Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Вызвольнае паўстаньне 1794 г. увайшло ў гісторыю нашай Бацькаўшчыны як гераічны чын, як узор змаганызя за свабоду і незалежнасьць.
Памяці паўстанцаў Касьцюшкі
Анатоль Белы
29 верасьня з 16 гадзіне ў Горадні на будынку Новага Замку ўпершыню ў Беларусі па-дзяржаўнаму, пад трохразовы аўтаматны залп жаўнераў і пад гукі сьвятой «Пагоні» ўрачыста адкрылі памятную дошку, прысьвечаную паўстаньню 1794 г.
200 гадоў таму ў гэты дзень кіраўнік паўстаньня наш знакаміты зямляк Тад эвуш Касьцюшка наведаў Горадню, якая на гэты час стала сталіцай паўстаўшага народу. Ён правёў вайсковую нараду і ўручыў узнагароды кіраўнікам паўстаньня ў Беларусі і Літве, баявым афіцэрам. У якасьці ўзнагароды былі спэцыяльныя пярсцьёнкі з патрыятычнымі надпісамі.
На адкрыцьці дошкі пад дзяржаўнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі сабралася шмат горадзенцаў, народафронтаўцаў, грамадаўцаў, якія ў гэты дзень ладзілі сваю рэгіянальную партыйную канфэрэнцыю. На сьвяткаваньне прыехалі беларусы зь Менску, усе тыя, каму дорага незалежнасьць і вольнасьць Беларусі.
Асаблівую значнасьць гэтым падзеям надавала прысутнасьць дыпляматычнага корпусу з краінаў, зь якім лёс сутыкнуў нашага знакамітага земляка Тадэвуша Касьцюшку. На ўрачыстасьць прыехалі часова павераны ЗША ў Беларусі Джордж Кроул, вайсковы аташэ пасольства ЗША у Беларусі Зігус Томас, вайсковы аташэ Францыі ў Беларусі Жан-Уф-Бурыс, надзвычайны і паўнамоцны пасол рэспублікі Польшча ў Беларусі Эльжбета Смулак і пасол Літвы ў Беларусі Віктарас Баўбліс.
У гэтых краінах зь вялікай прыстойнасьцю шануецца імя Касьцюшкі. Толькі ў Беларусі, яго нашчадкі ад гэтага часу не
толькі не ўшаноўвалі імя і справы Касьцюшкі, але нават аддавалі яго другім нарс дам.
Час бяспамятства прайшоў.Яшчэ ў лютым 1994 г. Горадзенскі выканкам па просьбе нацыянальнага аргкамітэту па сьвяткаваньню двухсотых угодкаў паўстаньня, стварыў мясцовы аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзеньню 200-х ўгодкаў паўстаньня 1794 г. Гарадзкія ўлады Горадні далі прыклад новаму ўраду Беларусі як трэба праводізць сьвяты, якія-б дасягалі дзяржаўнага ўзроўню, не вялі-б да адкрытай канфрантацыі з патрыятычнымі сіламі, спрыялі фарміраваньню нашай сьвядомасьці, незалежнасьці, дзяржаўнасьці, волі.
Першы намесьнік гарвыканкама Гародні М. Клацэй сумесна з пасламі ўрачыста адкрылі шыльду, якую выканаў горадзенскі скульптар Уладзімір Панцэлеяў.
У Новым замку ў залі, дзе калісьці адбываўся сойм.ў гонар двухсотых угодкаў была адчынена мастацкая выстаўка горадзенскіх мастакоў, творы якіх прысьвячаліся паўстаньню 1794 г. і яго кіраўнікам.
Вечарам таго-ж дня ў тэатры Тызэгаўза, дзе некалі выступаў Т Касыцошка, была праведзена ўрачыстая вечарына, на якой выступілі старшыня гарвыканкама Г.Крупенка, пасол Польшчы ў Беларусі прафэсар Эльжбета Смілкова, часовы павераны ЗША Ў Беларусі Джорж Кроул, вайсковы аташэ Францыі ў Беларусі Жан-Уф-Бурыс, пасол Літвы ў Беларусі Віктарас Баўбліс. Таксама выступіў старшыня Нацыянальнага аргкамітэта М.Купава. Адбыўся канцэрт, у рэпертуары якога былі творы Т. Касьцюшкі і М. Агінскага, М. Радзівіла й іншых аўтараў таго часу.
Геральдыка і сучаснасьць
Анатоль Старадарожскі
30 верасьня 1994 г. у Горадні, у гісторыка-архэолягічным музэі адбылася навукова-практычная канфэрэнцыя «Традыцыі выкарыстаньня геральдыкі ў мясцовым самакіраваньні Горадзеншчыны».
