шяяцяю ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНА- АСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІЎЛЕНД ЗША № 7(37)-8(38), 1994 Эдуард Агуновіч Polateak Editorial board: Svetlana Belaia (Editor-in-Chief), Members -Yanka Chanenka, Olga Dubanevich (McDermott), Yanka Rakovich, Jan Solowianiuk Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (Галоўны рэдактар), Сябры — Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Раковіч, Янка Салавянюк, Янка Ханенка, Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Рыгор Барадулін.Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Георгій Штыхаў, Язэп Юхо. Адрас рэдакцыі: "Polatsak" P.O. Box 27375 Cleveland OH 44127-0375 Прозьвішчы падпішчыкаў i ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. Зьмест Наша гісторыя Анатоль Цітоў Сігілічнае заканадаўста Беларусі ХІУ— ХУПІ стст 4 3 архіваў КДБ Уладзімір Міхнюк, Якаў Паўлаў. Як зьнішчалі генафонд беларускай нацыі 13 Паказаньні арыштаў А. Смоліча 19 Памяць зямлі Анатоль Грыцкевіч. Тадэвушу Касьцюшку прысьвячалася 26 Анатоль Белы. Памяці паўстанцаў Касцыошкі 29 Анатоль Старадарожскі Геральдыка і сучаснасьць 30 Анатоль Грыцкевіч Нясьвіж і яго гістарычная спадчына 32 Пад бел-чырвона-белым сьцягам Сьвятлана Белая. XXI Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі 34 Расьціслаў Завістовіч Прысяга 44 Вобразы Бацькаўшчыны Сьвятлана Белая. Стварыць музэй «Беларусы Амэрыкі» 49 Нашае слова Міхась Кавыль Із агню ды ў полымя 50 Далёкае / блізкае Кастусь Мерляк. Дзёньнік беларускіх сустрэчаў 58 Рэцэнзіі і анатацыі Леанід Лыч. Эмігрантаў чытаюць у Беларусі 62 3 эмігранцкіх выданьняў Кастусь Мерляк. Спроба заманіць Мерляка на «Радзіму» 69 Антон Адамовіч. Лірнік краіны ветлай 72 Чарнобыльскі шлях Стах Дзедзіч. Травеньская выцечка 78 3 жыцьця беларускай эміграцыі Olga Du Baniewicz, McDermott. "Freedom of speech" 91 Сьв. памяці Аляксандра Лукьянчука 92 Героям Слуцкага паўстаньня — вечная памяць, і вечны спачын Рэдакцыя часопісу «Полацак» віншуе ўсіх беларускіх патрыётаў з угодкамі Слуцкага паўстаньня Сёньня, калі нашая родная Бацькаўшчына стаіць перад многімі выпрабаваньнямі, неабходна як мацьней згуртаваць свае рады Мы вітаем намаганьні ўсіх беларусаў, што змагаюцца за нацыянальнае адраджэньне нашага народу, палітычны й эканамічны сувэрэнітэт Беларусі. Прыклад герояў Слуцкага збройнага чыну назаўсёды ў нашых сэрцах. Галоўны рэдактар часопіса «Полацак» . Сьвятлана Белая 3 нагоды Дня Збройнага чыну сябры Менскага культурна-асьветніцкага клюбу «Спадчына» вітаюць усіх беларусаў з гэтай вызначальнай датай у жыцьці беларускага народу. Гісторыя, нарэшце, расставіла ўсе кропкі над <і* і сёньня мы ведаем сапраўдную праўду пра падзеі Слуцкага паўстаньня. Мы верым, што подзьвіг случчакоў не забудзецца нашчадкамі. Ён будзе і далей натхняцьнас на любоў і адданасьць Бацькаўшыне! Старшыня клюбу «Спадчына» Анатоль Белы Кліўлендзкі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня віншуе беларускіх патрыётаў з угодкамі Слуцкага паўстаньня і жадае здароўя, бадзёрасьці і посьпехаў на карысьць любай Бацькаўшчыны. Старшыня Кліўлендзкага аддзелу БАЗА Янка Ханенка Сігілічнае заканадаўста Беларусі ХІУ —ХУІП стст. Анатоль Цітоў Пытаньні сігілічнага заканадаўста ўяўляюць сабою комплекс заснаваных спачатку на традыцыі, а потым і кадыфікаваных пастановаў, якія ўжываліся на працягу шэрагу стагодзьдзяў у працэсе легалізацыі дакумэнтаў. Галоўнымі крыніцамі, якія высьвятляюць дадзенае пытаньне зьяўляюцца зборы законаў, сярод якіх першае месца па інфармацыйнасыді належыць, бяспрэчна, Статутам Вялікага княства Літоўскага Як вядома, дзеяньне іх было прыпынена канчаткова царскім урадам у 1840 г. Гэтая акцыя была накіравана на ўвядзеньне ў Беларусі, а таксама сумежных рэгіёнах агульнарасейскага законадаўства й адлюстроўвала імкненьне царскага ўраду да нікеліроўкі і ўніфікацыі юрыдычнага і сацыяльна-палітычнага жыцьця гвалтоўна далучаных тэрыторыяў. 