Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Маня, нікім незаўважаная, прыбліжалася да Дому прафсаюзаў, але мусіла заскочыць у Ані Бабкевіч двор і затуліцца за плотам: у двары прафсаюзаў швэндаліся немцы. Маня разгубілася: куды ісьці? У Дом прафсаюзаў нельга. Да Ані ў дом таксама. «Пайду да Віктара і папрашу Веру. каб схадзіла да Ані і прывяла яе да сябе», — рашыла Маня і спакваля. каб не выклікаць падозру ўнемцаў.пайшла даВіктара. Акно было зачынена, давялося ісьці праз двор. Сучка не праспала прыход хоць і частай. алепадазронайасобы і загаласіла Адчыніў дзьверы Віктар і спаткаў Маню таксама
лёмантам:
— Я табе ўжоказаў, каб ты да мяненосу не паказвала.
— Віктар, даражэнькі, гэта будзе апошні раз. ня выганяй, бо мяне могуць арыштаваць, —загаласіла Маня.
Выйшла на ганак Вера і злосна ўставілася прыплюснутымі вачыма на Віктара. Ён адхіліўся ад вушака. прапусьціў у хату Маню і пайшоў із дому. Вера схадзіла да Ані і прывяла яе, пазнаёміла з Маняй. Хаця яна была цікаўная жанчына, але пад дзьвярыма гутаркі Мані й Ані не падслухоўвала. А гутарка была вартая падслухоўваньня Маня рашыла сыграць на патрыятычных струнах Ані.
—Я чула, што ваш муж змагаецца з фашыстамі.
—Так, ён вайсковы чалавек і выконвае свой абавязак
—А ёсьць не сакрэт, вайскавікі, якія. здрадзілі Радзіме і служаць фашыстам.
—Гэта іхняя справа.
—Вы іх паступак адабараеце?
—А вы?
— Я змагаюся з фашыстамі
—Сьмелая Вы асоба. Вы мяне ня ведаеце і кажаце такое глупства.
—Глупства гэта ці мудрасьць, ня мае значэньня, бо я ведаю, з кім гутару. Я скажу Вам яшчэ адно глупства: я прыйшла ў Менск з партызанскага атраду. Прыйшла завербаваць Вас, Аня Бабкевіч. Да гэтага часу Вы сядзелі, як той тхор у норцы: тое, што вашых суседзяў вешалі і стралялі, вас не абыходзіла.
—Хто гэта вам сказаў.што не абыходзіла?
— Ніхто мне не сказаў, а так выглядае.
У ніякіх акцыях Вы ўдзелу ня прымалі — Ніхто мяне на іыя акцыі нс эапрашаў.
—Дзякую за прызнаньне Я прыйшла якраз, каб запрасіць Вас на адну акцыю
—А менавіта
-^Вы, як мне вядома, працуеце ў Бела рускіх калябаранскіх прафсаюзах, якія ня так бароняць працоўных, як дапамагаюць немцам эксплётаваць іх. Гэтае асінае гняздо мусіць выляцець у паветра.
—Баюся, каб разам з гэтым асінавым гняздом, ня выляцела маё гняздо
—He выляціць, я гарантую.
—Што я мушу рабіць? Падкладаць мніу. ці яшчэ што?
—He, Аня. Міну прыйдзе падхладаць «электрык». Вы толькі мусіце пільнаваць на калідоры, каб выпадкова нехта з тых калябарантаў, што там працуюць, ня прысу нуўся.
—А хіба той «электрык» прыйдзе ўдзень?
—He, Аня, ён прыйдзе ўночы. але вы маеце якогасьць вартаўніка. Вось яго. калі ён сунецца, Вы мусіце затрымаць і загаварыць яму зубы, пакуль электрык будзе папраўляць праводку. Зразумела?
—Зразумела. Калі гэта мае адбыцца'
—Яшчэ ня хутка. Мы вам павядомім
На тым гутарка закончылася Аня пайш па на працу, а Маня з палёгкай уздыхнуўшы, расьцягнулася на канапе. Зайшла Вера Маня да яе:
—I штогэта сталасля зь Віктарам? Няўжо ён прадаўся фашыстам? Раней-жа ён хоць і незадаволеныбыў мною, але-ж ня выганяў?
