Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
У Статуце 1529г. (раз. І.артклгаворыцца: «колн быхтоабо печа тн нашн (гаспадарскне —А.Ц ) фалшовал або веломо нх пожнвал, таковый каждыіі фалшер маеш каран бытн огнем». Прызначэньнем гэтага артыкулу
была ахова прэрагатыў улады «гаспадара» на ўжываньне дзяржаўнай пячаткі. Асоба, якая падрабіла-б дзяржаўную пячатку або сьвядома ўжыла фальшаваны дакумэнт з такой пячаткай, падлягала спаленьню.
Больш грунтоўна выглядае гэты-ж артыкул (раздзел 1. арт. 12—у наступным Статуце. Ён складаецца з трох частак. кожная зь іх магла-б быць асобным артыкулам
Першая зьяўляецца пашыраным паўторам адпаведнага артыкула першага Статуту, але яна дапоўнена за кошт уключэпьня ў пералік злачынных дзяньняў падробкі подпісаў «рукннашое» (гаспадарскае — А.Ц.) а таксама рук «канцэлярейных пнсаров».
Акрамя «фальшованьня печатей» у ёй агаворваееца факт збору адбіткаў гаспадарскіх пячатак іхняе перахоўваньне і выкарыстаньне Новым зьяўляецца і тое, што агаворваецца неабходнасьць доказаў падобных дзеяньняў, і толькі пасьля гэтага, вінаваты «ннчым нншым толко огнем каран маст бытн».
Другая частка гэтага-ж артыкула прадугледжвае пакараньне за такія дзеяньні як падробка пячатак і выпісаў(зкнігнятолькі Канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. але й іншых дзяржаўных установаў). Яна цікавая і тым, што ўпершыню зьмяшчае ў сабе найбольш поўны вопіс спосабу падробкі дакумэнтаў, пры якім пячаткі (адбіткі) здьп маліся з аўтэнтычнага дакумэнта і пера кладаліся да сфабрыкаванага «Ку помнчн н ку пожнтку собе а ку шкоде стороны своее протнвное » Калі гэты факт даказаны, дык «фалшер» ці зацікаўленая ў фальшэрстве асоба: «тую рэч, што о тые лнсты ндут н о што за ннмм право ведет, тратнт ..» Прысуд у гэтым выпадку быў больш «мягкім» — вінаватага проста каралі сьмерцю, але не спальвалі на агні.
Трэцяя частка прадугледжвала сытуа цыю, калі галоўныя віноўнікі фальшэрства памерлі, а іхнія спадкаёмцы карыстаюцца маёнткам або рэчамі, атрыманымі ў спадчыну, дзякуючы фальшаваным дакумэнтам Гэта — «почтнвостн н горлу (нашчадкау —А.Ц.) шкоднтн не будет», прадпісваецца разглядаць справу ў іскавым парадку. Аналягічны артыкул ёсьць і ў Статуце 1588 г. (разд I, арт. 16). У параўнаньні з вышэй прыведзеным, ён мае некаторыя дапаўненьні. Перш за ўсё значна пашыраны і канкрэтызаваны пералік дзеяньняў (падробка подпісаў, пячатак, фабрыкацыя прывілеяў), за якія чакае смяротнае пакараньне на вогнішчы. У дадатак да папярэдняга артыкула акрамя «гаспадара» і членаў канцылярыі ў яе ўключаны розныя пісары: двор ныя, земскія, гродскія, падкаморскія.
Узмоцьнена. у параўнаньні з Другім Ста тутам, мера пакараньня. калі хто «соберыл» пячаткі, зберагаў і перахоўваў адбіткі Канцылярыі і судовых ворганаў, а таксама ўжываў іх. Вінаваты ў гэтым «на горле огнем каран бытн мает».
У другой частцы артыкула гаворыцца аб асобах «переправлнваюшііх» і фальшуючых пячаткі і «выпнсыврадовыя», — тэстамэнты. запісы, далгавыя дакумэнты, «заставныя» (залогавыя) лісты.абоаддзіраючыя пячаткі ад адных дакумэнтаў і прыкладаючы іх да іншых для ўласнай карысьці і прыбытку «а ку шкоде стороны своее протнвное» Гэта каралася больш гуманна—вінаватага каралі сьмерцю без агню.
