Да нацыянальнадзяржаўнага будаў ніцтва мусіць далучыцца ўсё тое, што было зроблена на эміграцыі. Мы хочам, каб ўся спадчына вярнулася беларускаму народу. Зараз у Беларусі друкуюцца кнігі Натальлі Арсеньневай, Масея Сяднёва, рыхтуюцца да выданьня творы інйіых беларусаў Замежжа. Беларуская нацыянальная літаратура ня можа быць поўнай безь літаратуры эміграцыі. Адносна Беласточчыны. Беласточчына ў стратэгічным пляне вельмі важны для нас рэгіён. Гэта для нас прыклад, як стагодзьдзямі пад шалёным польскім уціскам захоўвалася беларускасьць. Мы разглядаем Бела сточчыну як стра тэгічны ба стыён. Калі мы страцім яе ў нацыянальнаэтнічным сэнсе, наша дзяржава будзе пастаўлена на хвалю зьнічтажэньня. Зьліквідаваўшыгэты бастыён, польская хваля пракоціцца па Заходняй Беларусі і будзе накіравана зьнічтажаць усё нацыянальнае. Мы мусім падтрымоўваць школьніцтва на Беласточчыне, разьвіцьцё культуры. Мы не павінны забывацца і аб беларусах, якія жывуць уМаскве, Якутыі, Казахсіане, вонках Беларусі. Толькі калі беларусы ўсяго сьвету аб’яднаюць свае намаганьні, мы зможам пабудаваць сапрауды нацыянальную Беларусь. Пасьля прамовы,якая працягвалася больш за паўтары гадзіны, Пётр Краўчан ка адказаў на шматлікія пытаньні, якія датычыліся праблемаў культуры, беларус кіх візаў, захаваньня гістарычнай памяці. Назаўтра, 20 верасьня, пасьля сьв. лі тургіі ў царвке Жыровіцкай Божай Маці, на «Полацку» адбылася ўрачыстая сустрэча, зудзелам ПятраКраўчанкі, Сяргея Марты нава, Уладзіміра Герасімовіча. Прывітаць шаноўных гасьцей прыйшлі AugustBPust, Special Assistan for Multicultural Affairs Office of Governor George V.Voinovich; RichardKoniesiewicz,упаўнаважаны адмэра г.Кліўленд; Ralth Perk, былы мэр Кліўленда, прэзыдэнт руху нацыянальнасьцей у Кліўленьдзе, разам зсынам Rai h Perk Jr, які ёсьць судзьдзёй; V Brown, G Pitro, прадстаўнікіад уладаў Кліўлендскай акругі; М Hoke, кандыдат у дэпутаты ў Кангрэс ад рэспублі канскай партыі, таксама сябры беларусаў— украінцы, расейцы,палякі. Праграму сус трэчы вялі Пол Васілеўскі й Янка Ханенка. Старшыня культурнаасьветніцкага цэнтру прывітаў удзельнікаў сустрэчы і перадаў Пятру Краўчанку сувэнірны ключ—сымбаль гасьціннасьці і павагі беларусаўКліўленду 63 да шаноўных гасцьей. Міністр замежных справаў па добрай беларускай традыцыі перавязаў Янку Ханенку слуцкім пасам і перадаў культурнаасьветніцкаму цэнтру «Полацак» беларускія кнігі. Пасьля прывітаньня гасьцей сустрэчы R Konisiewicz, прадстаўніком адмэрагорада Кліўленд і уручэньня міністру замежных справаў спэцыяльнай дэклярацыі, слова ўзяў Пётр Краўчанка. —Міжнароднае становішча Беларусі,— адзначыў ён у сваёй прамове,—палепшаецца. Мырэальна рухаемсяда незалежнасьці. Мы ўвайшлі ў міжнародны валютны фонд, дзе нашая агульная доля склала 0,5%. Без гэтага ўваходу нельгаб было стварыць нацыянальнай валюты, якую мы ўжо друкуем у адной з заходніх дзяржаваў. Справа толькі за тымяк, дзе, калі уводзіць яе, каб не паставіць Беларусь у крытычную сытуацыю. Мы ўвялі свае грашовыя знакі, але гэта толькі пераход да валюты. Каб поўнасьцю перайсьці да нацыянальнай валюты, нам трэба мець у актыве 5 млрд. даляраў. Ніхтонам такіх грошаў недасьць, і таму несваячасовае ўвядзеньне валюты можа прывесьці да таго,штомы скампрамя туем нашую сьвятую справу, зьвязаную зь пераходам да незалежнасьці. Тамумымусім дзейнічаць памяркоўна. He забягаць наперад, але не адставаць ад нашых суседзяў. 