Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
У час сустрэчы з Уладзімерам Сяньком
праблемы сувэрэнітэту Беларусі, нацыянальнага Адраджэньня й эканамічнага разьвіцьця на будучыню. Віктар Ганчар і Леанід Сініцын запэўнілі, што па меры магчымасьці будуць працаваць і дзеяць у інтарэсах сувэрэннай Беларусі, адраджэньня беларускай культуры й мовы ды эканамічнага разьвіцьця. У ажыцьцяўленьні выказаных мерапрыемстваў будзе прымяняцца аднолькавы прынцып да ўсіх суседзяў Рэспублікі Беларусь
2 па 14 верасьня таксама адбыліся мае сустрэчы з доктарам Андрэям Майсеёнкам, намесьнікам старшыні камісіі Горадзенскага абласнога Савета Народных дэпутатаў, які спэцыяльна прыбыў у Менск з Горадні, з кіраўнікамі Комплекс-банку на чале з Валерыям Бурбо, дырэктарам навукова-інвэстыцыйнай кампаніі «Пратон-Захад» Андрэям Гусаковым, Вацлавам Багдановічам, прэзыдэнтам кампаніі «Тэхналёгія». Наведаў я і навукова-асьветніцкі цэнтр Франьцішка Скарыны і ягоны музэй, спаткаўся з Адамам Мальдзісам. На сустрэчы у ЗБС «Бацькаўшчына» меўгутарку з сакратаром Рады Лідзіяй Савік.
У часе прэбываньня на Бацькаўшчыне багата часу правёў у гутарках зь людзьмі. Сустрэчы гэтыя дапамаглі мне лепш зразумець атмасфэру і сытуацыю ў Беларусі. Новы ўрад сфармованы першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам складаецца пераважна з маладых людзей. Ён атрымаў у спадчыну дзяржаву зь цяжкім эканамічным становішчам. Папярэдні ўрад Кебіча сваёю бязьдзейснасьці ня толькі затрымаў прагрэс на тры гады, але адступіў назад з дэмакратызацыяй, эканамічнымі рэформамі й пераходам да вольнага рынку. Прэзыдэнт як 1
яго ўрад, выйшаўшы з пад таталітарна-каманднай сыстэмы, ня маюць дасьведчаньня ў кіраваньні дэмакратычнай дзяржавай, ня ведаюць, як незалежна кіраваць эканамічным жыцьцём краіны. Наступныя выбары дэпутатаў будуць першымі дэмакратычнымі выбарамі ў Беларусі. Ад гэтых выбара ў будзе залежыць будучыня беларускага народу.
. Сёньня расейскія вялікадзяржаўніцкія сілы з Масквы пры дапамозе расейцаў, правячых у Беларусі, намагаюцца ўсякімі спосабамі ўцягнуць Беларусь у Расейскую Фэдэрацыю, выкарыстоўваючы нацыянальную маласьвядомасьць беларусаў, рознымі абяцаньнямі прыцягваюць зрусыфікаваных беларускіх русафілаў. Каб дасягнуць свае мэты прымяняюць усякія сродкі ўзьдзеяньня на народ і ўрад. Шантажуюць інтэлігецыю, якая стаіць супраціў, абвінавач ваючы яе ў нацыяналізме, фашызме і бог ведае яшчэ ў чым; ствараюць эканамічныя цяжкасьці, каб прымусць урад ісьці зь імі на зьдзелкі, шкодныя беларускай дзяржаве і сувэрэннасьці Рэспублікі
Будучыня Беларусі будзезабясьпечана, калі дэмакратычныя напрамкі аб’яднаюцца ў адзін блёк і выбяруць дэмакратычных Дэпутатаў. Трэбаспадзявацца.штокіраўнікі дэмакратычных арганізацыяў зразумелі з праведзеных выбараў Прэзыдэнта, што на цыянальныя інтарэсы павінны ставіцца вы шэй сваіх собскіх амбіцыяў. Павароту назад ужо ніколі ня будзе. Гэта паказала дэман страцыя падчасадзначэньня 480-х угодкаў перамогі пад Воршай.
йцэнзыі й ашцыі S’
Эмігрантаў чытаюць у Беларусі Леанід Лыч
(Рэцэнзія на кнігу Канстантына Мерляка «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі». Нью Ёрк, 1992, 476 с
Канстанцін Мерляк
Дзеймасыць
Кастуся Мерляка mi эмігршцыі


Найвялікшым духоўным здабыткам беларускай дыяспары было, ёсьць і будзе яе друкаванае слова. Яно нараджалася, жыло, разьвівалася нават і тады, калі людзі не пасьпявалі яшчэстварыцьсамыя мінімаль-
ныя ўмовы для існаваньня ў чужым краі. I важна, што гэтым друкаваным словам заўсёды было нашае беларускае слова. За гранічна кароткі тэрмін яно пасьпела трывала зацьвердзіцца ня толькі на старонках газэт і часопісаў, але і мастацкай, навуковай, публіцыстычнай літаратуры. Шмат, вельмі шматзрабіў для распаўсюджваньня беларускага друкаванага слова на шырокіх абсягах планеты Зямля ўраджэнец Наваградчыны Кастусь Мярляк, вь<мушаны зза неспрыяльнага для ўласнага лёсу збегу акалічнасьцяў пакінуць улетку 1944 года любімую і дарагую Бацькаўшчыну.