Такім чынам, бачым. што злачынствы. якія ўціскалі прэрагатывы вышэйшай улады цягнулі за сабой больш жорсткае пакараньне, чым тыя, што тычыліся яе ніжэйшых зьвеньняў дзяржаўнай улады і прыватных асобаў. Апошняя частка гэтага артыкула Трэцяга Статута аналягічна адпаведнайСта
туту 1566 г
У артыкуле «0 пересудах судьн подсудкуабопнсару» (разд. 1У арт. 3. Статута 1566 г.)ёсьцьзапіс, які рэгляментаваў прыбытак пісара за ўнясеньне ў судовыя кнігі і выдачу копіяў дакумэнтаў — адзін грош. У выпадку-ж «бы теж найболшей пнсьма н працы было н речь найважнейшая, пчсарн немают больше бра тн отлнсту па ркгамннового еслн сторона потребует с прнвеснстымн печатьмн, за працу пнсару дванадцаць грошей, а паркгамент шнуры н воск сторона повннна будет датн». Па тых часах сума ў дванаццаць грошай—гэта кошт аднаго барана (Статут 1566 г. разд. ХШ, арт.8)
Артыкул Статута 1588 (разд. ІУ. арт. 6) за гэтую-ж працэдуру назначае плату ў сорак восем грошай. У маштабе цэнаў 80 гг. ХУІ ст. кошт аднаго «быка неука» —капа грошай 6. Такім чынам, атрыманьне копіяў дакумэнтаў, як бачым, было даволі дарагой справай і ўводзіла ў значныя расходы.
У Статутах (1566, 1588) ёсьць артыкулы, які прадугледжваюць ужываньне павятовай пячаткі, якая знаходзілася ў земскім судзе. У чацьвёртым разьдзеле, адпаведна з артыкуламі 10 і 12гаворыцца: «ТежмыГосподарь даем под гербом того паньства нашого Велнкого княства Лнтовского, Погонею, печать, до каждого повету...» У Статуце 1588 г. дапоўнена, што на печатцы мусіць быць напісана «около гербу нмя того повету».
Гэгая пячатка зьберагалася ў пісара земскага, адзіны від дакумэнтаў, які легалізаваўся ёй, гэта позвы (павесткі), якія выдаваліся пад тытулам караля—вялікага князя і падпісаныя пісарскай рукой. Гэты стан упершыню зафіксаваны «поправамн статутовымн», прынятымі Канстытуцыяй Варшаўскага сойма 1578 г., дзе гаварылася: «Позвы мают бытн под тнтулом нашым корЬлевскчм под печа тю той землн в которой
позваный оселость маеть».
Усе астатнія судовыя выпісы завяраліся асабістымі пячаткамі судзьдзі земскага, падсудкам і замацоўвалсія подпісам рукі пісарскае.
У гэтым-жа раздзеле дзьвюх апошніх Статутаў (адпаведна—артыкулы 11113) прадугледжаны парадак зьберажэньня кніг земскіх. Па сканчэньню судовых «роков» кнігі «Вложнтн н захова тн в скрнню моцную за трнма замкамн» (Статут 1588 г.) ключы знаходзіліся адпаведна ў судзьдзі, падсудка і пісара. Акрамя гэтага, скрыня была апячатана іхнімі пячаткамі. Падобныя перасьцярогі мелі на меце перашкодзіцьбудзь якую спрову ўнесыді або выцягнуць з судовых кніг, якія-небудзь дамумэнты.
Гэтыя-ж Статуты прадугледжвалі падачу пісьмовых доказаў і якія прызнаваліся аўтэнтнымі і веры годнымі толькі «под печатыо н с подпчсаннем рукн власное».
Калі ўзьнікала неабходнасьць запісу дакумэнтаў у перапынках паміж земскімі «рокамн» (пасяджэньнямі земскага суда, якія праходзілі тройчы ў год па шэсьць тыдняў кожнае) тады трэба было зьвярнуцца ў гродскі суд, Гэты дакумэнт «датн.. до кннг замковых слово от слова впнсатн, н выпнс взятн с печатыо а с подпнсом рукн его (ваяводы, старосты—АЦ.) властное...»
У тым выпадку, калі ваявода ці староста адсутнічалі, тады такі запіс дазвалялася зрабіць «перад врядом кгродскнм зупольным, подстаростнм, судьею, н пнсаром, н выпнсы даваны под чх печатьмн с подпнсаньем рук нх, а прн намней двух, естлн бы третнй пнсатн не умел» (Статут 1566г., Статут 1588 г. раздзел 7, арт. 2).
На гэтым паралелізм артыкулаў у Статутах канчаецца, але ўсе тры яны маюць адпаведныя палажэньні, якія фіксуюць пячатку як галоўны элемент легалізаванага
дакумэнта.
