6 верасьня !992 г. у час банкету На кожную сустрэчу іх зьбіраецца ўсё меньш і меньш, але разам з тым усё больш новых людзёй нявсстак, зяцёў, ўнукаў, гасьцей з Бацькаўшчыны—прыязджае, каб сьвяткаваць разам зь імі іх сьвята Су'стрэчы, сьвята Ўдзячнасьці, сьвята Надзеі. Два гады назад мой тата, старшыня менскага культурнаасьветніцкага клюбу * Спадчына» Анатоль Бслы, і я мслі гонар прыняць удзел у XIX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, што праходзіла у Кліўленьдзе(штатАгаё), у гасьціннымкультурнаасьветніцкім цэнтры «Полацак». I вось новаяСустрэчаБеларусаў, юбілейная, двадцатая. На гэты раз у Нью Брансьвіку (штат Нью Джэрзі). Аб ёй гэтыя кароткія абразкі. Падымаюся ў неба, Бачу горад, падобны на кветку. У цэнтры—венчык—сьвятая Сафія. Ад яе еўфрасіньнеўскім крыжам Адыходзяць масты. Кажуць мне людзі: Шчасны той горад. Ён узрасьціў такі парастак — Прэпадобную Еўфрасіньню, Узгадаваў сотні мастакоў і паэтаў, Змагароў і змагарак, Непакорных нікому ў сусьвеце. Гэты горад выхоўваў і нас з Вамі. Ён калыска ўсіх беларусаў. Падымаюся вышэй у неба. Бачу другі горад, Другі Полацак. Ад яго адыходзяць Еўфрасіньнеўскім крыжам масты, Што вядуць да сьвятой Сафіі. Па гэтых мастах ідуць насустрач адзін аднаму людзі. I ўсётакі ёсьць нешта сымбалічнае ў тым, што свой шлях на XX Сустрэчу мы пачынаем з Полацку, маленькага кавалачку беларускай зямлі ў Амэрыцы. Полацак— гэта і працягБацькаўшчыны ў далёкіх Злучаных Штатах. Гэта і сама Бацькаўшчына, бо тут, здаецца, нават зямля сьпявае пабеларуску. Мы ад’язджаем з Полацку вечарам. Каля нашага аўтобуса ўжо сабраліся сябры, знаёмыя, сваякі. —Перадавайце прывітаньні ад нас, — кажуць тыя, хто ня змог паехаць ў Нью Брансьвік, але прыйшоў нас праводзіць. — У думках мы з Вамі, — дадаюць тыя, хто хоць і адыйшоў ад беларускага руху, але не забыўся сваіх каранёў. —Вяртайцеся хутчэй—махаюць нам на разьвітаньне сосны, спадарожніцы Полацку. Срэбраным вокам падміргвае люстэрка возера. Каціцца да долу чырвоная сьляза каліны. Над амэрыканскім Полацкам дагарае сонца. А над беларускім~ужо ўстае. Адзін Полацак праводзіць сваіх жыхароў на XX Сустрэчу, а другі сустракае іх на сьвяткаваньне 1000 годзьдзя ўтварэньня Полацкай япархіі. Беларускі Полацак сьвяткуе сёлета свой 1130й юбілей, амэрыканскі — сваё 25годзьдзе. А ў вакне аўтобуса, як у нейкім сне, мяняюцца краявіды. I ўжо ня полацкая, сціплая, але такая прывабная зямля прадстае перад намі, а відокі няўмольнай Амэрыкі, дзе вельмі цяжка застацца самім сабою, не трапіцьу колаварот яе стракатай абагуленай культуры. Бягуць насустрач нам нястрымнахуткія аўта, пераганяючы нашыя думкі, якія міжволі вяртаюць у векапомныя дні XIX Сустрэчы. Ці верылі мы тады, што XIX Сустрэча стане па сутнасьці Першай Сусьветай Сустрэчай Беларусаў, дасьць пачатак кліўлендзкаму часопісу «Полацак», сымбалю яднаньня творчых сілаў Бацькаўшчыны і Дыяспары, а таксама дапаможа ў навядзеньні палітычных, эканамічных і гандлёвых кантактаў паміж беларусамі Амэрыкі і Беларусі. Ці маглі мы думаць, што на самой Бацькаўшчыне адбудуцца такія вялікія зьмены. Беларусьаб’явіцьсваю незалежнасьць, яе белчырвонабелы сьцяг стане, нарэшце, дзяржаўным і будзе лунаць над галоўнай плошчай беларускай стал іцы, плошчай Незалежнасьці. Пэўна, што тады, на XIX Сустрэчы мы маглі толькі марыць аб гэ тым.І шчыра маліцца, каб Бог пачуў тыяма літвы і наблізіў дзень нашага выратаваньня. 