Вера ня ведала, што адказаць. I ое, што Віктар баяўся, гэта было адно. але было і другое: Віктар дзесьц «прападаў» ажно тры дні. Дзе ён прападаў, Вера ня ведала A прападаў ён у адзіночцы ў Смаленскім СД Туды яго ўсватаў Валянтын Аплоў. Неяк ён зайшоў да Язэпа. а Язэп зьбіраўся да Віктара і, не падумаўшы добра, запрасіў з сабою Валянтына. Ну, а Віктар не баяўся плявузгаць на немцаў абы што, Гю ін даў, шго брат яі о ня выдасыіь Нядумауён, што
сябра брата можа яго выдаць, і ляпнуў: «Немцам хутка будзе капут». Вось за гэтае «капут» Анупрэйчык і загнаў Віктара ў «каталажку». Анупрэйчыку Віктар спадабаўся тым, што ён жыхар Менску, а знацца, шмат каго ведае з былых камуністаў, якія перафарбавадіся ў антыкамуністаў, аде былі зьвязаны з падпольлем. Прыгразіўшы Віктару расстрэлам, Анупрэйчык «здобрыўся» і сказаў, што ён можа дараваць Віктару жыцьцё, калі ён адкупіць сваю віну. I Віктар стаў паляваць на камуністаў.
Маня тым часам у Веры доўга не затрымлівалася і пайшла да Язэпа. Ён быў яшчэ дома, зьбіраўся на працу. Пачуўшы стук у дзьверы .адчыніў і, ўбачыўшы Маню, незадаволена спытаў:
—Што табе трэба?
Маня гэтак-жа паважна адказала
—He пытай, што мне ад цябе патрэбна, a спытай, што табе ад мяне патрэбна?
Язэп пакруціў галавою, паглядзеў на Майю, якая толькі што зайшла да яго, каб разам ісьці на працу (Яна працавала ў былым Доме Чырвонай арміі, у бюро СБМ) і адказаў:
—Мне ад цябе нічога не трэба.
—1 я так думаю, —усьміхнулася Маня, —у цябе ёсьць хто табе трэба, але зачыні дзьверы, каб твая цаца не пачула, што я табе скажу.
Язэп зачыніў дзьверы, Маня сказала: — Твая Клаша хоча цябе пабачыць.
Пачутае, бліснула, як маланка і высьвяціла, як на экране кінематографа, асьветлены праз вакно сонцам невялічкі пакойчык, засланы белай простыняй ложак, а на ложку беленькае, як выразанае гэніяльным скульптурам, прыгожае цела.
«0,—падумаў тады Язэп,—што можа быць прыгажэйшым за цела каханай дзяўчыны? Нічога прыгажэйшага няма»
Але гэты прыгожы вобраз выцясьніла апавяданьне Віктара пра Маню. Яна пры зналася Ві ктару ,што ў лесе пераспала амаль з усімі партызанамі. «Дык хіба-ж Клаша сьвятая?
—Такія гераіні шукаюць гуза на пуза, a ня помсты немцам», — успомніліся словы Варвары Антонавай.
—Дык доўга я буду чакаць,—пачуў Язэп голас Мані. Язэп перапытаў:
—Кажаш, хоча пабачыцца?
—Вельмі хоча.
—Я ведаю, дзе зараз знаходзіцца Клаша і чым яна займаеца.
—He займаецца яна тым, што ты думаеш. Яна зьяўляецца сьвязісткай, на дывэрсыі ня ходзіць.
—Затое ты ходзіш. Але я не пра гэта. Клаша, як і ты, пераспала амаль з кожным партызанам.
—He абражай, калі ласка.
Язэп рэзка -зачыніў за сабою дзьверы, Майя спаткала яго расшыранымі вачыма і, можна сказаць, вымовай:
—Ты, як бачу, маеш шмат прыгожых дзяўчат, што ажно двум назначаеш спатканьне адначасова.
— Якое там шмат. Нікога я ня маю Гэта Маня, мая крыху сваячніца. Яе брат жанаты на маёй сястры. Маня працавала ў Беларускім тэатры, пакуль яго не ўзарвалі. Цяпер швэндаецца бяз працы Я й сам, напэўна. хутка застануся бяз працы.
Язэп маніў і адхіля ў голаў, каб Майя не бачыла, як ён чырванее. Праз вакно Язэп убачыў Маню. Яна стаяла каля плоту пазірала ў бок Савецкай вуліцы. а тады раптам крутанулася і пасьпяшыла" па Карла Лібкнехта на Захад. Язэп ня ведаў, што там. на Захадзе, у Старасельскай пушчы. знаходзіцца Манінае прыстанішча, думаў, што Маня пайшла да Віктара. Думкі яго парушыў
нізкі прыемны голас Майі:
— А чаму ты сказаў, што хутка можа застанешся бяз працы? Хіба табе пагражае нешта ў сувязі з забойствам Кубэ?
