Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
касьцёлаў Вільні,а грамата была датаваная 16 красавіком 1444 г. 124
Гэты Радзіл Осьцікавіч быў заснавальнікам ведамага магнацкага родуРадзівілаў. У актах Гарадзельскай вуніі 1413 г., а таксама ў паручальнай грамаце 1401 г„ выдадзенай для караля Польшчы Ўладыслава—Ягайлы, у якой князі, паны і баяры ВКЛ паручаліся за вялікага князя Вітаўта, згадваліся яшчэ паны на імя Радзьвіл і Радзьвіл, сын Вайшвіла. Сынамі гэтага Радзьвіла былі, напэўна, Юры і Станіслаў, якія ад 1439 г. зваліся ў дароўных граматах Радзьвілавічамі.
Цікава зьвярнуць увагу на дароўную грамату Кацярыны Мантушаўны, датаваную 15 лютым 1483 г. Дар запісваўся для манастыра францысканцаў у Вільні, і ў якасьці сьведкаў у грамаце згадваліся два браты Глеб і Радзьвіл, родным братам якіх называўся яшчэ Міцька—муж тае пані Кацярыны Мантушаўны. 125
Радзівіл Осьцікавіч пазьней сваё імя пісаў: Радзівіл. Бацька гэтага Радзівіла Осьцік яшчэ ў 1401 г. згадваўся на пасадзе каштэляна Ашмянскага, пазьней дзесьці ад 1421 і да 1440 г. быў Віленскім каштэ лянам. Дарэчы, быў князь на імя Асьцей абоОсьцік —унуквялікага князя Альгерда, які чамусьці трапіў у Маскву і загінуў там у 1382 г., узначаліўшы абарону Масквы ад нападу на яе войска хана Залатой Арды Тахтамыша.
Роднаснымі для імя Радзівіл маглі быць імёны, напрыклад, Будзьвіл, Вайшвіл або Таўцьвіл. Таўцьвілам называўся адзін з братоў вялікага князя Вітаўта, а таксама колішні Полацкі князь Таўцьвіл, замардаваны ў 1263 г. Аднолькава імя Радзівіл (Радзіл) магло мець роднасную сувязь зь імёнамі Радзім, Радзівон і Радаслаў. Бож і імя Будзьвіл магло паходзіць ад імя
12
13
Буйвід або Будзівой.
Перад тым, як спыніцца на іншых імёнаў, характэрных для ліцьвіноў, варта назваць шэраг стараславянскіх імёнаў, але пакідаючы збоку добра ведамыя і больш пашыраныя: Баляслаў, Баржывой, Барыслаў, Брачыслаў, Валадар, Дабраслаў, Ізяслаў, Казімір, Любамір, Мсьціслаў, Пшэмыслаў Рагвалод, Расьціслаў, Сабяслаў, Славамір, Сьвятаполк, Сьвятаслаў, Уладзімір, Уладыслаў, Усевалад, Усяслаў, Ярамір, Яраслаў.
Апрача згадваных ужо, у абадрыдаўбодрычаў былі князі, якія зваліся Анадраг, Будзівой, Гастамысл, Дабрамысл, Жалібор, Мсьцідраг, Мсьцівой, Прыбіслаў, Рацібор, Ратша, Рохель, Чадра.
У тых славянскіх плямёнаў, якія пе расяліліся на Балканскі паўвостраў, a таксама ў мараваў і чэхаў, у палякаў і памаранаў, сілезцаў, стадаранаў і люцічаў зноўжа былі гэткія ўласныя імёны: Ардагаст, Багуслаў, Балілют, Барут, Барывой, Бластымір, Бодзін, Бузабут, Бурвід, Бутуй , Бядыгаст, Бястрым, Вайнамір, Валук, Ванімір, Вацлаў, Вацэлін, Віціслаў (Віцень?, Вітаслаў?), Воймір, Война, Веліслаў, By кашын, Вышаслаў, Гадалюб, Гарывой, Гасьцівіт, Гаціслаў, Гедамір, Гнеў, Гойнік, Горазд, Госьцік, Дабамысл, Дабрагаст, Дабрагез, Дамагой, Дамаслаў, Даўрыд, Дзяржыкрай, Дзяржыслаў, Дзярван, Драгамір, Дражка, Думар, Душан, Званамір, Земавіт, Зьвяслаў, Зьдзіслаў, Зяміслаў, Дех, Лешка, Людавіт, Людамысл, Людзіслаў, Лютабор, Лютавід, Лютавой, Лютамір, Лютастрах, Лютагнеў, Моймір, Мешка, Мілагаст, Міласлаў, Мірагнеў, Мішуй, Мойслаў, Мутымір, Нажыслаў, Недамір, Незымысл, Нінагнеў, Няклан, Ням ір, Прадвой, Парагаст, Паржай, Прасігой, Прыбігнеў, Прыбіна, Прыбіслаў, Ракела, Рацібор, Ра
цімір, Раўлін, Росьціц, Сабебор, Самбор, Сьвятабор, Сьцібор, Сьпіцімір, Спіцігнеў, Стойгнеў, Страймір, Сялібор, Таліслаў, Таміслаў, Таціслаў, Твардаслаў, Тройдзень, Тугамір, Туцімір, Уладзівой, Усегард (Всегард), Хацібор, Хацімір, Хваламір, Цярпімір.