39 На ростанях Пасьля мітусьлівага ранку ў НьюБрансьвіку, пасьля раскватэраваньня ў гасьці ніцы, першых сустрэчаў пад Ньюбрансьвіц кай царквой і ў час памінальнай службы па загінуўшых беларусах на Ньюбрансьвіцкіх могілках , мы апынуліся ў гатэлі «Гаят», які стаў месцам правядзеньня XX Сустрэчы. У холе з прыгожых мастацкіх палотнаў глядзяць на нас неўміручыя вочы Еў фрасіньні Полацкай, (мастачка Івонка Сур вілла), тыпова беларускія краявіды па леткаў і лясоў, вёсачак (мастакі а. Махнюк, Люда Махнюк, Тамара Койба), навеяныя казкамі і паданьнямі кампазыцыі Галіны Русак, прыгожыя вышыванкі Юлі Андрусышынай. Тутжа калекцыя часопіса Полацак», 16 нумароў якога быццамбы своеасаблівая справаздача Кліўленда за час, што прайшоў з апошняй сустрэчы. Недалёка, роўным радком, ляжаць кнігі, выдадзеныя БІНіМ. Тутжа новы 20 нумар «Запісаў». Крышку далей стэнд з фотаздымкамі навучэнцаў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне і літаратура, выдадзеная на ра тапрыньце ў гімназіі. Першыя прывітаньні, віншаваньні, спатканьні з знаёмымі і сябрамі, але яны цягнуцца нядоўга. Завуць у залю, дзе і па чынаецца XX Сустрэча. Гучыць амэрыканск і гімн і малітва «Ойча наш». Вядучы сустрэчы Юрка Азарка чытае прывітаньне ад прэ зыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джоржа Буша і перадае слова ганаровым гасьцям і гаспадарам сустрэчы: Валентыну Голу беву, Генадзю Бураўкіну, Уладзіміру Навіцкаму, Анатолю Беламу, Валяптыну Сяльвясюку, Натальлі Вярбоўскай, Янку Азарку, якія вітаюць удзельнікаў XX Сустрэчы. Пасьля прывітаньняў пачынаецца сымпозыюм, які адкрывае сп.Галіна Русак. Яна запрашае ў прэзыдыюм асноўных прамоўцаў: міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пятра Краўчанку, дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі, заступніка старшыні БНФ «Адраджэньне» Валянтына Голубева, дырэктара беларускай рэдакцыі радыё «Свабоды» ў Мюнхене Вячку Стан кевіча, сябру кансысторыі БАПЦ Васіля Русака, сябру БІНіМ Янку Запрудніка і прапануе разглядаць сымпозыюм як працоўную сэсію вялікага значэньня, бо «мэта гэтага сымпозыюму—пачуць і зарэагаваць на напрамак падзеяў у Беларусі ў розных галінах жыцьця, на ролю маладога ўраду ў рэалізацыі ідэяў незалежнай Беларусі». Першы прамоўца сымпозыюму, міністр замежных справаў П. Краўчанка зазначыў: —1992 год — гэта час пераходны, складаныЎ! ейкім сэньсе трагічны. Нашая Бацькаушчына на ростанях, на перакрыжаваньнях. 1 зараз Беларусь рыхтуецца да таго, каб стаць новай зямлёй, зямлёй, на якой мы ўсе будзем адчуваць сябе сапраўднымі гаспадарамі. 8 сьнежня 1991 г. мызрабілі ўмовыдля выхаду Беларусі на шлях сувэрэнітэту. Гэта рабілася тады, калі большасьць беларусаў можа і не разумела гістарычнасьці гэтага моманту. Бо яшчэ ў красавіку 1991 г. пераважная колькасьць беларускага насельніцтва галасавала за Саюз. За 9 месяцаў з часу абвешчаньня незалежнасьці нам удалося зрэалізава ць пала су дыпляма тыч нага прызнаньня. Сёньня незалежнасьць Беларусі прызналі больш 1 Юкраінаўсьвету. 356усталяваны дыпляматычныя адносіны, 18 паслоў замежных краінаў адкрылі ў Менску свае амбасады. За апошнія месяцы мы проста ўварваліся ў міжнароднае жыцьцё. Мы першымі ў Хэльсінке ў канцы лютага ўвайшлі ў склад СБЭД, падпісаўшы адпаведнае хэльсінскае пагадненьне. У канцы сакавіка нашае кіраўніцтва падпісала ўПарыжы Парыжскую хартыю краінаў Эўропы. Ячшэ праз некалькі месяцаў ў Вашынгтоне было падпісана пагадненьне, і Беларусь другая пасьля Расеі ўвайшла ў склад удзельнікаў міжнароднага банка рэканструкцыі разьвіцьця. Мы аддаем вялізарную ўвагу двухба ковым адносінам. I тут бы я хацеў вылучыць 4 краіны, зь якімі складваюцца ў насдобрыя адносіны: ЗША, Ізраіль, Германія, Польшча. Мы вельмі удзячны кіраўніцтву ЗША, Джорджу Бушу, за тое, што Белы Дом літаральна праз некалькі дзён прызнаў нашую