—Так, пагражае, а можа, і не. Справа вось у чым: Кубэ крыху спрыяў беларусам. Ён-жа дазволіўадчыніцьбеларускія школы, цэрквы і касьцёлы Дазволіў арганізаваць Самаабарону, БКА Ды і ты, вось, надзела прыгожую уніформу Саюзу Беларускай Моладзі. А што тычыцца мяне і наагул прапагандыстаў, дык я ня ведаю, за што нам плацяць грошы. Мы-ж нічагусенькі, можна сказаць, ня робім. Наш кіраўнік, Сымон Краўцоў неяк пажартаваў: «Кубэ трымае нас для таго, каб было кім замяніць прэзыдэнта Радаслава Астроўскага і «астрошчыкаў», калі іх ухлопаюць партызаны. Цяпер-жа Куба няма, а Готберг ня будзе такім добранькім і паразганяе нас, як кот мышэй.
Гэтую гутарку Майя й Язэп працягвалі, ідучы па Савецкай
—А ведаеш што, Язэп? —запытала Майя, і сама адказала на пастаўленае пытаньне. —Нас, як выглядае, хутка паразганяюць ня генэральныя камісары ,а чырвоныя камісары Мой атчым, як ты ведаеш, служыць у Уласаўскай арміі. Учора ён даведаўся, што неўзабаве яго часьць будзе выведзена із Менску, бо Чырвоная армія гоніць немцаў «нах гаймат». Наша кіраўнічка спадарыня Абрамава казала, што і мы напэўна паедзем ў Нямеччыну. А што я ў той Нямеччыне буду рабіць?
Майя задумалася, апусьціла голаву. Язэп наблізіўся да яе, паклаў на плячо рукі. Майя падняла голаў, паглядзела Язэпу Ў вочы, ўзяла яго руку сваімі рукамі і моцна сьціснула. У гэтым поціску Язэп адчуў як-бы сыгнал закаханасьці, але не адрэагаваў адпаведна, а супакоіў Майю.
—Я чуў, што ў Нямеччыну адправілі шмат нашых дзяцей. Яны будуць працаваць на фабрыках. Дык вось, як казаў Міхась Ганько, у Нямеччыне, патрэбны будуць кіраўнікі моладзі, якія павінны будуць бараніць дзяцей, не даваць іх крыўдзіць. Ад спадарыні Абрамавай я такога нічога ня чула, але-ж сп-р Ганько, мабыць, крыху болей асьвядомлены.
Яны дайшлі да Тэатральнага скверу.
—Ну, вось, нам час расставацца, — сказаў Язэп і ўзяў Майю за абедзьве рукі, прыцягнуў да сябе і спытаў:
—Можна мне цябе пацалаваць?
Майя зачырванелася, апусьціла голаў, і Язэп моцна пацавалаў яе ў адно, а пасьля ў другоевока. Майя падняла голаў,выставіла пунсовыя вусны, і Язэп не правароніў гэтую нагоду.
На гэтым яны разьвіталіся «да хуткага пабачаньня».
Маня тым часам пайшла да брата Ярасла ва. Ён якраз зьбіраўся на працу. Убачыўшы Маню, ажно зьмяні ўся .ў твары, але адказаць сястры пабаяўся, бо ведаў яе лясных таварышаў. Таму й адвёз яе ў лес.
3 добрымі весткамі Маня пасьпяшыла да Сечкіна, а не да Новіка, бо Новік перадаў усю дывэрсыйную працу свайму заступніку па палітычнай частцы. Сечкін быў на сёмым небе ад пачутага, але справа ўпіралася ізноў у міну, Тыя некалькі мінаў, скінутыя із самалёта, пайшлі на ўзрыў чыгункі. Міну мог дабыць Новік ў свайго «корыша» Віктара, але штосьці Новік ахаладзеў да Сечкіных гарачых акцыяў. Ахаладзеў Новік па двух асноўных прычынах: нежаданьнем Віктара, як ён казаў. мардаваць свой народ, і нежаданьнем бацькоў «бачыць сына, у якога рукі па локаць у крыві». Сечкіну. вядомая рэч, Новік пра гэта ня мог заікнуцца, бо ня быў-жа ён
зусім бяз глуздоў, каб прызнавацца ў сваім апартунізьме. мягка кажучы. Новік абяцаў Сечкіну дастаць міну, абяцаў, алеабяцанка. як кажуць цацанка, а дурному радасьць. Сечкін быў ня дурны, падазраваў няладнае з Новікам і занатоўва ў у галаве яго дзеяньні і словы.
Маня ўгнявіла Клашу весткай аб нежаданьні Язэпа пабачыцца зьею, алеабрадавала паведамленьнем, што бабка Анюта дапаможа ёй, калі Клаша прыйдзе да яе. Спачатку Клаша задумалася, а пасьля сказала: «Пачакай. Маня, я зараз вярнуся».
Новік пісаў у сваім штабе новае пасланьне Лабачу Язэпу, пагражаючы расправай, калі той і далей будзе «круціць хвастом». Пачуўшы Клашана «Можна?» схаваў лісток і кішэню і адказаў: