Валянтына Трыгубовіч, прадстаўнік БНФ «Адраджэньне»: Вы чулі тут прызыў выпрацоўваць беларускую ідэю, але гэтая беларуская ідэя ёсьць. Вы несьлі яе ўсе гады, цяпер мы яе бярэм для выкананьня. БНФ ня мае патрэбы нешта новае выпрацоўнваць, бо гэтая беларуская ідэя, якая была абвешчана 25 сакавіка 1919 г., павінна была рэалізавацца ў нацыянальнай дзяржаве, якой мусіла стаць Беларусь. I нічога штучнага выпрацоўваць ня трэба. Мы з вамі ведаем, што трэба будаваць. Тое, што Вы весь гэты час трымалі бслчырвонабелы сьцяг, тое, што Вы трымалі Беларусь на карце сьвету, мела вялікае значэньне для нас там. Кожны з тых, хто зьяў ляецца актывістам БНФ, меў нейкі штуршок, які абудзіў яго. Я выказваю Вам вялікую падзяку, за тую вялікую працу, што вы тут праводзілі. Што хацеласяб адрадзіць хутчэй? Мову, рэлігію, узгадаваць сваіх дзяцей дэмакратамі і будаўнікамі. Якаяб справа не пачыналася, аказваецца ужо нічога ў рамках гэтай дзяржавы зрабіць нельга, пакуль ня будзе зьменены палітычны лад. Таму БНФ у лучнасьці з дэмакратычнымі партыямі выйшаў на рэфэрэндум. Сабрана амаль0,5 мільёна подпісаў. I толькі пасьля яго правядзеньня мажлівы нейкія зрухі ў бок дэмакра тызацыі. 59 58 Рэзалюцыя XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью Брансьвіку, Нью Джэрзі 57 верасьня 1992 г. XX Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі сцьвярджае: 1. Дэмакратычны працэс ў Беларусі ідзе штучна запавольненымітэмпамі, спаваль няючы рэформы і спрычыняючы эканамічны спад. Галоўная прычына гэтага замаруджваньня ў тым, што структура і склад Вяр хоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, які выбіраўся не як парлямэнт сувэрэннай дзяржавы, а як мясцовы орган часткі былой савецкай імпэрыі, не адпавядаюць насьпелым патрэбам мамэнту—інтэнсыўна распрацоўваць заканадаўства незалежнай дзяржавы і сачыць за яго выкананьнем. Наяўнасьць сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савету недэмакратычна абраных заканадаўцаў і такіх,якія займаюцьадначасна адміністрацыйна выканаўчыя пасады, ня толькі не дае аптымальных вынікаў, але пярэчыць самому прынцыпу дэмакратыі. Беларусь безадкладна патрабуе дэмакра тычна абранага вышэйшага заканадаўчага органу, які працаваўбы толькі як парлямэнт, прафэсыйна. 2. Вярхоўны Савет і ўрадБеларусі мусіліб больш актыўна праводзіць палітыку незалежнай дзяржавы ў адпаведнасьці з Дэк лярацыяй аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэс публікі і больш энэргічна спрыяць дэмакратызацыі ейнага палітычна грамадзкага ладу; больш клапаціцца пра інтарэсы беларусаў замежжа, спрыяць вяртаньню на Бацькаўшчыну тых, хто апынуўся вонках Беларусі на абшарах былога СССР, што ў першую чаргу датычыць беларусаўвайскоўцаў, якія знаходзяцца на чужыне і жадаюць служыць Беларусі. Асаблівая ўвага павінна надавацца адраджэньню нацыянальнай культуры, адукацыі, беларускай мовы. Толькі на глебе нацыя нальнай сьведамасьці, у спалучэньні са справядліва аплочванай працай, можа адрадзіцца пачуцьцё грамадзянскай годнасьці, а разам зь ім пачуцьцё адказнасьці за якасьць арганізацыйнай і эканамічнай дзейнасьці, за якасьць прадукцыі працы. 3. Беларуская эміграцыя й ейныя нашчадкі ў Злучаных Штатах і ў Канадзе горача і падтрымліваюць ідэю адраджэньня сувэрэннай і дэмакратычнай беларускай дзяржавы, перабудову эканомікі Беларусі на прынцыпах вольнага рынку ды справу забясьпечаньня дэмакратычных свабодаў усім ейным грамадзянам бяз розьніцы на этнічнае паходжаньне ці сьветагляд. У сувязі з гэтым амэрыканскія і канадзкія грамадзяне беларускага паходжаньня вы карыстоўваюць свае кантакты і ўплывы, каб спрыяць адраджэньню вольнай Беларусі. 