Мяркуем, што не для ўсіх гэтых славянскіх уласных імёнаў можна знайсьці тлумачэньне або акрэсьліць дакладна, што маглі азначаць іхныя паасобныя складовыя кампаненты.
Цяпер вернемся да імёнаў тых ліцьвіноў, якія, напрыклад, у ХУ ст.побач з прадстаўнікамі магнацкіх родаў Гаштоўтаў (Гаштольдаў),Кязгайлаў і Радзівілаўстаялі пры ўладзе, займалі пасады ваяводаў, дзяржаўцаў, каштэлянаў і намесьнікаў, уваходзілі таксама ў склад Дзяржаўнай рады Вялікага княства Літоўскага. Мы ўжо гаварылі, што ў родзе Кязгайлаў былі іхныя суродзічы на імя Шадзіборк і Дабяслаў. У прыгадваным ужо намі акце 1401 г. пана Гаштоўта называе Талівушам, а самГаш тоўт у тым часе займеў пасаду каштэляна ў Крэве. Алеж імя Талівуш, які як Завіш(а) сустракалася таксама ў палякаў. Дарэчы, адпаведнікамі для імя Гаштоўт маглі быць імёны згадваных князёў абадрыдаў Гастамысла і Готшалка або імя чэшскага князя Гасьцівіта (зноў параў найце: Готшалк  Войшалк, Вітаслаў —Вітаўт).
Мы гаварылі і пра Альбэрта Монвіда й ягонага брата Юрку Гедыгольда, якія за часоў вялікага князя Вітаўта займалі высокія пасады. Для імя Монвід ёсьць пэўныя славянскія адпаведнікі:Будзівід абоБуйвід. У дароўнай грамаце Памаранскага князя Казіміра, датаванаай 1174г.,сяродсьведкаў, дзе згадваўся таксама Дабяслаў, былі яшчэ Запаха і ягоны брат Гольдан 126. Дык, магчыма, адсюль, ад імя таго Гольдана

пайшло таксама імя Гедыгольд.
(Працяг у наступным нумары).
Бібліяграфія
115	AnnalesRegni Franco rum, pp. 5659, 6465, Annales Laureshamenses &Enhardi Fuldensis annales. In: MGH, Scriptorum, T.1. Hannoverae, 1826, pp. 34, 350351.
116	Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Hit tel al ter ,8d XXVI a. Nr, 73, 68, 107, S 294297, 332335, 400405.
117	Откуда есть пошла Русская земля. Кн. П, М„ 1986, С. 549550.
118	Dzieje starozytne narodu Litewskego. Przez Teodora Narbutta, t.1. Wilno, 1835, S. 156159, 386391.
1,9	Грамотн XIУ ct. Упорядкування н коментарі M.M. Пецак, Кнів, 1974, № 17, с 35 36.
Я.Салавянюк. 3 цыклю «Белавежская пушча».
120	Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter ,Bd. XXVIb, Nr, 77, pp 29 1 297
121	Helmoldi presbyter! Bozoviensis Chronica Slavorum. In; Quellen (des Mi11el a 11ers), Bd. XIX, Darmstadt, 1963, pp. 184187.
122	Богуслав Хроповскнй. Славяне. Нсторнческое, полнтнческое, культурное развнтне н значенме. Прага, 1988, с. 230 232.
123	Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter ,6d XXVIb, Nr. 103, pp 390_393.
124	Codex Ecclesiae Vilnensis, Nr. 179, pp 204_206
125	. Там жа, № 339, c. 392393.
126	.Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter ,Bd XXVIa, Nr 71, s 284291.
14
15
«Калі я праходжу па вуліцах Менску і чую беларускую мову, то слухаю яе, як музыку». Так сказаў аднаго разу Язэп Лёсік свайму брату Антону.Сказаў проста і шчыра — ад усяго сэрца. I, несумненна, такяно і было.
Выгнаньнік сваёй Радзімы.
Урывак з гістарычнага нарыса «Язэп Лёсік: супярэчнасьці асобы»
Анатоль Мясьнікоў
Яго радавала і натхняла шырокая плынь нашай нацыянальнай культуры, мовы, літаратуры й асьветы, што сапраўднай хваляй усёбольш і больш накатывалася на родную старонку.
