Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
Некаторыя з нашых патрыётаў, каб ратаваць мову ў царкве, хапіліся аднаўляць рымакаталіцкую царкву ўсходняга абраду, — Вунійную Царкву. Пачалі будаваць новую надбудоўку. Кажуць, яна маўляў — нашая, беларуская царква. з роднай мовай. Як нашая народная прыказка кажа: «3 полымя, проста ў вагонь». Задумайцеся' У чым лепш падлягаць Рыму, ды яшчэ праз Варшаву, чымсьці Маскве? Яны абое рабое. Няўжо мы беларусы.
маючы панад тысячагадовую слаўную гісторыю няздольныя быць самастойныя? I мусім быць пад чужацкім панаваньнем? Дзе наш беларускі гонар? Заўсёды памя тайма. што наш народ. — Сьвяты Беларускі Народ Яны абое цкуюць нас аднаго на другога Яны абое вынарадаўліваць беларусаў, на што беларускі ўрад мусіў бы зьвярнуць ўвагу. Гэта ня ёсьць умешваньнем у царкоўныя справы Гэта ёсьць сьвятым абавязкам Беларускага Ураду ратавасць і спыніць вынарадоўліваньне нашага беларускага народу Гэта ж яны. нас дзеляць, калі беларус рымакаталік, значыцца ён паляк, а калі праваслаўны — дык расеец Псторыя выразна паказала, да чаго прывяла вунійная місія ў Беларусі. Ніякія войскі — Маскоўшчыны, ані іншыя, ня здолелі зруйнавацьі, але толькі вунійная місія зьнішчыла нашую магутную дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае Пра вунію канцлер ВКЛ Леў Сапега ў сваім лісьце з дня 12 красавіка 1622г. зусім трапна пісаў Язапату Кунцэвічу: «Вунія на прынесла радасьці, адно толькі нязгоду, сваркі і пезлагадзь Было б лепей. калі б яна ііікалі ня мела месца сярод нас. Мы не забараняем Габрэям, ані магамэтанам мець свае дамы для багаслужбаў, а вы запіраеце хрыеьціянскія сьвятыііі. Сьце ражэмся, каб гэтая вунія пе спрычыніла твайго і нашага зыіішчэныія». Але чамусьці нашыя гісторыкі прамоўчваюць місійную вуніяцкую дзейнасьць 16 і 17 сталецьця ў Вялікім Княстве Літоўскім. Мо’ гэтая місія настолькі была жорсткая. безаглядная, бязьлітасная, што баяцца кранаць яе. Зруйнаваўшы Вялікае Княства Літоўскае ня вытрымала I Польшча. Словы Льва Сапегі споўніліся
54
Для нас адзін выхад Няхай кожны трымаецца сваёй веры, не пакідае свае цэрквы. He тварыць вунійных ці іншых рэлігійных надбудовак, але шчыра ўзяцца за працу, каб адбудаваць і адрадзіць нашае, беларускае, рэлігійнае жыцьцё ў сваім родным краю. Чужынцхаў замяніць сваімі. Чужых ксяндзоў, сьвяшчэньнікаў і прапаведнікаў, замяніць беларускімі сьвятарамі, якія ня будуць вывешваць польскія сьцягі ў Менску і ня будуць «ізьвешчаць» пра харошую маскоўскую «Ісьйіную апеку». але яны будуць тры мацца сваіх беларускіх народных традыцыяў, служыць і дабравесьціць слова
Божае для свайго беларускага народу. на яго сьвятой роднай мове. I тады споўняцца словы: «1 верііецца кожны да ўладаньня свайго і кожны да радзімы свае вернецца» (Лявіт. 2540). Тады сьвятар беларус праваслаўны, сьвятар беларус рымакаталік ці сьвятар беларус прапаведнік ня будуць цкаваць нас аднаго на аднаго I тады беларусы, ці праваслаўны, ці рымакаталік, ці іншай веры, будуць жыць між йбрю мірна j згодна. бо як сьв ап. Павал кажа: «А дэе Дух Госладавы, там свабода» Амін
мітрпаліт МІКАЛАЙ
Мігр. Мікаіай на беларускім магільніку
V Нью Браьсьвіку, 5 верасьня 1992 г.
Некаторыя думкі ўдзельнікаў банкету
Антон Шукелойц, старшыня БАЗА:
Сёлета мінае 75 год ад I Усебеларускага Кангрэсу, вялічэзнай падзеі ў жыцьці беларускага Адраджэньня, і 40год традыцыі перахоўваньня ідэі вольнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, 40год палітычнаграмадзкай працы ў імя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дыяспара і Бацькаўшчына злучаюцца, нарэшце, ў адно цэлае праз свабоду падарожжаў, наладжваньня сумесных мерапрыемстваў і прадпрыемстваў. У Беларусі ідзе сёньня нацыянальнае і дэмакратычнае Адраджэньне, якое з самага пачатку перабудовы выпісаў на сваім сьцягу БНФ. I мы гэтае Адраджэньне поўнасьцю падтрымоўваем.
