Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
Богдаўімрэдкі талент, алеі дастаткова выпрабаваў на трывушчасьць і адданасьць Бацькаўшчыне. Можа таму часам і здаюцца іх чыстя зоркі дзьвюмя яснымі сьлязінамі...
Геніі могуць быць незразуметымі або недаацэненымі пры жыцьці. Але шчасьце народнага прызнаньня і пакланеньне ніколі не абмінае іх, бо ёсьцьжа і ў сьвеце, якім мы жывём, найвышэйшая справядлівасьць.
Яна можа запазьніцца, але яна ёсьць. I тады шчасьце паэтаў становіцца шчасьцем радзімы, якой яны аддалі ўсё, што мелі, і нават болей таго.
6 6
Янка Купала й Якуб Колас пры жыцьці пасьпелі адчуць народную любовь і ўдзячнасьць. Ім пашанцавала, іх асабістаешчасьцеўжо тады станавілася шчасьцемРадзімы. Алетолькі з гадамі пачынаем мы разумець глыбіню іх азарэньня і вышынюіх узьлёту.
I калі Вам пакарціць паўзірацца ў прасторнае неба духоўнасьці, якое й атуляе ўсіх нас, і кліча да вышыні, успомніце, што ў сузор’і Пушкіна, Шаўчэнкі, Міцкевіча ёсьць і зоркі з про'тымі беларускімі імёнамі Янка й Якуб Пакланійеся ім. Яны вартыя.
Цёплае слова аб нашых нацыянальных волатах сказаў міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка. Ён нагадаўасноўныявехіжыцьця і творчасьці паэта Янкі Купалы, адзначыў, што ніводны паэт ня быў акружаны такой пашанай . Але ў тойжа час ніводнага паэта так не зьвішчалі, яка\іара неўміручых «Паўлінкі», «Тутэйшых», «Раскіданага гнязда». На Бацькаўшчыне расьце перакананьне, што Купала загінуў невыпадкова. Бэрыя проста ня мог дапусьціць сьвяткаваньня шасьцідзесяцігадовага юбілея паэта. Ён нехацеў, каб быў яшчэ адзін форум, бо гэтыя людзі не хацелі праслаўляць Беларусь.
— У маім сёньпяшнім разуменьні, галоўнаеўКупалы—гэта ягоная дзяржаўная філязофія, дзяржаўная мудрасьць і дума пра нас з Вамі. I пра ўсё гэтае сьведчыць ягоная творчасьць.
Працягам размовы пра Купалу і Коласа стаў цудоўны канцэрт, у якім прынялі ўдзел народная артыстка Беларусі Тацьця на Мархель, паэты Сяржук СокалаўВоюш, Лявон Пранчак, кампазітары Зьмітрук Яўтуховіч і Аўген Магаліф, сьпевакі Іна Афанасьева і Мікалай Скорыкаў. У канцэрце прагучалі песьні на вершы славутых юбіляраў, а таксама на словы Максіма
Багдановіча, Генадзя Бураўкіна, Лявона Пранчака.1 слухаючы, кранаючыя душу беларускія песьні, узгадваліся словы Янкі Купалы, напісаныя з нагоды 15 годзьдзя творчай дзейнасьці паэта. Словы, напісаныя больш за 60 гадоў назад, але зьвернутыя і да нас, нашчадкаў.
He адно на сьвеце Адраджэньне народу, не адна вялікая ідэя не пачыналася так шпарка, як ідэя Адраджэньня беларускага народу. I сапраўды, што было 15 гадоў назад, што мы бачым цяпер? 15 год таму назад некалькі шалёных галоў захацелі галовамі мурпрабіваць, адбудоўваць сваю закаваную у многавекавыя кайданы Бацькаўшчыну. А сёньня без малага увесьнарод усімі сіламі дамагаецца свайго вызваленьня.
15год назад аб незалежнасьці 1 падумаць было небясьпечна. Сягоньняшнія нашыя бліжэйшыя суседзі самі аб гэтым падзяржаўнаму гавораць з намі, як з народам, каторы заслужыў палюдзкаму і божаму праву гэтую незалежнасьць. Адзіным узмахам агняцьветнай думкі, аб нашай волі мы скінулі і патапталі даўгавечную брахню, што Беларусі не было і няма. Сваім векапомным і магутным духам народным, што адважна сягае да сонца, мы паказалі сьвету, што Беларусь ёсьць, была і будзе!
Словы прарока Янкі Купалы актуальны і сёньня. жыць!