3 другога боку, нам трэба стварыць нацыянальнае войска. Беларусь адзіная з краінаў СНД, якая пайшла на тое, каб фінансаваць войска, а гэта 246 тыс. вайскоўцаў, 140 тыс. зь якіх мы ўзялі пад свой кантроль. Гэта нашая будучая беларуская армія. Па сутнасьці яна яшчэ не чацыяналь ная, бо 80% вайскоўцаў, якія служаць у ёй, не беларусы. У бліжэйшы час у Беларусі будзе адбывацца скарачэньне войска, якое мы давядзем да 5080 тыс., як у іншых эўрапейскіх краінах. Гэта будзе невялікае, але вельмі апэратыўнае войска, каб мы не залежалі ад тых працэсаў, што могуць адбывацца ў Заходняй Эўропе. Ход разьвіцьця падзеяў у Эўропе паказвае, што зараз няможа быць абсалютна нейтральнай дзяржавы. Сёньйя назіраецца працэс адыходу ад клясычнага нейтралітэту, аб’яднаньне Эўропы і стварэньне агульнага эўрапейскага дому. Я думаю, што і Беларусь паступова будзе ўцягвацца ў гэты працэс, будзе рухацца на Захад, уступаць у агульную эўрапейскую супольнасьць. Але гэта адбудзецца не адразу, і ўсе мы мусіммнога яшчэпапрацаваць, каб зрабіць нашую Беларусь вольнай, незалежнай дзяржавай. — Я вельмі ўзрушаны, — сказаў Сяргей Мартынаў, ~бо пасьля некалькіх гадзінаў падарожжа з Вашынгтону ў Кліўленд, я апынуўся ў беларускім навакольлі. Я на свае вочы пабачыў беларусаў, што здолелі пабудаваць цэнтр «Полацак», што самаахвярна і зь вялікімі намаганьнямі выдаюць цудоўныі патрэбнынам часопіс «Полацак», якія сумелі захаваць нашую мову і традыцыі. Пакуль нас, у беларускім пасольстве ў Вашынгтоне, працуеняшматасобаў, алемы плённа працуем. Над пасольствам лунае белчырвонабелы сьцяг. Мы пачалі выдаваць сваебеларускіявізы. Каліласка, зьвяртайцеся да нас, калі вы зьбіраецеся ў Беларусь і па ўсіх іншых пытаньнях. 3 нагоды першага наведваньня цэнтру «Полацак» Сяргей Мартынаў перадаў кл і ў лендцам беларускі абрус і кнігу пра нашую Бацькаўшчыну. Др. Сажыч, старшыня Рады БНР, сказаў: —Я прамаўляю ня толькі як старшыня Рады БНР, але як і бліжэйшы сусед кліўлендцаў. Я вельмі рады бачыць, што Кліў ленд жыве, што ў Вас расьце зьмена. Я вельмі ўзрушаны ўчарашнім і сёньняшнім днём. Я бачу, штогэтае спатканьне ёсьць працяг XX Сустрэчы, якая адбывалася ў Нью Брансьвіку. Зь цёплым прывітаньнем да кліўлендцаў і шаноўных гасьцей зьвярнуўся прадстаўнік ад губэрнатара штата Агаё August Rust. —Беларуская калёнія ў Кліўлендзе ня ёсьць вельмі вялікая, але затоеяна вельмі якасная. Мы часта з маімі сябрамі беларусамі гаварылі, як наладзіць партнёрства паміж Агаё і Беларусьсю. I гэты час прыйшоў. Мы будзем гэтае эканамічнае партнёрства разьвіваць. Гэты год выбараў, і я магу сказаць, за штобя аддаў свой голас: «Сталічная—не, Белавежская—так». Мы глядзім з аптымізам у будучае. Жыве Беларусь! A Rust перадаў П.Краўчанку грамату ад губэрнатара штату Агаё Джорджа Вайновіча. 3 адаказным словам выступіў Пётра Краўчанка. —Я хацеў, бы ў вашай асобые шаноўны сп.Пуст, падзякаваць губэрнатара штату Агаё за падтрымку. Я спадзяюся, што губэрнатар і Вы наведаеце Беларусь. I мы будзем ня толькі сябрамі, але пачнем вялікі бізнес паміж штатам Агаё і Рэспублі кай Беларусь. 65 20 верасьня, «Полацак^. У часе сустрэчы Таксама я хацеў сказаць аб адной важнай справе. У Кліўлендзе выдаецца часопіс «Полацак».Гэта вельмі патрэбы часопіс для нас, беларусаў Бацькаўшчыны. Гэты гістарычнамастацкі альманах дае мажлівасьць лепш разумець Вас, ведаць Вас. Гісторыя Вашага жыцьця, апісаньне падзеяў, якія адбываюцца ў Вас, находзіць сваё адлюстраваньне ў часопісе. Дык давайце ўсё зробім, каб гэты часопіс і далей распаўсюджваўся ў Беларусі. 