Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
стст. гаворыцца, што кіраваньне ажыцьцяўлялі 30 мужоў, якія выконвалі ўсе адміністрацыйныя і судовыя функцыі.
Кляс фэўдальна залежных людзей утварыўся зь некалькіх крыніц: а) за кошт асаджваньня халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для фэўдалаў значна важней станавілася права распараджэньня павіннасьцямі сялян, чым іх асобаю;
б)	за кошт гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыньнікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павін насьці ў карысьць асобных фэўдалаў або дзяржавы ў цэлым;
в)	за кошт маёмаснага расслаеньня сва бодных сялян, якія, зьбяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.
У пачатковы пэрыяд разьвіцьця фэўдальных адносін працягвалі яшчэ захоўвацца на тэрыторыі Беларусі свабодныя сялянеданьнікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку й абавязаны былі ўносіць у карысьць цэнтральных і мясцовых ворганаў кіраваньня пэўную даніну прадуктамі сваёй працы абограшыма, выконваць шэраг дзя ржаўных павіннасьцей, такіх, як нясеньне вайсковай службы пры скліканьні апал чэньня, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, дарог нясеньне ахоўнай службы.
Я Салавянюк 3 цыклю «Белавежская путча»
(Працяг у наступным нумары)
10
Свабодныя сялянеданьнікі захоўвалі сваю свабоду аж да ХУІІст. асабліва ў басэйнах рэк Дзьвіны, Дняпра, Сожа і Прыпяці. Напрыклад, у ХУІ ст. даньнікамі працягвалі заставацца сяляне валасьцей: Крычаўскай, Прапойскай, Чачэрскай, Горвальскай, Рэчыцкай, Брагінскай, Мазырскай, Бабруйскай, Сьвіслацкай, Любошанскай, Усьвяцкай, Азярышчанскай, Магілёўскай.
Халопы (рабы, чэлядзь нявольная) ў Беларусі адыгрывалі істотную ролю ў гаспадарках як асобных удзельнікаў князёў, так і ў вялікакняжацкіх і дзяжаўных маёнтках, і захоўваліся аж да ХУП ст. Халопства паступова замянялася прыгоннай залежнасьцю. Да IX— XII стст. адносіцца значны рост насельніцтва ў гарадах, дзе таксама ішоў працэс маёмаснага расслаеньня. Купцы і багатыя рамесьнікі, якія валодалі ўлас нымі майстэрнямі, занялі пануючае стано вішча ў гарадах. Яны аказвалі значны ўплыў на ўсю палітыку дзяржавы. Багатыя гараджане валодалі і зямельнымі маёнткамі, работы ў якіх вяліся як залежнымі ад іх сялянамі, так і чэлядзьдзю нявольнай. Багатыя купцы і рамесьнікі займалі дастой нае месца пры вырашэньні пытаньняў, прапанаваных на амберкаваньне вечавых сходаў, дзе яны мелі значны ўплыў.
Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў Паўла Урбан
Магчыма, ад імя Вітаслава паходзіла імя вялікага князя Віценя. Аднак і для імя Віцень ёсьць тлумачэньне. Якраз адзін зь першых князёў абадрыдаў ці бодрычаў зваўся гэтым імем: Вітцан або Віцан. У найбольш старых заходняэўрапейскіх хроніках у лацінскай транскрыпцыі ягонае імя пісалася: Witzan, Witsan Witzin
Першы раз князь абадрыдаў Віцан прыгадваўся пад 789 г., калі ён быў саюзьнікам франкскага караля Карла Вялікага й узяў тады ўдзел у паходзе франкскага войска супраць князя вільцаў Драгавіта. Загінуў Віцан у 795 г., таксама бяручы ўдзел у паходзе войска Карла Вялікага супраць саксаў 115 .
Дык няцяжка ўдакладніць, што тойВіцан абоВітцан, колішні князь славянскага племя абадрыдаўбодрычаў, называўся Віценем. Ён таксама меў двух сыноў на імя Драг, які зваўся яшчэ Дражкам, і Славамір. Цікава адзначыць, што ў дароўных граматах XIII стагодзьдзя яшчэ славянскіх князёў Мекленбургу, Памараніі і вострава Руген два разы згадваўся замак Віцень, ды яшчэ адзін раз пад назвай Вітэнборх116 . Гэта мог быць сучасны гарадок Вітэнбург, які знаходзіцца недалёка ад Швэрыну, там, дзе яшчэ сёньня захаваліся гарадкі з назвамі Крывіч і Крэва (Criwitz, Greven).
Маючы на ўвазе кампанент ень, імя князя Віценя можна параўнальна спалучыць зь імем вялікага князя Тройдзеня, які памёр або загінуў у 1282 г. А князь Тройдзень, бясспрэчна, меў чыста славянскае імя і сам быў славянскага, а не балцкага паходжаньня.
Працяг. Пачатак у №1(111—6(16), 1992
Для імя вялікага князя Гедыміна могуць быць гэткія германскія найменныя паралелі: Піпін (гэтым імем называліся бацька й адзін з сыноў Карла Вялікага), Адальвін, Альквін, Бальдвін, Валквін, Гунцэлін. Аднак для таго ж імяГедымінаднолькаваможна адшукаць яшчэ славянскія найменныя паралелі. У XII—XIII стст. сярод славянскіх князёў Мекленбургу, якія маглі паходзіць ад люцічаў, і Памараніі называліся князі на імя Барвін, Барнім і Мяствін. Грынам называўся таксама адзін з князёў абадрыдаў XI ст. Дарэчы, няведамы бізантыйскі аўтар «Жыція Стэфана Суражскага» пісаў пра князя Браўліна з Ноўгараду, які, узначальваючы «рускую раць», дзесьці на пачатку IX ст. быў напаў на Крым, дзе заваяваў яго ад Херсанесу да Керчанскага паўвострава й абрадаваў там праваслаўныя цэрквы117 .
Дык чаму й імя вялікага князяГедыміна не магло быць славянскага паходжаньня?
Прускі храніст Пётра Дузбург, які быў сучасьнікам вялікіх князёў Віценя і Гедыміна, бацьку Віценя называў Пукуверам. Той князь Пукувер у адной з рукапісных копіяў Прускай хронікі ў Дузбурга зваўся яшчэ Лютуверам. Грунтуючыся на даступных яму крыніцах—нейкіх трактатах Антона Корсака (1488 г.) і Пётры, «япіскапа Камераценскага» (?)—ведамы гісторык Тэадор Нарбут таксама пісаў, што бацькам князя Віценя быў князь на імя Лютавор118. Дарэчы, аднекуль павінна была ўзяцца другая частка складовага імя гэткага маг ната: Івашка Лютавор Багданавіч Храптовіч. Гэты беларускі магнат ад 1482 г. займаў 11
пасады падскарбнага дворнага, намесьніка Слонімскага і Наваградзкага. Ён браў удзел у ведамай бітве 1500 г. над ракой Вядрошай і трапіў тады на шамт гадоў у маскоўскі палон.
Хто быў бацькам князёўбратоў Віценя, Войны і Гедыміна, пытаньне гэтае цяжка вырашыць. Бо, апрача прыгадванага цьвср джаньня Пётры Дузбурга, адсутнічаюць верагодныя зьвесткі іншых аўтараў. Тым ня менш, ці зваўся ён Пукуверам, Лутуверам і Лютаворам або, як мяркуюць нека торыя гісторыкі, меў яшчэ імя Вудзівід і быў сынам вялікага князя Тройдзеня, ягонае славянскае паходжаньне не павінна выклікаць ніякага сумніву. Мы ўжо прыгадвалі дыплямата часоў вялікага князя Гедыміна на імя Лесій. Гэткае імя — Лесій  меў таксама адзін з чатырох братоў вялікага князя Тройдзеня. Іншыя тры браты Тройдзеня зваліся: Борза, Сірпуцій і Сьвелькеній. Паводля аўтара іпацьеўскага летапісу, гэтыя чатыры браты былі хрысь ціянамі праваслаўнай веры. Трое зь іх загініулі ў войнах з Валынскім князем Васільком, а чацьвёрты гэтаксама памёр яшчэ пры жыцьці вялікага князя Тройдзеня.
Але вось чытаем дароўную грамату польскага караля Казіміра Вялікага, і там знаходзім пана на імя Лясота. Тая грамата Казіміра Вялікага датавалася 25 ліпеня 1361 г.,119 а пан Лясота, які ў тым часе займаў пасаду Крэмянецкага ваяводы, называўся ў грамаце ў якасьці аднаго зь сьведкаў. Гэткім сьведкам быў яшчэ й ягоны брат пан Вярбота Ставішын.
У выніку войнаў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і Венгрыяй, якія пачаліся ў 1349 г. і закончыліся мірным пагадненьнем 1358 г., горад Крэмянец быў адыйшоў тады да Польшчы. Дык тыя паны Лясота і Вярбота належалі, напэўна, да
ўкраінскіх баяраў.
