Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
пары. да слушнага часу »
Гаспадыня скончыла, выцьцёабарвалася на самай верхняй ноне, зрабілася ціха. Толькі ў разьбітых шыбах сьвістаў вецер, ды цяжка дыхалі ўсе ў пакоі.
I вось зарая той вечар, тыя словы ўсплынулі ў галаве. Пятро зразумеў:зараз трэба і яму. А зьвярыная плынь ня менела, наадварот, яна ўжо не зьмяшчалася ў берагах; дзікі лезьлі адзін на аднаго, пранізьліва вішчалі задушаныя, зялёным бліскалі вочы. I тады Пятро пачаў: і не хацеў ён, але само атрымалася ціха, нізка і напружана: «Ёсыдь у сьвеце...»
Ужо на першых словах ўсё замерла, потым пачало расступацца, падобна вадзе, якая рассоўвае ў бокі нябачная шкляная куля. Спачатку рассоўваліся толькі бліжэйшыя, заднія ціснулі наперад, не давалі пярэднім разысьціся, але паступова і назад дайшла хваля панікі і жаху, і ўжо весьстатак ляцеў, не разьбіраючы дарогі. Было чутно, як недзе трашчаць парканы, храбусьціць нешта ў гародах, але наўкола было ціха, зусім ціха, віскат і выцьцё зараз даносілася толькі здалёк, абмінаючы іх хату.
Пятро разам абмяк, як надзіманая цацка, зь якой выцягнулі затычку. Сьвядомасыдь дваілася: вось ён бачыў, як нейтрон (чамусьці ён здаваўся шэрым) налятае на ядро, ядро паглыняе нейтрон, пачынае пульсаваць, разгойдвацца. трапляе ў рэзананс — і нарэшце распадаецца на дзьве часткі. Але разам з гэтым ён чуў воўчае выцьцё вакол хаты і зноў у галаве ўсплывалі словы: «Вауку валасяўство, ваўчыцы юцы,.»
На ўсходзе ўжо шарэла, неўзабаве сонца мусіла асьвятліць гэтую спакутаваную зямлю. Цяжка сказаць, чаму, але Пятру згадаліся першыя, такія шчасьлівыя і бесшабашныя дні іх падарожжа. Нават
балоты, якія тады клялі штодня, што хвіліны, нават камары і машка, што жыўцом грызьлі, не давалі спакою — гэта было лепей, як гэтая дагледжана зямля, раптам абязьлюдзеўшая і таму памерлая.
Пятроасьцярожна адчыніў сенцы, дзьверы нават не рыпнулі, карцом зачэрпнуў вады зь вядра, якая зь вечара пасьпела зацьвісьці, напіўся. Вады ўжо заставалася мала. ён падумаў, што яму болей не давядзецца выбіраць. дый яно, пэўна, і не трэба будзе, ён мусіць пасьпець па любых раскладах.
Усе яшчэ спалі. Пятро бясшумна разабраў заплечнік, пакінуў у ім толькі сухары, кавалак сыру, выцяг доўгапіс і паперу, прысеў яа сталом. Запіска атрымалася кароценька, словы самі ліліся на паперу — каб пісаць да любай, іх не трэба было шукаць.
Ён ўжо зьбіраўся выходзіць, але няўклюдна павярнуўся, зачапіў крэсла, і яно з грукатам упала. Павел нешта прагаварыў у сьне, пачаў мацаць вакол рукой, потым абняў Марыну. павярнуўся ў бок і зноў заціх. Алена спачатку ляжала нерухома. Пятро ўжо маліўся, каб пранесла, але раптам яна рэзка села, сьветлыя валасы, распушчаныя нанач, густой хваляй упалі наперад. Яна яшчэ спала, Пятро падышоў бліжэй. Алена даверліва пацягнулася да яго і супакоілася, галавой у яго на руках. Ён асьцярожна прыняў рукі. пацалаваў яе — вусны яе зноў чамусьці былі горкія і выйшаў.
Знаёмай дарогай без рэчаў, ісьці было лягчэй. Адно толькі, што зноў пацягнула ванітаваць і зноў кружылася галава. Але адступаць не было як — сам рабіў выбар, ніхто не прымушаў, таму ўпарта ішоў наперад, не зважаючы на зьнямогласьць.
Апоўдні ён дацёгся да невялічкай
вёсачкі, літаральна зваліўся пад нейкім парканам у літасьцівы цень. Колькі Пятро праляжаў, ён не мог сказаць, але здольнасьць цьвяроза разважаць, нарэшце, вярнулася да яго. Каля сябе ён ўбачыў студню, вырашыў абмыцца; вада адразу падалася лядзяной, ён ськінуў вопратку, выліў на сябе вядро. Гэтага было мала, ён цягаў воду й абліваўся, покульне пайшоў гусінай скурай.
