Полацак №7, 1992

Полацак №7, 1992

47.4 МБ
Зянон Пазьняк, старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»
Дарагіясуродзічы! БНФ «Адраджэньне» шчыравітаеХХСустрэчуБеларусаў Паўночнай Амэрыкі! Мы памятаем, што трагічныя павароты беларускай гісторыі вымусілі шмат каго з вас пакінуцьБацькаўшчыну, прайсьці пакутныя, змагарныя дарогі. Духоўная лучнасьць беларусаў на Бацькаўшчыне і на эміграцыі заўжды мацавалася вераю ў тое, што сонца незалежнасьці зазьзяе над нашай старажытнаю краінаю, што Беларусь скіне ненавіснае камуністычнае ярмо й адродзіцца да годнага жыцьця сярод іншых дзяржаваў Эўропы, сьвету. I сонца пачало ўзыходзіць, і стала ўздымацца з каленяў нашая Бацькаўшчына. Адраджаецца мова, гістарычная памяць, нацыянальная годнасьць. Але гэта толькі пачатак адраджэньня, якое ідзе надта няпроста. Так, над ўрадавымі будынкамі лунае наш сьвягы белчырвонабелы сьцяг, адраджаецца наш адвечны беларускі герб, ня скораная Пагоня. Аднак па ранейшаму ля ўлады тыя. хто змагаўся супраць незалежнасьці, супраць мовы, культуры нашага народу, хто дзеля вяртаньня камуністычных парадкаў гатовы зноў аддаць Бацькаўшчыну ў няволю. Ды толькі народ Беларусі больш не дазволіць гэтага. У барацьбе за сапраўдную. незалежную, дэмакратычную, адроджаную Беларусь мы разам.
50
51
Вячаслаў Кебыч, старшыня Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Шаноўныя ўдзельнікі кангрэсу! У той час, калі Беларусь набыла сувэрэнітэт і зь вялікімі намаганьнямі будуесучасную дзяржаўнасьць, нам прыемна ўсьведамляць што яе лепшыя прадстаўнікі зза мяжы склікалі кангрэс, каб паразважаць аб лёсе яе гістарычнай Радзімы. Урад Рэспублікі Беларусь сардэчна вітае Вас усіх і зыча багатага плёну ў дыскусіях, чакае канструктыўных прапановаў па культурнаму й эканамічнаму супрацоўніцтву ва ўмовах пераходу Беларусі да рынку. Прыміце найлепшыя пажаданьні, сардэчную падтрымку ад імя беларускага ўраду, які даручыў адпаведным установам і арганізацыям распрацаваць дзяржаўную праграму супрацоўніцтва з суайчыньнікамі. Мы лічым і надалей будзем лічыць беларускую эміграцыю адной з крыніц духоўнага адрзджэньня нашай агульнай Бацькаўшчыны.
Жыве Беларусь!
Васіль Быкаў, пісьменьнік:
Шаноўнае спадарства! Дазвольце ад імя аргкамітэту Першага Сусьветнага Кангрэ су Беларусаў, які плянуецца ў Менску наступным летам, павіншаваць усіх прысутных з адкрыцьцём сёньняшняга надзвычайна прадстаўнічага форуму за межамі Беларусі. Заклікаем вас аб яднаць усе нашыя намаганьні у накірунку вываду беларускай эканомікі з крызісу, у накірунку духоўнага адраджэньня нашай Бацькаўшчны, у накірунку пошуку формулы нацыянальнай згоды. Мы з Вамі павінны скарыстаць гэты гістарычны шанс, які ўпершыню за апошнія 3 стагодзьдзі дазваляе нам пабудаваць незалежную нейтральную дзяржаву.
Жыве Беларусь!
Вітаўт Лазар, прэззыдэнт акцыянернага таварыства «Кросны» Ян Кабановіч, прэзыдэнт асацыяцыі «Беларускі шлях»:
Шаноўныя суродзічы!
Адраджэньне Айчыны патрабуе яднаньня беларусаў усяго сьвету ня толькі на куль турным, палітычным і нацыянальным падмурку, але й у сфэры дзелавога супрацоўніцтва бізнесмэнаўпрадпрынімальнікаў, таму што станаўленьне новых эканамічных адносін зьяўляецца асноўным фактарам сапраўднага сувэрэнітэту й незалежнасьці Беларусі.