3 гэтага часу сігілічнае заканадаўстава Беларусі канчаткова губ ляе рысы своеасаблівасьці і зьнікае ў агульных палажэньнях. Вялікі матэрыял па гэтаму-ж пытаньню зьберагаецца і ў Volumina Legum г асабліва ў тых тамах, якія датычацца супольнага існаваньня Кароны і Княства ў межах Рэчы Паспалітай. Фэўдальнае грамадзтва, у нетрах якога былі распарайаваны і пазьней пісьмова зафіксаваны заканадаўчыя акты, што датычацца практычнага ўжываньня пячатак, бы ло грамадзтвам карпарацыйным. Пячатка—сьведчаньне юрыдычных паўнамоцтваў, была паказальнікам месца яе ўладалызіка ў сацыяльнай іерархіі грамадзтва. Пачынаючы з ХУ ст., яна канчаткова перастае быць атрыбутам улады, паколькі атрымлівае шырокае распаўсюджваньне і становіцца своеасаблівым юрыдычным ідэнфікатарам асобы. Як нам здаецца, гэта тлумачыцца тым, што ўзровень разьвіцьця фэўдальнага грамадзтва дасягае да гэтага момэнту вялікай ступені дыферэнцыяцыі, пры якой сацыяльная роля індывіда значна расьце і пашыраецца. У гэты час галоўнай адзінкай грамадзтва стае патрыярхальная сям’я. Неабходнасьць упарадкаваньня прававых зносін паміж членамі сем’яў, што знаходзіліся далёка ад вышэйшых эшалонаў улады, падштурхнула стваральнікаў т.зв. «Вісьліцкага статута» (1347) да ўключэньня ў яго артыкула, якіб датычыўся парадку ўжытку асабістых пячатак. У ім, названым «0 печатн отцевской детям» гаварылася: *Нже сынове co отцы суть а одного права, про то установленье чнннм: где есть нм потребчзна, абы отцевого печатью пвчаталн, а чншые свое не мелн a нн смелн метн». 3 Такім чынам, ясна прасочваецца факт таго, што пячатка перастала зьяўляцца выключнай прывілеяй вышэйшых іерархаў дзяржавы. Праз яе больш рэзка падкрэсьліваецца статус бацькі як старшыні ў сям’і і ён надзяляецца выключным правам кары станьня пячаткай (астатнія магчымыя канкурэнты яго—сыны, абмяжоўваюцца ў гэтым. Бяспрэчна, што падобная практыка ўжываньня пячатак прадстаўнікамі іншых колаў грамадства ўзьнікла раней, роўна як і канфліктныя сытуацыі, наконт прававых адносін паміж старшынямі і членамі патрыярхальных фаміліяў. Гэта і было штуршком да ўпарадкаваньня адносін і кадыфікацыі гэтага артыкулу. Дарэчы, ён не распаўсюджваўся толькі на тых сыноў. якія аддзяліся і, такім чынам, самі ўзна- Гербавыя пячаткі гаспадароў Алякса Жыгім чалівалі падобныя «ячэйкі грамадзтва». Мінула звыш 150 гадоў з часу першага уключэньня артыкула, які тычыўся пячаткі ў заканадаўчы акт, пакуль узьнікла неабходнасьць прыняць новую пастанову, якая зараз ужо кранала не шырокія колы, а функцыянаваньне канцылярыі гаспадара Вялікага княства Літоўскага. У адпаведнасьці са Статутам Аляксандра Казімеравіча, прынятым у 1504 г., быў абумоўлены парадак замяшчэньня пасад канцлера і падканцлера (якія, як вядома, былі зьберагальнікамі дзяржаўнай пячаткі). Ён прадугледжваў, штона гэтых пасадх мусілі знаходзіцца па чарзе сьвецкія і духоўныя асобы. Праўда, гэты парадак распаўсюджваўся толькі на тэрыторыю Кароны, у