Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Цікавым было пленарнае паседжаньне 22 верасьня «Лёсы Радзівілаўскіх збораў» Паведамленьні кандыдата мастацтвазнаўцы Маі Яніцкай «Драматычная гісторыя замкавых каштоўнасьцей», Міколы Багадзяжа й Ірыны Масьляніцынай «Куды падзеліся трафэі 1812 г.» выклікалі інтарэс слухачоў.
Сяргей Рыбчонак, які працуе ў беларускім дзяржаўным гістарычным архіве і добра ведае архіўную справу, расказаў аб рабаваньні расейскімі афіцэрамі і салдатамі Нясьвіжскага замка (гэтая справа перахоўваецца ў архіве). Ягоны даклад «Разрабаваньне скарбніцы князёў Радзівілаў у 1812 г » выклікаў бурную рэкацыю з боку кандыдата гістарычных навук Міхаіла Стыдонава зь I нстытута гісторыі Акадэмі і навук Беларусі. Той запратэставаў супраць ужываньня слова «рабаваньне» уадносінах да расейскіх афіцэраў і салдатаў, патрабуючы замяніць яго словам «канфіскацыя». Такое выступленьне сьведчыць аб адраджэньні імперскіхпоглядаў сяроднекаторых навукоўцаў, натхнёных выступамі антыбеларускіх сілаў у апошнія месяцы (асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў) на самым высокім узроўні, нават з боку Прэзыдэнта
А. Лукашэнкі.
Непрыемным была таксама мітусьня шматлікіх аглядальнікаў сымпозыюму вакол нашчадкаў беларускай арыстакратыі: князя Антоні Радзівіла, хіміка з Лёндану і яго жонкі Ружы (з князёў Чартарыскіх), князя Паўла Чартарыскага, графа Андрэя Цехапавецкага. Усё гэта нагадвала -аражытныя часы, калі мяшчане хваліл. л «А мне паціснуў руку сам пан» або «Сам пан сказаў мне два словы». Але ў цэлым, правядзеньне сымпозыюму трэба разглядаць як вельмі патрэбную і карысную справу. Да праблем пераўтварэньня старажытнага беларускага горада Нясьвіжа ў адмысловы архітэктурна-мастацкі комплекс, асяродак турызму была прыцягнута ўвага ня толькі навукоўцаў Беларусі, але і замежжа. Настаў час і дзяржаўным дзеячам Беларусі зьвярнуць увагу на праблему Нясьвіжу і праблему адраджэньня гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Неабходна зразумець, што без адраджэньня сваёй гісторыі, мовы, менталітэту, нацыянальнай самасьвядомасьці, захаваньня незалежнасьці, духоўнасьці беларускага народу будучыні ў нас няма.
Якмвн|“
па ЙРЧЫЙОНМЫЫ СьЦЯПЫ
XXI Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі
Сьвятлана Белая
Першы дзень сустрэчы і першыя ўражаньні
Вось і прайшлі яшчэ два гады, якія аддзядялі нас ад XX сустрэчы Паўночнай Амэрыкі. Праляцелі яны хутка і амаль непрыкметна. Толькі крышку больш сівых валос прыбавілася на скронях, падраслі ўнукі, нарадзіліся праўнукі ды адыйшлі на вечны супакой многія з тых, хто стаяў ля вытокаў аргінізацыі гэтых сустрэчаў.
Новая XXII сустрэча паклікала ўсіх у Таронта, у Канаду.
Як крыніцы 3-пад сэрца зямлі, Як птушкі
У блакіт нябесны, Як вецер
У сьветлы бор, Як стрункі травы Да сонца,— Адзін да другога Прабіваюцца добрыя людзі*
Шлях многіх беларусаў, якія ехалі на і этую ўрачыстасьць ляжаў праз Ніагарскі вадаспад, месца Першай Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Цікава, якія
*Туті далей выкарастаны вершы з паэтычнага зборніка Ніны Загорскай -УІне добра
думкі не давалі пакою ім, былым удзельнікам Першай сустрэчы, калі праязджалі яны памятныя мясьціны? Успаміны аб такім складаным і шчасьлівім часе іхняй маладосьці ці смутак аб тых, каго ўжо больш няма разам зь імі? Прадчуваньне радасьці ад новай сустрэчы зь сябрамі, зь якімі не бачыліся два гады, ці хваляваньні аб хатніх, пакінутых на пару дзён дома? Многія зь беларусаў яшчэ пад час правядзеньня XX сустрэчы вырашылі, што усё, хопіцьвандровак. Трэбапаберагчыздароўе, пашкадаваць сэрца. Але прайшоў час, забыліся ранейшыя турботы і хваробы і пачалі беларусы зьбірацца ў дарогу. Прыйшоў знаёмы час збораў, а разам зь ім успамінаў і спадзяваньняў,
Амаль ўсе кліўлендцы ехалі ў Таронта ў суботу, 3 верасьня аўтобусам, які заарганізаваў царкоўны камітэт царквы Жыро віцкай Божай Маці. Па дарозе сьпявалі песьні, жартавалі і нават праводзілі рэпэтыцыю нядзельнага канцэрта. Вясёлы прад сьвяточны настрой, як і заўсёды задавалі жанчыны. Дзякуючы ім даволі доўгая дарога не здалася бясконцай і сумнай.
