Энкэвэдэшнікі зьявіліся нечакана й адразуж узяліся за справу. Вобыск быў павальны, перабралі літаральна кожную рэч, кожную татаву паперчыну. Зноў забрал і шматчаго, утымліку і рукапіс падручніка ў расейскай мове для вучылішчаў «Русскнй язык .Сннтакснс» над якім тата працаваў апошнім часам. Прыхапілі нават бабулін малітоўнік, ён быў на польскай мове, і хоць маці настойліва даказвала, што гэтаніякая не палітычная кніга, на арыштантаў не дзейнічала нічога. Два з палавінай гады прасядзеў на гэты раз тата ў турме. У 1940 г. праз добрых людзей ён перадаў нам паштоўку. «Жывіце без мяне... Ваш тата», — было напісана ў ёй. Як потым паведамілі нам улады, ён памёр ад тубэркулёзу ў саратаўскай турме ў №2». 9 ліпеня 1959 г. сям’я Язэп Лёсіка атрымала ягоную двухмесячную зарплату — 1920 руб. «3 выпадку рэабілітацыі вашага мужа» — сьведчыў запіс у самім пераводзе, што прыйшоў праз пошту невядома адкуль. Ванда Антонаўна Лявіцкая паставіла перад сабойцяжкуюмэту: дабіццаафіцыйнай рэабілітацыі мужа. Моцна прыгнятала яе жаданьне паехаць ў Менск, ва ўсім , нарэшце, разабрацца... I ўсёж яна прыбыла ў беларускую сталіцу амаль праз два з паловай дзесяцігодзьдзяў—горад, зь якім такмнога былозьвязана ўжыцьці. Найперш яна пасьпяшалася ў Пракуратуру БССР. Ёй сказалі, што адказ дадуць пісьмова. У тымжа 1959 г. яна атрымала ліст: «Ваша жалоба на неправнльное осужденне в 1931 году Вашего мужа Лёснка Носнфа Юрьевнча Прокура турой БСФрассмотрена. Указанная жалоба оставлена без удовлетворення, так как проверкой в порядке прокурорского надзора дела пообвнненню Вашего мужа установлено, что осужден он был правнльно й основаннй для реабнлнтацнм нет. Заместнтель прокурора БССР государственный советннк юстнцмн В. Гончаров. 26 августа 1959 г.» Рэабілітацыі мужа Ванда Антонаўна не дачакалася: яна памерла роўна праз дзесяць гадоў — у 1969 г. Міне яшчэ амаль што два дзесяцігодзьдзі, і Язэп Лёсік, урэшце, будзе рэабілітаваны. Гэта здарыцца 10 чэрвеня 1988 г. А ў травені 1990 пас тановай Савета міністраў БССР Я.Ю.Лёсік будзе адноўлены ў званьні акадэміка Акадэміі Навук Беларускай ССР. «Жывіце без мяне...» 3 крыўдай і болем у сэрцы і на душы пісаў Язэп Лёсік гэтыя апошнія ў жыцьці словы. Усяго толькі тры словы, а які вялікі сэнс тоіцца ў іх. Ён зьвяртаецца ня толькі да сям’і, а і да ўсіх нас, беларусаў. Заклікае да галоўнага — жыць! На вялікі жаль — безь яго самога. У сярэдзіне трыццатых, калі Язэп Лёсік пакутваў ужо ў ссылках і турме, Беларусь займала вядучае месца ў краіне ў галіне асьветы, навукі, культуры. У ёй выходзіла 175 рэспубліканскіх, абласных і раённых газэтаў — пераважна ў беларускай мове. Беларусьмела ІбООнавуковых работнікаў, зь іх 150 прафэсароў. На дзесяць тысяч чалавек насельніцтва 30 вучылася ў ВНУ. (Для параўнаньня: уперадавых натойчас заходніх краінах гэтая лічбанеперавышала 17 чалавек). Тое, што ўсяму гэтаму самым непа срэдным чынам спрыялі Лёсікавы падручнікі і вучэбныя дапа.можнікі, ніхто, на вялікі жаль, не задумваўся. А ён, сапраўдны Вялікі Асьветнік, пакутваў тым часам за Дабро. 