Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
М.Каргер кажа: «Полацкнй храмусыпальннца был усключнтелен по богатству декора ннтерьера. Стены основного храма н его галерей былп покрыты фресковой роспнсью, от которой in situ сохраннлнсь лншь декоратнвные панелн мраморнровок на ннжннх частях стен». (7, 244, 8, 96)
Асноўныя кавалкі тынкоўкі, на якіх фра гмэнты жывапісу полацкай царквыпаха вальні, знаходзяцца ў музэі старажытнарускай архітэктуры ў Ноўгарадзе. А.Сяліцкі часткова агледзеў гэтыя фрагмэнты і даў апісаньне. Асаблівую ўвагу зьвярнуў на выяву галавы юнакаанёла. Уся манэра выкананьня малюнка сьведчыць «пра блізкасьць да стылю кіеўскіх жывапісцаў пачатку XII ст. Галава юнакаанёла нагадвае галаву анёла з мазаічнай кампазыцыі «Еўхарысьція», што ў царкве архангела Міхаіла ў Кіеве з 1112 г. Малюнак падобны і фізіянамічна, і манэраю пісьма».
А.Сяліцкі піша, што мастак, які намаляваў галаву полацкага анёла, умеў надзвычай дакладна перадаць душэўны настрой пэрсанажа. Выраз твару перадае духоўнае напружаньне, вялікую ўнутраную сілу. Адметная асаблівасьць полацкага жывапісу—вострая дынамічнасьць вобразаў.
Другі фрагмэнт — галавасьвятога —за хаваўся горш. Няма верхняй часткі твару. Малюнакбольш востры, выразны і ўмоўны. Трэці фрагмэнт — частка твару невядомага сьвятога. Захавалася верхняя часткатвару. Манэра выкананьня жывапісі ідэнтычная папярэдняму малюнку і можна прыпуш чаць, што гэтая частка малюнка складала нейкую кампазыцыю. Аднак, як ў папярэдніх фрагмэнтах, мастак дасягнуў яскравай вы разнасьці вобразаў, піша А.Сяліцкі.
Наступныя тры фрагмэнты ёсьць меншага памеру і маюць толькі часткі твараў, на іх таксама можна пабачыць тонкія лініі вачэй, нос, намаляваныя з дапамогаю найтан чэйшай сьветаценявой градацыі таноў. На адным фрагмэньце бачым частку твару маладой жанчыны, яе далікатны нос, невялікія вочы, частачку прыгожых вуснаў.
Кожны з разгледжаных тут вобразаў— піша А.Сяліцкі — ёсьць вельмі індывідуальны. Калі першы фрагмэнт анёл выяўляе ім кненьне мастака да мазаічнай манумэнтальнасьці (уплыў кіеўскага жывапісу пачаткуХІІ ст), то большасьць астатніх фрагмэнтаў аб’ядноўваюць іншыя рысы. У по лацкіх фрагмэнтах фрэскі з царквы паха вальні спалучаліся ў адзін прыём, што набліжаецца да рэалістычных, і адначасна да
ўмоўных. Умоўнай падачай некаторых дэталяў твару мастак быццам стараўся прыглушаць рэалістычныя прыёмы, пры хаваць тыя чалавечыя пачуцьці, што адбіваліся на твары пэрсанажа.
На падставе рэштак дэкору, мазаікі і фрэсак бачым, што царквапахавальня займала выключнае месца сярод іншых полацкіхцэркваў. Магчыма, адукаванасьцьівысокая патрабавальнасьць полацкіх япіскапаў, як заказчыкаў, паўплывалі на выбар мастацкіх мэтадаў і жывапіснай формы росьпісаў (9, 2527).
Галярэіі.што акружалі царкву, паўночная і паўдзённая ад усходу, мелі капліцы з алтарамі, іхнія абсыды выступалі навонкі. Падлога была мазайкавая, а пад падлогай былі склепы для пахаваньня нябожчыкаў. У царкве ў паўдзенназахаднім куце ў аркасоліях былі тры саркафагі, над імі сьцен ная мазаіка. Прыкоўвае ўвагу паўночная галярэя, у якой быў крыпт (склеп) прыблізна 1,7 м глыбіні, 2,5 м шырыні, 5,2 м даўжыні. Крыпт меў багаты мазаічны дэкор падлогі I сьценаў.сьведчаньне, што прызначаны ён быў для пахаваньня вельмі выдатнай асобы (7, 243). Для каго ён быў прызначаны?
Паколькі М.Каргер адносіць пабудову царквыпахавальні «к самому началу XII в.», то можна выказаць меркаваньне, што будову яе пачаў яп. Міна. Ён быў хіратанізаваны мітрапалітам Нікіфарам у 1105 г. А.Попэ прыйшоў да высновы, што ён інак Пячэрскага манастыру. (10, 173). Пячэрскі манастыр спачувальна адносіўся да по лацкага кн. Усяслава Чарадзея, і выдатны манах Антоній быў прымушаны ўцякаць ад прасьледу кіеўскага князя Ізяслва. Летаапісаньне з Пячэрскага манастыра было перанесена ў Выдубіцкі манастыр, пазьней у Андрэеўскі.