Акцыянернаетаварыства «Кросны»,якое ўтворана найбольшнацыянальнасьвядомымі беларускімі прадпрымальнікамі, і асацыяцыя дзелавога супрацоўніцтва прадпрымаль нікаўбеларусаў Латвіі «Беларускі шлях» прапануюцьбеларусам усягосьвету наладжваць бізнезкантакты й стварыць сусьветны бізнесцэнтр ў Менску. А таксама маем намер стварыць гандлёвыя дамы ва ўсіх краінах сьвету.
Гэта зьявіцца таксама адным з чыньнікаў, які будзе яднаць усіх беларусаў сьвету. Няхай ў гэтай справе дапаможа нам Маці БожаяЗаступніца беларускага народу.
Жыве Беларусь!
Валянтын Сяльвясюк, сябра рады
Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднаньня:
Галоўная Рада упаўнаважыла мяне перадаць шчырыя прывітаньні і пажадаць усім Вам удачы. Беласточчына была першая, што навязала кантакты зь беларускай эмігра цыяй асабліва тут, у Амэрыцы. Быў час, калі Вы нам усім шмат дапамаглі, і за гэта Вам вялікае дзякуй. Цяпер нашая сытуацыя палепшылася, і думаю, што сувязі будуць падтрымлівацца.
Янка Азарка, старшыня Ньюбрансьвіцкага аддзелу БАЗА:
Ад імя БАЗА у штаце Нью Джэрзі жадаю, каб гэтая сустрэча прайшла памысна і прынесла карысьць у беларускай вызвольнай справе. Каб ніхто не пашкадаваў свайго высілку прыбыць і прыняць удзел у гэтай сустрэчы. Сябры БАЗА у Нью Джэрзі вельмі ганарацца, што сустрэча адбываецца у нас. Мы прыклалі ўсе намаганьні, каб яна пасьпяхова прайшла. Гэта будзе 4 сустрэча ў штацеНью Джэрзі. У 1979 г. тут адбылася УІ сустрэча, у 1976 г.—XII, у 1982—ХУ сустрэча. Усе сустрэчы мелі заданьне яднаць суродзічаў у Амэрыцы, што удалося дасягнуць, і як мага больш узварушыць дзейнасьць беларускіх арганізацыяў Паўночнай Амэрыкі. Сёньня мы бачым, што ідэя сустрэч была добрая, ітаму яна не замерла, а наадварот узмацьняецца з кожным годам. 1 спадзяюся, што на наступнай сустрэчы мы зноў сустрэнемся, можа нават, на незалежнай Беларусі.
Уладзімір Навіцкі, намесьнік старшыні таварыства «Радзіма*:
Шаноўныя ўдзельнікі XX Сустрэчы! Праўленьне таварыства «Радзіма» і рэдакцыя газэты «Голас Радзімы» шчыра вітаюць Вас з нагоды юбілейнай XX Сустрэчы і зычаць Вам плённай працы на карысьць Бацькаўшчыны. Нам, прадстаўнікам незалежнай Бела русі, прыемна адчуваць, што нягледзячы на цяжкі час і выпрабаваньні, якія дасталіся вам, Вы змаглі захаваць традыцыі і звычаі продкаў, багатую і самабытную культуру свайго народу, выхаваць у сваіх дзяцей і ўнукаў адданасьць роднай зямлі. Карэнныя зьмены, якія адбываюцца ў Беларусі, і менавіта здабыты ёю сувэрэнітэт, сьведчаць аб зьдзяйсьненьні мараў нашых продкаў, нашых надзеяў і памкненьняў.
У апошнія гады таварыства «Радзіма» робіць пэўныя захады для наладжаньня сувязьзяўзь беларускімі грамадзкімі і культурнымі суполкаміза межамі Бацькаўшчыны. Сьведчаньнем гэтага зьяўляюцца нашыя кантакты з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аргентыне, Польшчы, іншых краінах сьвету; прыезд ў Беларусь упершыню па нашаму запрашэньню многіх нашых суайчыньнікаў, у тым ліку маладзёжнага калектыву «Васілёк» з Амэрыкі, а таксама ўдзел дэлегацыі таварыства ў гістарычнай XIX Сустрэчы Беларусаў у Кліўлендзе. Адпаведна часу пачала працаваць і рэдакцыя газэты «Голас Радзімы», аб чым Вы самі можаце меркаваць па яе публікацыях. Мы лічым, што толькі супольнымі намаганьнямі ўсіх беларусаў сьвету і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, а таксама далёкага і бліжняга Замежжа можна дасягнуць прыкметных зрухаў у справе беларускага Адраджэньня.
52
53
Казань
на XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі 57 верасьня 1992 г. у Гайленд Парку, Нью Джэрзі
«I пасьвяці пяцьдзесяты год, і агаласіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; хай будуць гэта ў вас угодкі, і вернецца кожны да ўладаньня свайго і кожны да радзімы свае вернецца» (Лявіт 25 10)
Дарагія Браты й Сёстры!
