Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
Сьв.памяці Сяргея Хмары
У канцы ліпеня выйшаў чарговы нумар газэты «Беларускі Голас», a 5 верасьня прыйшла вестка, што яе рэдактар і выдаўца Сяргей Хмара памёр на 87 годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы. Лекары яшчэ ў 1987 годзесказалі яму, штохвароба ягоная незьлячымая, што трэба праводзіць ашчадны рэжым жыцьця. Толькі Сяргей Хмара гра мадзкай працы не прыпыніў і рэгулярна працягваў выдаваць газэту, укладаючы ў выдавецкую справу ня толькі столь для патрэбныя сілы і рэшткі здароўя, але і нямалыя фінансавыя сродкі.
Ягоная газэта не была палулярнай ся род беларускае эміграцыі, бо завостра рэагавала на нашае эм іграцыйнае жыцьцё. Затое на Бацькаўшчыне ў яго было нямала прыхільнікаў — сьведчаньнем таго лісты, якія ён атрымоўваў кожны дзень.
Мы часта былі вельмі абураныя за яго ныя артыкулы і мелі розныя падазрэньні. Але варта прыгадаць, што Сяргей Хмара, маючы ўсяго 17 год (ён нарадзіўся 25 тра веня 1905 г. ў Пінску) пабываў у польскай турме за беларускую нацыянальную справу. Ён адведаў польскія турмы ў Каранове, Гурдзяндзу, Лукішкі, Вронкі, Бярозу Картузку. Каля 10 год свайго жыцьця правёў за кратамі ў Польшчы. Савецкая ўлада пасадзіла яго ў баранавіцкую турму. Гады зьняволеньня ўплылі на ягоны характар. Але з гадамі ягоная ранейшая зласьлівасьць перарадзілася ў спачувальнасьць. Мы таксама мусім яго прабачыць, хай будзе яму вечная памяць.
70
71
Узнагарода
Белчырвонабелая «Тройка» Янкі Салавянюка заняла 2 места ў выстаўцы «Great Lake Wood Carving Exhibit», якая адбывалася 1920верасьня ўКліленьдзе. Угэтай выстаўцы, якая штогод зьбірае мастакоў, што пра цуюць па дрэву, прынялі ўдзел 90 творцаў з 6 штатаў Амэрыкі.
Янка Салавянюк нарадзіўся 10.2.1945 г. у в.Насады, на Беласточчыне. Пасьля заканчэньня беларускага ліцэю працаваў у 1962 1964 гг. настаўнікам пачатковых кля саў у в.Курашаве, в.Соцы. У 1964 г. паступіў на мастацкае аддзяленьне Торунскага ўнівэрсытэту, які закончыў у 1969 г. У гэтымжа годзе прыняты ў Саюз мастакоў Польшчы. Удзельнічаў у шматлікіх мастацкіх выстаўках і 6 плэнэрах. Меў пэрсанальную выстаўку жывапісу і графікі ў Беластоку. У 1988 г. удзельнічаў у выстаўцы мастакоў усходняй Эўропы. Многія ягоныя творы, знаходзяцца у прыватных калекцыях у Швэйцарыі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыне, Польшчы.
У1971г.пераехаў у Гайнаўку. Працаваў настаўніком у школе. Актыўна ўдзельнічаў у пабудове беларускага музэю ў Гайнаўцы. Цікавасьць да старажытнай беларускай куль туры адбіваецца на ягоным мастацкім стылі. Спалучаючы разьбу па дрэву і жывапіс, зрабіў іканастасы для Гайнаўскай царквы Сьв. Тройцы й іншых цэркваў Беласточчыны.
3 1990 г. жыве ў Кліўлендзе. Працуе ў галіне царкоўнага жывапісу, разьбе па дрэву. 11 верасьня ў царкве сьв. Сьцяпана адбылося высьвячэньне мітр. Канстантынам УАПЦ іканастасу, які спраэктаваў і выканаў мастак Янка Салавянюк
72
15th Annual GREAT LAKES WOOD CARVING EXHIBIT