Маё першае знаёмства з друкаваным словам Кастуся Мерляка адбылося ў 1992 годзе, калі часопіс «Полацак» пачаў друкаваць яго вельмі цікавы і зьмястоўны артыкул «Беларусы ў Аргенціне» (№1(21 )-4 (24)). Да гэтага наш айчынны чытач больш быў праінфармаваны пра сваіх супляменьнікаў, што жылі ў Канадзе, ЗША, Нямеччыне. Англіі, а цяпер, дзякуючы публікацыі Кастуся Мерляка, атрымаў пэўныя зьвесткі і аб тых, каго лёс закінуў у паўднёва-амэрыканскую краіну—Аргенціну.
Дзесьці на пачатку 1993 году ў мае рукі трапіла і ўказаная ў загалоўку рэцэнзіі кніга Кастуся Мерляка. Па розных прычынах прачытаць яе ўдалося са значным спазьненьнем, што, аднак, ніколькі не зьніжае зацікаўленасьці да асьветленых у ёй пытаньняў. Чытаць яеніколі нябудзе позным.
Звычайна аўтар кнігі ці рэдактар імкнуцца вызначыць яе жанр. У ёй гэтага няма і лічу лагічна, было-б вельмі складана даць адказ на такое пытаньне. Кніга складаецца з чатырох вельмі розных па жанру частак, што калі адну зь іх можна назваць аўтабіяграфічнай аповесьцю, дык другой гэта зусім не пасуе, хаця аўтарскае «я» прысутнічае амаль на ўсіх старонках публікацыі. Датычыць гэта й яе першай часткі.
Найбольш цікавым тут для многіх можа быць жыцьцё Кастуся Мерляка ў вызваленай ў верасьні 1939 ад польскага прыгнёту Заходняй Беларусі, калі ён працаваў у якасьці старшага крэдытнага інспэктара спачатку ў дзяржаўным банку Наваградка, затым у Карэлічах. У беларускай гістарычнай, публіцыстычнай літаратуры вельмі шмат месца адведзена толькі агульнаму паказусацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэньняў на дадзенай тэрыторыі, а вось як гэта пераламлялася праз лёсы канкрэтных асобаў і асабліва інтэлігенцыі мы, нажаль, ня бачым. А такое-ж адбывалася зусім ня проста, зьведваліся істотныя псыхалягічныя выпрабаваньні і найчасьцей тады, калі рэчаіснасьць разыходзілася з ідэяламі. Разыйшліся яны і ў маладога Кастуся, які звыклае нам яшчэ з школьных падручнікаў верасьнёўскае вызваленьне Заходняй Беларусі называе зусім іншымі словамі «Савецкая акупацыя 1939-1941». Праўда, прыведзенымі ў адпаведных месцах кнігі матэрыяламі такая акупацыя ня дужа добра абгрунтоўваецца.
Востры дэфіцыт ў нашай літаратуры назіраецца ў асьвятленьні жыцьця і дзейнасьці рознага роду адміністрацыйных службаў і грамадзкіх фармаваньняў, што ставараліся ў нас у гады другой сусьветнай вайны з дазволу і пад кантролем акупацыйных уладаў. Кніга К. Мерляка дапамагае, але толькі трошкі, зьменшыць такі дэфіцыт. Ад сьведкі і ўдзельніка тых падзей я чакаў значна больш. Тое-ж можна сказаць пра апісаньне ім вельмі няпростага ўласнага жыццья ў першыя дні пасьля эміграцыі зь Беларусі. Зьвесткі аб гэтым, у тым ліку і аб дачыненьнях зь нямецкай разьведкай «Абвэр», падаюцца не ў такой форме, як хацелася-б нашаму чытачу, крайне слаба дасьведчанаму ў данай праблеме.