Канфэрэнцыю ладзілі: Горадзенская краязнаўчая асацыяцыя, Горадзенская філія Цэнтру праблем самакіраваньня пры Беларускім рэспубліканскім фоньдзе падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі.
ГРОДЗЕНСКАЯ ФІЛІЯ
На канфэрэнцыі выступілі з дакладамі і паведамленьнямі вядомыя беларускія дасьледчыкі і навукоўцы. Прафэсар А.Грыцкевіч расказаў пра «Традыцыі старажытнасьці ў мясцовай геральдыцы». Навуковец зь Менску А. Цітоў зрабіў паведамленьне «Гарадскія гербы Беларусі». Старшыня Менскага клюбу «Спадчына» А. Белы прысьвяціў свой даклад «Гербы і геральдычныя знакі
на старонках часопіса «Полацак» разгляду геральдыкі на працягу 35 нумарах часопіса. Старшыня згуртаваньня Беларускай шляхты Л.Акулевіч выступіў з дакладам «Шляхецкая і гарадская геральдыка». Старшыня геральдычнай камісіі рэспублікі Беларусь В.Насевіч павядоміў пра «Дзяржаўную геральдычную службу Беларусі». Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, старшыня партыі «Грамада» А. Трусаў расказаў пра «Адраджэньне гарадскіх гербоў у Беларусі», краязнавец з Горадні А. Госьцеў выступіў з дакладам «Гарадзкія гербы Г орадзеншчыны».
У сваім выступленьні Анатоль Цітоў прывёў цікавыя зьвесткі адносна гарадскіх гербаў Бацькаўшчыны. ЭОгарадоў сёньняшняй Беларусі мелі гербы, а ўейных этнічных межах—звыш за 120. Ён-жа паказаў прысутным, выяву горадзенскай харугвы ХУІ ст„ якая захоўваецца у музэі Войскага Польскага ў Варшаве. На ёй вершнік у чорным панцыры і на чорным кані. Гэты варыянт Пагоні ён і прапанаваў для герба Горадзенскай вобласьці, які вырашана стварыць. Дзеля гэтага будзе паклікана абласная камісія. Ёймусіцьдапамагаць Дзяржаўная геральдычная служба, якую прадстаўляў В.Насовіч.
Анатоль Бёлы, пазнаёмі ўшы ўдзельнікаў канфэрэнцыі з праблемай адлюстраваньня гербоў н геральдычных знакаў на старонках часопіса «Полацак», уручыўарганізатарам канфэрэнцыі поўны камплект часопіса «Полацак», а таксама ім было прапанавана сумесна з клюбам «Спадчына» паклапаціцца аб узьвядзеньні ў Горадні помніка выдат-
наму палкаводцу сярэднявечча Давіду Горадзенскаму.
Удзельнікі канфэрэнцыі пагадзіліся, што неабходна пашырыць вывучэньне і выкарыстаньне геральдычных знакаў гарадоў і мястэчак праз краязнаўчыя таварыствы, установы культуры і адукацыі, сродкі мясцовай інфармацыі. Было вырашана прасіць Горадзенскі аблвыканком стварыць геральдычную камісію па вывучэньню і выкарыстаньню геральдычных знакаў, аказаньню дапамогі ў іх распрацоўцы. Удзельнікі канфэрэнцыі вырашылі лічыць мэтазгодным выяў леньне старажытных гербоў і стварэньне новых у тых гарадах, якія раней іх ня мелі. (Гэтая прапанова можа мець і практычнуюкарысьць.такяк гарадзкія ўлады могуць выкарыстоўвайь гербавую выяву й як знак якасьці тавару. Менавіта
Мастак Яўген Ціхановіч
так, адбіткам гарадзкой пячаткі ў сярэд нявеччы пазначаліся найлспшыя тавары.
На завяршэньне канфэрэнцыі адбылося паседжаньне «круглага стала», на якім была выпрацавана канцэпцыя адраджэньня герба Горадзеншчыны.
Удзельнікі канфэрэнцыі пагадзіліся, што трэба лічыць гістарычна-абгрунтаваным адраджэньнем герба Горадзеншчыны з адлюстраваньнем выявы «Пагоня» на аснове сьцяга горадзенскага павету канца ХУІ ст., а таксама прасіць Г орадзенскі аблвыканкам афіцыйна прыняць яго і прадставіць да рэгістрацыі ў дзяржаўна-геральдычную службу Рэспублікі Беларусь. Таксама было вырашана зьвярнуцца да Міністэрства сьвязі Рэспублікі Беларусь з просьбаю выпусьціць у 1995 г. марку і канвэрт з выявай герба Горадзенскай вобласьці.
