім замку. Нам вельмі прыемна паведаміць, што ў раскопках царквы прыймалі ўдзел як праваслаўныя, так і вуніяты. Сам Бог падказывае нам шлях да згоды і паразуменьня на карысьць нашае Бацькаўшчыны.
34
КЛІУЛЕНД ЗША ГЧАСОПІС
НЖМНМСО
Пад зоркаю надзеі
Сьвятлана Белая
Масты, што вядуць да яднаньня
У верасьні, калі ў Беларусі каралевы лета —прыгажуні ружы—даюцьразьвітальны баль, а вяргіні яркім полымем запальваюць свае вясёлкавыя ліхтары, беларусы Замежжа зьбіраюцца ў дарогу, на традыцыйную Сустрэчу. I дзебне былі яныў тыя дні, штоб не рабілі, а думкі іх з тымі, з кім лёс наканаваў апынуцца на чужыне. Таму пакідаюць беларусы на час свае хаты, мяняюць звыклы расклад жыцьця, едуць тысячыкіламетраў, кабхоцькароткі час пабыць ў роднамоўным асяродзьдзі, зноў адчуць прыцяжэньне роднай зямлі і перажыць усёнанова: успаміны дзяцінства, першыя крокі юнацтва, тыя мары і надзеі аб свабодзе Бацькаўшчыны, што недавалі і нв аз пакою.