Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Вялікае значэньне надавалася пячаткам сьведкаў. замацоўваўшых розныя дакумэнты: запісы на пасаг, заставу маёнткаў і іншых. ня толькі прадстаўнікоў шляхты , але і «простых людзей». Праўда, ва ўсіх выпадках падкрэсьл івалася, што пячатарамі мусяць быці «людн достойныя шляхтнчы веры годные» <разд. УІІ, арт.7) Натуральна, што ўсе гэтыя дакументы неабходна было ўнесьці ў кнігі адпаведных земскіх ці гродзкіх судоў, дзеля наданьня ім «права вечностн». Калі ў выніку пажару ці іншай бяды згінулі дакумэнты, тады печатары пад прысягай пацьвярджалі, што яны існавалі раней(разд. У.арт 1). Калі-ж гэтыя пячатары або людзі, якія гэтыя дакумэнты бачылі, памерлі, тады ісьцецпрынесшы прысягу ў судзе «одержатн свою реч мает», (раздз. УІІ, арт. 24).
Працэс афармленьня тэстамэнтаў таксама не абыходзіўся без прыкладаньня пячатак сьведкамі. У час гэтай працэдуры прысутнічалі прадстаўнікі ўраду гродзкага ці земскага, але-ж калі гэта не было магчымым—тады перад «тремя шляхтнчамн... оселымн людзьмн веры годнымн (спда чына даўца — А .Ц.) может тестамент справнтн,... остаточну волю свою подтверднть. прнложнвшн до того тестаменту печать свою, а еслн бы х то умел н мог еше пнса тй, тогды руку свого подпнса тм мает; так же н печа тннкн, хто з ннх пнсатн уметн будет, мают рукн свон у тестаменту подпнсать ведь же подпнс рук не мает бытп на кустоден одно на самом тестаменте» (разд. УІІI, арт.2) Пры гэтым падкрэслівалася, што «печатннкамн
н светкам» не могуць быці асобы «которые напервей свонх тестаментов чйнмтй негоднн, второе невесты, третее екзекуторовеабо опекунове того тестаменту... н тые которым в том тестаменте што будет опнсано (раздз. УІІІ, арт. 5)
Гэта і былі галоўныя прынцыпы ўжываньня пячаткі шырокімі коламі насельніцтвам Беларусі, а таксама ніжэйшых установаў дзяржаўнай улады. Яны заставаліся непарушынымі на працягу звыш двух стагодьздзяў.
Крыху іншая карціна назіраецца на вышэйшых прыступках іерархічнай лесьвіцы Вялікага княства Літоўскага. Пры зьмене караля Рэчы Паспалітай, на каранацыйных соймах прымаліся пастановы, што датычыліся дзяржаўнай пячаткі, гэтыя пастановы мелі на мэце абмежаваць каралеўскую ўладу і зьберагчы непарушным палажэньне канцлера, асобы, як пісалася вышэй, з кантрольнымі паўнамоцтвамі. У час каранацыйнага сойма 1576 г, калі быў абраны князь семіградзкі Сьцяпан Батура, была прынята Канстытуцыя, якая зафіксавала «каралеўскае слова», аб тым, што ні кароль, а ні ягоныя нашчадкі ні воднага сыгнету, ні асаблівай пячаткі ў справах Рэчы Паспалітай ужываць ня будуць. Толькі каронныя пячаткі, якія пры канцлерах і падкацлерах як польскіх так і Вялікага княства Літоўскага меліся. (VL, t.2, s. 161) Гэтая сытуацыя была падкрэсьлена і крыху раней у час «імгненнага» панаваньна на прастоле Генрыха Валежыча (Валуа).
Канстытуцыяй 1697 г. пры шведзкім каралі Жыгімоньце Вазе. які быў абраны на прастол Рэчы Паспалітай, таксама было падкрэсьлена, што «прывнлен it лнсты» партовым горадам, як у Кароне так і Вялікім княстве і ў дзяржавах ім належачым, ня могуць быць зацьверджанымі шведзкай
пячаткай. Для Кароны — толькі кароннай, a ў Княстве толькі пячаткай канцылярыі княства (VL.t.2,s.439). Далучаныя ў час вайны 1564-1586 гг. інфлянты, не атрымалі правоў выкарыстаньня ўласнай пячаткі (хоць і набылі герб-грыф). Усе дакумэнты, штотычыліся гэтай тэрыторыі абавязкова зацьвяржаліся дзьвюмя пячаткамі —Кароны і Вялікага княства Літоўскага. Упершыню гэтаестановішча фіксуеццца Канстытуцыяй 1586 г. (VI. 2. s. 278), а потым шматразова пацьвярджаецца.