Нясьвіж і яго гістарычная спадчына
Анатоль Грыцкевіч
Два дні—21 і 22 верасьня 1994 г. у Нясьвіжы праходзіў міжнародны навуковы сімпозыюм «Нясьвіж як агульнаэўрапейская гісторыка-культурная каштоўнасьць». Арганізатарамі сымпозыюму былі міністэрства культуры і друку Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Нясьвіж», Асацыяцыя беларусістаў, Беларускі інстытут праблемаў культуры, інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У рабоце сымпозыюму ўдзельнічалі навукоўцы Беларусі, Польшчы і Вялікабрытаніі. Разглядаліся наступныя праблемы: гісторыя Нясьвіжа, мастацтва Нясьвіжа, ар хітэктура Нясьвіжа, Радзівілы і Нясьвіж, лёсы нясьвіжскіх каштоўнасыдяў, будчыня Нясьвіжа. Апошняя праблема абмяркоўвалася на паседжэньні круглага стала. Усяго на плэнарным і паседжаньнях двух сэкцыяў «Гісторыя Нясьвіжа», «Радзівілы і Нясьвіж», «Архітэктура і мастацтва Нясьвіжа» было заслушана каля 30 дакладаў і паведамленьняў.
3 агульным дакладам «Нясьвіж як эўрапейскі цэнтр культуры» выступіў ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту Андрэй Цехапавецкі з Лёндану. Прафэсар Анатоль Грыцкевіч расказаў аб рэлігійным жыцьці ў Нясьвіжы ў ХУІ—ХУІІ сст. Аўтар дакладу адзначыў, што да сярэдзіны ХУП ст. у Нясьвіжы былі праваслаўная царква і каталіцкі касьцёл. У 50-70 гады ХУІ ст., дзякуючы дзейнасьці Мікалая Радзівіла Чорнага, у Нясьвіжы актыўна дзейнічалі пратэстнты, у асноўным кальвіністы. Але МікалайКрыштофРадзівіл Сіротка, які перайшоў у каталіцтва, запрасіў
у Нясьвіж езуітаў і прадстаўнікоў іншых каталіцкіх ордэнаў. Пачалося акаталічваньне насельніцтва. Пасля прыняцьця Берасьцейскай вуніі 1596 г. праваслаўная абшчына Нясьві жа была пераведзена ў склад каталіцкай царквы як грэка-каталіцкая і Нясьвіж у першай чвэрці ХУІІІст. набыў каталіцкае аблічча.
Цікавымі па зьместу былі даклады польскіх прафесараў Аляксандры Гейштара і Андрэя Мікалоўскага «Рухомыя межы ў суіснаваньні культут у цэнтральна-усходняй Эўропе» і «Нясьвіжскія паркі як эўрапейскія зьявы». У сваім дакладзе А. Гейштар паказаў, як польская культура пашыралася ў Беларусі.
Зь іншых дакладаў трэба вылучыць даклад кандыдата мастацтвазнаўства Вольгі Дадзіёмавай «Нясьвіж як цэнтр музычнай культуры», у якім было паказана, наколькі багатай была гэтая культура ў ХУІІІст. Тут выконваліся ня толькі канцэртныя творы, яле ставіліся опэры. Тут працаваў выдатны кампазітар (родам з Гамбурга) Ян Давід Голанд і іншыя музыканты.
Дарэчы, у першы дзень працы сымпозыюму ягоныя ўдзельнікі і жыхары горада, вучні школаў, ўпершыню бадай за 200 гадоў праслухалі выдатны канцэрт твораў кампазытараў канца ХУІІІст., у тым ліку ўдзельнікаў паўстаньня 1794 г.: Міхала Клеафаса Агінскага, яго далёкага сваяка Міхала Казіміра Агінскага, Мацея Радзівіла, Тадэвуша Касьцюшкі, Яна Давіда Голанда . Г учал і паланэзы, санаціны, серанады й ішныя музычныя творы .Шмат з нотаў гэтых твораў ляжалі ў архівах Польшчы Іх знайшіа і
вярнула да жыцьця Вольга Дадзіёмава.
Спэцыяліст па генеалёгіі і геральдыцы Леанід Акаловіч з Менску падрыхтаваў навуковае паведамленьне «Герб роду Радзівілаў і яго мастацке выкарыстаньне».
Зьміцер Яцкевіч з Менску выступіў з паведамленьнем «Радзівілы як фундатары». Трэба таксама адзначыць даклады доктара мастацтвазнаўца Віктара Шматава «Партрэтная галерэя Радзівілаў», кандыдата філёлягічных навух Людмілы Хрышчаповіч «Адукацыя ў Радзівілаўскім Нясьвіжы» і Тэрэзы Голуб «Нясьвіж і літаратурнае жыцьцё Беларусі».