Беларусь жыла, жыве і
jb жыцьця эыігрлцыі
Верасьнёўскі пікнік
Як жа дакладна мудрасьць народная кажа: «Добра ў гасьцях, а дома яшчэ лепш». Пасьля насычанай XX Сустрэчы ў Нью Брансьвіку, пасьля шумных магістраляў Нью Джэрзі, ціхі і спакойны куточак Полацку паказаўся ўсім маленькім раем. I пікнік, які адбыўся тут 13 верасьня, можна лічыць адным з найбольш удалых за гэты летні сэзон. Колькі было расказаў, усьмешак, жартаў у гэты нядзельны дзень! Колькі ўспамінаў і песьняў!
Узрушанасьць павялічвалася яшчэ і тым, што на Полацак прыехла кіназьёмачная група, якая здымала шматсэрыйны дакумэнтальны фільм аб пісьменьніках, паэтах, мастаках, бізнесмэнах, працаўніках беларускага Замежжа, з рабочай назвай «Беларусы, што жывуць у Амэрыцы» (аўтарка сцэнарыя Вацлава Вярбоўская, рэжысёр Натальля Вярбоўская, дырэктар карціны Ірына Дварнічэнка, кінаапэратар Валянтын Леановіч).
У гэтыж дзень гасьцямі «Полацку» былі прачытаны рэфэраты аб падзеях на Бацькаўшчыне.
Яўген Цумараў, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, намесьнік старшыні ТБМ, праінфармаваў кліўлендцаў аб дзейнасьці ТБМ, якое ўзьнікла больш за 3 гады назад аб выдавецкай дзейнасьці Таварыства (ТБМ выдае газэту «Роднае слова», перавыдала пару кніг эмігрантаў). Падзяліўся ўражаньнямі аб апошніх падзеях на Бацькаўшчыне, падкрэсьліў, якое вялікае значэньне для беларусаў Бацькаўшчыны аказвае той факт, што ў далёкай Амэрыцы беларусы захавалі сваю мову, традыцыі. Таксама ён запрасіў прыязджаць кліўлендцаў у Беларусь па запрошаньням ТБМ.
—Мы маем цудоўную базу для адпачынку. Дом творчасьці Саюза пісьменьнікаў, які знаходзіцца ў жывапісных мясьцінах у Каралішчывіцах, цяпер перададзены ТБМ. Мы можам арганізаваць цікавую культурную і гістарычную праграму, курс лекцыяў і выступленьняў.
Яўген Цумараў таксама прапанаваў кліўлендцам сумеснымі намаганьнямі паставіць у Беларусь друкарню, каб выпускаць беларускія кнігі для беларусаў Бацькаўшчыны і Замежжа. I як напамін аб гэтай сустрэчы перадаў Янку Ханенку белчырновабелы сьцяг, які удзельнічаў ва многіх гістарычных мітынгах, а усім прысутным на гэтай сустрэчы зборнік вершаў Ніла Гілевіча «Незалежнасьць», выдадзены ТБМ, а таксама памятныя календары і значкі.
Яўген Лецка, старшыня згуртаваньня «Бацькаўшчына» расказаў аб дзейнасьці згуртаваньня і пэрспэктывах правядзеньня Сусьветнага Кангрэсу Беларусаў, які
плянуецца адбыцца ў чэрвені—ліпені наступнага году ў Менску. Ён запрасіў усіх прысутных прыязджаць на гэты ўрачысты форум. Ад імя згуртаваньня «Бацькаўшчына» сп. Лецка перадаў на «Полацак» праэкт скульптуры сьв. Еўфрасіньні Полацкай, якая зь цягам часу будзе ўпрыгожваць полацкую зямлю ў Кліўленьдзе.
3 прамовай аб сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі, аб выніках збору подпісаў для рэфэрэндуму, аб растаноўцы палітычных сілаў на Бацькаўшчыне выступіў Анатоль Белы, старшыня клюбу «Спадчына». Таксама ён падзякаваў усіх, хто фінансава і маральна дапомагаў клюбу ў стварэньні помніка Максіма Багдановіча, і праінфармаваў, што бронзавая скульптура ўжо канчаткова зроблена і пасьля ўсіх пагадненьняў яраслаўскіх уладаў зь беларускімі і яраслаўскімі архітэктарамі будзе ўстаноўлена ля будынку былой мужчынскай гімназіі, дзе ў 19091911 гадах вучыўся клясык беларускай літаратуры.
Навіны культурнага жыцьця
13 верасьня, пасьля сьв. Літургіі, якую служылі а. Міхась Страпко й а. Якуб, у падцаркоўнай залі адбыўся канцэрт народнай артысткі Беларусі Тацьцяны Мархель.