Так, у Статуце 1529 г. (разд. XI, арт. I) пры доказах шляхецкасьці—«чужоземец землн своее.нз враду под печатьмнлнсты мает прннестн выводячн шляхетство свое»
Другі Статут уключае шэрагартыкулаў, якія сьведчаць аб інтэнсыўным разьвіцьці грашовых зносін. У артыкуле «0 лнстех заручных» (раздз. I, арт. 21) гаворыцца, што Канцылярыя «лнстызаручныеподпечатямн свонмн шляхте даватн» мусіць. Пры гэтым сума грошай, што даецца ў «заруку» павінна быць ня менш 5000 і ня больш за 2 тысячы коп. грошай. У тым выпадку, калі не было магчымасьці атрыманьня такіх лістоў у Канцылярыі з-за адсутнасьці гаспадара ў княстве, гэтая функцыя даручалася ваяводам, старостам і іншым спраўцам судовых уставаў, якія разьмяшчаліся ўваяводствах і паветах.
У гэтым-жа Статуце ёсць яшчэ тры артыкулы, што датычацца ўжываньня пячаткі. Усе яны знаходзяццца ў разьдзеле «0 запнсях н продажах». У першым зь іх (раздз. УІ1,арт.5)фігуруе «сознанне», г зн. прад’яўленьне перад «врадом зе.чскнм» запісу на набыты маёнтак. Ён (артыкул) прадугледжваў, што калі «сознанне» ня будзе зроблена ў законным парадку і ў адпаведныя тэрміны, «тогды таковый лнст або запнсь у права моцы ннкоторе метн не будет», нават калі-б «печатн людей сторонннх (сьведкаў—А.Ц.) у того лцсту былн*.
Насупраць, пры запісу рухомасьці, калі запіс замацаваны пячаткамі сьведкаў— ён меў юрыдычную моц (разд. У11, арт.9).
У гэтым-жа раздзеле ёсьць забарона на напісаньне лістоў — дакумэнтаў і прыкладаньне пячатак на іх па завочнаму прашэньню і падкрэслена, што гэта можа быць зробленатолькі пасьля «устноеночевнстое прозьбы маючы певную ведомость, што на
тых лнстах запнсных будетнапчсано» (разд. УІІ, арт. 26).
Найбольш поўная характарыстыка выпадкаў ужываньня пячатак прадстаўлена ў апошнім Статуце (1588) г. Акрамя прыведзеных вышэй артыкулаў, паралельных з папярэднімі Статутамі, у якім ёсьць шэраг новых, якія ўдакладняюць сфэру дзеяньня пячаткі, як сродка легалізацыі дакумэнта. Найбольш важнымі зьяўляюцца артыкулы, якія разглядаюць парадак ужываньня пячатак рознымі судовымі інстанцыямі і прыватнымі асобамі. Выклік у земскі суд зацьвярджаўся пячаткай адпаведнага суда: ка лі-бдзяржаўнычыноўнік-пісаржадаў прыцягнуць кагосьці да судовай адказнасьці, тады трэба было прыкласьці да позва павятовую(земскую пячатку, праўда, падпісваць дакумэнт ён ня мог, гэта рабіў судзья і падсудак. Таксама ён мусіў паступіць, калі іск быў накіраваны яму самому, выпісаць сабе позаў у суд. Калі б ён адмовіў у гэтым супрацьлегламу боку— яго чакаў штраф у дваццаць рублёў —палова суду, a другая ісцу (разд. У, арт.6).
У адрозьненьне ад земскіх судоў, падкаморскі, які займаўся на месцах зямельнымі спрэчкамі, выдаваўпозвы *под нменем м печатью своею н с подпнсом рукіі своее, (раздз. IX, арт. 2). «Выпнсы» альбо «Вчднмусы» выдаваліся ў гродскіх судах пад пячаткамі ваяводаў, старостаў ці іх «врядннков судовых». намесьніка падстаросты і гродскага судзьдзі. Выпіс зацьвярджаўся таксама і подпісам пісара гродскага. Аналягічны парадак выдачы копіяў быў і ў земскіх судах.
Крыху інакш афармляліся дакумэнты адпаведна са Статутам 1588 г. у «палюбоуных» або «кампрамсарскчх » судах, якія разглядалі спрэчкі аб раздзеле зямлі, спадчыны, выкананьні залогавых (застаўных)
лістоў або далгавых абавязацельстваў. Пры гэтым суд імкнуўся да дасягненьня эгоды ікампрамісу) паміж бакамі. Рашэньне суда «сказаньне» выдавалася зацьверджанае «печатьмн судей обенх сторон». (раздз. ІУ, арт. 85).