Затое не пашкадаваў аўтар старонак сваёй кнігі на раскрыцьцё ўласнага жыццья ва ўмовах ужотыповай эміграцыі, якое падаецца ў цеснай арганічнай сувязі з падзеямі, што адбываліся ў сьвеце і ў роднай Беларусі, якая не забывалася ні ў першыя, ні ў самыя познія часы знаходжаньня на чужыне. Паслухаем самога аўтара: «Ён (г. зн. К. Мерляк, —Л.Л.) ніколі ня думаў, ніколі ня мог адважыцца нават марыць, штоёнзможа калі-небудзьпабачыцьслаўны Рым / вось ён тутака Жыцьцёвы лёс ня пытаючыся, прывёў яго сюды. / думкі яго пайшлі гэтым шляхам назад, дадому, да свае вёскі, да родных і прыяцеляў, якія засталіся там у цяжкіх умовах жыцьця (с. 53)
Са сьнежня 1947 г. К.Мерляк у Аргенціне. Успаміны аб праведзеных там гадах маюць шмат цікавага і невядомага нам пра беларускую эміграцыю. Каго займае гэтая праблема, вельмі рэкамендую зьвярнуцца да адпаведных старонак разглядаемай кнігі. На іх знойдзеш праўдзівы адказ на пытаньне: што шкодзіла нармальнаму жыцьцю бела-
русаў у гэтай краіне. А гэта найперш удзел у зусім непатрэбных для іх палітычных рухах, асабліва у пракамуністычным Славянскім Саюзе, якім кіравалі і рознага роду патаемныя савецкія службы
Асноўную-ж частку кнігі складаюць матэрыял аб беларускай эміграцыі ў ЗША, куды ў жніўні 1954 г. пераехаў на сталае жыцьцё К. Мерляк, дзе спачатку выконваў на грамадзкіх пачатках функцыі старшыні акруговай управы Нью Ёркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Амэрыцы, затым старшыні БАЗА ў Нью Ёрку, сакратара Згуртаваньня Беларуска-Амэрыканскіх ветэранаў, старшыні сэктару Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў ЗША, сакратара справаў сакратарыяту БНР, старшыні ўправы Амэрыкана-Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл (Нью Ёрю і інш. Заняцьцё такіх пасадаў дапамагло яму дасканала вывучыць жыцьцё беларускай дыяспары ў ЗША, што затым зь вялікай карысьцю рэалізавалася ў кнізе. Хаця выкладзеныя ў ёй падзеі і факты амаль увесь час круцяцца вакол самога К. Мерляка, у іх зусім няцяжка разгледзець і такія зьявы, у якіх ужо ўвасоблена жыцьцё не аднаго чалавека, а беларускай эміграцыі ў цэлым. Упэўнены, што самому таленавітаму дасьледчыку проста толькі на архіўных матэрыялах ніколі не ўдалося-б так глыбока асьвятліць даную праблему. Для гэтага трэба і самому жыць і працаваць у эміграцыі, ды не абы дзе, а на высокіх пасадах, няхай сабе і грамадзкіх.
I стотна памыляецца той, хто ўяляе беларускую эміграцыю як нейкую зладжаную супольнасьць людзей, якіх значна больш штоаб’яўдноўвае, чым падзяляе. Мы, відаць, талерантныя толькі ў дачыненьні да іншых, а самім сабе нават і дробязі ня можам да-
раваць. He лазбаўленая, як вынікае з матэрыялаў кнігі, такіх адмоўных рысаў і беларуская эміграцыя ў ЗША, асабліва яе кіруючыя колы. Я неадшукаў практычна аніводнай высокапастаўленай асобы, якая карысталася вялікай павагай і аўтарытэтам сярод сваіх паплечнікаў і падначаленых. Амаль ніколі не існавала міру і згоды паміж Беларускай Цэнтральнай Радай і Беларускай Народнай Рэспублікай. У свой час вельмі востры канфлікт існаваў паміж БАЗАй і рэдакцыяй газэты «Бацькаўшчына». Хапае ў кнізе непрыглядных фактаў аб прысваеньні грамадзкіх грошаў несумленнымі асобамі зь ліку элітарных колаў.
Чытаючы ўсё гэта, міжвольна задумаваўся, чаму К. Мерляк так шмат піша пра рознага роду непаразуменьні, да якіх і сам прычыняўся? Адказ знаходзіў у тым, што аўтар кнігі амаль увесь час круціўся ў віхры складанага, няпростага жыцьця, смела браўся за вырашэньне і такіх справаў, калі было цяжка прадбачыць за чыім бокам застанецца перамога. Калі ўтакойсытуацыі чалавека напаткае няўдача, ён заўсёды шукае віноўных і звычайна вельмі рэдка бачыць сярод іх і самога сябе. Можа калінебудзь такое здарался і з Кастусём Мерляком. Людзям уласьціва памыляцца. Я ня ведаю ўсіх тонкасьцяў яго ўзаемаадносінаў з старшынёй Рады БНР Міколам Абрамчыкам, але пагадзіцца. што апошні напасьледак свайго жыцьця прывёў ледзь не да поўнай дэзарганізацыі самой Рады вельмі вельмі цяжка, ведаючы, як гэты чалавек шчыра дбаў пра беларускую справу, верыў у яе лерамогу.