У адрозьненьні ад XIX і XX сустрэчаў, на якіх зьязджалася багата гасьцей зь Бацькаўшчыны XXI Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі была больш сьціплая. Гасьцямі зь Беларусі былі Радзім Гарэцкі, Прэзыдэнт Згуртаваньня Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына», Ганна Сурмач, старшыня рады ЗБС, Аляксандр Шут, народны дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Валянтына Трыгубовіч прадстаўніца рады БНФ, старшыня камісіі замежных сувязяў БНФ. Таксама на сустрэчу прыехалі Аўген Лецка, былы старшыня ЗБС «Бацькаўшчына», Анатоль Кляшчук, фотажурналіст газэты «Зьвязда». Што датычыцца прад-стаўнікоў ад беларускага ўраду, а таксама ўрадавых віншаваньняў у адрас удзельнікаў XXI сустрэчы, то іх, на жаль, не было.
Як і заўсёды акцэнт XXIсустрэчы прыпадаў на канфэрэнцыю, якая пачалася 3 верасьня з адсьпяваньня песьні-гімна «Беларусь, наша Маці-Краіна». Галоўная ўвага прамоўцаў была накіравана на Чарнобыльскую тэму. Так Барыс Рагуля выступіў з прамовай аб патрымцы праграмы канадыйскага ўраду аб стварэньні ў Менску стаматалягічнай (зубной) клінікі для чарнобыльскіх дзяцей. Івонка Сурвілла паведаміла аб дапамозе чарнобыльскім дзецям з боку канадыйскага грамадзтва, айцец Аляксандр Надсан, які прыехаў зь Лёндану, таксама расказаў пра матэрыяльную і духовую дапамогу ахвярам Чарнобыля. Дарэчы ахвярам Чарнобыля была прысьвечана выстаўка Анатоля Кляшчука, якая была наладжана ў залі Беларускага Рэлігійна-грамадзкага цэнтру.
Другая група прамоўцаў канфэрэнцыі закранала ў сваіх выступленьнях тэму «Сёньняшні дзень Беларусі». Аляксандр Шут, сябра дэмакратычнай апазыцыі ў Вярхоўным Савеце РБ расказаў аб палітычным становішчы ў Беларусі. Старшыня БАЗА Антон Шукелойц падзяліўся сваімі думкамі пра стан нацыянальнае сьвядомасьці беларусаў.
Вялікая ўвага была адведзена праблеме супрацоўніцтва беларусаў Бацькаўшчыны I Замежжа. Акадэмік Радзім Гарэцкі даў ацэнку дасягненьняў эміграцыі з пункту гледжаньня беларусаў Бацькаўшчыны Валянтына Трыгубовіч падкрэсьліла ролю эміграцыі ў якасьці замежных назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Раман Кардонскі выступіў з прапановай узмацьняць эканамічныя сувязі зь Бацькаўшчынай. АляксандрПятроўскі закрануў пытаньне аб стварэньні канадзка-амэрыканска-беларускай інфармацыйнай службы. Я. Сурвіла падняў праблему накіраваньня амэрыканскіх і канадыйскіх спэцыялістаў ад імя ААН на працу ў Беларусь.
На канфэрэнцыі таксама выступілі: Янка Запруднік, які зачытаў прывітаньне ад імя Веры Запруднік, старшыні Беларуска-Амэрыканскаемоладзі; Язэп Арцюх, які расказаў аб палітычнай акцыі беларусаў ЗША; М.Ганько, які павядоміў аб каардынацыі дзейнасьці.
Вечарам адбылася вечарына. дзе беларусы маглі адвесьці душу ў сяброўскім асяродзьдзі, а таксама, як і ў часы іхняй маладосьці, натанцавацца і нагаварыцца.
