Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
Здругога боку, я хацеў сказаць аб тым, што нам удаецца зрабіць у гэтай справе. Мы выйшлі да кантактаў з шэрагам фірм, змаглі адкрыць у Парыжы для рэстаўрацыі Мірскага замку валютны рахунак. Мы атрымалі першыя 5 тысяч даляраў. Я зьвяртаюся да ўсіх беларусаў, каму дарагі Мір скі замак, падтрымаць нас у гэтых намаганьнях.
Мы таксама займаемся пытаньнем нашай гістарычнай спадчыны. У жніўні я афіцыйна запрасіўпасла Расеі сп.Сапрыкіна, і ўпершьг ню мы афіцыйна паставілі пытаньне аб вяртаньні нашых нацыянальных каш
тоўнасьцей: Скарынаўскіх першадрукаў, слуцкіх паясоў, калекцыі сфрагістыкі, бібліятэкі Хрэптовіча і ўсіх тых каштоўнасьцей, якія трэба вярнуць на Бацькаўшчыну.
Часамі нас абвінавачваюць, што у нас няма нацыянальнай ідэі. Давайце з Вамі разам падумаем, як жыць далей Бацькаўшчыне, куды й як рухацца7 Як выпрацоўваць нацыянальную ідэю, якаяяна мусіць быць? Невырашыўшы гэтых пытаньняў, мы ня можам рухацца наперад. я думаю, што такой нацыянальнай ідэяй можа быць ідэя нацыянальнай дзяржаўнасьці. I яе трэба распрацоўваць. А здругога боку, гаворачы пра нацыянальную ідэю, мы павінны, не страчваючы сваёй талерантнасьці, думаць перш за ўсё пра сябе, пра нашую выключнасьць, пра тое, штонам нехапае пачуцьця нацыянальнай самасьвядомасьці. Я ўпэўнены, што толькі тады дарагая кожнаму з нас Беларусь жыла, жыве і будзе жыць вечна.
Тэма XX Сустрэчы «Беларусь на шляху да незалежнасьці»,—працягваў наступны дакладчык Валентын Голубеў,— выразна адлюстроўвае стан нашайдзяржавы. Так, мы на шляху да вольнай беларускай дзяржавы і трэба зрабіць усё, каб ня збочыць зь яго самім і не даць ворагам Беларусі перапыніць нашрух. Аналізу сёняшняга стануБеларусі, былі прысьвечаны паседжаньні апазыцыі Вярхоўнага Савету, БНФ, мігынгі, якія прайшлі ў Менску.
Унутранаяй эканамічная палітыка, якую праводзіць посткамуністычны ўрад Беларусі больш не задавальняе насельніцтва, гаму дэмакратычныя партыі і БНФ актыўна падтрымалі ідэю аб правядзеньні рэфэрэндуму аб недаверы цяперашняму Вяр хоўнаму Савету і правядзеньня новых дэмакратычных выбараў на шматпартыйнай аснове. Папярэдні дакладчык сьведчыў аб
дасягненьнях у справе дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі. Так, ёсьць дэклярацыя незалежнасьці, вернуты наш нацыянальны сьцягігерб. Але ці добраахвотна, па свайму жаданьню зрабіў гэта ўрад? He. Толькі дзякуючы актыўнай дзейнасьці апазыцыі, насуперак волі апаратчыкаў, пад ціскам людзей, якія выходзілі на плошчу Незалежнасьці і патрабавалі прыняцьця рашэньняў апазыцыі.
Вярхоўны СаветБеларусі ня ёсьць парлямэнт. Гэта орган, які быў прызначаны не дзеля працы, а дзеля галасаваньня два разы на год прапановаў з Масквы. Ён не выбіраўся як парлямэнт сувэрэннай дзяржавы, а выбіраўся як мясцовы орган часткі Савецкага Саюза. Савет Міністраў іак сама сфармаваны гэтымжа Вярхоўным Саветам з сваіх паплечнікаў, былых сябраў ЦК КПБ. Кіраўніцтва не выйшла з КПБ, a толькі прыпыніла сваё сяброўства. Адным словам, у Беларусі застаўся тойжа самы, што і 3 гады назад, парлямэнт і ўрад, а кіруюць ім тыя, хто змагаўся супраць незалежнасьці.
Беларусь мае свае межы, якія зафіксаваны ў дакумэнтах, што былі перададзены пры ўступленьні Беларусі ў ААН. I мяжа з Польшчай існуе ў тымжа стане, што і пры былым Савецкім Саюзе. Зараз мацуецца мяжа зь Летувой за кошт Расеі і то толькі таму, што Летува не ўваходзіць у СНД. Ідуць перамовы аб усталяваньні мяжы з Украінай і нічога ня робіцца па ўсталяваньню мяжы з Расеяй. А што робіцца на той мяжы? Дзякуючы адзінай валюце, вывозіцца зьБеларусі літаральна ўсё, прычым на ўзроўні гэтагаж ураду.
