—Заходзь! Клаша, насупіўшыся, стала перад Аляксеем, выпучыла, як мага больш жывот і са злосьцю піхнула палыдам ніжэй грудзей, кажучы: —Бачыш гэта? Доўга я буду насіць гэтую тваю ганьбу і мучыцца праз цябе? —А ў чым справа, Клашуня? Гэтае «Клашуня» яшчэболей раззлавала яе, і яна пайшла ў рашучы наступ: —Даўно ты пасылаў мяне расьпінаць антэну, а там расьпінаеш мяне Я забярэменела ад цябе. Аляксей пабялеў, а тады пачырванеў. Маўчаў і барабаніў пальцамі па пню, які служыў сталом, абдумоўваў няпрыемную сытуацыю. —Калі так, сказаў лагодна, — я прызнаю сваю віну, ад нашчадка не адмаўляюся, але ня час цяпер вешаць люльку на суку дуба, бо трэба біць ворага. —I я так думаю,—падхапіла Клаша думку Аляксея. —Я мушу зрабіць аборт. Аляксей падняўся з карча, падыйшоў да Клашы, абхапіў за талію і моцнасьціснуў, нібы жадаючы выціснуць свой «грэх» із Клашы. Клаша ўскрыкнула і піхнула Аляксея ад сябе, Я пастараюся прывесьці сюды доктара Клумава, і ён зробіцьаборт, — сказаў нечаканае і нежаданае Клашай Аляксей. Яна засупярэчыла: Я «дура», дазволіла табе лазіць па мне, але не дазволю нейкаму Клумаву лазіць. Я пайду ў Менск да акушэркі. —Адкуль ты знаеш нейкую акушэрку? —Гэта мая справа. Няхай твая галава не баліць. Разумеецр Аляксей разумеў, але ён баяўся пускаць яе ў Менск. Там-жа быў Язэп Лабач. Што будзе, калі яны спаткаюцца? Да гэтага дапусьціць нельга. Новік рашыў «убраць з дарогі» Лабача, а Клашы сказаў: —Добра, ідзі да сваеакушэркі. Сягоньня серада. У наступны панядзелак прыедзе, напэўна, брат Мані. Ён цябе аттарабаніць у Менск. Папрасі яго, каб ён адвёз цябе да твае акушэркі. Адрас ты яе ведаеш? —Ведаю. Памаўчалі, Новік паглядзеў на Клашу, як кот на сьмятану, і аблізнуўся. Клаша здагадалася, што ён задумаў, спрытна крутнулася і выскачыла насьвежаепаветра. На сьцежцы спаткала Маню і перапытала ў яе адрас бабкі Анюты, бо забыла. У гэты часСечкін даваў указаньні Алесю Лявончыку. — Вось што, таварыш Лявончык. Ты ведаеш, дзе знаходзяцца ў Менску так званыя Беларускія прафсаюзы? —Першы раз чую, таварыш маёр. —Ладна. Распытаеш ў свае Манюні, яна ведае. Дык вось што: прафсаюзы мусяць узьляцецьу паветра. Гэтуюадказнуюакцыю я даручаю табе. Як мне стала вядома, у тых прафсаюзах працуепрыбіральшчыцай жонка лейтэнанта Чырвонай арміі Аня Бабкевіч. Яна дала згоду дапамагчы нам ажыцьцявіць акцыю. Яна жыве праз вуліцу ад дому прафсаюзаў у доме нумар чатыры на Карла Лібкнехіа. Ты сходзіш да яе і дагаворышся, што яна мусіць рабіць. А яе работа будзе заключацца ў швэнданьні па калідоры зь вядром і анучай у руках. Яна мусіць пільнаваць, каб выпадкова не зьявіўся хтонебудзь з «калябарантаў». Калі хтозьявіцца, яна мусіць упусьціць із рук вядро, упусьціць так, каб ты пачуў і схаваўся. Яна-ж пасьля гэта мусіць «загаворваць зубы» няпрошаным гасцьям і хутчэй іх выправадзіць за дзверы, кажучы, каб яны не забруджвалі нагамі памыты ею калідор. Для кансьпірацыі ты надзенш на плячо сумку ад працівагаза, напоўненую інструмэнтамі: адвёртка, шчыпцы, ізаляцыйная лента і інш. Калі цябе хто-небудзь спаткае, ты скажаш, што прыйшоў па распараджэньню Гарадзкой Управы правяраць электраправодку. Калі сытуацыя пагоршыцца, пускай у ход халодную зборю і зматвайся. Аховы там ніякай няма, а вуліца Карла Лібкнехта ціхая: нямецкія патрулі там рэдка зьяўляюцца. Дом прафсаюзаў двухпавярховы. На другім паверсе жыве немец, шэф тых прафсаюзаў. Яго мы мусім укакошыць, а таму міну мусіш прыладзіць пад стольлю