На заканчэньні сходу былі прыняты рэзалюцыя сустрэчы, заява аб палітычным палажэньні ў Беларусі і прывітаньне Прэзыдэнту Беларусі А. Лукашэнку. Пасьля сходу была наладжана вячэра і забава. На трэці дзень сустрэчы адбылося шостае паломніцтва да Беларускага Крыжа Сьв, Літургію адпраўляў Аляксандр Надсон. Пасьля яе адбыўся малебен за беларускі народ. Малітвай «Магутны Божа» малебен закончылася, а разам зь іміXXI Сустрэча XXI Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адыйшла ў гісторыю. Яе удзельнікі і госьці ад’язджалі з Таронта зь сьветлымі пачуцьцямі і надзеяй, што праз два гады зноў зьбіруцца яны з старымі сябрамі, падзеляцца ўспамінамі, навінамі і зноў далучацца да вялікай сям’і беларускай, якая і за тысячы кіламетраў ад Бацькаўшчыны не згубілася, не распалася, не паддалася націску чужой культуры, а захавала сваю мову, свае традыцыі і свае карані. Захавалася для таго,' Каб цьвіла ты краскаю вясновай, Каб цьвіла ты кветкай верасовай, Каб цьвіла ты накіпам калінным Між вярстой ажыннай і палыннай, Радавала сонейкам рамонка — Жаль мой сьветлы, Родная Старонка' Родная Старонка —Беларусь! GEORGE V VOINOVICH GOVERNOR State of Ohio OFFICE OF THE GOVERNOR Columbus 43266-O601 GREETINGS TO THE 21ST BIENNIAL CONVENTION OE BELARUSANS OE NORTH AMERICA SEPTEMBER 3-5, 1994 I am pleased and honored to extend my warmest greetings to the officers and members of the Belarusan Canadian Alliance and the Belarusan American Association as they come together for their 21st Biennial Convention in Toronto, Canada, September 3-5, 1994. A large delegation of Ohioans from Cleveland and other cities, led by Mr. John Chanenka, a well known community leader, will travel to Toronto to participate in the programs at the Triumph Howard Johnson Plaza Hotel and the Belarusan Community Center. Discussion topics at the convention include Genocide at Kurapaty, coordinating efforts toward independence and democracy of Belarus, aid to the victims of the Chernobyl disaster m Belarus, and lobbying Canadian and U.S governments for support of democracy and free-market reforms in Belarus. Best wishes for an enjoyable, memorable and rewarding convention, which appropriately centers on the need to establish and foster an independent and democratic Belarus BELARUSIAN CONGRESS COMMITTEE OF AMERICA 774 V.TST TANTALLON DRIVE, FORT WASHINGTON, MARYLAND 20744 PHONE: (301) 292-2610 0011 ■ 2K'81« OF AMERICA 22 жнівеня 1994 r. Згуртаваньню Беларусау Канады й Беларуска-Амэрыканскаму Задэіночаньню Дарагія Суродзічы! Пасьля Другой Сус'-гттнай вайкы, пераможаная Нямеччына, асабліва захпдняя яе частка, прайшла праэ пэрыяд дэнацыфікацыі, падчас якога выхаранялася злачынная сыстэма нацызму, ачышчалася й аздараулялася Нямеччына й яе народ. Нягледэячы на тое, што нашая Банькаушчына патрабавала яшчэ болып стараннага ачышчэньня ад чужога уплыву, бо злачынная бальшавіцкая сыстэма была прынесеная у Беларусь звонху, дэбальшавіэацыі у Беларусі пасьля развалу савецкае імпэрыі не рабілася. Нашая Бацькаушчына кя мела шанцу^выйсьці э панаваньня чужое ідэялёгіі, вызваліцца ад эканамічнага й палітычнага банкруцтва, стаць на свае уласныя нацыянальныя ногі. Вось чаму Беларусь была й загнаная у эканамічны й палітычны тупік, бо кірауніцтва краіны, ажыцьцяуленьне незалежнасьці й волі нашага народу захапілі былі лвдзі, якія ад самага пачатку былі ворагамі гэтых высакародных ідэалау. Аб'яднаушыся вакол ідэі барацьбы за незалежнасьць нашай Бацькаушчыны і ведаючы, што разнастайнасьць поглядау