Пячатары (зберагальнікі дзяржаўнай пячаткі) мелі асабістае месца ў Сэнаце, побач з Маршалкам (Маршалам) ВКЛ (VL, і.З, s. 411). Але каралеўская ўлада імкнулася неяк ахаваць і сябе ад улады пячатараў: у 1638 г. гэтай партыі ўдалося правесьці пастанову «Сойма «аб эканоміях», па якой «пячатарам» забаранялася прыкладаць пячатку да дакумэнтаў, якія-б адмоўна уплывалі і зьніжалі каралеўскія даходы(УЕл.4..5.439). На гродзенскім сойме 1673 г. была прынята пастанова аб тым, што на каронных і княжацкіх пячатараў ускладаеццам місыя вітаць і праводзіць дыпляматычныя місыі, пры гэтым расходы на паслоў маскоўскіх.турэцкіх.татарскіх і казацкіх. што прыязджалі на соймы ў Вялікае княства Літоўскае, ускладаліся на скарб княства. Гэтая-ж пастанова забавязвала «пячатараў» аб’ яўляць абраных маршалкаў. (VL, t.5, s. 67)
Адной з апошніх, з гісторыі Рэчы Паспалітай, якая датычыцца пячаткі, была пастанова 1764 г„ якая пацьвердзіла забарону ўжываньня беларускаіі мовы (хоць яна прама і не называлася) у якасьці афіцыйнай, дзяржаўнай і было падкрэсьлена, што «усе публічныя акты (выдаваць—А.Ц) мовай польскай або лацінскай, а не якой-небудзь іншай (кароль —А.Ц.) абяцае (VL. t.7. s. 99).
Упершыню падобны артыкул быў прыняты ў Канстытуцыі 1699 г„ якая заьцярджала прыняцьцё на трон Рэчы Паспалітай саксонца Фрыдрыха Аўгуста I, і ён акрамя абяцанкі не ўжываць асабістай пячаткі ў дзяржаўных справах яшчэ прысягаў «усе лісты, справы, легацыі друкаваць толькі мовай лацінскай або польскай, а не якойнебудзьіншай...*(УЬ,і.(>,5\1). Відавочна,тут было імкненьне абмежавацца ад уплываў саксонскага, (нямецкага) двара і культурных плыняў нямецкамоўнай культуры
Але такая рэдакцыя поўнасьцю закрэсьлівала пастановы Статутаў 1566 і 1588 гг. (раздз.4., арт 1.) і аб выкарыстаньні беларускай мовы, мовы большасьці насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, у якіх га варылася. «А пнсар земскнй мает по руску лнтерамн н словы рускнмн всн лнсты н позвы пнсатн, а не нным языком н словы»; Ня гледзячы на тое, што«беларуская мова... поўна н дакладна адлюстроўвала усе прававыя разуменьнн»7, яна, дзякуючы канфармісцкай антынацыянальнай палітыцы кіруючых колаў была амаль поўнасьцю выціснута са сфэры дзяржаўнага справаводзтва застаўшыся ў народзе і часткова ў рэлігійных культах.
Такім чынам, Кастытуцыя 1699 г. ня столькі абараняла нацыянальнысуверэнітэт польскай мовы ад магчымых уплываў нямецкай, сколькі аўтаматычна перакрэсьлівала суверэнітэт беларускай мовы ў так званай «Рэчы Паспалітай абодвух народаў». Тое, што гэтая канстытуцыя ў дадзенай частцы насіла тэндэнцынны прапольскі і антыбеларускі характар, сьведчыць зьяўленьне артыкула аб мове у такой рэдакцыі Вядома-ж, што ў гісторыі Рэчы Паспалітай былі прэцэдэнты, калі на сталец абіраліся іншаземцы—француз Генрых Валуа (Вележыч), угорац —Сьцяпан Батура, швед Жы
гімонт III Ваза, але падобных пунктаў іхнія каранацыйныя канстытуцыі ня мелі.
Апошняй пастановай, якая датычыць пытаньняў сігілічнага законадаўства была канстытуцыя экстраардынарыйнага сойму 1768 г., што пацьвердзіла пастанову Статута 1504 г. Аляксандра Ягелончыка аб парадку замяшчэньня пасады канцлера. У ёй-жа было падкрэсьлена, што канцлеры абавязаны строга сачыць, каб з канцылярыі не выходзілі дакумэнты, якія пярэчаць законам дзяржавы. (VL,t.7,s. 346-347)
Падсумоўваючы усё гэтае, трэба адзначыць, што сігіл і чнае заканадаўста Беларусі —Вялікага княства Літоўскага гэтага пэрыяду разьвівалася ў двух напрамках. 3 аднаго боку — кадыфікацыя палажэньняў, якія-б упарадкоўвалі ўжываньне пячаткі ў працэсезносін паміж каралеўскай — вялікакняжацкай уладай і канцылярыяй, дзе апошняя была своеасаблівым тормазам росту абсалютызму ў дзяржаве, а з другога рэгляментацыі юрыдычных зносін у шырокіх колах насельніцтва.