ў канцы лесьвіцы. Зразумела? —Зразумела. А калі давядзецца выконваць заданьне? —Яшчэ ня хутка, але будзь гатовы. Новік, калі ад яго ўцякла Клаша, раззлаваўся не на жарты і рашыў расправіцца з сваім супернікам. Гэтую брудную работу ён паручыў ВасілюВасільеву. Працягваючы Васілю ліст для Лабача, які ён мусіў адвесьці, Новік сказаў: —Калі і на гэты раз твой «друг» не захоча «іскупляць сваю ві ну », ты м усі ш пусьціць яму кулю ў лоб. Гэтым дакажаш, што ты наш чалавек. Васіль даў згоду, а Новік, не давяраючы Васілю, сказаў: —3 табою пойдзе лейтэнант Салаўёў. Зброю ты атрымаеш ад яго ў Менску. Ідучы ад Новіка, Васіль спаткаў Клашу. Яна адразу пацікавілася, для чаго Аляксей выклікаў? Васіль адказаў ёй як на споведзі: —Мушу завярбаваць Язэпа Лабача Калі адмовіцца — кулю ў лоб. Такое маю заданьне. Клаша пакруціла галавою: —Звар’яцеў, Аляксей. Ты ' Вася, паслухай мяне. Я не памятаю, казала я табе ці не пра тое, што цябе мусілі ўжо даўно расстраляць. Новік не сьпяшыў, бо ты яму патрэбен для расправы зь Язэпам. Калі ты прывядзеш сюды Язэпа, гэты вар’ят загадае табе расстраляцьтвайгосябру, а пасьля расстраляе цябе. Ідзі да Язэпа і скажы яму, што я прашу яго заапякавацца табою, Вася. А яшчэ скажы, што я думаю пабачыцца зь ім. Я яго яшчэ кахаю. Гэта размова мусіць застацца нашым скарэтам. —Да магілы, таварыш Клаша. (Працяг будзе) Л« І БЯІЗКЛ6 Дзёньнік беларускіх сустрэчаў Кастусь Мерляк 26 жніўня каля другой гадзіны дня пасьля двухгадовага расстаньня зь Беларусьсю я зноў ступ і ў на бацькоўскую зямлю. Мяне спаткалі пляменьнікі і сябры зь Менску і пасьля заладаваньня багажа у самаход мы рушылі да Дзетамля, дзе нас чакалі родныя й аднавяскоўцы. Падарожжа праз Койданава, Мір, Карэлічы, Наваградак і Уселюб трымала каля 4-х гадзінаў. У роднай вёсцы мяне спаткалі брат зь дзяцьмі й унукамі ды дзеці сястры, якая памерла не дачакаўшыся на гэтую сутрэчу 40 дзён. Наогул, за апошнія два гады, што прайшлі з часу майго першага наведваньня Бацькаўшыны ў вёсцы прыкметна зьменшылася народу. Вёска Дзетамля, Бацькаўшчына майго дзяцінства налічвала раней больш за 40 дамоў. У сьнежні 1942 г яна была спаленая немцамі. Пасьля вайны вёска адбудавалася, але колькасьць дамоў зьменшылася напалову. Цяперака ў ёй жывуць пераважна пэнсыянеры. Малазабясьпечаныя людзі, якія ня могуць пражыць за заробленыя ў калгасе грошы, мусяць падзарабляць рознымі шляхамі на баку. Малых дзяцей у вёсцы навогул няма. Пасьляваеннае пакаленьне пакінула сваю вёску, старэйшае паступова памірае, і дамы стаяць пустыя, у тым ліку й дом мае сястры. Зьмены адбываюцца ня толькі ў дэмаграфічным аспекце, але і агракультурным. Ворная зямля зьменшылася прынамсі на адну трэцюю, яе засеялі лесам. Але із-за недахопу працоўных рук нават та зямля, што засталася, не выкарыстоўваецца поўнасьцю. Я прабыў у роднай вёсцы пару дзён і 1 верасьня выехаў у Менск. ЗА П Р А Ш ЭН ЬН Е Менскі грамадзна-асьветніцкі клюб « С П А Д Ч Ы Н A » запрашае В ас прыняць улзел у сустрэчы з вядомым дзеячом беларускай зміграцыі на Аргентыне і ЗША КАСТУСЁМ МЕРЛЯКОМ Сустрэча адбудзецца 2 верасьня 1994 г. у 16 гадзін у музеі Янкі Купалы Будзе прэзентацыя ягонай кнігі «Дзейнасьць Кастуся Мерляна н а э м і г р ац ы і » Запрашэньне клюбу «Спадчына» 2 верасьня ў 16 гадзін, у музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя кнігі «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі», арганізаваная клюбам «Спадчына». Заля, дзе адбывалася