У Сьвятым Пісьме сказана, тто Госпад наш Ісус Хрыстос аднаго разу зьвярнуся да Габрэяў і сказаў ім. «Пазпайце праўду, і праўда вызваліць вас» (Ян 8 32). дле Габрэі адказалі Госпаду: «Мы насеііьне Абрагамава і нічыімі няволыіікамі ня былі ніколі; як жа Ты кажапі: ’Вы сганеце волькымГ?» (Яп 8 32). Але ж, у той час, Габрэі фізычна былі пад панаваньнем Рымлянаў. Але тут ідзе мова пра духовую свабоду, якую Габрэі насілі ў сваім сэрцы Падобна Габрэям і наш беларускі народ, хоць фізычна паняволены. але вынасіў свабоду й незалежнасьць у сэрцу сваім
Дарагія мае, мы сабраліся сёньня на чарговую 20ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, што паводле нашай традыцыі адбываецца што два гады. 1 вельмі ўдалы й правільны, на сучасны час, выбралі кліЧ: «Беларусь на шляху да незалежнасьцІ>, як галоўную тэму сустрэчы.
Мы выхадцы, а лепш сказаць выпіанцы, з бацькаўшчыны, увесь час сачылі за падзеямі ў Беларусі. Пачынаючы з 1989 году, падзеі ішлі так шпарка. шго мы не ўсьпявалі заўважаць усяго, што дзеілася на бацькаўігчыне. Найболыл жорсткі,
бязьлітасны, насілыіы Сталінскі тэрор,’ якога. людзі ад стварэньня сьвету не памяталі, і вось ёп на нашых вачох валіўся і разваліўся I ў выніку гэтага ў мінулым годзе 25 жнівеня, Беларусь ізноў была агалошана незалежным гаспадар ствам. У сьвятым пісьме сказана: «I аг аласіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; хай будуць гэта ў вас ўгодкі; і вернецца кожны да ўладаньня свайго I кожлы да радзімы свае вернецца». Незалежнасьць агалошана. але шлях да незалежнасьці, яшчэ не закончаны Бо засталіся папярэднія урадаўцы камуністы, на ўсіх узраўнях адміністрацыі Беларусі, ад найніжэйшага да самага Вярхоўнага Савеіа, якія робяць усё й ставяць усякія перашкоды, каб не дапусьціць да зьмены сыстэмы на дэмакратычны лад, дзе будзе ім канец Вось гэты, яшчэ незакончаны ход да незалежнасьці й мы адзначаем сёныія
Доказаў ня трэба на тое, цгто царква ў народзе — ёсьць душою народу. Таму. хто уладзее царквою, тоў уладзее народам, тае' царквы. Нажаль, адраджэньня царквы ў Беларусі яшчэ няма. бо яна апанаваная чужынцамі. У іншых народаў, дзе царква ёсьць пад кіраўніцтвам свайго
народу, служыць свайму народу, ейныя сьвятары бяруць удзел і дзейна уключаюцца ў справы авайго народу, бяруць поўны ўдзел у яго адраджэньні. I ў Беларусі праваднікі цэркваў бяруць чынны ўдзел у справах нашага народу. РымаКаталіцкія ксяндзы ў Беларусі (Палякіксяндзы), вывешваюць польскія сьцягі й партрэты польскага прэзыдэнта Валенсы і пры гэтым застаўляюць рымакаталікоў беларусаў «Муріць ПЗНскім (гюльскім) доыкем». Ува ўсіх рымакаталіцкіх цэрквах для вернікаў рымакаіалікоў беларусаў, бо палякаў няма, багаслужбы I казань праводзяцца папольску. Праваслаўныя сьвяшчэньнікі ўсімі сіламі супрацьдзеяць адраджэньню Беларусі і ўсе багаслужбы праводзяць парасейску, ды «Ізьвешчаюць» пра добрую расейскую апеку над беларусамі. Калі адзін сьвятар (Міхал Мядзелка, са Сліўгараду), беларус, адважыўся ўзяць удзел у адраджэнскім руху, дык ягоны ўдзел у адраджэньні падалі на разляд Сабору Яліскапаў. А тое, uno ў Расеі расейскія сьвяшчэпьнікі маюць права браць чынны ўдзел у ратаваньні Расеі, дык гэта зусім упарадку. Маскоўская Паірыярхія мае адныя царкоўныя правы для Расеі. а іншыя для Беларусі.