Княстве-ж з дваццаці канцлераў і пэрыяд з 1458 па 1795г. небылоніводнайасобы духоўнага сану. Сярод-жа падканцлераў, якіх было дваццаць чатыры (пачынаючы і ўлічваючы Барыса Глінскага—падканцлера Свідрыгайлы ў 1438 г.) за пэрыяд з 1566 па 1795 гг. Гэтая пасада толькі двойчы зна ходзілася ў руках духавенства. Упершыню —Еўстафі Валовіч, рэфэрандар і пісар Вялікага княства Літоўскага, які заняў па- саду падканцлера ў 1615 г. і скдадаў свае паўнамоцтвы увосень 1616 г., калі быў абраны біскупам Віленскім. Другі—Марцыян Т ырзна, рэфэрандар і пісар Вялікага княства Літоўскага, япіскап Маленскі, які ўступіў у пасаду 30 жніўня 1641 г. і памёр 17 мая 1643 г. 4 Зьберагальнікі дзяржаўнай пячаткі —канцлер і падканцлер (апошні яшчэ меў назву віцэ-канцлер) называліся «пячатарскім ўрадам» абопячатарамі. «Пячатарскія ўрады» Вялікага княства Літоўскага г.зн. канцлер і падканцелр захоўвалі вялікую і малую дзяржаўныя пячаткі. Бяз згоды пячатараў ніводны актдзяржаўнай улады не меў юрыдычнай моцы. Усе назначэньні на пасады ў княстве, усе наданьні ў яго межах маёнткаў, прывелеяў на асабістыя правы і тытулы, усе акты судовых прысудаў і тлумачэньняў розных правоў, якія выходзілі ад вярхоўнай улады—усёгэта знаходзілася пад кантролем пячатараў. Пытаньні вонкавых зносін Вялікага княства Літоўскага таксама ўваходзілі ў кампэтэнцыю канцлера і падканцлеоа 5. Канцлер, калі ён меркаваў, што які-небудзь дакумэнт нанясе шкоду дзяржаве, грамадзянінам якой ён зьяўляўся, могадмовіць каралю і вялікаму князю ў замацаваньні пячаткай гэтага дакумэнта, г. зн. надаць законнасьць, юрыдычна летгалізаваць яго. Пасада канцлера зьяўлялася вышэйшай у канцылярыі Вялікага княства. Падканцлер, быў ягоным намесьнікам і ў адсутнасьць першага, а часта пасьля сьмерці яго артымліваў«Вялікую пячатку», — сам станавіўся канцлерам. У абавязкі абодвух уваходзіла назіраньне за тым, каб гаспадар не перавысіў сваіх паўнамоцтваў, а з другога боку, каб ніхто не ўціскаў ягоных правоў 6. На працягу ХУІ ст, назіраецца інтэнсыўнаепа- велічэньне колькасыді законаў, што тычыліся розных аспэктаў ужываньня пячатак. Гэта знайшло свае адлюстраваньне ў Ста тутах Вялікага княства Літоўскага. Параўнальны аналіз паказвае, што калі ў першым(1529г. ібылотолькі дваартыкулы, дзе ўпамінаецца пячатка, дык у другім (1566 г.) іх ужодзесяць. Паміждругімі трэцім (1588 г.) прынята таксама адна «папраўка статутовая», зацьверджаная на сойме ў Варшаве ў 1570 г. У апошнім (трэцім) Статуце налічваецца дваццаць восем артыкулаў, у якіх фігуруе пячатка, пры гэтым артыкулы Вісьліцкага статута і 1504 г. адсутнічаюць. Але гэта не сьведчыць за тое, што яны згубілі сваю сілу. Як нам здаецца, гэта сьведчаньне таго, што за час іхняга існаваньня яны набылі ўжо моц традыцыі і таму не было патрэбы ў іхняй рэкадыфікацыі. Увогуле, факт павелічэньня колькасьці артыкулаў, у якіх фігуруе пячатка, зьяўляецца адлюстраваньнем хуткага разьвіцьця грамадзкіх, сацыяльных эканамічных зносін, што нату ральна, выклікала інтэнсыфікацыю сацыяльна-прававога жыцьця. Узмацьніўшыйся струмень дакумэнтацыі прывёў да неабходнасьці яго рэгляментацыі. Найбольш рэальным шляхам да вырашэньня гэтай задачы была ўніфікацыя справаводзтва, каб забясьпечыць мінімальныя магчымасьці да падробкі дакумэнтаў. Такім чынам, у ХУІ ст. у Беларусі нараджаецца, кадыфікуецца практычная дыпляматыка, агульныя прынцыпы якой пачынаюць складацца ў ХУІ ст. і канчаткова фармулююцца Статутам 1588 г.