Тацьцяна Мархель паказала сцэнічны абразок на біблейскія матывы. У гэтым філязоўскім творы, дзе жыцьцё Хрыста, ад нараджэньня і да сьмерці, праходзіць праз прызму традыцыяў, вераваньняў беларуса, было многа нацыянальных песьняў. У маленькім абразку адбілася ўсё гаротнае жыцьцё беларуса, ягоныя радасьці і пакуты: нараджэньня дзіцяці, турботы бацькоў, шчасьце маладых на вясельлі, цяжкасьці жыцьця, хваробы, горыч сьмерці. Сцэнічны абразак выклікаў вялікую цікавасьць у гледачоў і не пакінуў нікога раўнадушным.
20 верасьня пасьля сьв. Літургіі ў падцаркоўнай залі адбыўся прагляд аматарскага відэафільма Міхася Калядкі аб сустрэчы кліўлендцаў з міністрам замежных справаў Пятром Краўчанкам, беларускім паслом у Амэрыцы Сяргеем Мартынавым, намесьнікам шэфа беларускай місіі пры ААН Уладзімірам Герасімовічам. Прысутныя зь цікавасьцю аднавілі ў памяці некаторыя моманты спатканьня з шаноўнымі гасьцямі, а таксама праглядзелі канцэрт, у якім прымалі ўдзел Тацьцяна Мархель, Іна Афанасьева, Мікалай Скорыкаў, Лявон Пранчак, Зьмітрок Яўтуховіч,
Перавыбарчы сход
адбыўся на Полацку 27 верасьня. Пасьля справаздачы старшыні цэнтру Янкі Ханенкі і дэбатаў, была выбрана новая ўправа «Полацку», у якую ўвайшлі: Я. Ханенка — старшыня, В. Лукашэвіч—заступнік старшыні, К. Каваленка — сакратар, Я. Каваленка — скарбнік, В.Дубаневіч, П.Васілеўскі, Д.Яраховіч —сябры.
68
69
Сустрэча ў Белым Доме прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з амэрыканскімі палітыкамі адбылася 10 кастрычніка
Беларуская дэлегацыя была ў складзе: Пол Васілеўскі, Янка Раковіч, Янка Ханенка, Астап Яраховіч—Кліўленд, Вера Бартуль, Янка Запруднік, Зора і Вітаў Кіпель, Томас Бэрд—НьюЁрк, Вера і ВітаўтРамукі—Чыкага, БогуслаўСтанкевіч— Вашынгтон, Мікола Прускі—Грэнд Рапідс.
Амэрыканскі бок прадстаўлялі: Jim Schaefer, Associate Director Office of Public Liaison; Cathy Nivelli, Di rector for Eastern Europe andNewIndependentStatesOfficeofthellnitedStatesTrade Representative; Nicholas Burns, Director of Russian and Eurasia Affairs National Security Council; Paul Timmer, Belarus Desk Officer, Departmen of State
У часе палутарагадзіннай гутаркі былі паднятыя пытаньні: беларускай мовы ў праграме «Голас Амэрыкі»; абмену студэнтаў паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША, выдачы беларускіх візаў у Беларусі, а не ў Маскве; квоты на эміграцыю зь Беларусі ў ЗША, дапамогі ў Чарнобыльскай бядзе; правільнага правапісу назоваў Беларусь, беларускі ў амэрыканскіх дакумэнтах, прэсе (правільна Belarus, Belarusian).
Прадстаўнікі амэрыканскага ўраду выказалі зацікаўленасьць у разьвіцьці ўзае маадносінаў зь Беларусьсю. Амэрыканцы падкрэсьлілі, што яны сочаць за тымі працэ самі, якія адбываюцца зараз ў Беларусі. Яны разумеюць, што цяперашні парлямэнт больш чым 80% складаюць былыя камуністы, і таму Амэрыка з надзеяй глядзіць на правядзеньне рэфэрэндуму, бо яна хоча мець справу з дэмакратычным урадам. Таксама было выказана разуменьне па праблеме Чарнобыля. Амэрыканскі ўрад плянуевыдзяліць Беларусі вялікі крэдыт пад мінімальныя працэнты, для ажыцьцяўленьня дзяржаўнай праграмы па ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай трагедыі. Адносна квоты для эміграцыі зь Беларусі ў ЗША было сказана, што Беларусі будзе прадастаўлена квота на ўезд 20 тысячы чалавек.
На завяршэньні гутаркі амэрыканскія палітыкі выказалі гатоўнасьць у навязаньні больш цесных кантактаў зьбеларусамі і беларускімі арганізацыямі ў ЗША і прапанавалі сустракацца разам часьцей, для абмеркаваньня агульных пытаньняў і супрацоўніцтва.