4. Апошнім часам аднак сілы старога ладу ў Беларусі аднавілі кампанію ачарненьня маральных аўтарытэтаў беларускага нацыянальнага руху, у першую чаргу лідэраў беларускай вайсковасьці. За гэтай прапагандавай кампаніяй хаваецца нама ганьне паслабіць фронт нацыянальна дэмакратычных сілаў у Беларусі і падкасіць салідарнасьць зь імі беларускай эміграцыі. 5,Афіцыйныя колы Беларусі, у тым ліку Міністэрства замежных справаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й іншыя структуры, выступілі з прапановай правесьці ў 1993 г. ў чэрвеніліпені сусьветны зьезд («кангрэс») беларусаў. БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне і Згур таваньне Беларусаў Канады падтрымваюць у прынцыпе гэтую насьпелую ідэю і ўдзел свой у ажыцьцяўленьнігэтага праекту абумоўліваюць далейшым ходам працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі і нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва. 6. Беларуская эміграцыябудзе інадалей сачыць ход падзеяў у Беларусі: а) . ці ня будзе замаруджвацца працэс нацыянальнадзяржаўнага адраджэньня; б) . ці будзе выкананая воля вялікае колькасьці выбаршчыкаў, выказаная ў адпаведнасьці з законам аб рэфэрэндуме, в) . ці будзе дадзены парлямэнцкай апазыцыі,дэмакратычным партыям і рухам час на пэрыядычныя выступленьні на рэспубліканскім радыё і на тэлебачаньні? (як гэта робіцца ў дэмакратычным заходнім сьвеце); D. ці будуць спыненыя перашкоды нармальнай дзейнасьці канструктыўнай апазы цыі БНФ ў Вярхоўным Савеце. д) . ці будзе спыненыя недакумэнтаваныя абвінавачаньні беларускіх нацыянальных лідэраў. 7. Урад Беларусі мусіць зьмяніць сваю палітыку ў дачыненьні дазабруджанае чарнобыльскай радыяцыяй тэрыторыі, узмацьняючы праграму перасяленьня людзей, а не фінансаваньня іхняга там перабывань ня, бо такое фінансаваньне прыцягвае жыха роў з чысьцейшых раёнаў Беларусі, вядучы да росту сьмяротнасьці і захворваньняў. Мы прапануем, каб урад Беларусі рабіў большыя намаганьні запрасіць замежныя фірмы для наладжаньня вытворчасьці мэдыкамэнтаў у Рэспубліцы, якіх вельмі патрабуе беларускае жыхарства. 8. XX сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі выказвае спадзяваньне, штосправа рассьледваньня камуністычнага генацыду ў Беларусі (Курапаты й усе іншыя злачынствы) ня будзе спыненая, ды што памяць ахвяраў бальшавізму будзе ўшанаваная пабудовай адпаведнага мэмарыяльнага комплексу. 9. Адраджэньнерэлігіі ўБеларусі павінна спрыяць адраджэньню беларускіх рэлігійных традыцыяў, беларускай мовы, культуры, духовасьці, а ня быць прыладаю палянізацыі, русыфікацыі ці іншай формы дэнацыяналізацыі беларусаў. 10. Для прысьпешваньня адраджэнскага і дэмакратычнага працэсу ў Беларусі, для ўздыму эканомікі і матар’яльнага дабрабыту патрэбны як мага шырэйшыя культурныя і дзелавыя сувязі паміж грамадзянамі Беларусі і грамадзянамі заходніх краін. Беларуская эміграцыя гатовая прыкласьці ўсе сілы, каб гэткія сувязі пашыраліся ізамацоўваліся на агульнае дабро беларускага народу. Жыве Беларусь! Я. Ціхановіч 61 60 Сустрэчы з міністрам замежных справаў Сьвятлана Анатольева Такой сустрэчы полацкая зямля яшчэ нябачыла. Прыязджалі ўкліўлендзкі «Полацак» амэрыканскія палітыкі й урадаўцы, прадстаўнікі беларускай амбасады пры ААН. Выступала багата артыстаў і гасьцей з Бацькаўшчыны, адбываліся сустрэчы зь лідэрамі БНФ, дэпутатамі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. Але каб у Полацак прыехалі адразу міністр замежных справаў Пётр Краўчанка, беларускі пасол у Амэрыцы Сяргей Мартынаў, намесьнік шэфа беларускай амбасады пры ААН Ула дзімірГерасімовіч —такога яшчэ небыло. Прыехаўшы позьнім вечарам 18 верасьня ў Кліўленд, Пётр Краўчанка, Уладзімір Герасімовіч, Сяргей Мартынаў наступным днём наведалі рэдакцыю часопіса «Полацак». У хаце Міхася Белямука адбылося прыняцьцё і знаёмства гасьцей з калекцыяй медалёў і бібліятэкай. Пабывалі госьці і на вячэры, якую арганізавала Вольга Лукашэвіч у сваёй хаце. Вечарам на Полацку адбылася зборка, у якой прынялі ўдзел шаноўныя госьці, кліўлендцы і беларусы з Дэтройту— др. Язэп Сажыч, Каця Мазура, Людміла Бакуновіч, з Чыкага—Міхась Ка ленік, Юрка Каленік, сп ва Махнач, спва Рамукоў, спва Шышкі, сп ва Яканюк, зь Мілвокаў—Уладзімір Варатаеў. Яны спэцыяльна прыехалі на гэтую сустрэчу. —Колькіб мы не займаліся палітыкай і эканомікай, але мы ніколі ня зможам стаць сапраўды нацыянальнай дзяржавай, без выхаваньня маладога пакаленьня, без уздыму нацыянальнай самасьвядомасьці, — пачаў сваю прамову Пётр Краўчанка. — Таму я хацеў бы прыпыніцца больш падра бязна на пытаньнях нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва. Працэс нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва немажлівы без Канстытуцыі. I трэба сказаць, што лепшыя нямецкія юрысты высока ацанілі праэкт будучай Канстытуцыі Беларусі, назвалі яго аднымз самых дэмакратычных. Але праэкт ёсьць толькі праэкт. 20 кастрычніка пачнецца новая сэсія Вярхоўнага Савету, і асноўным яе пытаньнем будзе пытаньне прыняцьця Канстытуцыі, якая павінна замацаваць непаваротнасьць падзеяў, што прывялі Беларусь да незалежнасьці. Новая Канстытуцыя дасьць мажлівасьць пачаць інтэграцыю ў Эўропу. Вяртаньне ў Эўропу—гэта гісга рычны шлях. Пачынацьжа трэба з палітычнага напрамку. I тут вялікае значэньне для нас мае ўступленьне ў Савет Эўропы. У 1993 г. у нас ёсьць такі шанс. Пазыцыя Беларусі ацэньваецца зараз даволі высока. Сярод важнейшых кампанентаў'нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва хацеўбы выдзял/ць сыстэму нацыянальных каштоўнасьцей. Мы ня можам выхоўваць маладое пакаленьне, калі нам няма чым ганарыцца. I тутмымусімзаймацца пошукамі грошаў. Мы дабіліся таго, каб у ЮНЕСКА разглядзелі пытаньне аб уключэньні Мірскага замку і Белавежскай пушчы ў склад сусьветнай архітэктурнай спадчыны. На першым этапе мы не атрымалі перамогі, таму зараз пільна рыхтуем новыя дакумэнты, каб вырашыць гэтае вельмі важнае для на с пытаньне. Для рэстаўрацыі Мірскага замку нам трэба 500 тыс. даляраў. За гэтыя грошы мы павінны запрасіць славутых майстраў з Польшчы або Чэхіі, пераняць ад іх лепшае і стварыць нацыянальную школу рэстаўратараў, якой у нас няма, кабу 1996 годзе ўрачыста адзначыць 500~годзьдзе Мірскага замку, славутага помніка Эў~ ропы. Нам беларусам,—падкрэсьліў Пётр Краўчанка,—патрэбна свая Мэка, каштоўнасьцямі якой можа ганарыцца кожны беларус. Мы павінны ўзьняць людзей, паказаць, якая багатая ў нас спадчына. На ро лю такой Мэкі прэтэндуюць Вільня і Прага, а таксама Падуя, зь якой у беларусаў столькі зьвязана. Працэс нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва не мажлівы без нацыянальнага школьніцтва. Першыя зьмены ёсьць. 31 верасьня 70% усіх вучняў школаў вывучаюць усе прадметы пабеларуску. А яшчэ 10год назад толькі адна Надзейка Лісіцына ў Менску вывучала агульнадукацыйныя прадметы на роднай мове. Вельмі многае залежыць ад нашай творчай інтэлігенцыі. Праз талент—да нацыянальнага. Яб так назваў гэты працэс. Зараз у нас выйшлі зь «няведаньня» многія таленавітыя людзі. Я хацеў быназваць сьпявака Марата Грыгорчыка, я думаю гэта наш новы Забэйда, мастакоў братоў Басалыгаў, Аляксея Марачкіна, скульптараў А.Дранца, В.Янушкевіча і многіх іншых.