Русь за часоў Міны мела ўжо два культавых асяродкі—Пячэрскі манастыр, у якім рыхтаваліся да кананізацыі Фэадосія, і Вышгарад, дзе спачывалі мошчы сьвятых Барыса і Глеба. У Полацку пакуль што ня было культавага цэнтру. Усясла ў Чарадзей пабудаваў сабор сьв. Сафіі, каб зрэваншавацца зь Кіевам і Ноўгарадам, але гэта было ў сярэдзіне XI стагодзьдзя. Сучаснасьць патрабавала стварэньня спірытуальнага асяродку, якіб узьдзеяваў на жыхараў полацкага княства, якое Усяслаў Чардзей падзяліў паміж сваімі сынамі.
Можна прыпушчаць, што япіскап Міна мог быць выхадцам з полацкага княства, таму ён праняўся ідэяй стварэньня культавага цэнтру для Полаччыны праз пабудову царквыпахавальні полацкім япіскапам. Праўдападобна, што паміж япіскапам Мінай і мітрапалітам Нікіфарам, былым по лацкім япіскапам, наступіла дамоўленасьць аб пахаваньні мітрапаліта ў Полацку. Згодна гэтай дамоўленасьці, будуючы царквупахавальню, у паўночнай галярэі збудавалі багата аздоблены мазайкамі крыпт.
Япіскап Міна, мяркуем, склікаў полацкіх князёў Усяславічаў і пачэсных полацкіх мужоў, бо пабудова царквыпахавальні з такім багатым дэкорам патрабавала вялікіх фінансавых сродкаў. Сабраныя князі і мужы полацкія зразумелі патрэбу, што неабходна зрэваншавацца Кіеву, як гэта зрабіў бацька і дзед, непакорны, ганарысты, уладарны і грозны суседзям Усяслаў Брачыславіч, па будаваўшы сабор сьв.Сафіі ў Полацку.
Царквупахавальнюсьв.Спаса збудавалі. Саркафагі, што ў паўдзённазахаднім куце царквы стаяць, у адзін зь іх паклалі астанкі першага полацкага япіскапа, які ўзна чальваў кафэдру ў 992 г. У другім спачываў ініцыятар будовы царквыпахавальні япіс7
кап Міна. Іншых япіскапаў паклалі ў спэцыяльназмураваныя склепы пад падлогаю галярэяў. М.Каргер раскапаў 29 склепаў. У некаторых склепах былі астанкі мужчынскія вельмі сталага, старога ўзросту. Большасьць склепаў аказалася пустымі, гэта не зьдзівіла М.Каргера. Яго зьдзівіла, што прыастанках не былосьлядоўаблачэньняў, архіпастырскіх інсыгніяў ды іншых культавых рэчаў. Гэта сьведчылаб, што хтосьці даўнымдаўно абрабаваў полацкіх япіскапаў і архіяпіскапаў.
Крыпт таксама быў пустым. Калі ў 1096 г. вялікі князькіеўскі Сьвятаполкізяславіч пагадзі ўся з кандыдатурай япіскапа полацкага ў мітрапаліты ўсяе Русі, то праўдападобна, што гэтае пагадненьне Сьвятаполка з Усяславам Чарадзеям паказалася Ўладзімеру Ўсевалодавічу Манамаху падазорным. Сьвятаполк заняў кіеўскі вялікакняжы пасад па ласцы Манамаха. Манамах быў пранырлівай асобай, яму не да ўпадобы было, каб полацкі япіскап стаў мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі. Ён з падазрэньнем азіраўся на Ўсяслава, баяўся яго. Ягоны бацька і ён ваявалі з Усяславам, хацелі падпарадкаваць Полацкае княства Русі, але ім не пашанцавала. Сьвятаполк быў прымушаны да патрабаваньняў Манамаха, калі хацеў быць вялікім князем кіеўскім. Сытуацыя зьмянілася пасьля сьмерці Ўсяслава Чарадзея. Пагроза Манамаху з стараны Полацку значна зьменшылася. Полацкае княства падзялілася на ўдзелы і Манамаху кандыдатура Нікіфара на мітрапалічую кафэдру не стварыла пагрозы.
Аднак, калі мітрапаліт Нікіфар памёр у красавіку 1121 г., Манамах ня мог пагадзіцца, каб цела Нікіфара было пахаванае ў Полацку, так як і не дазволіў князя менскага Глеба Ўсеслававіча пахавацьу Менску. Манамах зырка сачыў за Полацкам і
чакаў нагоды расправіцца з полацкімі князямі, што было зроблена ягонымсынам Мсьціславам.