Але працэс дэмакратызацыі Беларусі, стварэньне незалежнай дзяржавы не адбываецца бязь цяжкасьцей і перашкодаў. Сёньня, калі камуністычныя сілы намагаюцца ізноў адваяваць пазыцыі, рызыка павялічваецца. А гэта значыць, што да ўсякай новай ініцыятывы, трэба ставіцца з разуменьнем сытуацыі. 3 другога боку трэба энергічна ўключацца ў справу адбудовы беларускай дзяржаўнасьці і нацыянальнай культуры, аб чым выказаўся Васіль Быкаў. Сёньняшняя сытуацыя можа быць апошнім шансам беларусаў, каб яны выжылі, як нацыя...
Пётр Краўчанка. міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь:
Я хацеў бы падняць адну ідэю, якая ўжо даўно насьпела.
Каб праз год, ў Беларусі сабраўся I Сусьветны Беларускі Кангрэс Беларусаў, першы за многія дзесяцігодзьдзі. Бацькаўшчына павінна прыняць сваіх сыноў і дачок. Баць каўшчына павінна павініцца перад многімі з Вас, хто быў пакрыўджаны. Думаю, у Бацькаўшчыны хопіць мужнасьці прызнаць памылкі сваіх структур і тых уладаў, якія некалі зьневажалі Вас і паставілі ва ўмовы, якія зрабілі Вас палітычнай і працоўнай эміграцыяй. Я хацеў давесьці да Вас, што ідэя сустрэчы ў нас канструктыўна прынята. Але яе трэба рыхтаваць і над ёй трэба працаваць. I я запрашаю ўсіх вас да такой сумеснай працы.
Расьціслаў Завістовіч, старшыня Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі:
Сёньня, у дзень нашае сустрэчы, мы адзначаем надыходзячую 75 гадавіну Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. Першы Ўсебеларускі Кангрэс стаўся паваротным пунктам у гістарычнай барацьбе нашага народу за справядлівасьць і волю. Ён завяршыўся беларускаю нацыянальнай дэклярацыяй — абвешчаньнем незалежнае беларускае дзяржавы.
Ад імя братняе арганізацыі, Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, вітаю Вас. Наш народ скінуў ярмо няволі! Ён, хоць і паволі, але крочыць да поўнае свабоды! Ён перамог! Мы перамглі. А цяпер, як на Бацькаўшчыне, гэтак і на эміграцыі, мы павінны яднаць свае сілы для дабра нашае любае Беларусі й нашага народу, заўсёды, аднак, памятаючы, што канфармізм адбірае творчыя сілы, выконваючы дэструктыўную ролю ў грамадзтве. Разнастайнасьць палітычных поглядаў і рэлігійных перакананьняў ня ёсьць нечым заганым, а наадварот, яна робіць жыватворчы ўплыў на людзкія каштоўнасьці, аздараўляе грамадзтва, як фізычна, так і духова.
56
57
Генадзь Бураўкін, шэф беларускай місіі пры ААН
Неяк так атрымалася, што гісторыя не надта цешыла нашых прашчураў, не надта спрыяла нашай роднай зямельцы. To па ёй праносіліся капыты розных захопнікаў, то пераціралі яе танкавыя тракі розных акупантаў. I мы несьлі сьвету часта, перш за ўсё, свае раны, свае пакуты, сваю боль.
Успомнім старонкі толькі нядаўняй нашай гісторыі: Курапаты, Хатынь, Чарнобыль. Вось тыя знакі, па якіх Беларусь ведаюць большменьш у шырокім сьвеце, знакі нашай пакуты, знакі нашай бяды. Можа таму ў нашай душы некаторыя нашы блізкія і далёкія ворагі нават добрыя нашы пачуцьці, добрыя нашы рысы здолелі перавярнуць у дрэнныя. I дабрыня беларуская стала нейкай пакорлівасьцю, і наша беларускае разуменьне іншых стала раўнадушшам для разуменьня свайго. I розныя дзяржаўныя арлы двухгаловыя выдзёўбвалі нашу душу, калі мы ўсе на гэта глядзелі чамусьці даволі спакойна. Яны выдзёўбвалі нашу мову, памяць. I даволі многае ўдалося ім у гэтым дасягнуць. I вось цяпер, калі прыйшоў шчасьлівы час, наш шанс, мы кажам пра новы рух пра Адраджэньне. А я думаю, што для вельмі многіх у Беларусі, на жаль, не адраджэньне, а абуджэньне— вось што найбольш патрэбна і найважна.