прэзэнтацыя. была ўпры гожана 30 патрэтамі дзеячоў эміграцыі. На прэзэнтацыю прыйшло багата прадстаўнікоў менскага грамадзтва, прэсы, радыё, тэлебачаньня. Прэзентацыю адкрыў старшыня клюбу «Спадчыны» Анатоль Белы. Ён азнаёміў прысутных з зьместам кнігі «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі» і перадаў слова мне, як аўтару кнігі. У сваёй прамове я коратка расказаў пра важнейшыя здарэньні на шляху эміграцыйнага жыцьця. Пасьля слова ўзялі прафэсар, доктар гістарычных навук Леанід Лыч, дырэктар выдавецкага таварыства «Хата» ВалерСанько, мастак Яўген Ціхановіч, рэдактар беларускага выдавецтва Аўген Гучок ды іншыя прадстаўнікі культуры і грамадзтва. У час прэзэнтацыі кнігі «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі» Зьлева направа: Леанід Лыч, Кастусь Мерляк, Анатоль Белы Мастацкая частка прэзэнтацыі была прадстаўлена выступленьнямі музыкаў і бардаў. а таксама дэклямацыямі твораў сучасных беларускіх аўтараў. На завяршэньне прэзэнтацыі адбыўся пачастунак і роздача аўтографаў ў кнізе «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі». 3 верасьня ў газэце «Нзвестня» (№169 зьявіўся абразьлівы для Беларусі й яе Прэзыдэнта артыкул пад назвай «Страна огурцов. Некоторые малосольные наблюдення на родйне первого белорусского презндента». Гэты артыкул выклікаў вялікае абурэньне ня толькі ў беларусаў Менску, але ува усёй краіне. Міністар Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Сянькозлажыў пратэстда ураду Расейскай Фэдэрацыі праз расейскага амбасадара ў Менску і падаў гэта да ведама беларускага насельніцтва на прэс-канфэрэнцыі. 4 верасьня адбылося маё спатканьне й трапеза з Высокапрэасьвяшчэнствам мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам у ягонай прыватнай рэзыдэнцыі. 8 верасьня у Менску ўрачыста адзначалася 480-й гадавіна Аршанскай бітвы. Дазвол на шэсьце ад помніка Янкі Купалы да пляцу Тэатру Оперы і Балета быў забаронены ўладамі за тры дні (а не за 5 дзён згодна гарадзкіх правілаў) перад урачыстасьцю. Дэмакратычныя арганізацыі на чале з Народным Фронтам заявілі, што Гарадзкая ўправа нарушыла свой закон і адкліканьне ня важнае. Арганізатары шэсьця атрымалі дазвол ісьці толькі па ходніках, а не па ўсёй вуліцы У часе шэсцья вялікі натоўп людзей сапхнуў на бок паліцыю і амонаўцаў і прыйшоў на месца прызначэньня, дзе адбылося ўрачыстае адзначэньне слаўнай перамогі пад Воршай. Гэтага-ж дня адбылося маё спатканьне зь Генадзіям Бураўкіным, намесьнікам міністра культуры й друку і сп-й Юліяй Бураўкінай. 9 верасьня сустрэча з Уладзімерам Сяньком, міністрам Замежных справаў Рэспублікі Беларусь. ІОверасьня адбылося паседжаньне Сойму Беларускага Народнага Фронту, на якім аналізаваліся выбары Прэзыдэнта Беларусі, дыскутаваліся пытаньні абсупрацоўніцтве зь цяперашнім урадам ды складаліся пляны дзейнасьці БНФ на будучыню. Асаблівая ўвага была зьвернута на падрыхтоўку да наступных парляменцкіх выбараў, бо кадэнцыя цяпершняга Вярхоўнага Савету канчаецца ў сакавіку 1995 году. На паседжаньні сойму я меў нагоду спаткацца з пісьменьнікамі Васілём Быкавым і Рыгорам Барадуліным, а таксама з кіраўнікамі БНФ. 14 верасьня у Доме Ураду адбылося маёспатканьне з Леанідам Сініцыным, кіраўніком адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама зь Віктарам Ганчаром, заступнікам прэм’ера-міністра. Кожнае спатканьне адбывалася ў прыемнай атмасфэры і сяброўскай гутарцы. Мы парушалі пытаньні рознага характару, а галоўнае