20 21 as 3 MM Ш ta Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча Каля 20га сакавіка 1945 г. я накіраваў у Беларускую штурмавую брыгаду чарговы эшалон добраахвотнікаў, што сабраліся ў Бэрліне пры Беларускім кадравым батальёне. Чарга накіраваньня была такая: штотыдзень у пятніцу і суботу складаліся сьпісы і ра біўся мэдыцынскі агляд, а затым сьпісы перадаваліся ў беларускі аддзел пры Галоўнай управе СС (22 Nauptamt) дзеля выдачы амуніцыі і харчоў на дарогу ад’язджаючым. Кіраваў тады беларускім аддзелам старшы лейтэнант Шміт. Калі я зь перакладчыкам прыехаў да Шміта, мне сказалі, што ён знаходзіцца на нарадзе. Я сказаў нямецкаму фельдфебелю зь бела рускага аддзелу, які працаваў у канцылярыі аддзелу, схадзіць да начальніка над усімі нацыянальнымі аддзеламі, падпалкоўніка (ARLT) Арльта* , у кабінэце якога была нарада, каб даведацца ў Шміта: ці хутка ён вызваліцца і ці можа ён пакінуць нараду на 510 хвілінаў, каб дамовіцца аб эшалоне. Пасланы фельдфебельзаразжа вярнуўся і паведаміў мне, што падпалкоўнік Арльт і старшы лейтэнант Шміт запрашаюць мяне на нараду і што там ужо ёсьць прэзыдэнт Астроўскі й капітан Родзька (загад аб наданьніРодзькурангімаёра быў выдадзены напярэдадні, але ня быў ён вядомы немцам, і таму Родзька выстіпаў у старой фроме капітана). it У арыгінале пададзена прозьвішча Арльдт. Таксама Езавітаў падае ўсюль імя БалеслаўКушальзаместФраньцішак Кушаль. Гэтую акалічнасьць трэба ўлічваць пры знаёмстве з паказаньнямі Езавітава— Рэд. Працяг. Пачатак у №6 (16), 1992 г. У кабінэце падпалкоўніка Арльта я сустрэў яго самога, старшага лейтэнанта Шміта, колішняга кіраўніка беларускага аддзелу капітана (прозьвішча не даецца — Рэд.) прэзыдэнта Астроўскага, маёра Родзьку, кіраўніка беларускага аддзелу пры Osministerium (міністэрства ўсходніх вобласьцей) доктара Люббэ й яшчэ трох незнаёмых мне афіцэраў. Падпалкоўнік Арльт адрэкамендаваў мне незнаёмых. Выявілася, што адзін быў лётчык падпалкоўнік Skorceni (Скарцэні), а дваіх іншых былі ягонымі супрацоўнікамі, прозьвішчы якіх я не запамятаў. У момант майго прыходу маёр Родзька рабіў у нямецкай мове даклад. Пасьля перапынку, спрычыненага маім зьяўленьнем, Родзька працягваў свой даклад. Ня мецкаю моваю я валодаю недастаткова, пагэтаму я сеў побач з Астроўскім, які мне ў скароце расказаў пра сутнасьць дакладу Родзькі і перакладаў тыя месцы, якіх я не зразумеў. Родзька дакладваў аб неабходнасьці перакінуцьпадначальны яму і маёру Гелду надзвычайны батальён « Дальвіц» на самалётах у Заходнюю Беларусь у тыл савецкіх войскаў, а зьявяцца мажлівасьці, то і глыбей, на ўсход Беларусі. Ён інфармаваў, што батальён «Дальвіц» ужо дастаткова падрыхтваны, каб падзяліць яго на некалькі самастойных зьвязаў, у 2530 асобаў кожны, для праводжаньня самастойных апэрацыяў дывэрсыйнага характару: (разбурэньне мастоў, зьнічтажэньне транспартных сродкаў, вайсковых складаў у тылесавецкіх арміяў). Адначасна 22 людзі зьвязу падрыхтаваныя да разьведвальнай дзейнасьці, і кожны зьвяз будзе мець радыстаў, каб паведамляць праз радыё аб сваіх назіраньнях. Апроч таго маёр Родзька зазначыў яшчэ і тое, што кожны зьвяз будзе рабіць спробы згуртаваць вакол сябе мясцовых беларусаў, каб стварыць напачатку асобыя беларускія паўстанцкія цэнтры, а затым, карыстаючыся радыёсувязьзю між асобнымі зьвязамі, аб’яднаць іх у буйныя аб’яднаньні і выклікаць у Беларусі шырокі антысавецкі паўстанцкі рух, які будзе дзейнічаць пад лозунгам незалежнай Беларусі. Каб разгарнуць гэтую дывэрсыйна паўстанцкую дзейнасьць у тыле савецкіх арміяў на тэрыторыі Беларусі, у першую чаргу патрэбен авіятранспарт, a затым адпаведная экіпіроўка людзей і забясьпечваньне іх удасканаленай лёгкай зброяю, дастатковай колькасьцю патронаў, гранатаў і выбуховых рэчываў, а гэтаксама некаторай колькасьцю прадуктаў у канцэнтраваным і кансэрваваным выглядзе. Патрэбна