Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Ілжывы сталінскі тэзіс аб абвастрэньні клясавай барацьбы ўносіў з жыцьця або з нармальных умоваў жыцьця ўсё новыя і новыя ахвяры. Справы арыштаваных, што прыцягваліся да адказнасьці па палітычных матывах Л. Кагановіч прапанаваў разглядаць у пазасудовым парадку з вынясеньнем вышэйшай меры пакараньня. Другі паплечнік «бацькі народаў»—В.Молатаў «удасканаліў» гэтую прапанову—суды і пакараньне праводзіць па спісах. 2 Асобая нарада ў большасьці выпадкаў дзейнічала не ў поўным складзе, а ў выглядзе «пяцёркі,» «тройкі» і нават «двойкі».
Трэба мець на ўвазе, што ў 1937 г. Сталін
Працяг. Пачатак у №3(33)—6(36)
13
ад імя ЦК УКП (б) даў органам НКУС дырэктыву аб прымяненьні да арыштаваных фізычных мер узьдзеяньня. Іншымі словамі, дазволіў над імі зьдзеквацца, біць, катаваць. Некалькі пазьней у тэлеграме, накіраванай ня толькі ў праваахоўныя, але ў партыйна-савецкія ворганы ўсіх ступэняў, Сталін патрабаваў абавязковага прымяненьня такіх мер «як зусім правільны і мэтазгодны мэтад». 3
Рухаючыся ў гэтым рэчышчы, А.Я. Вышынскі «абгрунтаваў тэзіс аб тым, што суд увогуле не ў стане выявіць аб’ектыўную ісьціну, паколькі ён ня здольны выкарыстоўваць практыку як крытэры ісьціны: злачынствы не паўторыш нанава. А калі гэта так, то няма і патрэбы ў вышуку ісьціны. Дастаткова «максімальнай верагоднасьці» віны абвінавачваемага. Мэта суда не ў пошуку ісьціны, а выяўленьня «верагоднасьці» віны падсуднага, якая суб’ектыўна вызначаецца абвінаваўчым бокам. Што-ж датычыцца законаў, то іх «патрэбна адкласьці ў бок» А чаму адкласьці ў бок? А таму, што: «Буржуазная законнасьць гіне, зыходзіць на нет. Яна падзяляе лёс капіталістычнага грамадзства, якое гіне, дажывае свае апошнія дні».* Такі агульна-прымітыўны падыход да права і закона быў у галоўнага пракурора дзяржавы.
Але гэта было ня ўсё. Тэарэть.чных пазыцыяў было ў яго шмат. Насуперак агульнапрызнаных юрыдычных нормаў, Высшынскі заяўляў, што аб’ектыўныя доказы віны ўвогуле не патрэбны. Дастаткова прызнаньня самога арыштаванага ў зьдзейсьненым злачынстве. Таму задачай сьледства ісуда зьяўляецца неабходнасьць прымусіць абвінавачваемавага прызнаць сваю віну. Як гэта дасягаецца —суда не датычыцца. 5
Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што
канцэпцыя «царыца доказу» была абгрунтавана і апрабавана ў 1936-1937 гг., калі ў краіне панавала вакханалія шаленага фанатызму і неабгрунтаваных рэпрэсыяў. Менавіта такі падыход апраўдываў грубыя парушэньні законнасьці і мэтады фізічнага ўзьдзеяньня на арыштаваных, а пасьля чаго яны прызнавалі сябе вінаватымі ў тым, чаго ніколі не зьдзейсьнялі, Аб гэтым, у прыватнасьці, сьведчацьпаказаньні многіх з тых супрацоўнікаў ДПУ, якія ўрэшце рэшт самі аказваліся на лаве падсудных. Адзін зь іх, памочнік начальніка 4-га аддзела НКУС БССР малодшага лейтэнанта дзяржбясыіекі Быхоўскі В.Э. на судзе сьведчыў: «Берман часта гаварыў, што калі ён быў у Маскве ў т Яжова, то той даваў устаноўкі і дазвол на прымяненьне ў часе сьледства фізычных мер узьдзеяньня на арыштаванага і што адказаваць за гэта будзе ён, Берман, а не той, хто гэта робіць. 1 я ў ліку іншых стаў гэта рабіць. Я пачаў прымяняць да арыштаваных самыя разнастайныя мэтады зьдзекаў. 