з вамі»
35
Працяг сустрэчы—працяг працы
Нядзеля, 4 верасьня пачалася зь сьвяточнай Літургіі, якую служылі ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага Уладыка Мікалай разам з а. Міхасём Страпко (Кліўленд), а. Аляксандрам Раданковічам (Флярыда), Васілём Андраюком (Нью Брансвік) і а. Міраславам Вайцюком. Вялікай прыемнасьцю для усіх сталі мелагучныя сьпевы хора царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе пад кіраўніцтвам Кастуся Калошы.
Пасьля нядзельнай службы й адбеду, які адбыўся ў залі БГРЦ усе накіраваліся ў гатэль Траюмф Гаўард Джонсан. Тут і адбыўся ўрачысты сход XXI Сустрэчы Бела-
русаў Паўночнай Амэрыкі. На яго пачакту Ларыса Стэльмашэнка і Вольга Лукашэвіч прасьпявалі дзяржаўныя пмны Канады і Злучаных Штатаў Амэрыкі. Мастацкую частку сустрэчы падрыхтаваў кліўлендцзкі хор «Васількі». Кіраўнічка хору Вольга Лукашэвіч распрацавала тэатральна-музычную праграму, сымбалем якой быў каравай духмянага бацькоўскага аржанога хлеба, упрыгожаны каласкамі жыта і блакітнымі васількамі. Каравай— гэтанапамін аб мілай Бацькаўшчыне, аб нашых каранях, даўніх і сёньняшніх традыцыях, нашых вытоках. Каравай гэта і нашае вяртаньне ў
Беларусь, бо
Нідзе няма такіх бяроз, як на маёй Радзіме.
Такіх русявых доўгіх кос. такіх азімін Такіх бароў / курганоў / калыханак I такіх цудоўных песьняў...
Каравай на бялюткім, вышываным у Беларусі рушніку вынесла на сцэну Эва Яраховіч. За ёй пад музычны акампанімэнт акардыяніста Фёдара Паўлауца, урачыста выйшлі удзельнікі хору. У выкананьні Кацярыны Валюкевіч, Вольгі Дубаневіч, Кастуся Калошы, Тацьцяны Кананчук, Анатоля Лукьянчука, Вольгі Лукашэвіч, Марыі
Хор «Васількі». Зьлева направа: у першым радзе—Люба Блізьнюк-Сергіевіч, Вольга Лукашэвіч, Валянтына Валюкевіч, Марыя Патапенка, Тацьцяна Кананчук.
У другім радзе: Анатоль Лукьянчук, Эва Яраховіч, Валянтына Ягоўдзік, Вольга Лубаневіч, Кастусь Калоша, Аніта Радзеўская Акампануе Фёдар Паўлавец
Патапенкі, Аніты Радзёўскай, Любы Блізьнкж-Сергіевіч. Валянтыны Ягоўдзік прагучалі папулярныя беларускія песьні: «Роднаеслова», «Я адВасдалёка», «Слуцкія ткачыхі», «Куе зязюлька», «Колькі ў небе зор», «А ў полі дуб зялёны», «Цячэ вада ў ярок», «Лясная песьня», «Ой, вішанька-чарэшанька». Прыгожым дуэтам прасьпявалі «Палескія прасторы» і «Помню пачатак разьвітаньня» Вольга Лукашэвіч і Люба Блізьнюк-Сергіевіч. Прыемным падарункам для ўдзельнікаўсустрэчыстала соля Любы Блізьнкж-Сергіевіч «Васількі» і «Цімох». Таксама некалькі песьняў прасьпявала Ларыса Стэльмашэнка з Таронта.
Каравай з Кліўленда
Музычная частка праграмы вельмі ўдала дапаўняла працоўную частку нядзельнай праграмы Паміж музычнымі нумарамі з прамовамі на сходзе выступілі: Юрка Азарка, які зрабіў паведамленьне аб Курапатах, старшыня рады БНР др. Язэп Сажыч, які падзяліўся думкамі пра сувязь беларусаў сьвету. Янка Запруднік засяродзіў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на значэньні сучаснага моманту ў гісторыі Беларусі. Вітаў Кіпель расказаў пра палітычную дзейнасьць беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах.
Таксамасустрэчу віталі: ад БНФ— Аляксандр Шут, які зачытаў прывітаньне ад Зянона Пазьняка, старшыні БНФ; ад ЗБС «Бацькаўшчына»—Радзім Гарэцкі (ягонае прывітаньне надрукавана ў часопісе «Полацак» №6(36); ад Беларуска-Каардынацыйнага Камітэту—Раіса Жук-Грышкевіч; ад Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі—Антон Шукелойц зачытаў прывітаньне старшыні Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі Расьціслава Завістовіча. Алеся Кіпель зачытала прывітаньнеад Джроджа Вайновіча, губэрнатара штата Агаё (ЗША).