стымулюе лвддзкую творчасыіь, мы у эміграцыі павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы свай му народу вызваліцца з ланцугоу абыякавасьці і набраць сілы для аднауленьня поунае беларускае незалежнасыді. Ня каючы магчымасьці, праз сваё сардэчнае недамаганьне, быць прысутным на зьездэе, ад іня Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі вітаю вас, дарагія суродзічы, і жадаю вам духовага уздыму й творчых посьпехау. Хочацца верыць, што наступная 22-я сустрэча будэе больш аптымістьгчнай для нас і усяго беларускага народу. Дык,.верачы у зьдзяйсьненьне ідэалау незалежнасьці, будзем, нашым вялікім хорам, разам з нашай гарачай патрыёткай і пакутніцай Ларысай Геніюш паутараць яе прыгожыя, абнадэейлівыя радкі: I ня сыііхне песьня у Прынямоньні, Залунае сонечна Пагоня, I ня зьгіне мова на Дняпры, Мужны рыцар, крыж і белы конь Прыйдзс час, 1 водгульле Пагоні I народ наш болей не застогне Да сялібау данясшь вятры! Што прайшоу пакуты і агонь! Жыве Беларусь! Расьціслау Завістовіч Старшыня Рэзалюцыя канадыйцаў і амэрыканцаў беларускаі а паходжаньня. удзельнікаў XXI Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрнкі. скліканай Згуртаваньнем Беларусаў Канады і Беларуска Амэрыканскім Задзіночаныіем у Гаронта ў Канадзе 3 5 верасьня 1994 году ДЗЕЛЯ ТАГО, што эканамічны і культурны прагрэс народу можа найлепш быць забясьпечаны ў дэмакратычнай і незалежнай дэяржаве, як пра гэта сьветчыць гісторыя эаходняй цывілізацыі: і ДЗЕЛЯ ТАГО, што незалежная і дэмакратычная дэяржава забясьлечвае аптымальныя ўмовы для сацыяльнага прагрэсу ды калектыўнага і індывідуальнага разьвіцьця ейных грамадзянаў: і ДЗЕЛЯ ТАГО, йло беларускі народ мае шматВекавую гісторыю, напоўненую ня толькі цяжкой працай, стратамі і пакутамі, але й значнымі дасягненьнямі: і ДЗЕЛЯ ТАГО, што на працягу гэтага стагодзьдзя назіраецца ў беларускім народзе росг дамаганьняў незалежнасьці Беларусі, які выявіўся ў абвешчаньні незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі 2S сакавіка 1918 г., Дэклярацыі дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларускай ССР 27 ліпеня 1990 г. ды абвешчаньні 25 жніўня 1991 г. нвзалежнасьці Беларусі, якую замацавала прыняіая 15 сакавіка 1994 г. Канстыгуцыя Рэспублікі Беларусь: і ДЗЕЛЯ ТАГО, што дэмакратыя і незалежнасьць дзяржаваў становяць найлепшую гарантыю міру ды міжнароднага супрацоўніцтва ў дадэеным рэгіёне, ДЗЕЛЯ ЎСЯГО ГЭТАГА мы, канадыйцы і амэрыканцы беларускага паходжаньня, удзельнікі 21-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, урачыста пастанаўляем: 1. Падтрымліваць захады ўраду Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на ўзмацненьне дэмакратычных і рыначных рэформаў і ўмацаваньна незалежкасьці беларускай дзяржавы. 2. Шукаць у канадзкім I амэрыканскім урадах падтрымкі для Беларусі ў справе дасягненьня ёю сувэрэнітэгу, дэмакратыі і эканамічнае перабудовы, а таксама далейшага раэьвіцыія дыпляматычных зносін з Канадаю і Злучанымі Штатамі. 3. У сувязі э надыходзячымі выбарамі ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь і мясцрвыя оріаны ўлады ўзяць удэел у арганізаваньн міжнародкага назіраньня за ходам выбараў. 4. Падтрымліваць намаганьні беларускага, а таксама канадзкага й амэрыканскага ўрпдаў, каб эь Беларусі была вывезеная ядзерная зброя, эьліквідаваныя расейскія ааенныя базы ды замацаааная нэўтральнасьць Рэспублікі Беларусь 5. Спрыяць адкрыцьцю ў Менску канадзкага I амэрыканскага біэнэсаўскіх йднграў э мэтай пашырэньня гандлю. 