Пасьля водных працэдураў зьявілася ўпэўненасьць, у галаве прасьвятлела.
Пятро наноў апрануўся, абліў вадой каптур і надзеў — хаця галаве прахалодней будзе. Ён ужозьбіраўся ісьці, калі заўважыў на дар'озе, тамака, адкульпрыйшоў, нейкую белую кропку. Ён пільна ўглядаўся, але ніяк не мог зразумець, што гэта, і вырашыў крыху пачакаць. Кропка паступова расла, Пятро разабраў чалавека і супакоіўся.
Было відаць, што чалавек ішоў зь цяжкасыдю, прыпыняўся, мабыць, адпачы ваючы, зноў рушыў наперад . Раптам Пятру здалося нешта вельмі знаёмае ў белая кропцы, ён не даваў веры, але потым сарваўся зь месца, кінуўся хутчэй расыдіснуць. абняць, прытуліць — гасьцінцам цягнулася Алена. Ей, відаць, таксама было нядобра, бо калі Пятро падбег, Алена нават не адразу пазнала яго, яе хітала, нібы п яную. Пятро ўбачыў яе твар, рукі і жахнуўся: чырвоная. абапаленыя, зь іх вось вось гатова была палесьці скура. Ён падумаў, што і сам мусіць не лепей — радыяйыя не перабірае, але разважаць не было часу. Пятро літаральна дацягнуў Алену да студні.
Вада ажывіла і яе, Алена прашаптала: «Я ўжо думала, што не пабачу цябе!» — і схавала мокры твар у яго на грудзях.
Пятро асьцярожна пагладзіў яе валасы: < Ну навошта ты ішла? Навошта вярталася? 1
He на ўсей зямлі гэтая навалач!» Алена маўчала, потым зь перакананасьцю сказала: «Так, не на ўсёй. Але мы і без таго ішлі занадта доўга, і не вядома, колькі яшчэ маглі ісьці. I невядома, чым гэта магло скончыцца. А ў мяне ёсьць бацькі. А ў людзей ёсьць дзеці . А ў маладых будуць дзеці. Я не ведаю, якія яны будуць, але хацела, каб і нашы з табой былі нармальныя, а не дэбілы і вар'яты. I яшчэ зямля. Па нашай зямлі мы ўжо ішлі так доўга, а яна такая маленькая!» Пятро не ад разу знайшоў, што адказаць. Пачуцьцё нечага вялізнага і непапраўнага валодала ім. «Я разумеюцябе Але нашто ты? Хіба не хапіла-б аднаго мяне? Бо я адчуваю, не ведаю, як, але адчуваю, што здолею — я мушу туды ісьці! У мяне ёсьць сіла!»
Алена падняла гвар: яе вочы былі як бяздонныя азёры, зь якіх вычарпалі ваду: «Ты зьбіраешся несьці жыцьцё. Але ты забываешся, што праз пакуты, праз боль і ненавісьць, яго дае жанчына. I продкі твае і мае, калі ішлі туды, скуль няма вяртаньня, звалалі Багародзіцу, звалалі жанчыну»
Адказываць не было чаго.Трэба было проста ісьці наперад. А якраз на гэта не ставала сілы ні ў Алены, ці ў Пятра. Сонца толькі пераваліла зяніт, да вечаровай прахалоды, якая магла прынесьці палёгку, было яшчэ доўга.
Алена зрабіла слабую спробу падняцца, ле праз колькі крокау са стогнам апусьдлася на лаўку. Мёртвая вёска пустымі жнамі вачэй паглядала на іх, вецер рынаў дзьвярыма ў нейкім хляве і часам даносіў пах падлы. Пятро ў бясьсільстве скрыпнў зубамі, сам зь цяжкасьцю падняўся, дашканьдыбаў да лавы.
Безжыцьцёвасьць вёскі страшэнна злавала яго, ён прыгадаў суцэльную плыню уночы, прыгадаў замову, у галаве заварушы-
лася шальная думка, ён нават ляснуў сябс па азадку. Алена спуджана ўскінула вочы, мабыць, злавіла нешта ў ягоным твары і таксама засьвяцілася слабой надзеяй. Пятро хваляваўся, але паспрабаваў распавесьці ўсё, штоадбылося. Алена ўважліва слухала, на яе твары адбівалася надзея то недавер Паступова нават ён сам захапіўся апавяданьнем, як-бы зноў перажыўшы ноч. Калі ён скончыў, Алена глядзела на яго здэтанаваная, бяз мэры. Пятро ўкленчыў на каленях.