Можна яшчэ спаслацца на прывілейную грамату Баляслава, князя Кракава і Сандаміру. Ягоная грамата, моцай якой давалася Магдэбургскае права для Кракава, была датаваная 5 чэрвеня 1257 г. Дык і ў той грамаце князя Баляслава ў якасьці аднаго зь сьведкаў быў названы Лясота — пробашч з Шкалмежу120 .
Лесій і Лясота — адно і тоеж імя, і яно, магчыма, адпавядала Алесю або Алексу. Імя Алекса сустракалася сярод баяраў Вялікага Ноўгараду.
Былі ж яшчэ славянскія імёны накшталт: Базата, Вайдота, Вышата, Гюрата, Зьбялюта, Зядлюта, Няжата, Прандота, Пуцяга, Радзята, Ярота.
Адпаведным для імя Тройдзеневага брата Сьвелькеній можа быць імя Зьвініке. Зьвінікем называўся сын князя абадрыдаў Сьвятаполка. Князь Сьвятаполк быў забіты здрадным чынам у 1128 г., а князь Зьвініке таксама загініў у 1129 г. 121
Ёсьць таксама аднайменны адпаведнік для імя Борза, якім зваўся яшчэ іншы брат вялікага князя Тройдзеня. У Чэхіі былі князі на імя Баржывой. Князь Баржывой I, які памёр каля 894 г., якраз быў ахрышчаны ў 873 г, славянскім асьветнікам архіяпіскапам Мяфодзіям.122 У чэхаў былі яшчэ князі на імя Брачыслаў, але аднолькава быў Полацкі князь Брачыслаў— бацька князя Ўсяслава Чарадзея.
Для гэткіх імёнаў нашых князёў, як Вігунт, Жігімонт, Карыбут, Карыят, Кейстут, Яўнут можна знайсьці цэлы шэраг герман скіх найменных паралеляў. Аднак назавём найбольш характэрныя: Вігунд, Дамарат, Друдмунт, Лютмунд, Сігімунд або Сігізмунд. Аднолькава для імёнаў Ягайла, Сьвідрыгайлаі Скіргайла ёсьцьтыя жгерманскія найменныя паралелі: Анула, Тасіла, Таціла,
Вязіла, Віціла, Равіла, Турдзімула, Хадала.
Для названых тут імёнаў князёў ВКЛ аднолькава можна адшукаць славянскія найменныя паралелі. Напрыклад, сярод князёў абадрыдаў XI —ХІІстст. былі князі на імя Крут, Кнут і Ніколт. Пад 990 г. згадваўся князь стадаранаў на імя Балілют. У чэхаў быў князь Баржут, імя якога, як выглядае, высноўвалася ад поўнага імя Баржывой (параўнайце зь імем Борза). Сустракаліся яшчэславянскія імёны: Барут, Блуд, Дабрыт, Палюд, СлавутСлавуціч, Бядыгаст, Дабрагаст, Радагаст.
Штож тычылася імёнаў з кампанентам л абола (у лацінскай транскрыпцыі пісаліся: ЯгалЯгел, Сьвідрыгал, Скіргал), дык гэтакіх імёнаў была безьліч: Багуміл, Багуфал, Гнязьдзіла, Гудзіла, Завіла, Куціла, Няжыла, Нязьдзіла, Пятрыла, Судзіла, Твардзіла. А там былі яшчэ Вайдзіла, Вайшыла, Сурвіла і гэтак далей.
У беларускіх летапісах ХУІ ст. князь на імя Гольша называўся як заснавальнік Гальшанаў і роду ведамых Гальшанскіх князёў. Але, вось, пішучы пра гусіцкі рух у Чэхіі, польскі гісторык Ян Другаш прыгадаў пад 1420 г. чэшскага магната Гальша з Штэрнбэргу, які быў сынам Ольдржыха Ўладыслава і паходзіў з старога чэшскага княжага роду. У якасьці аднагозьсьведкаў саноўнік на імя Голяш быў названы ў прывілейнай грамаце 1223 г. караля Чэхіі і Маравіі Пржэмысла Атакара I 123. Вынікае, што і той князь Гольша, заснавальнік роду Гальшанскіх князёў, меў славянскае імя.
У Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1147 г. згадваўся кіеўскі ўплывовы баярын на імя Радзіла. Якраз Радзіл Осьцікавіч быў названы сярод прысутных сьведкаў у адной з дароўных граматаў вялікага князя Казіміра Ягайлавіча. Дар прызначаўся для аднаго з