6. Шукаць тэхнічнае дагіамогі для Беларусі, улучна з дапамогай ахвярам чарнобыльскай радыяцыі ды, у спалучэныіі з (эіым. разьвіцьця ў Беларусі фармацзўтычнай выінорчасьці. 7. Працягваць стараньні ўвекавечыцьпамяць ахвяраў камунісгычнага генацыду ><а Ьеларусі і за ейнымі межамі ў дачыненьні да жыхароў краіны, а таксама стварыць у Курапаіах мэмарыяльны комплекс як сымбаль гэіага гснацыду. 8. Пашыраць канадзка-беларускі і амэрыканска-беларускі абмен навукоўцамі і сгудэнтамі 9. Прасіць інфарманыйнае агенцгва ЗША уключыць беларускую мову ў перадачы радыёстанцыі Толас АмэрыкГ. 10. Падтрічмліваць намаганьні ў справе пашырэньня ўжытку беларускае мовы ўва ўрадавых установах Беларусі, а таксзма спрыяіц, вывучэньню беларускае мовы ў навучальных установах Захаду. 11. Спрыяць шырокаму ўжываньню нацыянальнае сымболікі —бел-чырвона-белага сьцягу і знаку Пагоня —у беларускім (рамадзіве. 12. Вышукваць канадзкія і амэрыканскія крыніцы падручнікаў і іншых друкаваных маіэрыялаў для пашырэньня ў бібліятэхах і навучальных установах Беларусі 13. Прасііц» Мінісгэрсгва сувязі Рэснублікі Беларусь стварыць магчымасыв рэгулярнага абмену пэрыядычнымі выданьнямі паміж Беларусьсю і краінлмі, дэе жывуць беларусы. ПРЫВІТАНЬНЕ ПРЭЗЫДЭНТУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ Мы^канадыйцы I амэрыканцы беларускага паходжаньня, удзельнікі 21 -м Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў горадзе Таронта ў Канадзе вітаем Вас, вельмі паважаны спадар Лукашэнка, на Вашым новым становішчы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь I шчыра жадаем Вам I ўсяму Беларускаму народу як найхтчэйшага выхаду з эканамічнага і духовага крызісу, што ахапіў цэлую краіну. Беларусы Канады I Злучаных Штатаў Амэрыкі зь вялікай увагай сочаць ход падзеяў на Беларусі I спрыяюць умацоўваньню беларускае дзяржаўнасьці I дэмакратыі да выхаду Беларусі на шырэмшыя міжнародныя сувязі. НамаганьнІ свае ў гэтым кірунку мы будзем працягваць I ў будучыні. Мы адначасна спадзёмся, што новы ўрад Беларусі пры Вашым прэзыдэнцтве будзе аздараўляць ня толькі эканаміку, але й беларускую нацыянальную культуру, якая пацярпела ня менш за эканоміку. Пагатоў што эканоміка I культура цесна ўзаемазьвязаны.Мы хацелі-бы бачыць Ваша спрыяньне падвышэньню нацыянальнае сьведамасьці беларускага народу, што вынішчалася на працягу стагодзьдзяў, мацаваньню незалежнай I дэмакратычнай беларускай дзяржавы, стварэньню эканамічнай моцы Беларусі, адраджэньню нацыянальнай культуры I асваеньню здабыткаў сусьветнай цывілізацыі. у Мы асабліва спадзяёмся, што Вы паспрыяеце захаваньню цяперашняга афіцымнага статусу беларускай мовы, як ён вызначаны ў Канстытуцыі дзяржавы I не паддасьцёся націску з боку камуністаў I Іншых непрыяцеляў беларускага нацыянальнага адраджэньня, якія дамагаюцца наданьня афіцыйнага статусу ў Беларусі таксама I мове суседняе расейскае дзяржавы, мове, якая ніякім чынам не прыцясьняецца ў БеларусІ. Мы таксама спадзяёмся, што Вы як дэмакратычна абраны Прэзыдэнт РэспублІкІ Беларусь будзеце падтрымліваць адзін з галоўных Інстытутаў дэмакратычнага ладу — свабоду сродкаў масавай ІнфармацыІ. Грамадзяне Канады I Злучаных Штатаў АмэрыкІ, якія паходзяць зь Беларусі або маюць сваяцкія, эканамічныя I культурныя сувязі зь Беларусьсю, жадаюць Вам, вельмі паважаны Прэзыдэнт Лукашэнка, добрага здароўя I ўдачы ў Вашай адказнай працы на карысьць вольнай, самастойнан I дэмакратычннай БеларусІ, на карысьць беларуска-канадзкага I беларуска-амэрыканскага супрацоўніцтва I дружбы ды запэўніваюць Вам у гэтам сваю падтрымку. 1