Мытня, як прыналежнасьць незалежнай дзяржавы, існуе толькі з Польшчай і Летувой. Пакуль ня будзе мытні з Расеяй, Бела~ русь будзе краінай, тавары зь якой будуць
вылятаць як з аэрадынамічанй трубы.
Ці ёсьць у дзяржавы яе асноўны закон, Канстытуцыя? Да гэтага часу існуе старая Канстытуцыя БССР. Хаця падрыхтаваны ўжо даўно праэкт новай Канстытуцыі, але яго абмеркаваньне штучна зацягваецца.
Зь вялікай цяжкасьцю было прынята рашэньне аб стварэньні беларускага войска. Да гэтага часу яно ўяўляе сабой вайсковыя часткі былога Савецкага Саюзу. Ім камандуюць людзі, якія не прынялі, і не жадаюць прыняць прысягі на вернасьць нашаму народу. He прысягаў беларускаму народу нават міністр абароны Рэспублікі Беларусь. Таму 8 верасьня у Менску Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў, БНФ і іншыя дэмакратычныя партыі будуць праводзіць грамадзкае прыняцьцё прысягі на вернасьць беларускаму народу, беларускай дзяржаве.
Няма ў нас і сваёй грашовай адзінкі, адпаведнай фінансавай сыстэмы. Затое ёсьць наступна беларускую мову. На бліжэйшую сэсію гэтага Вярхоўнага Савета будзе вы несена пытаньне аб наданьні расейскай мове статуса дзяржаўнасьці, і я не ведаю на якіх дэпутатаў можна спадзвяцца, каб абараніць законабдзяржаўнасьці беларускай мовы. Сябры ўраду, каб застацца на сваіх пасадах, адмовяцца ад тых прынцыпаў за якія змагаліся лепшыя сыныБацькаўшчы ны. Вопыт паказаў, што без палітычных зьменаў, бяз новага дэмакратычнага парля мэнту і ўраду Беларусі з крызысу ня выйсьці. Таму мы за рэфэрэндум, за новыя дэмакратычныя выбары, за сапраўды дэмакратычную і незалежную Беларусь.
3 прамовай пра эканоміку Беларусі з пункту гледжаньня заходніх дзяржаваў, з тлумачэньнем, чаму так адбываецца, і як эміграцыя можа дапамагчы ў тым вялізным працэсе, які адбываецца на Бацькаўшчыне,
42
выступіў сп. Вячка Станкевіч. Аналізу рэлігійнага працэсу наБацькаўшчыне, праблеме беларускай мовай у богаслужэньні прысьвяціў свае выступленьне сп. Васіль Русак. Гаксама ён прыпыніўся на пытаньнях асьветы. Падвёўжа вынікі сы.мпозыюму Янка Запруднік. Асноўную ўвагу ў сваім рэфэраце ён надзяліў праблеме, як выпрацаваць нацыянальньую ідэю. Але на гэтым сымпозыюм не закончыўся.
Пасьля кароткага перапынку пачалася праца пададдзелаў: эканомікі, рэлігіі, па літыкі, адукацыі, вынікаў чарнобыльскай трагедыі. Пераходжу ад аднаго «круглага» стала да другога. Усюль ідзе гаворка аб тым, як зрабіць Беларусь болый магутнай, сапраўды незалежнай і свабоднай.
А ў суседняй залі ў гэты самы час ідзе сустрэча былых вучняў і настаўнікаўБела рускай гімназіі Янкі Купалым, якая праца вала ў пасьляваенныя гады ў Нямеччыне.
1 хаця з былых настаўнікаў прыехала голькі сп. Іна Каханоўская, а з пары сотняў гімназістаў — 30, атмасфэра на той сустрэчы, як, набыць, і ў тыя, гімназіцкія часы, вельмі цёплая.
Успаміны, успаміны, успаміны... Ці ведаем мы, колькі значаць яны для чалавека? Яны вяртаюць нас у самыя лепшыя хвіліны жыцьця. Яны працягваюць іх, робяць непадуладнымі часу і прасторы.
Вечарам, 5 верасьня яшчэ адно па дарожжа ў маладосьць. У Саўт Рывэры ладзілася забава, на якой сабралося багата беларусаў з так званага зарубежніцкага беларускага асяродка.