Наданьне яму ў канцы 1928 г. годнасьці акадэміка Беларускай Акадэміі навук ён успрыняў з радасьцю і задавальненьнем, хоць разумеў: гэта і вялікі аванс на будучыню. Лёсік ведаў, што тут найперш спрацавала рэкамэндацыя Ўсевалада Ігнатоўскага. Шчыра парадаваўся і ён за Ўсевалада Макаравіча, калі той практычна аднагалосна быў абраны першым прэзыдэнтам Беларускай Акадэміі Навук.
Аднак, будучы перадавымі людзьмі часу, і Лёсік, і Ігнатоўскі, і многія іншыя іх сябры адчувалі: пачынаецца наступленьне цёмных тэрарыстычных сілаў на ўсё беларус кае—навуку, культуру, асьвету...
Выступаючы ўстудзені 1949 году на юбі лейнай сэсіі Акадэміі Навук з нагоды яе д в а ц ц а ц і годзьдзя, Якуб Колас, ацэнь ваючы той пэрыяд казаў: —На шляху новастворанай Акадэміі было шмат пераш код..
Беларускія нацыяналісты марна прабавалі адарваць спачатку дзейнасьць Інбел культа. А пасьля і Акадэміі Навук ад на дзённых задач сацыялістычнага будаўніцтва.
Тармазілася вывучэньне вытворчых сіл, прыродных багацьцяў Беларусі, вывучэньне пытаньняў разьвіцьця народнай гаспадаркі і культуры савецкай эпохі...
Прыпынім цытаваньне. Клясыкаў таксама неабходна іншы раз удакладняць. Асабліва калі яны, грэшныя, блытаюцца, сцьвяр джаюць, мякка кажучы, штосьці ня тое...
Так, у 1927— 1928 гг., а яшчэ ў большай меры пазьней, у пачатку трыццатых, пайшла па белым сьвеце шырокая пагалоска аб беларускіх нацыяналістах». На хвалі міфічных, гэтак званых рэвалюцыйнага пары ву, удзыму й энтузіязму, нацыяналістычнымі аб’яўляліся ўсе, нават самыя ня

значныя спробы вылучыць з мноства асаблівасьцей у культуры, мове, асьвеце і плыняў у літаратуры нашыя, выключна беларускія характэрныя рысы й адрозь неньні: традыцыі і звычаі, схільнасьці і памкненьні народу. Тоеж, што ўсё гэтае нашае, нацыянальнае, мала хто хацеў слухаць: да ўсяго клеіўся ярлык нацыяналізму.
Вывучэньне ж пытаньняў разьвіцьця культуры савецкай эпохі, як гэта сцьвяр джаў Якуб Колас, ніхто не тармазіў. Гэта клясыку таксама мроілася. Пакуль уладу ў рэспубліцы ўзначальвалі Аляксандр Чарвякоў, Язэп Адамовіч, усё ішло як мае быць. Але вось здалёк, з Масквы і Ленінгра ду, даносяцца першыя зьвесткі пра «ворагаў народу».
Сталін усяляк ганьбіць рэвалюцыянізм Троцкага. На першым этапе яго падтрымліваюць Каменеў і Зіноўеў. Усплываенадуманая «шахцёрская справа» «інжынеры і тэхнікі Данбаса, аказваецца, аб’ядналіся ў «контррэвалюцыйную арганізацыю». Далей —болей: выяўляецца «шкодніцкая дзейнасьць Прампартыі, працоўнай сялянскай партыі, Саюзнага бюро меншавікоў...і г.д. Адтульжа з Масквы, паступае каіэга рычная й адназначная каманда: выяўляць і самым строгім чынам караць «саўдзельнікаў контррэвалюцыі і нацдэмаўшчыны», спачуваючых ім. Газэты, у тым ліку «Звя зда», «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» (папярэдніца «Сельскай газэты»), з нумара ў нумар кляймяць «шкодніцкае» ганьбай, заклікаюць шырокія масы працоўных да рашучай барацьбы зь імі.
—Партыя бальшавікоў,—з гонарам працягваў далей Якуб Колас, на юбілейнай сэсіі АН БССР,—выкрыла і разграміла нацыяналістычную контррэвалюцыю. У Акадэмі і Навук было адноўленаідакладчык, выдаць хацеў сказаць «абноўлена» —А.М.)
кіраўніцтва, было праведзены давыбары новых правадзейных членаў і членаўкарэспандэнтаў, а таксама папоўнены склад навуковых супрацоўнікаў.
На пачатку 1931 г. была зьменена структура і ўмацавана арганізацыя кіраўніцтва Акадэміі.
Пад «адноўленым кіраўніцтвам» Колас меў на ўвазе зьняцьцё з пасады прэзыдэнта Акадэміі Навук і выключэньне з радоў партыі бальшавікоў Усевалада Ігнатоўскага , асяродфактаў выкрыцьця «нацыяналістычнай контррэвалюцыі» арышт і ссылку мно гіх сумленных дзеячоў культуры, навукі, літаратуры, у тым ліку й ягонага роднага дзядзькі Язэпа Лёсіка.