3 усіх арыштаваных (я дапытваў звыш 40 чалавек— я бі ў і прымяняў розныя зьдзекі ня менш чым да паловы арыштаваных. Гэтымі «мэтадамі» я здолеў вымусіць іх на любыя паказаньні і на любую правакацыю. Я біў арыштаваных Арабея, Хацкевіча.Ластоўскага, Кудзельку, Любовіча, Балціна, Аўгустойціса, Трыфтэн, Семашку і шмат іншых. Я прымяняў да іх самыя неверагодныя і садысцкія метады сьледства: біў іх кулакамі, садізў на зэдлік, а затым рэзка вырываў ягоз-пад арыштаванага і ён валіўся на падлогу: лажыў яго на падлогу, сагінаў удвая і ставіў зьверху зэдлік, а потым садзіўся на яго сам і сядзеў да таго часу, пакуль гэтая асоба не пачынала даваць патрэбныя паказаньні, пляваў у твар і г.д. 6
Такі почарк допытаў быў і ў іншых. Але
найбольш сваёй стараннасыдю вызначаліся I. Морэў. М.Бандарэнка, А. Вольфтраб. I Кунцэвіч. А. Гэпшэйн, У. Ермалаеў, Д. Лебядзеў, Я. Крупянкоў. У.Серышаў, Ваўчок, Цэйтлін. Пермскі, Содзін, Караткевіч, Літвінаў. Ад сваіх падначаленых неадступалі і старэйшыя каты: адказныя работнкі наркамата ўнутраных справаў рэспублікі: М. Берман, Л. Закоўскі, 1. Ляплеўскі, Р. Рапапорт, А. Наседкін, Л. Цанава, 3. Кауфман. М. Стаяноўскі, В.Ягоднін, Я. Розкін, 1. Г арбаленя.6 Капіруючы сцэнарыі маскоўскіх працэсаў стаўленьнікі і вышкаленыя паслугачы цэнтру стараліся знайсьці ў Беларусі якасныя і колькасныя паказчыкі. He пасьпяваў закончыцца адзін судовы працэс, як адаразу-ж фабрыкаваўся наступны — то ў Лепелі, то ў Гомелі. то ў Віцебску, то ў Жлобіне, Менску. Рэжысёры-пастаноўшчыкі і іх паслухмяныя асыстэнты—сьледчыя без перадыху штампавалі «прэм’еры» шпіёнскіх, шкодніцкіх, тэрарыстычных спэктакляў. Асабліва прывабнай для ДПУ была праблема антысавецкага падпольля і дыверсыйна-тэрарыстычнай дзейнасьці.
У красавіку 1933 г. за подпісам Л . Закоўскага настол намесьніка старшыні АДПУ СССР Ягоды лягла зусім сакрэтная тэлеграма. У ёй паведамлялася аб ліквідацыі контррэвалюцыйнай,дыверсыйна-шпіёнскай арганізацыі ў галіне жывёлагадоўлі БССР. Яна, ні менш, ні больш, ахапіла сваёй дзейнасьцю ўвесь цэнтральны і нізавы апарат Наркамата земляробства, а таксама сетку вышэйшых навучальных установаў, большасьць саўгасаў і шэраг калгасаў рэспублікі. Сваёй бліжэйшай задачай разгалінаванае падпольле лічыла зьнішчэньне пагалоўя калгасных коней, малочнай і мясной прадукцыйнай жывёлы, а канчатковай —зьвяржэньне савецкай улады ўзброеным шляхам з наступным усталяванызем бур-
жуазна-дэмакратычнага ладу». Адзна чалася.штокіраўніцтва дзейнасьцюарганізацыі ажыцьцяўлялася палітычным цэнтрам у Наркамземе (нам. наркома Масюковым), a таксама мела сувязі з падпольлем Белтрактарацэнтра, Польскім генеральным кснсульствам у Менску. Узначальваў-жа арга нізацыю дырэктар Віцебскай біяфабрыкі, загадчык кафедры Віцебскага бактэрыялягічнага інстытута прафесар В Крылоў, які меў цесныя кантакты з дырэктарам Маскоўскага Ннстытута хвароб свіней прафэсарам Цыёнам РА і падначаленай яму контррэвалюцыйнай арганізацыяй. Шляхам катаваньняў, пагроз і запалохваньняў Крылова былі дабыты паказаньні на 51 чалавека. Па свайму складу яны разьмяркоўваліся наступным чынам: прафэсараў — 8 чалавек, навуковых супрацоўнікаў—6, ветэрынарных дактароў— 15. служачых Наркамзема— 11, заатэхнікаў—8, аграномаў — 1, іншых прафэсыяў—2. Пасьля мэтанакіраванай «распрацоўкі» арыштаваных былі здабыты зьвесткі яшчэ на 32 чалавека, якіх таксама арыштавалі.