Саўт Рывер і на гэты раз падрыхтаваў прыемную неспадзяванку. Запрасіў на сьвя та прафэсыйных артыстаў з Баць каўшчыны: сьпявачку Іну Афанасьеву, якая летась у міжнародным конкусе «Віцебскі базар» заняла другое месца, заслужанага артыста
Беларусі Мікалая Скорыкава, кампазітара Зьмітрака Яўтуховіча, які разам з паэтам Леанідам Пранчаком напісалі нямала твораў, якія палюбілісяўдзельнікамсустрэчы. I не было раўнадушных ў гэты вечар ў залі.
Гучыць музыка, кружацца ў вальсе юныя пары. Ба чу танюткіх дзяўчынак, з валасамі сівымі.
Бачу хлопцоў маладых, з тварамі юнымі і срэбрам у вусах.
Няўжо ім толькі па дваццаць?
Няўжо шэсьцядзясят ім мінула?
Весела грае гармонік.
Сьмяюцца шчасьлівыя людзі.
Чую пытаньне:
—Адкуль Вы: з Дэтройту, Саўт Рывэру, а можа зь Нью Ёрку?
—Хіба ёсьць розьніца?
Мыж беларусы.
—Пэўна, мы—беларусы. Зноў гучыць песьня, і зноў мы танцуем разам.
I няма больш падзелаў. Ёсьць толькі музыка, і восеньскі баль.
Божа, чаму на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч Калі ўсе мы разам
ляцім да зор?
Мы вярталіся ў гатэль, калі забава была у самым разгары. Так не хацелася ад’язджаць з гасьціннага Саўт Рывера, але ўсётакі вырашылі ўстрымацца ад танцавальнага марафону. Наперадзе быў другі дзень сустрэчы, яйічэ больш насычаны й адказны.
Мы ехалі па Саўт Рывэру, які ў начы нічым не адрозьніць ад Нью Брансьвіку, Кліўленду, Дэтройту...Гадзіна язды разь дзяляе беларускія цэрквы ў Нью Брансьвіку і Саўт Рывэры. Але мяжа пам іж імі пралягае, на жаль, ня ў часе.
«Беларусь, твой народ дачакаецца...»
Нам прадракалі: Вы мёртвыя, бо нават з Богам гаворыце чужымі словамі.
Нам казалі: Вы глухія, бо Вашыя дзеці ня сьпяваюць матчыны песьні.
3 нас сьмяяліся: Вы сьляпыя, бо не пабачылі, як з рота беларуса ўкралі ягоную мову...
Але калі я прыходжу ў царкву і чую, як прыгожа па~беларуску моліцца сьвятар і яго прыхажане, калі ўзгадваю, як на нашай мове размаўлялі мае продкі, я веру: на ёй яшчэ загавораць і нашчадкі.
I ў гэтае верылі ўсе, хто прыйшоў на сьв. Літургію ў царкву Жыровіцкае Божае Маці ў Нью Брансьвіку. Усхвалявана гучаць у перапоўненым людзьмі храме малітвы, якія чытаюць Уладыка Мікалай, архімандрыт Карп Стар, пратаярэй Міхась Страпко, пратаярэй Васіль Андрэюк, падзіякан С.МІціч.
Выступае кліўлендэкі хор «Васілёк*, дырэгуе Вольга Лукашэвіч
Хор, а разам зь ім і прысутныя, сьпяваюць «Магутны Божа». Усплывае ў памяці, як два гады назад мы ўсе разам прасілі Ўсе магутнага зрабіць свабоднай, зрабіць шчасьлівай краіну нашу і наш народ. Беларусь атрымала незалежнасьць палітычную. Але сапраўдную свабоду мы будзем мець, калі будзе эканамічна незалежнай і нацыя нальна сьвядомай дзяржавай. Як зрабіць гэта—аб гэтым гаварыў на ўрачыстым банкецеП.Краўчанка і шэф беларускаймісіі пры ААН ГенадзьБураўкін. Аб эканамічнай лучнасьці, садружнасьці Бацькаўшчыны з Дыяспарай гаварылі ў час банкету Антон Шукелойц, Мікола Ганько, Язэп Сажыч, Расьціслаў Завістовіч, Яўген Лецка, Яўген Цумараў, Вітаўт Кіпель, Валентына Трыгубовіч, Галіна Левашкевіч.
Асноўныя думкі прамоўцаў знайшлі адлюстраваньне ў рэзалюцыі XX Сустрэчы.
44
А пасьля банкету адбыўся канцэрт, які прынёс нямала радасных хвілінаў усім прысутным. А іх было больш за 300 асобаў.
Пад гукі прыгожай музыкі на экране мя няюцца слайды беларускіх краявідаў.
Восьтая крынічанька, у якой голубкупаўся.
А вунь зялёная вішня зпад кораня выйшла
Із пад каменя, ізпад белага, цячэ рэчанька, рэчка быстрая.