таксама кожны зьвяз забясьпечыць пераноснай падарожнай друкарняй, каб апрочлітаратуры, якаяможа быцьзакінута самалётам і, былаб магчымасьць друкаваць кароткія загады і звароты да насельніцтва, улічваючы мясцовыя ўмовы. Даклад маёра Родзькі абудзіў ва ўсіх прысутных вялікаезацікаўленьне. Скарцэні выклікалі да тэлефону. Ён выйшаў і папрасіў абмеркаваць даклад безь яго. 3 прычыны таго, што ніхто з прысутных не выставіў ніякіх пярэчаньняў супраць агульнага пляну дзеяньняў батальёну «Дальвіц», то маёр Родзька з двума супрацоўнікамі падпалкоўніка Скарцэні перайшлі да дэталёвага абмеркаваньня рэштунку, узбраеньня, харчовага забесьпячэньня з дакладным улікам вагі, каб людзі, якіх будуць спускаць з самалётаў на парашутах. змагліб усю амуніцыю і запасы панесьці на сабе. Прыйшлі да згоды, што ўсе людзі зьвязу павінны мець дробнакалібэрныя аўтаматы і рэвальверы, а таксама на 1,5 кг моцных выбуховых рэчываў, агульнаяж вага рыштунку не павінна перавысіць 25 кг. Калі на нараду вярнуўся падпалкоўнік Скарцэні, ён паведаміў, што ён гутарыў па тэлефоне аб мажлівасьцях перакінуць батальён «Дальвіц» у Беларусь самалётамі. Яму, на жаль, паведамілі, што ў сучасны момант такіх мажлівасьцей няма: «Мы, немцы, сталі надзвычай бедныя: самалётаў— няма, бэнзіну — няма, парашутаў —няма . Хоць цяжка з гэтым згадзіцца, але на сёньняшні дзень гэта ёсьць факт. Дзеля гэтага батальён «Дальвіц» павінен зрабіць у Беларусь свой марш пехатою. Гэтае паведамленьне зьбянтэжыла ўсіх прысутных, асабліва маёра Родзьку і прэзыдэнта Астроўскага. Родзька катэгарычна заявіў, што марш пехатой да Беларусі цалкам немагчымы, бо батальёну давялосяб прайсьці ўжо ўсю Ўсходнюю Прусію і Польшчу (батальён «Дальвіц» адступаў зь лягеру «Дальвіц» уздоўж узьбярэжжа Балтыйскага мора на захад і некалькі дзён таму дастаўлены чыгункаю ў Бэрлінскі раён і затрымаўся ў адным зь лягероў на адпачынак). Прэзыдэнт Р.Астроўскі яго падтрымаў, зазначыўшчы, што для беларусаў аніяк немагчыма пагадзіцца з такім рызыкоўным паходам і што батальён «Дальвіц» ёсьць надзвычай каштоўны для паўстанцкага руху ў Беларусі, і ягоная страта была б зрывам паўстанцкага руху, катораму патрэбна даць кіраўніцтва і сродкі сувязі з дапамогаю радыёапаратуры зьвязу, а ў далейшым засылаць самалётамі рыштунак. Падпалкоўнік Скацэні паўтарыў, што пры цяпершніх акалічнасьцях гэта 23 немагчыма і запрапанаваў маёру Родзьку абмеркаваць наступною прапанову: батальён «Дальвіц» на аўтамашынах будзе прывезены да лініі фронту, а затым будзе дабірацца пехатою ў тыя пункты, дзе яшчэ ёсьць акружаныя савецкімі вайскамі атрады немцаў і іншых нацыянальнасьцей. I, такім чынам, ад пункта да пункта прасоўвацца да Беларусі. Маёр Родзька адказаў, што гэты плян яму выдаецца мала рэальным, бо каліб батальён перайшоў лінію фронту, дабіраючыся да акружанай часьці, па дарозе патраціўбы свае спэцыяльныя запасы й у акружанай часьці ня змогбы атрымаць папаўненьня. Кіраўніцтва акружанага атраду захацелаб скарыстаць новапрыбыўшы батальён ці яго паасобныя зьвязы дзеля павелічэньня свайго гарнізону, а, магчыма, і выкарыстаньне як праваднікоў для пра рыву на захад. Так што асноўная мэта батальёна, як арганізацыі дывэрсыйнаразьведвальнай і паўстанцкай работы ў Беларусі, ня толькі не была б дасягнута ў дадзены момант, але не змаглаб быць наладжана і ў будучым, бо кадры, спэ цыяльна гэтай рабоце абвучаныя, ў батальёне быліб згублены падчас заплянаванага падп. Скарцэні пешага марніу.