Маштаб рэпрэсыя ў пашыраўся з кожным годам I чым бліжэй падыходзіў 1937 г, тым больш вьіразна абазначался абсурднасьць абвінавачваньняў. Яны страчвалі элементарную логіку і праўдападобнасьць. Калі ў пачатку 30-х гадоў ў абвінавачваньнях часьцей за ўсё сустракаецца фармулёўка «за антысавецкую агітацыю і выступленьне супраць калетывізацыі», то ў сярэдзіне 30х гадоў аршытоўваюць і караюць «беларускіх нацыянал-фашыстаў». праватрацкістаў». «польскіх шпіёнаў і дыверсантаў, удзельнікаў «контррэвалюцыйных, антысавецкіх шпіёнска-тэрарыстычных арганізацыяў. Халалі таксама за неданосьніцтва. за выказаныя сымпатыі і спачуваньне да раней арыштаваных, за неяўку на сход. за сувязі
з «ворагам народу». Яны атрымоўвалі ад 3 да 10 гадоў ППЛ. а іх дзеці страчвалі бацькоў, або падзялялі зь імі ўсе жахі і пакуты перасяленца.
Трагічную ролю ў жыцьці беларускага народу адыграў ліпеньскі (1937 г.)пленум ЦК КП(б)Б, на якім прысутнічалі і верхаводзілі прыехаўшыя з Масквы загадчыкі аддзелаў ЦК УКП(б) Г Маленкоў (арганізацыйны), і Я. Якаўлеў—Эпштэйн (старшыня КПК пры ЦК УКП (б) і загадчык сельгасадзела). Яны ўчынілі сапраўдны разгром кіруючых кадраў рэспублікі. Адбывалася парадаксальнае. На працягу жыцьця аднаго пакаленьня была выкавана сістэма, якая пачынала пажыраць самую сябе. Дастаткова прыгадаць, што на памяненым пленуме ўсе 26 чалавек выступаўшых партыйцаў указвалі на факт існаваньня ў іх партарганізацыях і раёнах актыўна дзейнічаючых контррэвалюцыянераў, змоўшчыкаў, польскіх шпіёнаў і дыверсантаў. Ды і давераныя асобы Масквы падбухторвалі прысутнічаючых.
«Дзьве задачы зараз стаяць перад беларускімнародам.—настаўляўА. Якаўлеў. —Першая—ачысьціць беларускую зямлю ад подлых польскіх шпіёнаў, разбуральнікау дзяржаўнага / калгаснага дабра, забойц рабочых і сялян Другая —ажыцьцявіць на практыцы сталінскі лозунг. зрабіць усе калгасы бальшавіцкімі, а калгасьнікаў заможнымі7.
У зьневажальна запалохваючым тоне разважаў ён і абсаміх удзельніках пленума: «Той ці іншы чалавек мог быць выбраны ў склад пленума, што аб' ім няма ніякага кампрамата, што ён чысты перад НКУС, чысты, па даведках UK, —гэты факт больш за ўсё дзманструе, што работа па генеральнаіі чыстцы Беларусі ад усялякага гною, польскага бруду, ад розных шпіёнаў і дыверсантаў, што работа гэта яшчэ не
распачата належным чынам, што гэтую работу давядзецца па-сапраўднаму, як таго патрабуе ЦК партыі, як таго патрабуе т Сталін»
I распачалі не марудзячы, прама на тым ліпеньскім пленуме ЦК КП(б)Б. Напярэдадні яго работы быў арыштаваны першы сакратар ЦК В.Ф. Шаранговіч, на сумненьні якога шмат беспадстаўных арыштаў кіраўнікоў розных узроўняў: дастаткова ўспомніць, што за паўтара месяца да гэтага 30 травеня 1937 г. з «падачы« Шаранговіча былі вызвалены ад займаемых пасадаў і аддадзены пад арышт як «ворагі народу» члены бюро ЦК і члены ЦК КП(б)Б: камандуючы БВА, камандарм 1-га ранга I. П. Убарэвіч, наркамзем БССР К. Ф. Бенек, нарком асьветы А. I. Дзякаў, нарком унутраных справаў Р.А. Малчанаў (іх чарга таксама прыходзіла). У той-жа дзень ён зацьвердзіў рашэньне аб вызваленьні ад абавязкаў старшыні СНК БССР М. М. Галадзеда: 14 чэрвеня 1937 г. ён будзе арыштаваны ў Маскве на падставе доказу раней арыштаваных. У часе допыту 21чэрвеня ён выкінецца закна 5-га паверха будынка НКУС БССР ",
3 удзелам Шаранговіча шальмаваўся старэйшы й адзін заўтарытэтных кіраўнікоў Беларусі. старшыня UBK БССР A. Р. Чарвякоў. Даведзены да адчаю. ён скончыў жыцьцё самагубствам 16 чэрвеня 1937 г., у час работы ХУІ зьезда КП(б) Б, пакінуўшы перадсьмяротнае пісьмо, у якім пісаў: «Я уходжу зь імем партыі і правадыра т. Сталіна Я уходжу, праклінаючы ўсіх воргаў народу. я праклінаю беларускіх фашыстаў агнетаў польскага імпэрыялізму»'1 На ўліку Шаранговіча лёсы вайскоўцаў I П. Бялова. М. I. Андрасюка, Д.Ф. Сердзіча й інш.