Такім чынам, дзякуючы аднойдзенай М.Каргерам царквыпахвальні «Жыціе блажэнныя Еўфрасіньні...» стала ня толькі яго агіаграфічным творам, але гістарычнай крыніцай. Крыпт уцарквесьв.Спаса паслужыў для пацьверджаньня інфармацыі В.Тацішчава, што полацкі япіскапНікіфарзаняў мітрапалічую кафэдру. Знаходка М.Каргера царквыпахавальні, якая называлася царквой сьв.Спаса, дала мажлі васьць зразумець дзейнасьць полацкага япіскапа Міны.
Бібліяграфія
1	.Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Скл. А.Ф. Каршунаў, Мн. 1959. 2. Жыціе Еўфрасінні Полацкай. Пераклаў А.Мельнікаў, «Спадчына», 1989, №1.
3.	В.Н. Татніцев. Нсторня росснйская. М., 1964, т. 3.
4.	В.Н. Татніцев. Нсторня росснйская. М., 1963, т. 2.
5.	М.Х.Алешковскнй. Первая редакцня «Повестн верменных лет». Археолографнческнй ежегодннк за 1967 г. М„ 1969.
6.	Б.А. Рыбаков, Древняя Русь, М. 1963.
7.	М.К.Каргер, Храмусыпальннца ў Ефросннневском монастыре в Полоцке, Сов. археологня, М.,1977, № 1.
8.	П.А. Раппопорт. Русская архнтектура X—XIII вв. Сводарх.нсточннков,вып.ЕІ—47, Л. 1982.
9.	А.А. Сяліцкі, Фрэскі храмамагільні Ефрасіннеўскага манастыра. Помнікі гіс торыі і культуры Беларусі. Мн., 1979, №4. 10. A. Poppe. Panstwo і KoscioTnaRusi w XI w. War. 1968
8
Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права ў Беларусі Язэп Юхо
Грамадзкі лад
Клясавая структура грамадзтва ў старажытнасьці да IX ст. характарызавалася наяўнасьцю трох асноўных груп: рабаўладальнікаў, свабодных гарадзкіх жы хароў, сялянданьнікаў I рабоў (халопы, чэлядзь нявольная). Сялянеданьнікі не знаходзіліся ў залежнасьці, але выконвалі пэўныя павіннасьці, уносілі фэўдальную рэнту непасрэдна на карысьць дзяржавы. 3 IX ст. пачынаецца разьвіцьцё фэўдальных грамадзкіх адносінаў.
Кляс фэўдалаў, які вырас з рабаўладальнікаў і разбагацелых гараджан, а таксама былых свабодных сялян, меў значныя зямельныя ўгодзьдзі, якія апрацоўваліся залежнымі ад іх людзьмі і рабамі (халопамі і чэлядзьдзю нявольнай). Аб значнасьці маёмаснага расслаеньня насельніцтва сьведчаць знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі грашовыя скарбы манэт УІII —X стст. Так, напрыклад, толькі ў адным скарбе, знойдзеным каля Полацку ў 1973 г., было выяўлена каля 8 тысяч арабскіх срэбраных манэт УІІІ—IX стст., сума па тых часах каласальная. Вядома, сабраць такую коль касьць грошаў можна было толькі шляхам эксплуатацыі соцень, а можа быць і тысяч людзей. Само сабой зразумела, што ўласьнік, які схаваў гэты скарб, валодаў яшчэ й іншай, ня менш каштоўнай, маёмасьцю ў выглядзе зямельных угодзьдзяў, жывёлы, прылад вытворчасьці, а таксама меў рабоў I залежных ад сябе людзей. Аб значным
Пачатак у №
багацьці лепшых «людзей», «мужоў», мясцовых князёў сьведчаць I пісьмовыя помнікі. Так, у Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што Ізяслаў Мсьціславіч, захапіўшы ў 1146 г. г. Пуціўль, узяў там 500 беркоўскаў мёду, 80 карчаг віна I 700 чэлядзі. У тымжа летапісе пад 1158 г. гаворыцца аб менскай княгіні, якая запісала Пячэрскаму манастыру 5 сёл з чэлядзьдзю й усю сваю маёмасьць. У царкоўным жыцьцёапісаньні Еўфрасіньні Полацкай расказваецца аб дарэньні ў карысьць царквы і манастыроў значных зямельных угодзьдзяў I даходаў, што паступілі з насельніцтва. Багацьці клясу фэўдалаў папаўняліся за кошт эксплуатацыі бяднейшых слаёў мясцовага насельніцтва, а таксама за кошт гандлю з замежнымі краінамі й у выніку адкрытых ваенных рабаўніцтваў суседніх народаў. Напрыклад, летапісец, расказваючы пра паход кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха на Менск, пісаў, што Менскбыў поўнасьцю разрабаваны й у ім не засталося ні людзей, ні жывё лы. Вайна і разбойныя напады як сродак абагачэньня пануючага кляса ў эксплуа татарскім грамадзтве адыгрывалі не апош няе месца. Эканамічная магутнасьць клясу фэўдалаў дазволіла ім заняць пануючае становішча ў апалітычным жыцьці грамадзтва, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. У летапісным паведамленьні аб ворганах кіраваньня ў Полацкім княстве ў сярэдзіне XII