3 прывітальным словам выступілі таксама R.Perk, М нoke, а. Міхась Страпко. Усе яны выказалі надзею што працэсы дэмакра тызацыі, якія адбываюцца ў Беларусі прывядуць да яе сапраўднай свабоды і незалежнасьці. Пасьля перапынку, у час якога міністр замежных справаў даў інтэрв'ю кліўлен дзкай газэце « The Plain Dealer», адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел Тацьцяна Мархель, Мікола Скорыкаў, I на Афанасьева, Зьмітрок Яўтуховіч, Лявон Пранчак. Але на гэтым сустрэча з гасьцямі не закончылася. Да позьняга вечару гарэла на Полацку сьвятло, працягваліся размовы і абмен думак зь Пятрам Краўчанкам, Сяргеем Map тынавым, Уладзімерам Герасімовічам. Пра цяг гэтай сустрэчы — наперадзе. Беларускае сььята ў ААН Сьвятлана Менская ...1 стаяла над Беларусьсю ноч, жудасная, глухая. Толькі балотныя агні асьвя шчалі старажытныя пушчы ды ціхі жалосны стогн стаяў над імі. He было ратаваньня ад таго мраку. He было мажлівасьці вырвацца з дрыгвы ягоцяжкага сну. Таму Гасподзь паслаў на тую зямлю сваіх прарокаў, сваіх волатаў Янку і Якуба, каб ішлі яны й абу джалі яе народ, глухі, сьляпы, людзьмі звацца. I тыя сыйшлі на зямлю і сваімі песьнямі звалі беларусаў к свабодзе, незалежнасьці, праўдзе. I народ той абудзіўся, панёс на плячах усяму сьвету сваю крыўду, сваі пакуты, надзею. Наперадзе яго ішлі Янка Купала і Якуб Колас. I хоць загінулі яны ў той барацьбе, але зерне, кінутае імі ў людзкія душы, дало добры ўраджай, і рунее збожжа на зямле беларускай. Памяцьжа аб нацыянальных героях прадаўжае жыць. I сёньня мы сьвяткуем іх юбілей, іх 110гадавіну з часу нараджэньня. Пасьля сьвяткаваньняў у Мікалаеўшчы не, Менску, Вязанцы, Акімчыцах, Купалаколасаўскае сьвята прыйшло і на амэрыканскі кантынэнт. У Нью Ёрку, у ААН, 22 верасьня сабраліся дыпляматы, консулы, супрацоўнікі амбасадаў, каб ўрачыста адсьвяткаваць 110годзьдзе з часу нараджэньня беларускіх песьняроў. 3 Кліўленду, Саўт Рывэру, Нью Брансьвіку, Нью Ёрку зьехаліся беларусы, каб пакланіцца памяці сваіх нацыянальных герояў, Янкі Купалы й Якуба Коласа. —Кожнаму з нас лёс адводзіць свой зямны куток, дзе дае бясцэнны дар жыцьця, і непаўторпую матчыну ласку, роднуюмову і сьвятое адчуваньне ўласнай годнасьці. — сказаў у сваёй прамове шэф беларускай місіі ў ААН, паэт Генадзь Бураўкі —А вось неба над намі даецца на ўсіх адно: неабды мнае і загадкавае, глыбокае і неспазнанае, адкуль зоркі сьвецяць, не зважаючы на дзяржаўныя межы, розьніцу ў людзкіх характарах, ня слухаючысярозных валадароў і хуткаплынных зьмен. Нібы адчуваючы нейкую віну за шматвяковую цяжкую маркотлівую долю беларуса, 110 гадоў назад Бог шчодра кінуў сваю зыркую іскруадразу ў дзьве душы мужычых сыноў. I ў сьвет прыйшлі два нацыянальныя геніі, а на небасхілекультуры ілюдзтва ўспыхнулі дзьве ярчэйшыя зоркі беларускай літаратуры. Колькі ў іх былородаснага і аднолькавага: і ў трывогах, і ў парываньнях, і ўгоркіх развагах. Горача і самаахвярна любілі яны і пяшчаную сваю зямельку, і цягавітага ды маўклівага свайго братку беларуса, і поўную хараства і замілаваньня матчыну песьню. Дзеля гэтай любові спазналі і ператрывалі яны 1 крывавыя песягі царскай цэнзуры, і абразьлівыя зьдзекі сталінскіх Kara ў, і палынёвую гаркоту расчараваньня й адчаю.