незалежнасьць. Беларускія дыпляматы першыя з дыпляматаў краінаў СНГ атрымалі мажлівасьць свабодна рухацца па тэрыторыі Амэрыкі. Адносна палітыкі з Расеяй і Польшчай міністр замежных справаў адзначыў, што Беларусь будзе трымацца на аднолькавай адлегласьці як ад Варшавы, так і ад Масквы, акрамя эканамічнай формы супрацоўніц тва. —3 аднаго боку, мы разумеем зна чэньне Польшчы як краінытранзіта для Беларусі на захад. Вясной гэтага году мы зрабілі вялікае намаганьне, каб заключыць новыя пагадненьні й адкрыць дадатковыя пункты на мяжы. 3 другога боку, мы надаем вялізарнае зна чэньне эканамічным кантактам з Расеяй, якая зьяўляецца галоўнай крыніцай сыравіны. Мы разглядаем садружнасьць незалежных дзяржаваў, як экана мічную неабходнасьць, рэаліі на пераходны пэрыяд, і лічым, што ў бліжэйшыя 1015 гадоў Беларусі будзе вельмі цяжка вырвацца з сыравіннай залежнасьці ад Расеі Мы хочам, каб усе пытаньні з Расеяй вырашаліся не на падставе залежнасьці— незалежнасьці, а вырашаліся, як ва ўсіх цывілізаваных краінах сьвету, незалежйа. Толькі такім шляхам мы можам ісьці да сапраўднага сувэрэнітэту. Палітычны сувэрэнітэт падразумеваецца намі як рэальнаэканамічны сувэрэнітэт, —падкрэсьліў Пётра Краўчанка,— I дзеля гэтага нам трэба зьмяніць структуру нашай прамысловасьці. Зрабіць гэта няпроста. У бліжэйшыя гады мы будзем прапаноўваць нашым структурам такі падыход, які мож на назваць фінляндызацыяй. Так, нашая Бацькаўшчына ў пераходны пэрыяд, перад тым як рэальна інтэгравацца ў агульнаэўрапейскую супольнасьць павінда паўтарыць шлях Фінляндыі. I зрабіць, каб падтрымліва ю чы нядрэнныя адносіны з Ра сеяй, выкарыстоўваючы эканамічныя мажлівасьці такога супрацоўніцтва, мы крок за крокам рухаліся ў Эўропу. Гэта нялёгкі шлях. Мы не павінны абвастраць сваіх адносінаў ні з Захадам, ні з Усходам. Мы мусім увайсьці ў склад агульнага рынку. Гэта наша канчатковая мэта. А для гэтага трэба многа працаваць. Нашаяпамяркоўнаяпалітыка да ядзернайзброі, тое, што мы зьяўляемся ўдзельнікамі 5баковага пагадненьня, падпісанага ў Лісабоне, сьведчыць аб тым, што Беларусь ня страціла свайго міжнароднага аўтарытэту, а толькі набыла яго. Пацьверджаньнем гэтага зьяўляецца тое, што наш урад ня мае ніякіх складанасьцей з атрыманьнем крэдытаў. Мы а трымалі крэдыт зь Італіі—100 млн. даляраў, крэдыт зь Нямеччыны—500 млн. даляраў. Мы, дзякуючы палітычнай стабільнасьці і таму, што мы разбураем старыя структуры і ствараем новыя, маем магчымасьць узяць у пазыку яшчэ каля 1 млрд. даляраў. Але мы лічым, што ня 41 толькі крэдыты, але непасрэдныя інвэстыцыі ў нашую эканоміку могуць уратаваць Бацькаўшчыпу. Сяродмногіх праблемаў, якія закрануў міністр замежных справаў Рэспублікі Бе ларусь у сваёй прамове, былі і пытаньні нацыянальнага і культурнага жыцьця. —Нягледзячы на тое, што з 1 верасьня 79% вучняў Беларусі будуць вывучаць усе прадметы ў беларускай мове,— адзначыў ПётраКраўчанка, — ёсьць няпроста супраціўленьнерэалізацыі законуаб беларускай мове, ёсьць разьюшаная атака на закон аб мовах, на беларускасьць. У жніўні с.г. на радыё адбылася сустрэча кіраўнікоў 24 па літычных арганізацыяў, на якой пры~ сутнічалі і некаторыя пісьменьнікі, зразумела, непатрыятычна настроеныя Імі было прынята рашэньне ў бліжэйшай парлямэнцкай сэсіі атакаваць закон абмовах, дабіцца яго адмены і таго, каб было ўведзена двухмоўе. Калі Вы аналізавалі нашыя газэты, Вы бачылі, як жорстка і адмоўна ставілася гэтае пытаньне. Мы гаворым і аб тым, што на Бацькаўшчыне існуе каардынацыя гэтых намаганьняў. Гэта выклікае ў нас вялізарнае пачуцьцё небясьпекі. Гэта яўныадыход назад. Гэта ганьба перад усім сьветам.