-Любая, адна ты можаш ратаваць усё. Вы, жанчыны, увесь час ад веку былі чарадзейкамі, усё жыцьцё чаравалі, вы ад веку гэтаму жывому давалі жыцьцё. I жывое заўжды памятае жыцьцядайнасыдь. Гэта як памяць аб Богу ў чалавека — і не верыш нібыта, але нешта ў душы, яно заўжды ажывае, як уваходзіш у храм Божы.
Алена выслухала моўчкі, паціснула плячыма:
-Каб я ведала нешта, каб я разумела! Спачатку калі ішла, здавалася, ўсё магу, але зараз ня ведаю, не засталося ні сілы, ні жаданьня, усё выгарэла, спапялела. Але я чую, што спапялела ня толькі ўва мне, спалёна ўсё наўкола. Вось бачыш, гэты клён, —Алена паказала на каржакаватае, моцнае дрэва, што давала ім цень. —Яно яшчэ жы ве, але я бачу, што яно ўжо памерла, сок. што цячэ па ягоных жылах, нясе атруту замест жыцьця, а дрэва не разумее, яно п'е і памірае. Зусім як і мы, ля кожнай студні п'ем атруту, хоць на кожнай напісана: «Сьмерць!»
Пятро сядзеў разгублены. думкі таўкліся, як казюра перад навальніцай Добра. Алена ўспрыняла ягоную прамову не як трызьненьне хворага і зараз заставалася толькі чакаць, ці раптам усёсамо не паверне на лепшае?
заўважыць яшчэ дзьве чалавечыя фігуры. Яны ляжалі абняўшыся, нябожчык нават у сьмерці адной рукой прыціскаў дзяўчыну да сябе. а другою
нібы песьціў яедоўгія валасы. I над імі не вісеў пах тлену, бо наўкола ўсё было стэрыльнае, іх твары толькі троху абветрыліся і завастрыліся.
Але ні Пятро, ні Алена не маглі бачыць гэтага, яны толькі адчувалі, што ў квітнеючым краі няма ўжо каму пазіраць на кветкі.
Пятра апанавала апатыя. Алена маўчала, сядзела нерухома, баяўся паварушыцца і ён. У галаве мільганула зьдзекліва показка: «Захваряў на нацыянальную хваробу — агульную млявасьць», —але яна не выклікала ніякага абурэньня, бо зараз сапраўды была агульная млявасьць. Цяжка сказаць, колькі доўжылася нерухомасьць, але Алена раптам здрыганулася, уся напружылася.
—Я не ведаю, чаго ты хочаш. Ёсыіь толькі інстынкт, які прымушае зьвера бегчы ў той ці іншы бок, шукаць тую ці іншую зёлку. Я адчуваю, яно, гэтае незразумелае, недзе побач, нешта вялізнае і цёмнае, але не ведаю, дзе.
Пятро зрабіў спробу прыўзьняцца.
Хадзем, я таксама не ведаю што рабіць. Я ведаю што мушу ісьці, што ў мяне, у нас, ёсьць шанц. Але я не ведаў, што ўсё можа скончыцца гэтак хутка!
3 спробы падняцца нічога не атрымалася. Ногі падкошваліся, горла як адразу засыпала пяском, які драпаў усё ў нутры, а носам ён ня мог дыхаць, бо аднекуль зьявіліся возгры, а ў яго ў кішэні насоўкі не было. Так што Пятро толькі і здолеў перайсьці ад студні пад плот, дзе цень быў гусьцейшы.
Сонца, нарэшце, павярнула на вечар,
сьпёка спадала, зрабілася лягчэй. Пятро акрыяў, галава стала надзвычай сьветлая і сьвежая. Алена была побач, але не адгукнулася, і каб толькі раз-пораз грудзі не падымаліся, можна было падумаць, што яе ўжо няма Моцна балелі суставы, але Пятро прымусіў сябе падняцца. Алена зь цяжкасьцю вярталася да рэчаіснасьці.
—Ты ведаеш, я спала. Я была не тутака, я была недзе ў зусім іншым месцы. Там было нешта сьветлае, цёплае і ласкавае. A калі я прачнулася, я зразумела што мушу рабіць.
-Тут недзе ёсыдь рака. Хадзем да яе.
-Так, але як мы дойдзем!
Пятро прыгадываў, ці далёка да вады Ён памятаў, што на рацэ стаяў стары млын, чыя замшэлая плаціна была добра бачна нават з дарогі.