Першае поўнасьцю спыніла свае існаваньне разам са зьнікненьнем Рэчы Паспалізам з палітычнай карты Эўропы у кацны ХУНІ ст., другое з некаторымі зьменамі працягвала існаваньне і існуе наватсёньня, паколькі ў ім былі распрацаваны сканцэнтраваны ўнівэрсальныя прынцыпы легалізацыі дакументаў, у прыватнасьці, і дыпляматыкі ўвогуле.
Пячаткі маскоўскага князя Івана III

Бібліяграфія
1.	Статут Велнкого княжества Лнтовского 1929 г., Нзд-во АН БССР, Мн., 1960 (далей Стату 1529)
Ста тут Велнкого княжества Лнтовского 1566 года. Нзданненмператорскогомосковского обюіцества нсторнн н древностей росснйскнх. М., 1855, (далей Статут 1566 г.)
Статут Велнкого княжества Лнтовского 1588 года. Новое нзданне нмператорского московского обіцества нсторнн н древностей росснйскнх М, 1854, г. (далей Статут 1588
2.	Walumina Leg:sn (далeйVL)Peterburg, 18591860, т.1-7.
3.	АЗР. Спб, т.1, с.З.
4.	Przewodnik pozbiorupraw 1386-1795, Peterburg, 1885, s. 160-164
5.	Лаппо HU. Лнтовскнй статут 1588 r. Каунас, 1934, т. 1, ч.І, с. 267.
6.	Zebrowki Т. Nasze zabytki, zeszyt 1, Krakow. 1865, s.4
7.	Капа—старажытная беларуская сыстэма лнку, якая складалася з 60 адзінак, напр. поукапы —30.
У тры рублі уваходзіла пяць копау.
8.	Бардах. Ю. Лнтовскне Статуты — памятннкн права пернода возрожедння.
В кн.: Культурные связн народов Восточной Европы в ХУІ в., М. 1976, с. 78

Як зьнішчалі генафонд беларускай нацыі
Уладзімір Міхнюк Якаў Паўлаў
Уведзеныя ў практыку рэпрэсыі і беззаконьне неабходна было якімсьці чынам абгрунтаваць. I тады Сталіну прыйшла ідэя арганізаваць адкрыты судовы працэс, ў ходзе якога неабходна Прылюдна даказаць віну арыштаваных аб нібыта зьдзейсьненых імі злачыствах. 3 аднаг.о боку, мелася на ўвазе пацьвердзіць «законнасыдь» іх рэпрэсіраваньня, а з другога — яшчэ накаліць абстаноўку ўсеагульнай падазронасьці і жаху. У такіх стасуйках было лягчэй апраўдаць зьдзейсьненыя і будучыя рэпрэсыі, даказаць сваю асабістую правату ў барацьбе з «бандамі забойц і шпіёнаў».
Першы такі працэс адбыўся ў жніўні 1936 г. у справе так званага трацкіска-зіноўеўскага тэрарыстычнага цэнтру, па якім праходзіла 16 асоб—Зіноўеў, Каменеў, Еўдакімаў і інш. У друку паведамлялася, што названы тэрарыстычны цэнтр па загадах Троцкага (знаходзіўся за мяжой—аўт.) рыхтаваў забойства кіруючых дзеячоў партыі і дзяржавы, у тым ліку Сталіна й яго паплечнікаў. Ён ажыцьцявіў забойства С.Кірава, займаўся шпіянажам, падрыхтоўваў дывэрсыі на вытворчасыді й іншыя злачынствы супраць савецкага ладу. Потым
сьледавалі паказальныя палітычныя працэсы па сфабрыкаваных справах Р. Пятакова, К Радэка й ішных, М. Бухарына, А. Рыкава, Х.Ракоўскага, закрыты судовы працэс па справе ваенных кіраўнікіў М Тухачэўскга, I Якіра, 1. Убарэвіча. Падсудных абвінавачвалі ў капітулянстве, шпіянажы, здрадзе Радзіме, падрыве магутнасьці ўзброеных сілаў, удзеле ў забойстве Кірава, Мянжын скага, Куйбышава, Горкага і нават падрых тоўкі замахаў на Леніна, Сталіна, Свярдлова, Калініна і інш. 1