Тыя палітычная акты, якія для нашай радасьці, на наша шчасьце ужо прыняты, пра якія ведае сьвет, яны яшчэ павінны быць падмацаваныя вельмі сурьёзнымі справамі. На ша незалежнасьць беларуская будзе сапраўднай толькі тады, калі яна будзе складвацца зь незалежнасьці душ беларусаў. Вось калі ў гэтых душах будзе незалежнасьць, калі ў гэтых душах будзе годнасьць, тады наша дзяржаўная беларуская незалежнасьць будзе сапраўднай. У сувязі з гэтым я хацеўбы папрасіць Вас, дарагія землякі, каб Вы разумелі адну асаблівасьць.Тое, што Вы з далёкага сьвету пранесяцё да матчынай роднай хаты, да нашых рачулак, сьцяжынак, нашых бароў, сваю любоў да Беларусі—гэтае будзе мець для той, неабуджанай яшчэ Беларусі, вялізарнае значэньне.
Нясіце, паказвайце, што Вы, пабыўшы ў шырокім вольным сьвеце, яшчэ больш у душы сваю радзіму зьбераглі. I яшчэ адно. Нам не хапае вопыту сьвету. Вы гэты вопыт маеце тут. Перадайце яго таксама туды, нам да хаты. Бо ён нам вельмі патрэбны.
Язэп Сажыч, Прэзыдэнт Рады БНР:
Асаблівасьць гэтай сутрэчы ў тым, што мы маем прадстаўнікоў дэмакратычнай апа зыцыі незалежнай Беларусі. Падругое, што ад I Усебеларускага Кангрэсу спаўняецца 75 год. Сустрэча напаўняе аптымізмам і надзеяй, што дачакаемся і паедзем ў Беларусь на Сусьветную Сустрэчу.
Яўген Цумараў, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі:
Незалежнасьць — дасягальная, калі у нас будзе незалежная палітыка, калі будзе адроджана самасьвядомасьць і культура. Менавіта апошнім і займаецца Таварыства беларускай мовы ўжо больш за 3 гады. У свой час ТБМ вымушана было заняцца палітыкай і прыняць удзел у выбарах. Яно вылучыла для балатаваньня Ніла Гілевіча, Зянона Пазь няка і інш. Мы рады, што беларусы Паўночнай Амэрыкі захавалі той правапіс, які дастойны нашай мілагутнай роднай мовы. У гэтай сувязі з хацеўбы сказаць, што год назад ТБМ з Беларускай Акадэміяй Навук стваралі аргкамітэт па удасканаленьню і
правядзеньню рэформы беларускай мовы. Вырашана правесьці канфэрэнцыю, каб увесьці ў норму беларускай мовы новы правапіс. Гэтая канфэрэнцыя плянуецца на канец гэтага году і буду рады запрасіць Вас на гэтую канфэрэнцыю. Таксама я мушу перадаць прьі' вітальнае слова ад Цэнтральнай Рады Сацыял Дэмакратычнай Грамады. а таксама ад яго старшыні др. Міхася Ткачова.
Вітаўт Кіпель, старшыня БініМ:
Мы незвычайная эміграцыя. Мы працаўнікі Беларусі па за межамі Бацькаўшчны. Мы аналізуем і бачым, што робіцца на Бацькаўшчыне. Мы стаім на прынцыпах I Усебеларускага Кангрэсу і параўноўваем, чым сёняшні парлямэнт рэспублікі адрозьніваецца ад таго, што быў на I Кангрэсе. Ён адрозьніваецца народнасьцю. Сёньня Вярхоўны Савет ня мае мандату народу. I калі гаварыць аб тым, што мы будзем супрацоўнічаць з Бацькаўшчынай, то гэта так. Але будзем памятаць і аб тым, што тая апазыцыя, якая сёньня падымае голас, янападтрымоўваепрынцыпы, выказаныяна I УсебеларускімКангрэсе. Яна гаворыцыдайце нам выбары, дайце нам рэфэрэндум. Давайце выберам беларускі парлямэнт. I мы, прадстаўнікі таго пакаленьня, якое не разглядалася ніколі эмігрантамі, а працаўнікамі беларускай нівы на Захадзе, цалком і без ніякіх засьцярогаў далучаемся да гэтага пагляду і будзем гэты пагляд прапагандаваць, як 70 гадоў прапагандавалася ідэя БНР. Урад і парлямэнт мусяць быць выбраны народам. I датуль, пакуль урад сапраўды ня будзе выбраны народам, і дакуль, пакуль Беларусь сапраўды ня стане весьці незалежную палітыку, мы будзем працягваць сваю працу тут, на эміграцыі.